Герміёна прыходзіць на дапамогу 3 страница

- Чаму ён? – хутка спытаў Гары. – Чаму не мадам Помфры?

- Што за дзёрзкасць! – прагучаў негучны голас аднаго з партрэтаў, і Фінеас Найджалус Блэк, прапрадзядуля Сірыўса, падняў галаву, якую раней апусціў на рукі, прыкідваючыся спячым. – Калі я быў дырэктарам Хогвартса, вучням не дазвалялася ставіць пад сумненне ўчынкі кіраўніцтва.

- Так, дзякую, Фінеас, - спыніў яго Дамблдор. – Гары, прафесар Снэйп ведае пра Цёмныя мастацтвы нашмат больш, чым мадам Помфры. Ва ўсякім выпадку, мне кожную гадзіну прысылаюць з бальніцы справаздачу аб стане Кэці, і ёсць надзея, што з цягам часу яна цалкам паправіцца.

- А дзе вы былі ў гэтыя выхадныя, сэр? – спытаў Гары, задушыўшы настойлівае адчуванне, што ён выпрабоўвае лёс, - адчуванне, якое, відаць, падзяляў і Фінеас Найджалус, мяркуючы па таму, што ён ціхенька зашыпеў праз зубы.

- Я палічыў бы за лепшае пакуль не гаворыць аб гэтым, - сказаў Дамблдор. – Але ў свой час я табе раскажу.

- Раскажаце? – у здзіўленні паўтарыў Гары.

- Мяркую, што так, - адказаў Дамблдор, дастаў з-за пазухі чарговы флакон з серабрыстымі ўспамінамі і адкаркаваў яго рухам чарадзейнай палачкі.

- Сэр, - нерашуча пачаў Гары, - я ў Хогсміду сустрэў Мундунгуса…

- Так, я ўжо ведаю, што Мундунгус вельмі непачціва абышоўся з тваёй спадчынай, - сказаў Дамблдор, нахмурыўшыся. - Пасля вашай размовы каля ўвахода у “Тры мятлы” ён залёг на дно; падазраю, ён баіцца сустрэцца са мной. Ва ўсякім выпадку, можаш быць перакананы, што яму больш не ўдасца цягаць рэчы Сірыўса.

- Гэты шалудзівы паўкроўка параскрадваў спадчыну Блэкаў? - раз’юшыўся Фінеас Найджалус і імкліва ступіў за раму – несумненна, накіраваўся наведаць другі свой партрэт у доме нумар дванаццаць на Плошчы Грыма.

- Прафесар, - загаварыў Гары пасля кароткай паўзы, - прафесар МакГонагал расказвала вам, што я ёй гаварыў пасля няшчаснага выпадку з Кэці? Наконт Драка Малфоя?

- Так, яна распавяла мне пра твае падазроны, - адказаў Дамблдор.

- А вы…

- Я прыму меры для дасканалага расследавання ў сувязі з усімі, хто мог мець дачыненне да здарэння з Кэці, - сказаў Дамблдор. - Аднак зараз, Гары, мы павінны надаць увагі ўроку.

Гары адчуў сябе абражаным. Калі гэтыя ўрокі такія ўжо важныя, чаму паміж першым і другім заняткам такі вялікі прамежак?Але ён не пачаў больш гаварыць аб Малфое і моўчкі глядзеў, як Дамблдор вылівае чарговы Ўспамін у Вір памяці і асцярожна пазыбвае шырокую каменную чашу, прытрымліваючы яе доўгімі пальцамі.

- Ты, канешне, памятаеш, што ў мінулы раз мы перапынілі аповесць пра мінулае лорда Валан дэ Морта ў той момант, калі прыгожы магл Том Рэддл пакінуў сваю чараўніцу-жонку Мяропу і вярнуўся ў фамільную сядзібу ў Літл-Хэнглтоне. Мяропа засталася ў Лондане адна. Яна чакала дзіця, якому наканавана было пазней зрабіцца лордам Валан дэ Мортам.

- Адкуль вы ведаеце, што яна была ў Лондане, сэр?

- Дзякуючы сведчанням нейкага Карактака Бэрка, - адказаў Дамблдор. –Па дзіўнаму сцёку абставін, ён стаў адным з заснавальнікаў таго самага магазіна, дзе былі праданы каралі, аб якіх мы толькі што размаўлялі.

Гары і раней прыпадала бачыць, як Дамблдор пазыбвае Вір памяці, быццам золаташукальнік на прамыўцы залатога пяску. Над серабрыстым водаваротам у каменнай чашы ўзняўся, круцячыся, лядачы дзядок, сам серабрысты, быццам прывід, але нашмат гусцейшы. Пасма валасоў, якая падала на лоб, амаль зусім закрывала вочы.

