VII. Завяшчанне Альбуса Дамблдора 2 страница

- А-а-а! – закрычаў Рон, выскокваючы і паднімаючы сваю чароўную палачку, але Гары спыніў яго:

- Не! Ты ж не жадаеш даваць яму падставу, каб арыштаваь нас?

- Запомніце, што вы не ў школе! – працадзіў Скрымджар, цяжка дыхаючы Гары ў твар. – Запомніце, што я – не Дамблдор, які прабачаў вашу фанабэрыстасць і непакорства. Ты можаш насіць гэты шнар, як карону, Потэр, але семнаццацігадовы юнак не мае права казаць мне, як выконваць маю працу! Спадзяюся, на гэты раз ты наўчыўся хоць якой-небудзь павазе!

- У гэты раз вы яе зарабілі, - кінуў Гары.

Падлога задрыжэла, пачуўся гук хуткіх крокаў, затым дзверы ў гасціную адчыніліся, і містэр і місіс Уізлі ўбеглі ў пакой.

- Мы… Мы падумалі… мы чулі… - пачаў містэр Уізлі, вельмі занепакоены, убачыўшы Гары і міністра, якія стаялі нос да носу.

- Гучныя галасы, - з задышкай закончыла місіс Уізлі.

Скрымджар адышоў на пару крокаў ад Гары, утаропіўшыся на дзірку, якую ен зрабіў у яго футболцы. Здавалася, ён шкадаваў аб тым, што выйшаў з сябе.

- Гэта… нічога… - прарычэў ён. – Я… шкадую аб вашым дачыненні. – Ён яшчэ раз паглядзеў акурат Гары ў твар. – Здаецца, вы думаеце, што міністр не жадае таго, чаго вы – роўна як і Дамблдор – жадаеце. Мы павінны працаваць разам.

- Мне не падабаюцца вашы метады, міністр, - вымавіў Гары. – Вы памятаеце?

Ён зноў падняў правую руку і паказаў Скрымджару шнар на далоні, які ўсё яшчэ здаваўся белым – надпіс “Я не павінен ілгаць”. Выраз твару Скрымджара згрубеў. Ён моўчкі павярнуўся і пакульгаў з пакою. Місіс Уізлі паспяшалася за ім, Гары пачуў, як яны спыніліся каля задніх дзвераў. Праз хвіліну ці каля таго, яна паклікала: “Ён пайшоў!”

- Чаго ён хацеў? – спытаў містэр Уізлі, аглядаючы Гары, Рона і Герміёну, пакуль місіс Уізлі вярталася да іх.

- Даць нам тое, што Дамблдор нам пакінуў, - адказаў Гары. – Яны толькі што адкрылі змест яго завяшчання, толькі зараз.

Звонку ў садзе, за сталамі, тры прадметы, якія Скрымджар даў ім, перадаваліся з рук у рукі. Усе здзіўляліся Дэлюмінатару і Байкам Барда Бідла і смуткавалі з таго факта, што Скрымджар адмовіўся перадаць меч, але ніхто не мог выказаць здагадку, чаму Дамблдор пакінуў Гары стары Снітч. Калі містэр Уізлі даследваў дэлюмінатар трэці або чацверты раз, місіс Уізлі асцярожна сказала:

- Гары, дарагі, усе вельмі галодныя. Мы не хацелі пачынаць без цябе. Магу я падаць вячэру?

Усе елі дастаткова хутка, і пасля паскораных спеваў “З днём Нараджэння” і пажырання торта вечарынка скончылася. Хагрыд, які быў запрошаны на заўтрашняе вяселле, але быў занадта вялізным, каб спаць у перанаселенай Нары, сабраў для сябе падстрэшак у суседнім полі.

- Сустрэнемся наверсе, - шапнуў Гары Герміёне, калі яны дапамагалі місіс Уізлі прыводзіць сад у нармалёвы стан. – Калі ўсе заснуць.

Уверсе на гарышчы Рон даследваў свой дэлюмінатар, а Гары напоўніў мяшэчак Хагрыда з аслінай скуры не золатам, а тымі рэчамі, якія ён вельмі шанаваў, сярод іх былі карта Марадзёраў, асколак зачараванага люстэрка Сірыюса і медальён Р.А.Б. Ён прутка зацягнуў шнурок і павесіў мяшэчак на шыю, затым прысеў, трымаючы ў руках стары снітч і разглядаючы яго крылцы, якія вольна трапяталі. Нарэшце Герміёна пастукала ў дзверы і на дыбачках пракралася ўнутр.

- Муфіята. – прашаптала яна, махаючы палачкай у кірунку лесвіцы.

- Я думаў, ты не ўхваляеш гэты заклён, - усміхнуўся Рон.

- Поры змяняюцца. – іранічна сказала Герміёна. – Такім чынам, пакажы нам гэты Дэлюмінатар.

