СНЕЖАНЬ

Снежань зіму пачынае, а год канчае.

Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багаты.

Снежань замосціць і загвоздзіць.

Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць.

Снежань сцюжны з зімою дружны.

Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.

У снежні адкрытае вуха — летам горача і суха.

Сухі снежань — сухая вясна, сухое лета.


Першы месяц зімы і апошні каляндарнага года атрымаў назву снежань ад слова “снег”. Старабеларускае найменне яго — прасінець (у значэнні “прасвет у воблаках”), старарускае — студеный, французскае перыяду рэвалюцыі — фрымер (“нама­разь”). Рускі декабрь, французскі décembre, англійскі december, нямецкі Dezember паходзяць ад лацінскага december (дзесяты — у старажытнарымскім календары).

Снежань — найбольш пахмурны месяц у годзе. У ім ёсць і самы кароткі дзень года — 21-га або 22-га (7—8 гадзін).

Сярэднемесячная тэмпература складае ад 5...6 градусаў марозу на паўночным усходзе рэспублікі да 2...3 градусаў на крайнім паўднёвым захадзе.

Фенолагі лічаць прадзім’ем час ад першага з’яўлення снегу да ўстанаўлення сталага зімовага пакрову. Каб атрымаць па­трэбную колькасць вільгаці вясною, сяляне выконваюць снегаза­трыманне, або наадварот, мерапрыемствы па абароне ад лішніх ападкаў. Калі снег ляжа на незамёрзлую глебу і ў паніжаных месцах, то адбываецца выпарэнне і вымаканне азіміны. У снеж­ні здараюцца адлігі.

Здавён у гэтым месяцы асноўная праца сялян пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі гарэла лучына ў пасвеце ці на лучніку. Мужчыны знаходзілі занятак, які быў звязаны з дроб­ным рамяством, рамонтам. Жанчыны ж пасля сядзення за грэбенем ці прасніцаю браліся ткаць кросны. Раней яны стаялі амаль у кожнай хаце.

Добра быў развіты прагноз надвор’я, стан будучай вясны па зі­мовых прыкметах. Народныя веды замацоўваліся ў трапных прыказках і прымаўках. Снежань жыў чаканнем калядных свят.

1/18. Некалі наглядалі за надвор’ем і прыродай. Лічылася: калі ў гэты дзень лагодна — пагодлівая і ранняя будзе вясна (Ляснічы, 1990).

2/19. Якое надвор’е 2 снежня — такое чакаецца і ў сена­кос (Васілевіч, 1991).

3/20. Па гэтаму дню вызначалі надвор’е ў жніво (Васіле­віч, 1991).

4/21. Увядзенне (Вадзенне) — прысвятак. У народзе назву яго звязваюць са словам “вядзенне” (“водзяцца ваўкі”, “вадзілі Варвару”). Кажуць: “Увядзенне, што свят навядзе”, “На Увядзен­не бывала лядзенне”, “Увядзенне прыйшло — зіму прывяло”.

Барбара (Варвара). Частуюцца варанымі або печанымі варэ­нікамі з макам, мёдам ці каноплямі (Берман, 1874). Звязаныя з Варварай прыказкі напамінаюць аб дні зімовага сонцастаяння: “Барбара ноч урвала, а дзень надтачыла” (Сахараў, 1937), аб надыходзе зімы: “Барбара масціць, а Мікола гваздзіць” (Б.г.к., 1926), “На Барбару мароз — рыхтуй ужо воз” (Б.с.к., 1937).

5/22. Савы. У кожнага прысвятка, згодна ўяўленню народа, свая функцыя: “Барбара мосціць, Сава цвікі вострыць, а Міко­ла прыбівае” (Б.к., 1957).

Пракоп. У Паазер’і сяляне талакой расстаўлялі вешкі ля дарог, каб не збіліся са шляху падарожнікі, ачышчалі сцежкі. “Прыйдзе Пракоп хмуры — раскапае гуры” (Ляснічы, 1990).

Залатыя рукі ў ткаллі з Веткаўшчыны Марыі Каўтуновай

Неглюбкія ўзоры

6/23. Матрыхваны (Матрыпан) — дзень вольны ад прадзення ў піліпаўскія вечары. “Матрыпан у Піліпаўку празьнікуюць, штоб не прасьці” (Лельчыцкі раён; Талстая, 1986). Дзяўчаты варажылі пра замужжа. У Ельскім раёне ўспамінаюць: “Возьмуць да рошчэшуць косы грэб’ёнкаю, таю, шо мічуць, да шоб ніхто не чуу, ложыліса, пуд под утку грэб’ёнку ложаць: “Здайса ў сне, с кім я стану ў пары на весні”. То прыйдуць с гулянкі, цёмно, ужэ ўсі спяць. Шоб ніхто не говорыў до цебе і ты ні с кім не говоры, бо як загаворыш, то ўсё пропало” (Талстая, 1986).