- Так, мы набылі яго пры незвычайных абставінах. Яго прынесла маладзенькая чарадзейка незадоўга да Каляд. Ах, як даўно гэта было…Яна сказала, што ёй вельмі патрэбны грошы, ды гэта і так было відаць. Уся ў лахманах, і ўжо вельмі…Словам, яна чакала дзіця. Сказала, што медальён калісьці належыў Слізерыну. Ну, такое нам увесь час даводзіцца выслухваць. ”Ах, гэтая рэч належыла Мерліну, гэта быў яго любы чайнічак”…Але я агледзеў медальён, на ім на самай справе быў знак Слізерына, і некалькі простых заклёнаў дазволілі мне хутка пераканацца ў яго сапраўднасці. Безумоўна, рэч была практычна неацэнная. Дзяўчына, як бачым, не ўяўляла сабе, колькі гэта можа каштаваць. Аддала за дзесяць галеёнаў, ды яшчэ была вельмі рада. Наша лепшая здзелка!

Дамблдор рэзка страсянуў чашу, і Карактак Баркс зноў кануў у серабрысты водаварот успамінаў.

- Ён даў ёй усяго дзесяць галеёнаў?- з абурэннем спытаў Гары.

- Карактак Бэрк ніколі не адрозніваўся шчодрасцю, - сказаў Дамблдор. - Такім чынам, мы ведаем, што перад самым нараджэннем дзіцяці Мяропа была ў Лондане адна і, адчайна адчуваючы патрэбу ў грошах, прадала адзіную каштоўную рэч, якая ёй належыла, - медальён, адну з двух сямейных рэліквій, якімі так даражыў яе бацька Нарвола.

- Але яна ж умела вядзьмарыць!- нецярпліва ўсклікнуў Гары. - Яна магла начараваць сабе і ежу, і ўсё, што трэба!

- Можа, і магла, - сказаў Дамблдор. - Аднак я перакананы- гэта зноў адні здагадкі, але я ўпэўнены, што не памыляюся, - пасля таго, як муж пакінуў яе, Мяропа перастала карыстацца чараўніцтвам. Я думаю, яна не хацела больш быць чарадзейкай. Магчыма таксама, што непадзеленае каханне і адчай пазбавілі яе чарадзейнай моцы, гэта здараецца. Ва ўсялякім выпадку, як ты зараз убачыш, Мяропа не пажадала узяцца за чарадзейную палачку нават дзеля выратавання ўласнага жыцця.

- Яна не пажадала жыць нават дзеля сына?

Дамблдор узняў бровы:

- Ці не шкадуеш ты ўжо лорда Валан дэ Морта?

- Не, - хутка адказаў Гары, - але ў яе быў выбар, ці не так? Не тое што ў маёй мамы…

- У тваёй мамы таксама быў выбар, - мякка прамовіў Дамблдор. - Так, Мярупа Рэддл аддала перавагу смерці, негледзячы на тое што была патрэбна свайму сыну, але не судзі яе занадта строга, Гары. Яна аслабела пасля доўгіх пакут, да і ніколі не валодала мужнасцю тваёй мамы. А зараз устань сюды, калі ласка…

- Куды мы патрапім?- спытаў Гары, устаўшы побач з Дамблдорам каля пісьмовага стала.

- На гэты раз , адказаў Дамблдор, - мы пабываем у маім успаміне. Я думаю, ты знойдзеш яго дастаткова падрабязным і ў неабходнай меры дакладным. Ты першы, Гары…

Гары нахіліўся над Вірам памяці, апусціў твар у халаднаватую серабрыстую масу, і вось ён зноў падае ў цемру…Цераз некалькі секунд ногі яго дакрануліся да цвёрдай зямлі, Гары расплюшчыў вочы і ўбачыў, што яны з Дамблдорам стаяць на ажыўленай старадаўней лонданскай вуліцы.

- А вось і я, - бадзёра заўважыў Дамблдор, указваючы на высокую постаць, перабегаючую цераз дарогу перад канём, цягнуўшым каляску з малаком.

У маладога Дамблдора былі доўгія каштанавыя валасы і такая ж барада. Апынуўшыся на іх баку вуліцы, ён пакрочыў па тратуару. Прахожыя з цікаўнасцю аглядваліся на чалавека ў цёмна-ліловым аксамітным касцюме вычварнага крою.

- Прыгожы касцюм, сэр, - не ўтрымаўся Гары, але Дамблдор толькі ўсміхнуўся, ідучы следам за самім сабою.

Яны стараліся не адставаць ад маладога Дамблдора і ўрэшце рэшт, прайшоўшы праз чыгунныя вароты, аказаліся ў пустым і голым панадворку перад даволі тужлівым квадратным будынкам, акружаным высокай агароджай. Малады Дамблдор падняўся на ганак і грукнуў у дзверы. Праз хвіліну дзверы адчыніла неахайная дзяўчына ў фартухе.

- Добры дзень. У мяне прызначана сустрэча з місіс Коўл- калі не памыляюся, яна тут начальніца?

- О, - сказала дзяўчына, са здзіўленнем азіраючы экзатычную фігуру Дамблдора. - Х- х- хвіліначку…Місіс Коўл!- закрычала яна цераз плячо.

Чыйсьці голас здалёк штосьці пракрычаў у адказ. Дзяўчына зноў павярнулася да Дамблдора:

- Уваходзьце, яна зараз падыдзе.