Рон адрэагаваў імгненна. Утрымліваючы яго перад сабою, ён пстрыкнуў у яго. Адзінокая лямпа, запаленая імі, маментальна патухла.

- Сэнс у тым, - прашаптала Герміёна ў цемры. – Што мы маглі атрымаць тое ж самае, выкарыстаючы Перувійскі Парашок Сталых Працемкаў.

Раздалася ціхая пстрычка, і шар святла з лямпы вярнуўся да столі і зноў запаліўся.

- Усёткі, гэта цудоўна! – сказаў Рон трохі апраўальна. – Чаму ж тады яны гавораць, што Дамблдор вынайшаў яго самастойна?!

- Я ведаю, я ўпэўнена, што ён не выдзяліў бы цябе ў сваім завяшчанні толькі для таго, каб дапамагчы табе выключаць святло!

- Ты думаеш, ён ведаў, што Міністр канфіскуе яго завяшчанне і даследуе ўсё, што ён нам пакінуў? – спытаў Гары.

- Безумоўна! – упэўнена адказала Герміёна. – Ён мог сказаць у сваім завяшчанні, чаму пакідае нам гэтыя рэчы, але гэтае завяшчанне нічога не растлума…

- Чаму ён не мог даць нам падказку, калі быў жывы? – спытаў Рон.

- Ну, на самой справе, - збянтэжана вымавіла Герміёна, прагортваючы старонкі Баяк Барда Бідла, - калі гэтыя рэчы настолькі важныя, што праходзяць пад носам міністра, ён не здолеў вытлумачыць іх сэнс… калі толькі ён не з’яўляецца відавочным!

- Бо ён быў няправы, ці не так? – кінуў Рон. - Я заўсёды казаў, што ён быў крыху вар’ятам. Бліскучым і ўсё такое, але вар’ятам. Пакінуць Гары стары снітч - для чаго, чорт вазьмі, гэта было патрэбна?

- Я не ведаю, - збянтэжылася Герміёна, - Калі Скрымджар прымусіў цябе ўзяць яго, Гары, я была так упэўнена, што нешта здарыцца!

- Так, добра, - прамовіў Гары, яго пульс стаў мацнейшым, калі ён падняў Снітч пальцамі, - Але ж я як след не спрабаваў узяць яго перад Скрымджарам, ці не так?

- Што ты маеш на ўвазе? – здзівілася Герміёна.

- Снітч, які я злавіў у першым матчы па Квідытчу, - усміхнуўся Гары. – Няўжо ты не памятаеш?

Герміёна выглядала ашаломленай. Рон, наадварот, задыхаўся, хутка пераводзячы погляд з Гары на снітч і назад датуль, пакуль да яго не вярнуўлася здольнасць гаварыць:

- Гэта быў той снітч, які ты ледзь не пракаўтнуў!

- Менавіта так! – адказаў Гары, і з усё больш хуткім сэрдцабіццём, паклаў снітч у рот.

Ён не адчыніўся. Крушэнне надзей і горкае расчараванне пасяліліся ў сэрцы Гары. Ён апусціў залаты шар, але Герміёна закрычала:

- Надпіс! На ім надпіс! Глядзіце хутчэй!

Ён ледзь не выраніў снітч ад здзіўлення і хвалявання. Герміёна была права. Выгравіраваныя на гладкай залатой паверхні, дзе некалькі секунд таму не было нічога, пяць слоў былі напісаны тонкім касым почыркам, у якім Гары адразу пазнаў почырк Дамблдора:

“Я адчыняюся ў канцы”

Ён з цяжкасцю прачытаў іх, перад тым як словы ізноў выпарыліся.

- “Я адчыняюся ў канцы”… Што гэта павінна значыць?

Герміёна і Рон патрэслі галовамі з спустошаным выглядам.

- Я адчыняюся ў канцы… ў канцы… Я адчыняюся ў канцы...

Але колькі яны не паўтаралі словы, скланяючы іх на ўсе лады. Яны не змаглі вывудзіць з іх ні макулінкі новага сэнсу.

- І меч… - нарэшце сказаў Рон, калі яны спынілі спробы адгадаць значэнне надпісу на Снітчэ. – Чаму ён жадаў, каб ў Гары быў меч?

- І чаму ён не мог проста сказаць мне аб гэтым? – ціха спытаў Гары. – Я быў та, ён быў на сцяне яго кабінета падчас усіх нашых гутарак летась! Калі ён жадаў даць мне яго, чаму не даў мне тады?

Ён адчуў сябе так, быццам сядзеў на іспыце, з пытаннем, на якое ён павінен быў адказаць, з неўзаемным мозгам, які павольна думаў. Ці было нешта, што ён выпусціў у доўгіх гутарках з Дамблдорам летась? Ці павінен ён ведаць, што ўсё гэта значыла? Ці чакаў Дамблдор, што ён зразумее?