Мікола — прысвятак у католікаў (гл. 19 снежня).

7/24. Кацярыны. “Кацярына забрала край, лета стала кара­цейшае” (Берман, 1873). Жанчыны адзначалі свята свечкі (Дэм­бавецкі, 1882). Дзяўчаты варажылі.

9/26. Юр’е Зімовы (Юр’еў дзень, Ягорый, Цуды). Зіма ў сіле.

“Ёсць на свеце два Юр’і і абодва дурні: адзін халодны, а другі галодны”, “Юры (Ягорый) мосціць, а Мікола гвоздзіць”, “Да Юр’я хлеба (сена) і ў дурня”.

Юрый лічыўся апекуном хатняй і лясной жывёлы, ваўкоў. У гэты дзень ён нібы выпускаў ваўкоў аж да вясенняга Юр’я. Гаспадары аглядалі кароў, коней: падразалі хвасты, падстрыгалі грывы. Больш не выганялі на пашу кароў, бо “Юрэй ужэ дае ваў­ком слабоду” (Случчына; Сержпутоўскі, 1930).

Вядома гістарычная прыказка: “Вось табе, бабуля, і Юр’еў дзень”. Ад Юр’я сялянам не дазвалялася пераходзіць на службу ад аднаго пана да другога.

Ганны. Па прысвятку арыентаваліся аб канкрэтных тэрмінах наступлення святаў. “Ад Ганнаў да Каляд два тыдні і два дні”.

13/30. Андросы (Андрос, Андрэй, Андрэйкі) — дзявочае свята. На Палессі кажуць: “Трэба было табе не андросіці (святкаваць), да кудзелю кудосіці”, “Андрос, Андрос, мучкі кудось, бо мне трэба дзяцей адзяваць”. Дзяўчаты варажылі так, як і перад Но­вым годам: на бліны, крычалі ў калодзеж і абсявалі яго ка­ноплямі, бегалі пад суседскія вокны пачуць, пра што гавораць у хаце, і інш.

У Паазер’і прыслухоўваліся, як паводзіць сябе вада ў ка­лодзежах: калі ціхая — на добрую зіму, а шуміць — маразы, завірухі і буры разгуляюцца (Ляснічы, 1990). У некаторых мяс­цінах дзяўчаты праводзілі абрад “сеяння каноплі (лёну)”, які цяпер успрымаецца як забава моладзі. “Гэто на Ондрэя коноплі сеялі. С’яты Ондрэй, коноплі посей. Сыпнуць у окно да слу­хаюць, шчо там у хаці скажуць. Як скажуць “сядзь”, то замуж не вуйдзе, будзе дома сядзець” (Тураўскі слоўнік, 1982). Яшчэ абсыпалі свае ложкі льняным і канапляным семем са словамі: “На цябе, святый Андрэю, лён сею! Дай, Божа, знаці, з кім буду гараваці!” І чакалі, хто прысніцца (Нікіфароўскі, 1897; Раманаў, 1912). У Свіслацкім раёне дзяўчаты зубамі (без дапамогі рук) адкусвалі галінку вішні, ставілі яе ў пляшку з вадою і назіралі: у каторай расцвітала галінка, то тая дзяўчына павінна была выйсці замуж.

У Лельчыцкім, а таксама ў Свіслацкім раёнах вядома пры­пеўка:

Андрэй, не дурэй,

Не дзяры сарочкі.

Ты не праў і не ткаў,

І не твае дочкі.

14/1. Навум — прысвятак. Раней некаторыя сяляне пачыналі вучыць грамаце сваіх дзяцей. “Навум розуму вучыць”, “Прарок Навум наставіць на вум”. З гэтым лічыліся і вясковыя школы (Раманаў, 1912).

Фальклорны тэатр “Жалейка” з Гомельшчыны

Ногі самі рвуцца ў скокі

А гармонік грае, грай…

17/4. Варвары (Варвара, Варкі, Міколіна матка) — прысвятак. У старажытнасці, відаць, адзначалі дзень зімовага сонцастаяння, таму шмат дзе распаўсюджана прымаўка: “Варвара ноч урвала, а дзень надтачыла”. А ў Свіслацкім раёне гавораць: “Мікола і Варвара ноч урвалі”. Іншыя прыказкі ўказваюць на прыналеж­насць прысвятка да зімы: “Прыйдзе Варвара, маразы і завараць”, “Як ударыць Варвара, беражы нос ды вуха” (Ляснічы, 1990).