Дамблдор увайшоў у прыхожую з падлогай, выкладзенай чорнай і белай пліткай. Усё тут было беднае, але беззаганна чыстае. Гары і пастарэлы Дамблдор таксама ўвайшлі. Не паспелі за імі зачыніцца парадныя дзверы, як у прыхожую паспешна выйшла вельмі худая , відавочна стаміўшаяся ад клопатаў жанчына. Яе твар з рэзкімі рысамі здаваўся не злым, хутчэй змораным ад мноства клопатаў. На хаду яна штосьці гаварыла яшчэ адной дзяўчыне ў фартуху:

- Ёд занясі Марце наверх, Біллі Стабс увесь час расчэсвае сабе болькі, а ў Эрыка Уоллі ўсе прасціны запэцканы гноем- толькі вятранкі нам не хапала!- вымавіла яна, ні да каго ў асабістасці не звяртаючыся.

Тут яе позірк упаў на Дамблдора, і яна спынілася як укапаная, гледзячы на яго з такім здзіўленнем, быццам да яе прыбыла жырафа.

- Добры дзень, - павітаўся Дамблдор, працягваючы руку.

Місіс Коўл моўчкі вытарэшчылася на яго.

- Маё імя- Альбус Дамблдор. Я даслаў вам ліст з просьбай аб сустрэчы, і вы былі так дабры, што запрасілі мяне наведаць вас сёння.

Місіс Коўл замаргала. Відавочна вырашыўшы, што Дамблдор ёй усё- такі не мроіцца, яна сказала слабым голасам:

- Ах, так. У такім выпадку… у такім выпадку праходзьце, калі ласка. Так.

Яна правяла Дамблдора ў маленькі пакой, ці то гасцёўню, ці то кабінет. Тут было так жа бедна, як і ў прыхожай, мэбля стаяла старая і разнамасная. Начальніца прапанавала Дамблдору хісткі стул, а сама, прыкметна нервуючыся, уселася за пісьмовы стол, завалены ўсялякімі паперамі.

- Як я ўжо паведаміў у лісце, я прыйшоў да вас, каб пагутарыць пра будучыню Тома Рэддла, - сказаў Дамблдор.

- Вы яго сваяк?- спытала місіс Коўл.

- Не, я настаўнік, - адказаў Дамблдор. - Я жадаю прапанаваць Тому месца ў маёй школе.

- І што гэта за школа?

- Яна называецца Хогвартс, - сказаў Дамблдор.

- А чаму вас цікавіць Том?

- Мы лічым, што ў яго ёсць якасці, неабходныя для вучобы ў нас.

- Жадаеце сказаць, што ён атрымае стыпендыю? Як гэта можа быць?Ён нікуды не падаваў заявак.

- Ці разумееце, ён запісаны ў нашу школу з самага нараджэння.

- Хто яго запісаў? Бацькі?

Безумоўна, місіс Коўл занадта добра разумела, і гэта ўскладняла гаворку. Відаць, Дамблдор быў той жа думкі- Гары бачыў, як ён паціху выцягнуў з кішэні чарадзейную палачку і ў той жа час узяў са стала цалкам чысты ліст паперы.

- Вось, - сказаў Дамблдор і, узмахнуўшы чарадзейнай палачкай , перадаў паперу місіс Коўл. - Думаю, зараз вам усё стане зразумела.

Місіс Коўл зірнула на паперку. Вочы яе на імгненне расфакусаваліся і тут жа зноў прыйшлі да нормы.

- Відаць, усё ў парадку, - сказала яна супакоенна, аддаючы Дамблдору паперку. Тут яе позірк упаў на бутэльку джыну і дзве шкляначкі, якіх яшчэ некалькі секунд таму тут не было.

- Э- э…Дазвольце прапанаваць вам шкляначку джыну?- спытала яна з перабольшанай пачцівасцю.

- Вельмі ўдзячны, - сказаў Дамблдор, шчыра ўсміхаючыся.

Вельмі хутка стала ясна, што місіс Коўл зусім не навічок у галіне джынапіцця. Шчодра пляснуўшы ў абедзве шклянкі, яна адным махам прыкончыла сваю порцыю. Без усялякай сарамлівасці прычмокнуўшы губамі, яна ўпершыню усміхнулася Дамблдору, і ён не прамінуў скарыстаць зручны момант.

- Не маглі бы вы распавесці мне што-небудзь пра мінулае Тома Рэддла? Здаецца, ён нарадзіўся тут, у прытулку?

- Правільна, - сказала місіс Коўл і наліла сабе яшчэ джыну. - Я гэта вельмі добра памятаю, таму што сама тады першы год тут працавала. Было пярэдадне Новага года, холад стаяў жудасны, ішоў снег, ці ведаеце. Жудасная ноч. І тут гэтая дзяўчына, ненашмат старэйшая за мяне, падымаецца на ганак, а сама ледзьве на нагах стаіць. Ды што ўжо там, не яна першая, не яна апошняя. Упусцілі мы яе, і праз гадзіну яно ўжо нарадзіла дзіця. А яшчэ прз гадзіну памерла.