- Роўна як і гэтая кніга, - прамовіла Герміёна. – “Байкі Барда Бідла”… Ніколі не чулі аб іх?

- Ты ніколі не чула аб “Байках Барда Бідла”? – недаверліва перапытаў Рон. – Ты жартуеш, так?

- Не, я не жартую, - здзіўлена адказала Герміёна. – А ты ведаеш іх?

- Так, вядома я ведаю.

Гары, які паглядзеў на іх, стала пацешна. Та акалічнасць, што Рон чытаў кнігу, аб якой Герміёна не ведала, выглядала небывалым. Рон, разам з тым, быў здзіўлены іх здзіўленнем.

- О, спыніце! Усе старыя дзіцячыя гісторыі напісаны Бідлам. “Фантан Фенаменальнай Фартуны”, “Чараўнік і Гаршчок, як скача”, “Бэбіці Рэбіці і яе кудахчушчая нага”…

- Выбач? – перапытала Герміёна, залівабчыся смехам. – Што там было апошнім?

- Спыні… - збянтэжыўся Рон, недаверліва гледзячы на Гары і Герміёну. – Ты павінна была чуць аб Бэбіці Рэбіці…

- Рон, ты ж добра ведаеш, што я і Гары выхоўваліся магламі! – павучальна вымавіла Герміёна. – Мы не слухалі такіх гісторый, калі мы былі маленькімі, мы слухалі “Беласнежку і сем гномаў” і “Золушку”…

- Што гэта, апошняе, хвароба накшталт залатухі? – звярнуўся да іх Рон.

- Такім чынам, гэта дзіцячыя казкі? - Задала Герміёна зваротнае пытанне, ізноў нахіляючыся да рун.

- Так… - няўпэўнена адказаў Рон. – Я маю на ўвазе, тое, што я ўспамянуў, гэта ўсё – старыя казкі, якія напісаў Бідл. Але я не ведаю, як яны выглядаюць у першапачатковых версіях.

- Але я здзіўленая, чаму Дамблдор падумаў, што я павінна іх прачытаць?

Нешта ўнізе затрашчала.

- Напэўна, гэта ўсяго толькі Чарлі, мама зараз спіць, адмаўляецца нарасціць яму валасы зваротна. – нервова вымавіў Рон.

- Мы павінны класціся спаць, - прашаптала Герміёна. – Інакш заўтра мы будзем соннымі.

- Так. І жорсткае патройнае забойства, якое зрабіла маці жаніха, накладзе свой водціск на вяселле. Я патушу святло.

І ён яшчэ раз пстрыкнуў Дэлюмінатарам, калі Герміёна пакінула пакой.

 

VIII. Вяселле

 

На наступны дзень у тры гадзіны Гары, Рон, Фрэд і Джордж стаялі ля вялікага белага шатра, размешчанага ў фруктовым саду, чакаючы з’яўленні госцяў.

Гары выпіў вялізную колькасць Абяротнага Зелля і зараз быў як дзве кроплі вады падобны да рудага хлопчыка з суседняй вёскі Отэры Сэнта Кэтчпоўла, у якога Фрэд сцягнуў валасы пры дапамозе Закліквалага Загавора. Па плане, каб схаваць прысутнасць Гары на вяселлі, яго павінны былі прадставіць як "кузена Барні" незлічонай колькасці сваякоў Уізлі.

Усе чацвёра трымалі ў руках план рассаджвання госцяў, каб паказваць людзям, дзе яны сядзяць.

Гадзінай раней прыбыў цэлы натоўп афіцыянтаў у белых мантыях і музычны гурт ў залацістых куртках, усе зараз сядзелі непадалёк пад дрэвам. Гары бачыў, як адтуль час ад часу паднімаліся аблачыны блакітнага дыму.

Ззаду Гары, за ўваходам у шацёр, па абодвух баках пурпурнога дывана шэрагамі стаялі залацістыя крэслы.

Жэрды, якія падтрымлівалі шацёр, былі аплеценыя белымі і залатымі кветкамі. Фрэд і Джордж замацавалі вялізны звязак залатых балёнікаў над тым самым месцам, дзе Біл і Флёр вельмі хутка сталі б мужам і жонкай.

Знадворку, над травой і кустамі жывой загарадзі, гультаявата лёталі матылькі і пчолы. Гары было крыху не па сабе. Хлопчык, аблічча якога ён прыняў, быў трохі таўсцейшы за яго, і Гары было горача ў цеснай святочнай мантыі пад спякотным летнім сонцам.

- Калі ў мяне будзе вяселле, - сказаў Фрэд, адцягваючы каўнер. - Я не буду вазіцца з ўсёй гэтай лухтой. Можаце прыходзіць, у чым захочаце, ніякіх святочных мантый, а на маці я накладу Загавор Скоўвання на ўвесь час свята.