У гэты дзень пастухі збіралі “варваршчыну” — традыцыйную плату (Тураўскі слоўнік, 1982). Жанчыны не пралі, бо нібыта “Варвара верацёнамі замучана”. “Еслі на Варвару после захода сонца прадзеш, то Варвара прынесе сорок верэцён, шоб папра­ла за адын вечор. Одна жэнчына так на каждое верэцено напра­ла по дзве ныткі і выбросіла Варвары на двор” (Брэсцкі раён; Талстая, 1984).

Прысвятак лічыўся Серадапосцем — сярэдзінай Каляднага по­сту, як Хрэсцы на Вялікі пост, і асабліва ўшаноўваўся ў над­рэчных вёсках Ашмянскага павета, каб жывёла і дзеці не ўваль­валіся ў ваду і не тапіліся. Усе частаваліся варанымі ці печа­нымі варэнікамі з макам, мёдам або каноплямі (Берман, 1873).

Варылі варэнікі з грэчневай мукі і падавалі з канаплянай “маслянкаю” (Раманаў, 1912). На Палессі дзеці хадзілі па ва­рэнікі да сваіх бабуль. На Смаленшчыне Варвару называлі Міколінай маткай (Дабравольскі, 1914).

18/5. Савы (Сава, Саўка, Міколін бацька). Лічыцца бацькам Мікалая, патрабуе: “Святкуй мяне і бацьку майго!” (Дэмба­вецкі, 1882; Раманаў, 1912; Дабравольскі, 1914). У народзе га­варылі па-рознаму: “Колісь на Варвары нічога не рабілі, а на Саву маталі клубкі на матужкі” (Мазырскі раён; Талстая, 1984); “На Савы не пралі, тоўклі просо, ячмень на куццю, жыто мололі на коляднікі, постолы плелі, волокі вілі” (Лельчыцкі раён), “На Савы не трэба прасьць. Не трэба круціць, каб добра было скату, бо скруціцца ягнёнак у калясо” (Шумілінскі раён). Так­сама казалі: “Сава мосце, а Мікола гвоздзе”.

19/6. Мікола Зімовы (Міколы, Мікольшчына). Багата адлюст­раваны ў прымаўках: “Варвара мосціць, а Мікола марозам гвоздзіць”, “Без Міколы не бывае ні зімы, ні лета”, “Хвалі зі­му па Міколе”, “Да Міколы няма зімы ніколі”, “Ніводнаму Міколе не вер ніколі”, “Зімовы Мікола каня заганяе”. Хаця Міколам “не верылі”, аднак прыкметы існавалі. У Магілёўскай губерні назіралі: калі іней з’явіцца раней Міколінага дня, то неабходна будзе сеяць ранні ячмень (Дэмбавецкі, 1882). На Старадарожчыне зараз лічаць: як да Міколы не выпадзе снег, то доўга не зазелянее трава.

У Лельчыцкім раёне гавораць, што на Піліпаўку ёсць тры “святкі” — яны ідуць адзін за адным — Варвары, Савы і Міколы, калі не трэба “ні снаваць, ні ткаць”.

На Случчыне была зафіксавана і іншая роля Міколы: “Мо ніхто так не ратуе на вадзе, у дарозе ці на вайне, як святы Мікола” (Сержпутоўскі, 1930).

Некалі ў гэты дзень праводзілі Міколыпчыну — свята свечкі. Гаспадар, які меў мікольскую свечку, частаваў “братчыкаў”. Затым запаленую свечку ставілі ў лубок з жытам і пераносілі ў суседнюю хату, дзе ў наступным годзе меліся адзначаць Мікольшчыну. Па дарозе спявалі:

Прашу цябе, Мікола, да сябе,

Штобы ты ў мяне гадуваў,

На коніку прыезджаў,

Хлеба, солі засылаў,

Усякія пашніцы І ярыя пшаніцы.

У Парэцкім павеце дзяўчаты клікалі хлопцаў на “мікольскія бліны” (Дабравольскі, 1914).

У Гомельскім павеце гулялі яшчэ ў “Салоху” — маскарадную гульню. Па хатах хадзілі “цыганы”, “варажылі” гаспадарам, спявалі песні (Шэйн, 1902).

21—22. Дзень астранамічнага зімовага сонцастаяння.