Місіс Коўл паважна кіўнула і ад душы сербанула джыну.

- Яна гаварыла што-небудзь перад смерцю?- спытаў Дамблдор. - Напрыклад, аб бацьку дзіцяці?

- Уявіце сабе, гаварыла, - адказала місіс Коўл. Яна відавочна пачынала атрымліваць асалоду ад размовы са шклянкай джына ў руцэ і з такім удзячным слухачом. - Памятаю, яна сказала мне:”Спадзяюся, ён будзе падобны на свайго тату”, - і, шчыра гаворачы, правільна яна на гэта спадзявалася, таму што сама была зусім не прыгажуня. А потым сказала, каб яму далі імя Том, у гонар бацькі, і Нарвола, у гонар яе бацькі. Дзіўнае імя, ці не так?Мы ўжо меркавалі, ці не з цырка яна часам. А яшчэ яна сказала, што прозвішча ўхлопчыка павінна быць Рэддл. А там хутка і сканала, болей слоўца не вымавіўшы.

Мы ўжо і назвалі яго так, як яна прасіла, небараке гэта, відаць, здавалася вельмі важным, але ні Том, ні Нарвола, ні іншы які Рэддл так за ім і не з’явіліся. Вось ён і застаўся ў прытулку і да гэтай пары тут знаходзіцца.

Місіс Коўл як бы па рассеянасці плёснула сабе яшчэ адну значную дозу. На скулах у яе з’явіліся дзве ярка-ружовыя плямкі. Яна сказала:

- Хлопчык жа з дзівацтвамі.

- Так, - казаў Дамблдор, - я так і меркаваў.

- І грудным дзіцём таксама быў дзіўны. Ведаеце, амаль ніколі не плакаў. А як падрос, стаў… зусім дзіўным.

- У якім сэнсе?- спытаў Дамблдор.

- Ну, ён…

Але тут місіс Коўл запнулася і кінула на Дамблдора ўзверх шклянкі з джынам абсалютна ясны і цвёрдыінквізітарскі позірк.

- Гаворыце, яму ўжо дакладна вызначана месца ў вашай школе?

- Бясспрэчна, - сказаў Дамблдор.

- І ўсё, што я скажу гэтага не зменіць?

- Не зменіць, - пацвердзіў Дамблдор.

- Вы ва ўсялякім выпадку яго забераце?

- Ва ўсялякім, - сур’ёзна паўторыў Дамблдор.

Яна прыжмурылася, як быццам прыкідваючы, ці магчыма яму давяраць. Відаць, вырашыла, што магчыма, і нечакана выпаліла:

- Ён пужае іншых дзяцей.

- Вы жадаеце сказаць:ён крыўдзіць іх?Запалохвае?

- Так, мабыць, - ледзь прыхмурылася місіс Коўл, - але яго вельмі цяжка схапіць за руку. Былі розныя выпадкі…Вельмі нядобрыя…

Дамблдор не стаў яе распытваць , але Гары бачыў, што ён зацікавіўся. Яна зноў зрабіла глыток, і шчокі яе яшчэ больш паружавелі.

- Трус Біллі Стабса…Том, вядома, сказаў, што ён гэтага не рабіў, ды я не ўяўляю сабе, як бы ён мог залезці на такую верхатуру. Я ведаю адно-напярэдадне яны з Біллі паспрачаліся. А яшчэ…- Місіс Коўл зноў сербанула джыну, прычым тонкі струменьчык пацёк у яе па падбародку, - мы іх, ці ведаеце, раз у год вывозім на прыроду, на вёску ці на ўзбярэжжа…Дык вось, пасля таго выпадку Эмі Бэнсан і Дэнніс Бішоп былі проста да сябе не падобныя, ды гэтак і засталіся быццам прыгнечанныя, але колькі мы іх не распытвалі, яны сказалі толькі, што хадзілі ў пячору з Томам Рэддлам. Ён кляўся і бажыўся, што яны ўсяго толькі аглядвалі навакольную мясцовасць, але штосьці там усё- такі адбылося, я проста пераканана! Ну, і яшчэ былі розныя дзіўнасці…

Яна зноў паглядзела на Дамблдора, і, хоць шчокі яе палалі, позірк быў адкрыты і ясны.

- Я думаю, аб ім тут няшмат якія будуць сумаваць.

- Вы, вядома, разумееце, што мы не можам забраць яго назусім?- сказаў Дамблдор. - Прынамсі, ён павінен будзе вяртацца сюды на лета.

- Добра ўжо, і на тым дзякуй. Усё ж лепей, чым хрась па сапатцы іржавай качаргой, - ікнуўшы, заўважыла місіс Коўл. Яна ўзнялася на ногі, і Гары захапіўся тым, як яна цвёрда стаіць на нагах, хоць узровень джына ў бутэльцы панізіўся на дзве трэці. - Вы, пэўна, хаціце пагутарыць з ім?