- З ранку яна паводзіла сябе не так ужо і жудасна, - сказаў Джордж. - Трошкі знервавалася, што Персі не прыйшоў, паплакала, але каму ён патрэбен. Божа, так, памкніцеся, прэч яны ідуць. Збірайцеся, вунь яны ідуць.

У далёкім боку саду пачалі з’яўляцца людзі ў яркай вопратцы. За некалькі хвілін утварыўся натоўп, які стаў прасоўвацца праз сад да святочнага шатра. Экзатычныя кветкі і чароўныя птушкі красаваліся на капялюшах ведзьмаў, а на гальштуках ведзьмакоў паблісквалі каштоўныя камяні. Гул усхваляваных галасоў раздаваўся ўсё гучней і гучней, заглушаючы гудзенне пчол, пакуль натоўп набліжаўся да шатра.

- Файна, здаецца, я заўважыў некалькі кузін Вейл, - сказаў Джордж, выцягваючы шыю, каб лепей разглядзець. - Ім запатрабуецца дапамога з нашымі ангельскімі звычаямі, я ім дапамагу…

- Не так хутка, Ваша Высакароднасць, - сказаў Фрэд і, прабраўшыся праз гурт ведзьмаў сярэдніх гадоў, ветліва пакланіўся двум сімпатычным францужанкам, - Permetiez moi to assister vous .

Дзяўчыны хіхікнулі і дазволілі Фрэду адвесці іх унутр.

Джорджу дасталіся ведзьмы сярэдніх гадоў, Рон стаў суправаджаць містэра Перкінса, старога сябра і калегу яго бацькі, а Гары дасталася пажылая пара, абодва практычна глухія.

- Чалом!, - пачуўся знаёмы голас, калі яны зноўку вышлі з шатра і сустрэлі Люпіна і Тонкс у чарзе да уваходу. У гонар цырымоніі дзяўчына стала бландынкай.

- Артур сказаў, што ты зараз у кудзерках. Выбач за ўчорашняе, - дадала яна шэптам, калі Гары правёў іх. - Міністэрства дрэнна ставіцца да пярэваратняў у музеі, і мы падумалі, што наша прысутнасць нічога добрага не дасць.

- Усё добра, я разумею, - адказаў Гары, звяртаючыся хутчэй да Люпіна, чым да Тонкс.

Люпін усміхнуўся ў адказ, але калі яны адвярнуліся Гары, заўважыў, што на яго твары ад журботнасці зноўку з’яўляюцца маршчыны. Ён не зразумеў, чаму, але разбірацца, у чым справа, не было часу. Хагрыд, як заўсёды, дадаў да падзеі ладную дзель хаосу: ён не зразумеўшы указанне Фрэда і замест спецыяльна павялічанага і ўмацаванага магіяй крэсла ў заднім шэрагу, сеў на звычайныя крэслы, цяпер пяцёра з якіх нагадвалі вялікую груду залатых запалак.

Пакуль спадар Уізлі выпраўляў шкоду, а Хагрыд прасіў выбачэнне ў кожнага, хто толькі слухаў яго, Гары паспяшаўся да ўваходу і сустрэў Рона разам з вельмі эксцэнтрычным чараўніком. Злёгку касавокі, з белымі валасамі да плечаў, якія нагадваюць цукровую вату, чараўнік быў у капялюшы, пэндзлік якога боўтаўся ў самога яго носу, і насіў ён мантыю колеру "вырві вока" жоўты. Дзіўны бліскучы кудмень у выглядзе трохкутнага вока, звісаў на залатым ланцужку з яго шыі.

- Ксенафіліюс Лавгуд, - вымавіў чараўнік, працягваючы руку Гары. - Мы з дачкой жывем адразу за ўзгоркам, і было так ласкава са боку сям’і Уізлі запрасіць нас на свята. Я думаю, вы знаёмыя з маёй дачкой Лунай? - запытаў ён Рона.

- Так. - Адказаў Рон. - А хіба яна не з вамі?

- Яна затрымалася ў гэтым выдатным садку, жадала павітацца з гномамі, іх тут столькі! Багата чараўнікоў нават і не здагадваюцца аб тым, чым мы можам навучыцца ў гэтых мудрых маленькіх гномаў або, калі назваць іх правільна, Гномікусаў Садовусаў.

- Нашы гномы ведаюць шэраг адборных лаянак, - сказаў Рон, - але я думаю, што гэтаму іх навучылі Фрэд з Джорджам.

Луна падбегла да Гары, калі ён вёў невялікі гурт ведзьмакоў да шатра.

- Прывітанне, Гары

- Э… мяне клічуць Барні, - асалапеў ад нечаканасці Гары.

- О, так ты і імя памяняў?- спытала Луна, ўсміхаючыся.

- Як ты здагадалася?

