Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы беларускай арфаграфіі. Раздзелы арфаграфіі

Арфаграфія1.Раздзел мовазн., вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме. 2.Сукупнасць правілаў мовы. Сістэма арф. правілаў павінна быць стабільнай, устойлівай і абавязковай. А. – не проста сукупн. правілаў, але і аб’ектыўная заканамерная сістэма, я. склалася гістарычна, не пярэчыць фанет. законам мовы, адпавядае грамат. ладу мовы і адлюстроўвае спецыфіку формазмяненя мовы. А. звязана з: лексікай – дыферынцыяцыя напісанняў (крапіва і Крапіва, з Барысавым і пад Барысавам) – марфалаг. прынцып; фанетыкай – фанет. прынцып (вясна, весела); марфалогіяй – дыферынц. напісанне розн. часцін мовы (дадому і да дому); графікай – для запісу вусн. маўлення выкарыст. алфавіт. Раздзелы А.: 1.Правілы правапісу гал. і зычн. гукаў 2.-//- асобна, разам, праз дэфіс 3.-//- вялікай і малой літары 4.-//- пераносу 5.-//- скарочан. напісання слоў. Правапіс у шырокім знач. – А. + пунктуацыя.

Арфаграма – напісанне, я. адпавядае правілам А. ці традыцыі напісання. Апорнае напісанне – не патрабуе прымянення арф. правіл, абапіраецца на слых і адпавядае правілам графікі. У СБЛМ апорнымі з’яўл.: 1)перадача націскн. галосных 2)перадача зычных пераз галоснымі і санорнымі 3)перадача [ j ] перад гал. [э], [у], [а] → [е], [ю], [я], перадача [ j ] на канцы слоў і перад зычнымі 4)абазначэнне мяккасці мяккім знакам а)на канцы слоў пасля з, с, дз, ц, л, н (восень, лось) б)перад цв.зычн. (пісьмо, вазьму) в)мяккі [л’].

Прынцып арфаграфіі – заканамернасць, на я. будуюцца і аб’ядн. у групы канкрэтныя правілы апісання. У БМ 2 асноўныя прынцыпы, я. закранаюць правапіс гал. і зычных. Фанетычны – напісанне слоў поўнасцю адпавядае іх літ. вымаўленню → на пісьме перадаюцца гукі, а не марфемы. Перадаюцца ўсе пазіц. чаргаванні (аканне), графічнае адзінства марфем не захоўваецца. Напісанні, я адпавядаюць ф. прынц.: 1)аканне (рэкі – рака), 2)яканне (вясна, Аляксей), 3)правапіс ы пасля прыставак на зычны акрамя між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-, транс- (сыграць, безыменны) і й пасля прыст. на галосны (зайграць) 4)напісанне большасці спалуч. у запазыч. словах: (біёлаг,іон), 5)правапіс гал. у склад. словах (рознакаляровы, чарнабровы, землямер), 6)прыстаўныя галосныя і зычныя (над ілбом, вузел), 7)правапіс ў (жанчына-ўрач, лаўрэат),8)правапіс зн, нц, рц, сн, сл на месцы этымалагічных здн, лнц, рдц, стн, стл (позна, сонца, сэрца, радасны, шчаслівы); зн ← згн, сн ← скн (бразнуць – бразгатаць, бліснуць – бліскаць). 9)напісанне ц на месцы каранёвых ц, т, ч, к у суфіксах (выдавецкі, студэнцкі, баранавіцкі, ткацкі); с на месцы каранёв. с + суф. ск(палескі, адэскі) і с на месцы ж, ш, г, х +суф.с (хараство, мноства, птаства, прыгоства), 10)падвоенае ч на месцы каранёв. цк, к +суф. ч (Случчына), 11)прыстаўкі на з, с перад глухімі і звонкімі, 12)1 літара су словах расада, расаднік, расол, расольнк, ростань, 13)т на месцы дт (Шміт), 14)правапіс д – дз, т – ц, у запазыч. дэбют, тэрмін, індзейскі, акцёр, цюльпан, Антарктыда, Дзікенс, 15)падоўж. зычн. (суддзя, голле) 16)перадача асіміляцыі свісц. да шыпяч. у словах пяшчота, рошчына, шчасце, ушчуваць, нішчымны і вытворн. ад іх. Марфалагічны – фанема у моцнай і слабай пазіцыі перадаецца адной літарай, што забяспечвае аднастайнае напісанне марфем. Адлюстроўвае фанемы, не перадае камбінаторныя (пазіцыйныя) чаргаванні. Правілы: 1)звонкія і глухія зыч. (мёд, код, воз, падкапаць), 2)свісцяч. і шыпяч. – асіміляцыя не перадаецца (зжаць, бясшумны, на дошцы), 3)правап. цв. зыч. – асіміл. мяк. не перадаецца (з’, с’, дз’, ц’), 4)правап. д, т у спалуч. з ц, ч (у лодцы, у вопратцы), 5)правап. каранёвых з, ж, ш, г, х перад суф. с у геагр. назвах і вытворн. ад іх (французскі, волжскі), 6) каранёв. д перад суф. с у прыметн. і наз. (гарадскі, грамадства), 7)напісанне е у прыназоўн. без і часціцы не, 8)напісанне і пасля прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-, транс- і ў скаладаных словах (педінстытут).

Акрамя асноўных яшчэ 2 прынц. Традыцыйны (гістарычны, этымалагічны) – напісанне усталяв. даўно і немагчыма патлумачыць: Генадзь, Хеопс, медаль, месяц, тысяча,пояс, памяць, вакзал, экзамен, Урал, Уладзімір, вялікая літара у назвах міжнар. арганізацый і дакументаў, а т.с. у новым радку верша. Дыферынцыйны – дазваляе адрозніваць словы і іх формы, якія аднолькава гучаць: 1)напіс. вялік. і малой літар у словах-амонімах (крапіва – Крапіва), 2)напісанне прыст. з-, с- у зал. ад сэнсу слова (сыходзіць з ганку, зыходзіць з тэорыі), 3)напісанне канчаткаў у аманімічных прозвішчах і геагр. назвах у Тв.скл. (з Барысавым, пад Барысавам).

Новыя правілы глядзі ў пыт.№10.