22/9. Ганны (Ганкі, Ганна) — прысвятак, падобны на Савы. Да Каляд застаецца роўна два тыдні. “Ганкы — пошчытаны дынькы” (Драгічынскі раён), “Ганны — прыбавіцца багата дня” (Мазырскі раён; Талстая, 1984). Беларусы Смаленшчыны пра прысвяткі ў канцы года казалі: “Варвара, Саўка, Мікола і Андрос ішлі ўмесці; Ганна засталась за красачкамі, а будній дзень і насту­піў” (Дабравольскі, 1894). На Брэстчыне так заўважаюць: “Вар­вара заварыць, а Мікола пацвердыць, а Ганкі зоб’юць санкі і поедуць катацца по снегові, по ледові” (Талстая, 1984). Найбольш распаўсюджана прымаўка: “На Ганкі сядайце на санкі”. У Іва­наўскім раёне гавораць: “На Ганкі запрагай каня ў санкі” (Ста­севіч, 1991).

Хто смялейшы? Не скупіся!

24/11. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студзеня). Дзяў­чаты варажылі, ці хутка выйдуць замуж. Насілі з песнямі “звязду”. Бытавалі прыказкі і прыкметы звычайна тыя ж, што і ў праваслаўных: “Прыйшлі Калядкі, гаспадарам парадкі”, “Ка­лядкі — добрыя святкі: бліны ды аладкі”, “На Каляды мяцелі­ца — на пчолы ўраджай; неба зорнае — ураджай на гарох”, “На Каляды вецер — летам шмат гарэхаў; неба зорнае — будуць грыбы й ягады”, “Па Калядах ясна — ясна й на Пятры” (Б.с.к., 1937).

Цікава рабілі абрадавую вячэру-куццю беларусы ў Латвіі: “Стол для вячэры засцілаецца чыстым абрусам, пад які кладуць сена, што потым аддаюць жывёле; на стале пад абразамі аба­вязкова ставіцца міска з куццёй, прыгатаванай з пшанічнага зер­ня і падсалоджанай мёдам. Пасля вячэры з-пад абруса выцяг­ваюць травінкі сена і па даўжыні іх мяркуюць пра будучы ўраджай лёну і каласавых; хто выцягне сучкаватую і тоўстую травінку, той будзе багатым і г. д. Варажба, пачаўшыся з ка­ляднай куцці, ідзе цераз усе святы аж да Хрышчэння” (Сахараў, 1940).

25/12. Ражаство каталіцкае (Каляды). На Мядзельшчыне ка­жуць: “Калі польскія Каляды трашчаць, дык нашы плюшчаць, калі ж польскія плюшчаць, то нашы трашчаць”.

Спірыдон Сонцаварот. Нагляданне за нябеснымі свяціламі і зменамі ў прыродзе дазваляе дапытліваму чалавеку сцвярд­жаць, што пасля Спірыдона Сонцаварота дзень прыбавіцца хоць на адзін вераб’іны скок.

26/13. Сцяпан. Другі дзень каталіцкіх Каляд. У мінулым — дзень найму батракоў. “На святы Сцяпан кожны сабе пан” (Кіркор, 1882).

31/18. Багатая (шчодрая) куцця (гл. 13 студзеня).

Сільвестр. На “Сільвестраву ноч” дзяўчаты варожаць (Бе­ларуская крыніца, 1928).

Мадэст — прысвятак; апякун свойскай жывёлы (Раманаў, 1912).

Марк. Малапрыкметнаму Марку дапасавана прымаўка: “Мар­ка да Варка — няхай будзе парка”.

У самы апошні дзень года наглядалі за прыродай, надвор’ем: якое надвор’е перад Новым годам — такое будзе й перад Пятром; светлае неба на Багатую куццю — вясёлы год; калі перад Ва­сілём (1 студзеня.— А. Л.) снег — чакаецца добры ўраджай (Б.с.к., 1937).

У апошнія дні года даўней заканчваўся тэрмін службы ў пана.Ён мусіў шукаць новых работнікаў. Гэта добра адлюстра­вана ў калядных песнях:

Тыдзень, тыдзень да Каляд,

Наш пан чэлядзі не рад,

Пайшла чэлядзь скачучы,

А пан за ёю плачучы:

Вярніся, чэлядзь, вярніся,

На другі гадок найміся.

Слугі прасілі разлік, ішлі на святы.

Скажу, пан, табе без спорак,

Мне ўжо твой хлеб стаў горак.

Аддай, пан, мне каляду,

Ужо я ад цябе пайду.

Былі выказванні і больш вострымі:

— Каб ты, пане, не даждаў,

Як табе я буду слугаваць...

...— Ах, каб ты, панок, не даждаў,

Твая пані ліхая

На мяне брахала...


 

ПАСХАЛІЯ (ПРАВАСЛАЎНАЯ). НА 1992-2010 ГГ[13]. ДАТЫ ЎКАЗАНЫЯ ПА СТАРЫМ СТЫЛІ.