- А, проста па выразе твайго твару, - сказала яна.

Як і бацька, Луна была апранутая ў ярка-жоўтую мантыю, а ў валасы ўпляла вялізны сланечнік. У цэлым, уражанне яна вырабляла прыемнае, пасля таго як вочы абвыкалі да незвычайнай яркасці яе ўбору. Ва ўсякім разе, на гэты раз у яе не звісалі радыскі з вушэй. Ксенафіліюс гутаркі Луны з Гары не пачуў, бо быў захоплены гутаркай са знаёмым. Развітаўшыся з чараўніком, ён абярнуўся да дачкі, Луна падняла палец і сказала:

- Татачка, паглядзі… адзін з гномаў мяне ўкусіў.

- Выдатна! Сліна гнома незвычайна карысная. - Містэр Лавгуд схапіў працягнуты палец дачкі, уважліва ўзіраючыся, крывацечны ўкус.

- Луна, дарагая, калі сёння ты адчуеш у сабе новы талент, магчыма нястрымнае жаданне спяваць у оперы, або гаварыць па-русалчынаму, не стрымлівай гэты парыў! Магчыма, Гномікусы цябе адарылі!

Рон які праходзіў паблізу не ўтрымаўся і гучна хмыкнуў.

- Рон няхай смяецца, - спакойна сказала Луна, калі Гары праводзіў яе і Ксенафіліюса да іх месцам, - але мой бацька прарабіў сур’ёзную працу па вывучэнні магіі Гномікусаў

- На сам рэч? - сказаў Гары, ён ужо даўно заляцаўся не спрачацца з Лунай або яе бацькам у такіх пытаннях.

- Луна ты ўпэўнена, што гэтыя гномы нічога не занеслі з гэтым укусам?

- Так, усё добра, - адказала Луна, задуменна аглядаючы Гары. У гэтым абліччы ты выглядаеш разумней. Я сказала бацьку, што ўсё надзенуць святочныя мантыі на вяселле, але ён лічыць, што яго доўг насіць вопратку колеру сонца падчас цырымоніі.

Пасля таго, як Луна марудліва пайшла ўслед за бацькам, з’явіўся Рон, у суправаджэнні сталай ведзьмы, якая абапіралася на яго руку. Яе нос нагадваў дзюбу, вочы - былі чырвоныя, а капялюш быў з ружовай скуры,- усё гэта рабіла яе падобнай да старога фламінга з вельмі кепскім норавам.

- …і твае валасы занадта доўгія, Рональд, я на пачатку нават зблытала цябе з Джынеўрай… Мэрліна барада! У што прыбраўся гэты Ксенафіліюс Лавгуд? Ён падобны да яечні. А ты яшчэ хто? - Раўнула бабулька на Гары.

- Цётачка Мюрыэль, гэта наш кузен Барні.

- Яшчэ адзін Уізлі? Божа, вы плодзіцеся як гномы. А хіба Гары Потэр не тут? Я спадзявалася сустрэцца з ім. Рональд, ён твой сябар або гэтая толькі хвальба?

- Не, Гары проста не змог прыйсці.

- Хм-м. Прыдумаў адгаворку? Значыць не такі дурны, як выглядае на фатаграфіях у газетах. Я толькі што тлумачыла нявесце, як лепш насіць маю дыядэму, - гучна працягнула бабулька, звяртаючыся да Гары. - Гобліны рабілі яе, яна захоўваецца ў маёй сям’і стагоддзямі. Яна, вядома, добрая маладзіца, але ўсё жа францужанка… Так-так, знайдзі для мяне добрае месца, Рональд, мне сто сем гадоў і мне не варта занадта доўга стаяць на сваіх нагах.

Рон узнагародзіў Гары шматзначным поглядам, праходзячы паблізу, і ненадоўга знік. Калі праз некаторы час яны зноўку сустрэліся ў уваходу, Гары паспеў паказаць яшчэ тузіну госцяў іх месцы. Шацёр быў практычна запоўнены і, нарэшце, чарга ля ўваходу знікла.

- Гэтая бабка Мюрыэль жывы жах, - сказаў Рон, выціраючы пот з ілба рукавом. - Раней яна кожны год прыязджала да нас на Каляды, гэта было жудасна, затым, дзякуй Богу, яна на нас пакрыўдзілася, пасля таго як Фрэд з Джорджам заклалі ёй Бомбу-Смуродніка пад крэсла падчас вячэры на Куццю. Тата потым казаў, што яна выкрэсліла двайнят з свайго завяшчання пасля гэтага выпадку… як быццам ім ёсць справа, яны і так стануць найбагацейшымі ў сям’і, улічваючы, як у іх ідуць… Ух ты! - Рон узорыўся на Герміёну, яна паспешліва прабіралася да іх.

- Файна выглядаеш!