- Вельмі хацеў бы, - сказаў Дамблдор і таксама стаў.

Місіс Коўл правяла яго па калідоры і наверх па каменнай лесвіцы, на хаду выкрыкваючы ўказанні і раздаючы вымовы сваім памочнікам і выхаванцам. Сіраты ўсе былі апранутыя ў аднолькавыя цьмяна-шэрыя куртачкі. Яны выглядалі цалкам здаровымі, але, трэба прызнацца, у гэтым панурым доме дзецям было зусім не месца.

- Прыйшлі, - абвясціла місіс Коўл на другой лесвічнай пляцоўцы і спынілася ў першых дзвярэй у доўгім калідоры. Яна пастукала і ўвайшла.

- Том, да цябе госці. Гэта містэр Данданбор. Ён хоча табе сказаць…наогул, няхай сам і распавядзе.

- Гары і два Дамблдоры ўвайшлі ў пакой, і місіс Коўл зачыніла за імі дзверы. У маленькім пакою амаль не было мэблі, толькі адзежная шафа і жалезны ложак. На ложку ўзверх шэрай коўдры сядзеў хлопчык, выцягнуўшы ногі перад сабой, і трымаў у руках кнігу.

У твары Тома Рэддла не было зусім ніякага падабенства да Мраксаў. Перадсмяротнае жаданне Мяропы споўнілася:хлопчык быў паменшанай копіяй бацькі- красуна. Высокі для сваіх адзінаццаці гадоў, цёмнавалосы і бледны, ён ледзь прыжмурыў вочы, ацэньваюча аглядваючы экзатычны ўбор Дамблдора. Надышла хвілінная паўза.

- Добры дзень, Том, - сказаў Дамблдор і ступіў наперад, працягваючы руку.

Хлопчык пасля кароткага хістання паціснуў яму руку. Дамблдор падсунуў да ложка цвёрды драўляны стул і сеў. Стала падобна на тое, як быццам ён прыйшоў наведаць хворага.

- Я прафесар Дамблдор.

- Прафесар?- засцярожана перапытаў Рэддл. - У сэнсе- доктар?Навошта вы прыйшлі?Гэта яна вас запрасіла паглядзець мяне?

Ён кіўнуў на дзверы, за якімі толькі што знікла місіс Коўл.

- Не- не, - усміхнуўся Дамблдор.

- Я вам не веру, - сказаў Рэддл. - Яна хоча, каб вы мяне агледзелі, так?Гаварыце праўду!

Апошнія два словы ён вымавіў так гучна і ўладарна, што Гары стала не па сабе. Гэта прагучала як загад, прычым адчувалася, што Рэддл ужо шмат разоў паўтараў яго. Вочы Рэддла пашырыліся, ён пільна глядзеў на Дамблдора. Той у адказ толькі працягваў прыемна ўсміхацца. Праз некалькі секунд Рэддл перастаў свідраваць Дамблдора позіркам, хоць глядзеў зараз яшчэ болей насцярожана.

- Хто вы такі?

- Я ўжо сказаў. Мяне завуць прафесар Дамблдор, я працую ў школе, якая завецца Хогвартс. Я прыйшоў прапанаваць табе вучыцца ў маёй школе- тваёй новай школе, калі ты пажадаеш туды паступіць.

Рэакцыя Рэддла на гэтыя словы была зусім нечаканай. Ён ускочыў з ложка і шарахнуўся ад Дамблдора, пазіраючы на яго з лютасцю.

- Не падманеце! Вы з вар’яцкага дому, так?”Прафесар”, ага, ну яшчэ бы!Дык вось, я нікуды не паеду, зразумела?Гэту старую мымру саму трэба адправіць у вар’яцкі дом!Я нічога не зрабіў маленькай Эмі Бэнсан і Дэннісу Бішопу, спытайце іх, яны вам тое самае распавядуць!

- Я не з вар’яцкага дому, - цярпліва сказаў Дамблдор. - Я настаўнік. Калі ты сядзеш і супакоішся, я табе раскажу пра Хогвартс. Вядома, ніхто цябе не прымусіць там вучыцца, калі ты не пажадаеш…

- Няхай толькі паспрабуюць!- скрывіў вусны Рэддл.

- Хогвартс, - працягваў Дамблдор, як быццам не чуў апошніх слоў Рэддла, - гэта школа для дзяцей з асаблівымі здольнасцямі…

- Я не вар’ят!

- Я ведаю, што ты не вар’ят. Хогвартс- не школа для вар’ятаў. Гэта школа чараўніцтва.

Стала вельмі ціха. Рэддл застыў на месцы. Твар яго нічога не выяўляў, але позірк мітусіўся, перабягаючы з аднаго вока Дамблдора на другое, як быццам спрабуючы злавіць адно з іх на хлусні.

- Чараўніцтва?- паўтарыў ён шэптам.

- Зусім правільна, - сказаў Дамблдор.

- Дык гэта…гэта чараўніцтва - тое, што я ўмею рабіць?

- Што іменна ты ўмееш рабіць?