Гады Працягласць Мясаеда Тыдзезнь аб Мытары і Фарасеі (пачатак усеяднага тыдня) Тыдзень мясапусны Тыдзень сырапусны Благавешчанне 25 сакавіка, прыпадае на: Тыдзень ваі (Вербная нядзеля) Пасха (Вялікдзень) Перапалаванне Узнясенне Гасподняе (Ушэсце) Дзень святой тройцы, Пяцідзесятніца Працягласць Пятрова паста  
 
тыдняў дзён  
тыдняў дзён  
3 лютага 17 лютага 24 лютага Аўторак 5-й седміцы 6 красавіка 13 красавіка 7 траўня 22 траўня 1 чэрвеня
25 студзеня 8 лютага 15 лютага Сераду 6-й седміцы 29 красавіка 5 красавіка 29 красавіка 14 мая 24 мая -
7 лютага 21 лютага 28 лютага Чацвер 4-й седміцы 11 красавіка 18 красавіка 12 траўня 27 траўня 6 чэрвеня
30 студзеня 13 лютага 20 лютага Пятніцу 5-й седміцы 3 красавіка 10 красавіка 4 траўня 19 траўня 29 траўня
22 студзеня 5 лютага 12 лютага Вербную нядзелю 25 сакавіка 1 красавіка 25 красавіка 10 траўня 20 траўня
3 лютага 17 лютага 24 лютага Панядзелак 5-й седміцы 7 красавіка 14 красавіка 8 траўня 23 траўня 2 чэрвеня
26 студзеня 9 лютага 16 лютага Аўторак 6-й седміцы 30 сакавіка 6 красавіка 30 красавіка 15 траўня 25 траўня
18 студзеня 1 лютага 8 лютага Вялікую Сераду 22 сакавіка 29 сакавіка 22 красавіка 7 траўня 17 траўня -
7 лютага 21 лютага 28 лютага Пятніцу 4-й седміцы 10 красавіка 17 красавіка 11 траўня 26 траўня 5 чэрвеня
22 студзеня 5 лютага 12 лютага Суботу 6-й седміцы 26 сакавіка 2 красавіка 26 красавіка 11 траўня 21 траўня
- 11 лютага 25 лютага 4 сакавіка Тыдзень 3-і, Крашчаты 15 красавіка 22 красавіка 16 траўня 31 траўня 10 чэрвеня
3 лютага 17 лютага 24 лютага Панядзелак 5-й седміцы 7 красавіка 14 красавіка 8 траўня 23 траўня 2 чэрвеня
19 студзеня 2 лютага 9 лютага Вялікую Сераду 22 сакавіка 29 сакавіка 22 красавіка 7 траўня 17 траўня -
7 лютага 21 лютага 28 лютага Чацвер 4-й седміцы 11 красавіка 18 красавіка 12 траўня 27 траўня 6 чэрвеня
10 лютага 24 лютага 3 сакавіка Панядзелак 4-й седміцы 14 красавіка 21 красавіка 15 траўня 30 траўня 9 чэрвеня
15 студзеня 29 студзеня 5 лютага Вялікую Суботу 19 сакавіка 26 сакавіка 19 красавіка 4 траўня 14 траўня
- 4 лютага 28 лютага 25 лютага Панядзелак 6-й седміцы 7 красавіка 14 красавіка 8 траўня 23 траўня 2 чэрвеня
26 студзеня 9 лютага 16 лютага Аўторак 6-й седміцы 30 красавіка 6 красавіка 30 красавіка 15 траўня 25 траўня
11 студзеня 25 студзеня 1 лютага Сераду Светлай седміцы 15 сакавіка 22 сакавіка 15 красавіка 30 красавіка 10 траўня -

 

ТАБЛІЦА РУХОМЫХ КАТАЛІЦКІХ СВЯТ[14]