- Як заўсёды чую ў голасе нотку здзіўлення, Рон, - адказала Герміёна, і ўсміхнулася. На ёй была лёгкая сукенка бэзавага колеру, якая добра спалучалася з туфлямі на высокіх абцасах, а валасы былі гладкімі і бліскучымі. - Твая цётка Мюрыэль з табой не згадзіцца, я толькі сустрэла яе наверсе, калі яна аддавала дыядэму Флёр. Яна сказала "Матка Боска, гэта магланароджанная вядзьмарка?", а потым дадала, "Худыя ладыжкі і крывая выправа".

- Не бяры да галавы Герміёна, яна ўсім грубіяніць, - суцешыў Рон.

- Гаворыце аб Мюрыэль? - спытаў Джордж, выходзячы з шатра з Фрэдам. - Яна мне толькі што сказала, што ў мяне вушы крывыя. Пацучыха старая! Жадаў бы я, каб дзядзечка Біліюс быў з намі, яму было да спадобы павесяліцца на вяселлях.

- Гэта ён пабачыў Грыма і памёр праз дваццаць чатыры гадзіны? - спытала Герміёна.

- Так, ён даволі дзіўна паводзіў сябе незадоўга да смерці, - пацвердзіў Джордж.

- Але перш чым ён пачаткаў дзівачыць, ён быў сапраўднай душой кампаніі, - аддаўся ўспамінам Фрэд. - Як вып’е цэлую бутэльку Вогневіскі, а затым як выбяжыць на танцпляц, задзярэ мантыю і пачынае даставаць букецікі кветак прама з…

- Здаецца, ён быў добрым мальцам, -зазначыла Герміёна, пакуль Гары качаўся ад рогату.

- Так, але чамусьці так ніколі і не ажаніўся, - сказаў Рон. ?

- Часам ты мяне проста здзіўляеш, - дадала Герміёна.

Яны ўсё так весяліліся, што ніхто нават і не звярнуў увагі на новага госця: гэта быў цёмнавалосы малады чалавек, з вялікім крывым носам і густымі чорнымі бровамі. Хлопцы заўважылі яго толькі тады, калі ён працягнуў запрашэнне Рону і вымавіў, не адводзячы вока ад Герміёны: "Ты цудоўна выглядаеш".

- Віктар! - радасна закрычала Герміёна і выпусціла сумачку, якая звалілася з гучным стукам, яўна не адпаведным яе памерам. Яна нагнулася падняць яе, потым залілася фарбай і сказала:

- Я не ведала, што ты прыйдзеш… Божачкі… я так радая цябе бачыць! Як ты маешся?

Вушы Рона набылі адценне саспелага памідора. Некалькі секунд ён глядзеў на запрашэнне, нібы сумняваючыся, што яно сапраўднае, а потым спытаў Віктара залішне рэзка і гучна:

- Што ты тут робіш?

- Мяне запрасіла Флёр, - Крум здзіўлена паглядзеў на Рона.

Гары, у якога да Круму не было прэтэнзій, паціснуў яму руку, і, адчуваючы што лепей будзе адвесці Крума далей ад Рона, і таму падахвоціўся паказаць яго месца.

- Твой сябар, падобна, не занадта рады мяне бачыць, - сказаў Крум, калі яны ўвайшлі ў запоўнены гасцямі шацёр. - Або ён твой сваяк? - дадаў ён, гледзячы на рудыя павойныя валасы Гары.

- Кузен, - прамармытаў Гары, але Крум усё роўна не занадта яго слухаў. Яго з’яўленне вырабіла фурор у асноўным сярод францужанак, кузін Флёр. Як-ніяк, Віктар быў знакамітым гульцом у Квідытч.

Людзі ўсё яшчэ выцягвалі шыі, стараючыся разгледзець Крума лепей, па праходзе паспешліва прайшлі Рон, Герміёна і двайняты.

- Час рассаджвацца, - сказаў Фрэд Гары, - Інакш нявеста зб’е нас з ног.

Гары, Рон і Герміёна занялі месцы ў другім шэрагу ззаду Фрэда з Джорджам. Шчокі ў Герміёны былі ружовымі, а вушы Рона па-ранейшаму, адлівалі адценнем пунсовага. Праз некалькі секунд ён прашаптаў Гары: "Бачыў, ён пусціў сабе гэтую ідыёцкую маленькую бародку?"

Гары нешта прамыкаў.

Пачуццё напружанага чакання напоўніла цёплае паветра шатра, лямант галасоў сям-там парушаўся выбухамі рогату. Спадар і спадарыня Уізлі хадзілі па праходах, усміхаліся і прывіталі сваякоў. Місіс Уізлі была ў новай мантыі далікатна-аметыставага колеру і такога ж колеру капялюшу. Секундай пазней, Біл і Чарлі ўсталі перад шатром, абодва ў святочных уборах з вялікімі белымі ружамі, заколатымі ў пятліцах. Фрэд свіснуў, што выклікала воплеск рогату ў кузін Вейл, але затым у шатры наступіла цішыня і толькі ціхая музыка зыходзіла з прадметаў, падобных да залатых балёнікаў.