- Рознае, - выдыхнуў Рэддл. Яго твар заліло чырванню, пачаўшы ад шыі і ўзнімаючыся да запалых шчок. Ён быў як у ліхаманцы. - Магу перасоўваць рэчы, не датыкаючыся да іх. Магу прымусіць жывёл рабіць тое, што я пажадаю, без усялякай дрэсіроўкі. Калі мяне хтосьці раззлуе, я магу зрабіць так, што з ім здарыцца што-небудзь дрэннае. Магу зрабіць чалавеку балюча, калі пажадаю.

У яго падгіналіся ногі. Спатыкаючыся, ён вярнуўся да ложку і зноў сеў, утаропіўшыся на свае рукі, схіліўшы галаву, як быццам у малітве.

- Я ведаў, што я не такі, як усе, - прашаптаў ён, звяртаючыся да ўласных дрыжачых пальцаў. - Я ведаў, што я асаблівы. Я заўсёды ведаў, што нешта такое ёсць.

- Што ж, ты быў цалкам правы, - сказаў Дамблдор. Ён больш не ўсміхаўся і ўважліва глядзеў на Рэддла. - Ты чараўнік.

Рэддл падняў галаву. Твар яго змяніўся. Зараз на ім адлюстроўвалася ступленая радасць, але чамусьці гэта яго не ўпрыгожвала; наадварот, прыгожыя точаныя рысы сталі як быццам грубей, у выразе твару выступіла штосьці амаль звярынае.

- Вы таксама чараўнік?

- Так.

- Дакажыце!- запатрабаваў Рэддл тым жа ўладарным тонам, якім толькі што загадаў:”Гаварыце праўду!”

Дамблдор узняў бровы.

- Калі, як я спадзяюся, ты згодны паступіць у Хогвартс…

- Канешне, згодны!

- …то ты абавязаны, звяртаючыся да мяне, называць мяне “прафесар” ці “сэр”.

На самае кароткае імгненне твар Рэддла зрабіўся жорсткім, але ён зараз жа сказаў ветлівым да непазнавальнасці голасам:

- Прабачце, сэр. Я хацеў сказаць- калі ласка, прафесар, ці маглі бы вы паказаць мне…

Гары быў перакананы, што Дамблдор адмовіцца, скажа Рэддлу, што для практычных дэманстрацый будзе дастаткова часу ў Хогвартсу, што яны знаходзяцца ў будынку, дзе поўна маглаў, і патрэбна захоўваць асцярожнасць. Але, да яго вялікага здзіўлення, Дамблдор выцягнуў з унутранай кішэні сурдута чарадзейную палачку, накіраваў яе на пацёртую адзежную шафу, якая стаяла ў куце, і няўважна ўзмахнуў.

Шафа загарэлася.

Рэддл ускочыў на ногі. Гары не мог яго вінаваціць за працяглы крык жаху і злосці;мабыць, уся яго маёмасць знаходзілася ў гэтай шафе. Але ў гэту ж секунду, як Рэддл кінуўся на Дамблдора, полымя згасла. Шафа стаяла некранутая, без адзінай меты.

Рэддл утаропіўся на шафу, потым на Дамблдора, потым з прагным бляскам у вачах паказаў на чарадзейную палачку.

- Калі я атрымаю такую?

- Усяму свой час, - сказаў Дамблдор. - Па-мойму, з тваёй шафы нешта ірвецца наверх.

На самай справе, з шафы даносілася нейкае брынканне. У першы раз на твары Рэддла прамільгнуў страх.

- Адчыні дзверцы, - сказаў Дамблдор.

Рэддл, павагаўшыся, перасёк пакой і расчыніў дзверцы шафы. Над аддзяленнем, дзе вісела некалькі паношаных касцюмчыкаў, стаяла маленькая кардонная скрынка. Скрынка грымела і падрыгвала, як быццам у ёй калаціліся ашалелыя мышы.

- Дастань яе, - сказаў Дамблдор.

Рэддл з наяўнай апаскай зняў скрынку, якая трэслася, з паліцы.

- У ёй ёсць што-небудзь такое, чаму не належыць быць у цябе?- спытаў Дамблдор.

Рэддл паглядзеў на Дамблдора доўгім разважлівым позіркам.

- Так, напэўна, ёсць, сэр, - сказаў ён нарэшце нічога не выражаючым голасам.

- Адчыні, - сказаў Дамблдор.

Рэддл зняў вечка і, не гледзячы, вытрас змесціва скрынкі на ложак. Гары, які чакаў убачыць нешта ашаламляльнае, убачыў кучку самых звычайных прадметаў, у тым ліку цацку ё- ё, сярэбраны напарстак і пацьмянелы губны гармонік. Вызваліўшыся са скрынкі, яны мігам спынілі падскакваць і зараз нерухома ляжалі на тонкай коўдры.

- Ты вернеш іх уладальнікам і папросіш прабачэння, - спакойна сказаў Дамблдор, хаваючы чарадзейную палачку за пазуху. - Я даведаюся, калі ты гэтага не зробіш. І май на ўвазе:у Хогвартсу крадзяжу не выносяць.