Год Гасподні Папелец[15] Пасха (Вялікдзень) Ушэсце Сёмуха (Зыход Св. Духа) Божае цела Тыдні звычайныя Першая нядзеля Адвенту (перадкаляндарны пост)
Перад вялікім постам Пасля тэрміну велікоднага
аж да дня тыдні ад дня ад тыдня
28 лютага 15 красавіка 24 траўня 3 чэрвеня 14 чэрвеня 27 лютага 4 чэрвеня 2 снежня
13 лютага 31 сакавіка 9 траўня 19 траўня 30 траўня 12 лютага 20 траўня 1 снежня
4 сакавіка 19 красавіка 28 траўня 7 чэрвеня 18 чэрвеня 3 сакавіка 8 чэрвеня 29 лістапада
24 лютага 11 красавіка 20 траўня 30 траўня 10 чэрвеня 23 лютага 31 траўня 28 лістапада
16 лютага 3 красавіка 12 траўня 22 траўня 2 чэрвеня 15 лютага 23 траўня 27 лістапада
1 сакавіка 16 красавіка 25 траўня 4 чэрвеня 15 чэрвеня 28 лютага 5 чэрвеня 3 снежня
21 лютага 7 красавіка 16 траўня 26 траўня 6 чэрвеня 20 лютага 27 траўня 1 снежня
12 лютага 30 сакавіка 8 траўня 18 траўня 29 траўня 11 лютага 19 траўня 30 лістапада
25 лютага 12 красавіка 21 траўня 31 траўня 11 чэрвеня 24 лютага 1 чэрвеня 29 лістапада
17 лютага 4 красавіка 13 траўня 23 траўня 3 чэрвеня 16 лютага 24 траўня 28 лістапада
8 сакавіка 23 красавіка 1 чэрвеня 11 чэрвеня 22 чэрвеня 7 сакавіка 12 чэрвеня 3 снежня
28 лютага 15 красавіка 24 траўня 31 траўня 14 чэрвеня 27 лютага 1 чэрвеня 2 снежня
13 лютага 31 сакавіка 9 траўня 19 траўня 30 траўня 12 лютага 20 траўня 1 снежня
5 сакавіка 20 красавіка 29 траўня 8 чэрвеня 19 чэрвеня 4 сакавіка 9 чэрвеня 30 лістапада
25 лютага 11 красавіка 20 траўня 30 траўня 10 чэрвеня 24 лютага 31 траўня 28 лістапада
9 лютага 27 сакавіка 5 траўня 15 траўня 26 траўня 8 лютага 16 траўня 27 лістапада
1 сакавіка 16 красавіка 25 траўня 4 чэрвеня 15 чэрвеня 28 лютага 5 чэрвеня 3 снежня
21 лютага 8 красавіка 17 траўня 27 траўня 7 чэрвеня 20 лютага 28 траўня 2 снежня
6 лютага 23 красавіка 1 траўня 11 траўня 22 траўня 5 лютага 12 траўня 30 лістапада
25 лютага 12 красавіка 21 траўня 31 траўня 11 чэрвеня 24 лютага 1 чэрвеня 29 лістапада
17 лютага 4 красавіка 13 траўня 23 траўня 3 чэрвеня 16 лютага 24 траўня 28 лістапада

 


ПАСХАЛІЯ (ПРАВАСЛАЎНАЯ)

У ПЕРАВОДЗЕ НА НОВЫ СТЫЛЬ

1992 год — 26 красавіка

1993 год — 18 красавіка

1994 год — 1 траўня

1995 год — 23 красавіка

1996 год — 14 красавіка

1997 год — 27 красавіка

1998 год — 19 красавіка

1999 год — 11 красавіка

2000 год — 30 красавіка

2001 год — 15 красавіка

2002 год — 5 траўня

2003 год — 27 красавіка

2004 год — 11 красавіка

2005 год — 1 траўня

2006 год — 4 траўня

2007 год — 8 красавіка

2008 год — 27 красавіка

2009 год — 19 красавіка

2010 год — 4 красавіка


ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛІТАРАТУРА

 

Баркулабовская летопись // Полы. собр. рус. летописей. М., 1975. Т. 32.

Беларускі календар «Нашае нівы». Вільня, 1910.

Беларускі работніцка-сялянскі каляндар на 1924 год. Мн., 1924.

Беларускі календар. 1928. Рыга, 1928.

Беларускі календар. 1937 год / Уклад. С. Сахараў. Рыга, 1936.

Беларускі сялянскі настольны каляндар на 1928 год / Уклад. А. Матусавіч. Мн., 1928.

Беларускі месячны настольны календар на 1930 год. Вільня, 1930.

Беларускі гаспадарскі календар «Рольнік» на 1931 год. Вільня, 1930.

Беларускі народна-гаспадарскі календар на 1936 год. Вільня, 1936.

Беларускі сялянскі календар на 1937 год. Вільня, 1936.

Беларускі каляндар. Беласток, 1957.

Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі / Уклад. Я. Рапановіч. Мн„ 1974.

Берман И. Календарь по народным преданиям в Воложинском приходе Виленской губернии Ошмянского уезда. СПб., 1873.

Бессонов П. Белорусские песни с подробными объяснениями их творчества и языка, очерками народного обряда, обычая и всего быта. М., 1871.

Богданович А. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этногр. очерк. Гродно, 1895.