- О, як! - вымавіла Герміёна, павярнуўшыся, каб лепей пабачыць уваход.

Ведзьмы і ведзьмакі, які сабраліся ў зале, зараз захоплена выклікнулі, калі спадар Дэлякур і Флёр прайшлі па праходзе: Флёр нібы плыла, а спадар Дэлякур ішоў павольна, увесь ззяючы ад радасці. Простая белая сукенка Флёр, падавалася, свяцілася яркім серабрыстым святлом. Прыгажосць Флёр звычайна прыглушала фарбы астатніх, сёння наадварот яна толькі падсвятляла прыгажосць навакольных. Джыні і Габрыель, абедзве ў сукенках колеру золата, здаецца, сталі яшчэ прыгажэй, калі Флёр прайшла паблізу іх, а Біл выглядаў так, нібы ён ніколі не сустракаўся з Фенрырам Грэйбэкам.

- Спадарыні і спадары, - сказаў вясёлы голас, і Гары са здзіўленнем пазнаў маленькага ведзьмака з вадкімі чорнымі валасамі, які стаяў насупраць Біла і Флёр. Менавіта ён кіраваў на пахаваннях Дамблдора. - Мы сабраліся тут сёння, каб адсвяткаваць злучэнне двух кахаючых сэрцаў.

- Мая дыядэма вельмі ёй пасуе, - ціха сказала цётачка нехарактэрным для яе клапатлівым шэптам. - Аднак, я павінна заўважыць, што спадніца ў Джынеўры занадта кароткая.

Джыні азірнулася, хітра ўсміхаючыся, падміргнула Гары. Думкі Гары пакінулі шацёр і панесліся ў тыя дні, якія ён праводзіў разам з Джыні ў самых зацішных кутках школы. Падавалася, гэта было цэлую вечнасць таму, і занадта добра, каб быць праўдай, нібы ён вырываў тыя хвілінкі з свайго звычайнага жыцця, дзе ён быў чалавекам са шнарам у форме маланкі на лбу…

- Вільям Артур, ці бярэш ты Флёр Ізабэль?..

На пярэднім шэрагу спадарыні Уізлі і Дэлякур ціха плакалі, абціраючы слёзы вузкімі палоскамі шоўка. Гук, які нагадваў роў бялугі, азначаў, што Хагрыд таксама быў расчулены цырымоніяй і дастаў сваю насоўку, якая больш нагадвала абрус..

Герміёна кінула вокам ў бок Гары і ўсміхнулася, яе вочы таксама былі поўныя слёзаў.

- …тады, я аб’яўляю вас мужам і жонкай, пакуль смерць не разлучыць вас.

Вядзьмак з бруднымі валасамі ўзмахнуў палачкай над галовамі Біла і Флёр, пайшоў дождж з срэбных зорак, закручваючыся вакол двух фігур у форме спіралі. Калі Фрэд і Джордж пачалі апладыраваць, залатыя шары лопнулі, з іх выляцелі райскія птушкі і залатыя званкі, дадаючы музыку сваіх галасоў і меладычны звон да атмасферы свята.

- Спадарыні і спадары! - гучна сказаў вядзьмак. - Устанце, калі ласка.

Усё ў зале падняліся, цётачка Мюрыэль забурчала так, каб усе пачулі. Вядзьмак зноўку павёў чароўнай палачкай і крэслы, на якіх яны сядзелі ўзляцелі ў паветра, сцены шатра зніклі, саступіўшы месца выдатнаму віду на сад, залітага сонечным святлом. Шацёр ператварыўся ў падстрэшак, падтрымоўваемы залатымі жардзінамі. Затым, у цэнтры тэнта з’явілася сажалка з вадкім золатам, якая раптоўна пераўтварылася ў бліскучую танцавальную пляцоўку. Лятаючыя крэслы сталі ланцугом над маленькімі столікамі, пакрытымі белым абрусам, затым мякка апусціліся на зямлю, а музыкі ў залатых пінжаках накіраваліся да подыюма.

- Спрытна, - ухваляльна зазначыў Рон, пакуль адны афіцыянты хадзілі паўсюль, разносячы гарбузовы сок, Вяршковае Піва і Вогневіскі, а іншыя выбудоўвалі піраміды з пірагоў і сэндвічаў.

- Нам лепей будзе пайсці павіншаваць іх! - сказала Герміёна, вышукваючы маладых у натоўпе гасцей.

- У нас яшчэ будзе час,-разгублена сказаў Рон, падхапляючы тры кружкі са Вяршковым Півам.