Рэддл ніколькі не засаромеўся;ён усё так жа холадна, ацэньваючы глядзеў на Дамблдора. Нарэшце ён сказаў бескаляровым голасам:

- Так, сэр.

- У нас у Хогвартсу, - працягваў Дамблдор, - вучаць не толькі карыстацца магіяй, але і трымаць яе пад кантролем. Да гэтай пары ты- безумоўна, па няведанню- ужываў свае здольнасці такімі метадамі, якім не навучаюць і якіх не дапускаюць у нашай школе. Ты не першы, каму здарылася не ў меру захапіцца вядзьмарствам. Аднак, да твайго ведама, з Хогвартса могуць і выключыць, а Міністэрства магіі- так- так, ёсць такое Міністэрства - яшчэ больш сурова карае парушальнікаў. Кожны пачынаючы чараўнік павінен зразумець, што, уступаючы ў наш свет, ён абавязуецца прытрымлівацца нашых законаў.

- Так, сэр, - паўтарыў Рэддл.

Немагчыма было ўгадаць, што ён думае. Усё з тым жа нічога не выражаючым тварам ён злажыў жменьку крадзеных прадметаў назад у скрынку. Скончыўшы, ён павярнуўся да Дамблдора і сказаў яму проста:

- У мяне няма грошай.

- Гэта лёгка выправіць, - сказаў Дамблдор і выняў з кішэні скураны мяшэчак з грошамі. - У Хогвартсу існуе спецыяльны фонд для вучняў, якія не могуць самастойна набыць сабе падручнікі і форменныя мантыі. Магчыма, табе давядзецца купляць ужываныя кнігі заклінанняў, але…

- Дзе прадаюцца кнігі заклінанняў?- не даслухаўшы, перапыніў яго Рэддл.

Ён узяў цяжкі мяшэчак з грашыма, не падзякаваўшы Дамблдору, і зараз разглядваў тоўсты залаты галеён.

- У Касым завулку, - сказаў Дамблдор. - Я дапамагу табе знайсці ўсё, што патрэбна…

- Вы пойдзіце са мной?- спытаў Рэддл, узняўшы вочы ад манеты.

- Безумоўна, калі ты…

- Не трэба, - сказаў Рэддл. - Я прывыкнуў усё рабіць сам, я пастаянна хаджу адзін па Лондану. Як патрапіць у гэты ваш Косы завулак…сэр?- дадаў ён, наткнуўшыся на позірк Дамблдора.

Гары думаў, што Дамблдор будзе настойваць на тым, каб пайсці з Рэддлам, але ён зноў памыліўся. Дамблдор уручыў Рэддлу канверт са спісам неабходных рэчаў, растлумачыў, як дабрацца ад прытулку да “Дзіравага катла”, затым сказаў:

- Ты зможаш убачыць шынок, хоць навакольныя табе маглы- значыць нечараўнікі- яго ўбачыць не могуць. Спытай бармэна Тома - лёгка запомніць, яго клічуць так жа, як і цябе…

Рэддл неспакойна тузануўся, як быццам хацеў сагнаць дакучлівую муху.

- Табе не падабаецца імя Том?

- Томаў вакол гаць гаці, - прамармытаў Рэддл. І раптам, быццам не змог устрывацца, як быццам пытанне вырвалася ў яго мімаволі, спытаў:- Мой бацька быў чараўніком? Мне сказалі, што яго таксама звалі Том Рэддл.

- На жаль, гэтага я не ведаю, - мякка сказаў Дамблдор.

- Мая маці ніяк не магла быць чараўніцай, інакш яна б не памерла, - сказаў Рэддл, звяртаючыся хутчэй да самога сябе, чым да Дамблдора. - Відавочна, гэта ён. А пасля таго, як я набуду ўсё, што патрэбна, калі я павінен з’явіцца ў гэтым Хогвартсу?

- Усе падрабязнасці выкладзены на другой паперы пергамента ўканверце, - сказаў Дамблдор. - Ты павінен выехаць з вакзала Кінгс- Кросс першага верасня. Там жа ўкладзены і білет на цягнік.

Рэддл кіўнуў. Дамблдор устаў і зноў працягнуў руку. Паціскаючы яе, Рэддл сказаў:

- Я ўмею размаўляць са змеямі. Я гэта заўважыў, калі мы ездзілі за горад. Яны самі прыпаўзаюць да мяне і шэпчуцца са мною. Гэта звычайная рэч для чараўніка?

Гары адразу зразумеў, што ён знарок прыхоўваў самую дзіўную сваю здольнасць пад канец, для найбольшага эфекту.

- Не, незвычайная, - сказаў Дамблдор пасля секунднай замінкі, - але гэта сустракаецца.

Ён гаварыў няўважным тонам, але з цікавасцю затрымаў позірк на твары Рэддла. Так яны стаялі, мужчына і хлопчык, гледзячы адзін на аднаго. Затым рукапацісканне распалася. Дамблдор пайшоў да дзвярэй.