Булгаковский Д. Т. Пинчуки. Этнографический очерк // Записки Русского географического общества по отделению этнографии. СПб., 1890. Т. XIII. Вып. 3.

Бялькевіч І. К. Краёвы слоўнік Усходняй Магілёўшчыны. Мн., 1970.

Валачобныя песні / Уклад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей, В. І. Ялатаў. Мн„ 1980.

Васілевіч У. Беларускі народны каляндар // Для вас. 1991.

Веснавыя песні / Уклад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей, В. І. Ялатаў Мн 1979.

Володомонов Н.В. Календарь: прошлое, настоящее, будущее.

Гілевіч Н. С. Наша родная песня: Навукова-папулярны нарыс Мн., 1968.

Голенченко Г. Я. «Календарь» Франциска Скорины //Из истории книги в Белоруссии. Мн., 1976.

Грузинский А. Е. Из этнографических наблюдений в Речицком уезде Минской губернии // Этногр. обозрение. М., 1891.

Дембовецкий А. С. Опыт описания Могилевской губернии. Мо-гилев-на-Днепре, 1882.

Дмитриев М. А. Собрание песен, сказок, обрядов и обычаев крестьян Северо-Западного края. Вильно, 1869.

Добровольский В. Н. Данные для народного календаря Смоленской губернии в связи с народными верованиями // Живая старина. 1898. № 3—4.

Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.

Добровольский В. Н. Смоленский этнографический сборник. СПб., 1891, 1894, 1903.

Древлянский П. Белорусские народные поверья. М., 1846.

Зеленин Д. К. Описание рукописей Ученого архива Императорского Русского географического общества. П., 1915. Вып. 2.

Земляробчы каляндар: Абрады, звычаі / Уклад. А. І. Гурскі, А. С. Ліс. Мн., 1990.

Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі / Уклад. А. І. Гурскі. Мн., 1975.

Карский Е. Ф. Белорусы: Очерки словесности белорусского племени. М., 1916.

Киркор А. К. Следы язычества в празднествах, обрядах и песнях // Живая старина. СПб. — М., 1882.

Косич М. Н. Литвины-белорусы Черниговской губернии // Живая старина. СПб., 1901. № 3—4.

Крачковский Ю. Ф. Быт западнорусского селянина. М., 1874.

Купальскія і пятроўскія песні / Уклад. А. І. Гурскі, С. Т. Асташэвіч, Г. В. Таўлай. Мн., 1985.

Ліс А.С. Валачобныя песні. Мн., 1989.

Ляснічым. Я., Севярынец К. П. З глыбінь жыватворных. Мн., 1990.

Ляцкий Е. А. Материалы для изучения творчества и быта белорусов. М., 1898.

Мальдзіс А. І. Календары, выдадзеныя ў Беларусі ў XVIII ст. // Книговедение в Белоруссии. Мн., 1972.

Миловидов А. И. Русский календарь в Северо-Западном крае, его история и значение. Вильно, 1908.

Мошков В. Игра в Тура // Живая старина. СПб., 1892. Вып. 3.

Настольны каляндар-справачнік. 1930 год / Уклад. А. Матусэвіч. Мн., 1930.

Ніва. Беласток, 1989.

Никифоровский Н.Я . Простанародныя приметы и поверья, суеверныя обряды и обычаи, легендарныя сказания о лицах и местах. Витебск, 1897.

Носович И.И. Сборник белорусских пословиц. СПб., 1874.

Памятная книжка и календарь Минской губернии на 1899 г. / Уклад. И. П. Иванов. Мн., 1898.

Паў—скі (Паўлюкоўскі) У. Народны календар // Шлях моладзі. Вільня, 1934. № 1—13.

Песні народных свят і абрадаў / Уклад Н.С. Гілевіч. Мн., 1974.

Православный церковный календарь. М., 1989.

Праца: Беларускі работніцка-сялянскі календар на 1923 год. Мн., 1923.

Прыказкі і прымаўкі / Уклад М. Я. Грынблат. Мн., 1976.

Радченко З. Гомельские народные песни (белорусские и малорусские). СПб., 1888.

Романов Е. Белорусский сборник. Витебск, 1891. Т. 1, вып. 5.

Романов Е.Р. Белорусский сборник. Вильно, 1912. Вып. 8.

Рыбаков Б.А. Язычество древних славян. М., 1981.

Рыбаков Б.А. Язычество Древней Руси. М., 1987.

Румянцев Н.Р. Православные праздники, их происхождение и классовая сущность. М., 1936.

Санько В., Шомадзі В. Народныя прыкметы // Беларусь, 1990.

Сахараў С.П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Рыга, 1940.

