Тадора. У пару асенняга раўнадзенства прысвятак на­памінаў аб важнай змене ў годзе: “На Тадору ўсякае лета кан­чаецца” (Б.с.к.,1931)

Тураўскія рыбаловы

Пацешна і дарослым і дзецям Гандаль ідзе бойка

 

27/14. Здзвіжанне (Уздзвіжанне, Звіжанне)—свята “за­крывання” зямлі на зіму. Лічылася, што сонца і прырода “грае, здзвігаецца”, “іграе і дрыжыць” усімі колерамі. “Усё ў хату уз­дзенецца, каб мароз не пабіў”. У гэты дзень не хадзілі ў лес, бо там нібы збіраліся ў клубкі гадзюкі і вужы, каб схавацца ў норы на зіму. Існуе легенда, нібы ў цара гадзюк на галаве ёсць за­латыя рожкі. Трэба раніцай на Звіжанне ўпільнаваць, калі бу­дзе грэцца на сонцы клубок гадзюк з царом і ўдарыць па ім адзін раз “папліскаю” — схапіць рожкі і збегчы. Лічыцца, што тая карона здымае ўсе замкі і запоры. Лоўка ёю карыстац­ца зладзеям (Слуцкі павет; Сержпутоўскі, 1930).

Увесь тыдзень (“свістун”) не сеялі, каб не было пустога калос­ся. На Тураўшчыне гаварылі: “До Йвана сяўба кохана, а послі Здзвіжанья трэ добро рукою дзвігаць!” (Тураўскі слоўнік, 1982). У валачобных песнях ёсць такія словы: “Святая Прачыста папары мяшаець, Святое Узвіжанне з поля збіраець”, “бульбу капаець”, “сцеліць лянок”.

У назіраннях над прыродай значная доля адводзілася птуш­кам, якія забіралі з сабой лета. “Уздвіжанне — апошні воз з поля рушыў, а птушкі ў вырай пацягнуліся”; “Уздвіжанне лета замы­кае, ключык шызая галачка за мора панесла” (Ляснічы, 1990).

29/16. Міхал. “На Міхала ясная ноч — будзе трывалая зіма. Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то ня май на надвор’е надзеі” (Б.с.к., 1937; Сахараў, 1937).