- Да пабачэння, Том, да сустрэчы ў Хогвартсу.

- Думаю, дастаткова, - вымавіў сівавалосы Дамблдор.

У наступнае імгненне яны з Гары ўзняліся наверх, у цемру, і зноў прызямліліся ў сённяшнім кабінеце.

- Сядай, - сказаў Дамблдор, моцна устаючы на падлогу побач з Гары.

Гары падпарадкаваўся;ён увесь быў яшчэ поўны тым, што бачыў.

- Ён паверыў значна хутчэй, чым я- ну, калі вы сказалі яму, што ён чараўнік. Я спачатку не паверыў Хагрыду.

- Так, Рэддл быў цалкам гатовы паверыць, што ён, як ён выразіўся, “асаблівы”, - сказаў Дамблдор.

- А вы ўжо ведалі - тады?- спытаў Гары.

- Ці ведаў я, што бачу перад сабой самага небяспечнага чараўніка ўсіх часоў?- спытаў Дамблдор. - Не, я і разумення не меў, што з яго вырасце. Але ён, безумоўна, мяне ззаінтрыгаваў. Я вярнуўся ў Хогвартс з намерам уважліва за ім прыглядаць. Я зрабіў бы гэта ў любым выпадку, бо ён быў адзінокі, без родныхі сяброў, але я адчуў, што гэта неабходна не толькі дзеля яго, але і дзеля іншых.

Як ты чуў, яго здольнасці былі дзіўна моцна развітыя для такога юнага ўзроста, а цікавей за ўсё- і болей усяго ўнушала апаскі, - што ён у нейкай меры ўжо навучыўся кіраваць сваімі магчымасцямі і карыстаўся імісвядома. Як ты бачыў, гэта не былі бязладныя эксперыменты, характэрныя для большасці пачынаючых чараўнікоў;ён ўжо выкарыстоўваў магію супраць навакольных, каб з яе дапамогай запалохваць, караць, падпарадкоўваць сабе іншых людзей. Гісторыі аб павешанам трусу і аб хлопчыку з дзяўчынкай, якіх ён завабіў у пячору, наводзілі на роздумы…”Магу зрабіць чалавеку балюча, калі пажадаю”…

- А яшчэ ён разумеў мову змей, - уставіў Гары.

- Да, сапраўды. Гэта рэдкая здольнасць, яе звычайна звязваюць з Цёмнымі мастацтвамі, хоць, як мы ведаем, сярод вялікіх і добрых чараўнікоў таксама трапляюцца знаўцы змяінай мовы. На самой справе яго здольнасць размаўляць са змеямі трывожыла мяне значна меней, чым яго наяўная схільнасць да жорсткасці, скрытнасці і тыранства.

- Час, як заўсёды, перахітрыў нас, - заўважыў Дамблдор, паказваючы на пацямнелаенеба за акном. - Але перш, чым мы растанемся, я хачу звярнуць тваю ўвагу на некаторыя моманты той сцэны, якую мы толькі што назіралі, - яны маюць самае прамое дачыненне да таго, што мы будзем абмяркоўваць на наступных уроках.

- Па-першае, спадзяюся, ты заўважыў, як рэагаваў Том на мае словы, што хтосьці іншы таксама носіць яго імя - Том?

Гары кіўнуў.

- Ён паказаў сваю агіду да ўсяго , што набліжае яго да іншых людзей, робіць яго звычайным. Ужо тады ён імкнуўся быць іншым, асобным ад усіх, быць знакамітасцю. Як ты ведаеш, усяго праз некалькі гадоў пасля гэтай размовы ён назаўсёды адмовіўся ад свайго імя і прыдумаў маску лорда Валан дэ Морта, за якой і хаваўся з той пары.

Мяркую, ты заўважыў таксама, што Том Рэддл быў абсалютна самадастатковы, не любіў ні з кім шчыра гаварыць і, відаць, у яго не было сяброў. Яму не патрабавалася дапамога, не патрэбен быў спадарожнік для падарожжа ў Косы завулак. Ён аддаваў перавагу дзеянням у адзіночку. Дарослы Волан дэ Морт застаўся такім жа. Многія Пажыральнікі смерці сцвярджаюць, быццам карыстаюцца яго даверам, набліжаны да яго і нават- што яны разумеюць яго. Яны памыляюцца. У лорда Валан дэ Морта ніколі не было сяброў. Я мяркую, што яму не патрэбны сябры.

І апошняе…Спадзяюся, Гары, ты яшчэ не занадта сонны, каб уважліва слухаць. У дзяцінстве Том Рэддл любіў збіраць свайго роду паляўнічыя трафеі. Ты бачыў скрынку, якую ён хаваў у сябе ў пакоі. У ёй ён захоўваў дробныя рэчы- калі пажадана, сувеніры- як успамін аб ахвярах асабліва непрыемных праяўленняў сваёй магіі. Запомні гэту асаблівасць, некалькі нагадваючую сарочыя звычкі, - яна будзе вельмі важная для нас у далейшым…А зараз і на самай справе прыйшоў час класціся спаць.