Сербов И.А. Белорусы-сакуны. П., 1915.

Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1930.

Народны тэатр / Уклад. М. А. Каладзінскі. Мн., 1983.

Народныя казкі, байкі, апавяданні і мудраслоўі / Уклад. Н.С. Гілевіч, 1983.

Хренов Л. С., Голуб И.Я. Время и календарь. М., 1989.

Цебриков М. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Смоленская губерния / Сост. М. Цебриков. СПб., 1862.

Цітовіч Г. Анталогія беларускай народнай песні. Мн., 1974.

Цыбульский В. В. Лунно-солнечный календарь стран Восточной Азии с переводом на даты европейского календаря. М., 1988.

Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. СПб., 1887. Т. 1; 1902. Т. 3.

Шейн П. В. «Женитьба комина»: Из записок собирателя // Этногр. обозрение. 1898. № 3.

Шкляр А. X. Календарь природы Белоруссии. Мн., 1979.

Шпилевский П.М. Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических ее сказах. СПб., 1854.

Шырма Р. Беларускія народныя песні, загадкі, прыказкі. Мн., 1947.

Шырма Р. Беларускія народныя песні: У 4-х т. Мн., 1962. Т. З.

Этнография восточных славян: Очерки традиционной культуры. М., 1987.

Я.Г. Дудар. Нью-Йорк, 1970.

Толстая С. М. Полесский народный календарь. Материалы к этно-диалектному словарю. А — Г // Славянское и балканское языкознание. М., 1984.

Толстая С. М. Полесский народный календарь. Д—И // Славянское и балканское языкознание. М., 1986.

Толстая С. М. Полёсский народный календарь. К—П // Славянский и балканский фольклор. М., 1986.

Тураўскі слоўнік: У 5-ці т. / Уклад. А. А. Крывіцкі, Г. А. Цыхун, І. Я. Яшкін і інш. Мн., 1982—1987.

Унія: Выданьне беларускае уніяцкае моладзі. Мн., 1991.

Bielaruski narodny kalendar na 1939 hod. Vilnia, 1939.

Bykowski P. Pieśni obrędowe ludu ruskiego z okolic Pińska. Kraków, 1878. T. 2.

Ćerny A. Pieśni białoruskie z powiatu Dziśnieńskiego, gubernii Wileńskiej // Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej. Kraków, 1895. T. 18.

Czeczot J. Piosnki wieśniacze z nad Niemna i Dźwiny... Wilno, 1846. Federowski M. Lud Białoruski na Rusi Litewskiej. Warszawa, 1935. T. 4.

Gołębiowski L. Gry i zabawy różnych stanów... Warszawa, 1831. L. Z. Staryja zwyćai u ciapieraśni ćas // Bielaruskaj krynica. 1928. Ne 58. Moszyński K. Polesie wschodnie. Warszawa, 1928. Pietkiewicz Cz. Kultura duchowa Polesia Rzeczyckiego: Materjaly etnog- raficne. Warszawa, 1938.

Tyszkiewicz E. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847.


[1] Паўтараецца пасля кожнага радка

[2] Тут выдавец робіць зноску, у якой выказвае верагоднасць недахопу аднаго ці двух “стихов”

[3] Паўтраецца пасля кожнага радка.

[4] Падобнае патарэнне апошняга слова кожнага радка

[5] Паўтараецца кожны другі радок

[6] Рудня – вуліца сяла Юркавічы (заўвага Раманава).

[7] Падобнае паўтарэнне пасля кожнага радка.

[8] Тут падаюцца дагачасныя варыянты назваў купальскіх зёлак.

[9] Змяю.

[10] Царская асігнацыя

[11] Мясцовая назва асеці – гаспадарчага збудавання для прасушкі снапоў.

[12] Невялікая металічная рашотка, або патэльня, падвешаная да столі пад спецыяльнай квадратнай адтулінай. Звычайна ніжэй адтуліны ўмацоўвалася ўсечаная піраміда, зробленая з дошак. Каб гэты малы комін не загараўся ад лучыны, яго абмазвалі чырвонай глінай, а затым бялілі.

 

[13] Згодна часопіса “Православный церковный календарь, 1989” Выданне Маскоўскай патрыярхіі. Стр. 552.

[14] Згодна кнігі Брэвіярыя (Liturgia Godzin), святарская малитощника. – Poznán: Pallottinum, 1988. S.12.

[15] Серада сёмага тыдня перад Вялікаднём (46-ы дзень), пачатак Вялікага посту. У гэты дзень свенціцца попел з вярбы, якая была пасвенчана ў мінулым годзе на Вербнай нядзелі, і пасыпаецца на галаву ў знак пакут.