- Герміёна, лепей пайдзем зоймем столік… Не, толькі не той! Толькі не побач з Мюрыэль!

Рон прайшоў праз пусты танцпляц, зіркаючы па баках. Гары быў амаль упэўнены, што ён вышукваў Крума. Пакуль яны дасягнулі іншага боку шатра, большасць столікаў былі ўжо занятыя, больш за ўсё вольных месцаў было за сталом дзе сядзела Луна.

- Ты не супраць, калі мы далучымся?

- Вядома, не, - радасна адказала яна. - Тата як раз пайшоў уручаць Білу і Флёр наш падарунак.

- І што ж гэта? Пажыццёвы запас Гардыкарнёў або нешта ў гэткім духу? - з’едліва сказаў Рон.

Герміёна паспрабавала тузануць Рона пад сталом, але памылілася і незнарок стукнула Гары, на імгненне ён забыўся пра размову, таму што на яго вачах з’явіліся слёзы.

Музыкі пачалі граць; першымі, пад гучныя апладысменты падняліся, на танцпляцоўку Біл і Флёр. Праз некалькі хвілін Містэр Уізлі запрасіў спадарыню Дэлякур на танец, за імі рушылі ўслед Місіс Уізлі і бацька Флёр.

- Мне падабаецца гэтая песня, - сказала Луна, калыхаючыся ў такт мелодыі, якая нагадвала вальс, неўзабаве яна ўстала і праслізнула на пляцоўку, дзе стала вярцецца на адным месцы з зачыненымі вачамі, размахваючы рукамі.

- Яна малайчына, так? - сказаў Рон з захапленнем. - Сапраўдны сябар.

Аднак яго ўсмешка знікла, калі на вольнае месца сеў не хто іншы, як Віктар Крум. Герміёна выглядала радасна ўсхваляванай, але на гэты раз Віктар устрымаўся ад кампліментаў. З панурым выглядам ён спытаў:

- Хто гэты мужчына ў жоўтым?

- Гэта Ксенафіліюс Лавгуд, ён бацька нашай сяброўкі, - задзірлівы тон Рона даваў зразумець што смяяцца над Ксенафіліюсам яны не збіраюцца. - Пайшлі танчыць, - дадаў ён, звяртаючыся да Герміёне.

Яна выглядала трохі збянтэжанай, але ў той жа час ёй было прыемна. Яна ўстала і разам з Ронам пайшла танчыць, хутка яны змяшаліся з танцуючым натоўпам.

- Яны што, сустракаюцца? - збянтэжана спытаў Крум.

- Нешта накшталт гэтага, - адказаў Гары.

- А ты хто? - спытаў Крум.

- Барні Уізлі.

Яны паціснулі рукі.

- Барні, скажы, ты добра ведаеш гэтага Лавгуда?

- Не, толькі сёння з ім пазнаёміўся. А што?

Крум зласліва паглядзеў на Лавгуда праз кубак, Ксенафіліюс мірна гутарыў з некалькімі ведзьмакамі на іншым боку танцавальнай пляцоўкі.

- Проста, - сказаў Крум. - Калі б ён не быў госцем Флёр, я б яму ўрэзаў тут і зараз за тое, што ён носіць гэты брудны знак!

- Знак? Здзівіўся Гары, таксама зіркаючы на Ксенафіліюса. Дзіўнае трохкутнае вока пабліскваў у яго на грудзі. - А што з ім не так?

- Грындэльвальда . Гэта знак Грындэльвальда.

- Грындэльвальда … цёмнага чараўніка, якога перамог Дамблдор?

- Менавіта.

Сківіца ў Крума рухалася так, нібыта ён нешта засяроджана жаваў, потым ён працягнуў.

- Грындэльвальд забіў шмат каго, майго дзядулю, напрыклад. Яго ўплыў ніколі не быў такім значным у гэтай краіне, гаварылі, ён баяўся Дамблдора і нездарма, улічваючы то, якім быў яго канец. Але гэта, - ён паказаў пальцам на Ксенафіліюса, - гэта яго знак, я пазнаў яго адразу. Грындэльвальда выразаў яго на сцяне Дурмстранга калі быў там вучнем. Некаторыя ідыёты капіравалі гэты знак на вокладкі сваіх кніг або вопратку, мяркуючы, што так яны будуць выглядаць мацней пакуль тыя з нас, хто страціў блізкіх, па віне Грындэльвальда не растлумачылі, наколькі яны памыляюцца.

Крум пагрозліва хруснуў пальцамі і зноўку з нянавісцю зірнуў на Ксенафіліюса.

Гары быў збянтэжаны тырадай Крума. Падавалася вельмі малаверагодным, што бацька Луны падтрымліваў цёмную магію, да таго ж ніхто не пазнаў у трохкутным знаку знак цёмнага чараўніка.

- А ты сапраўды ўпэўнены, што гэта знак Грындэльвальда?

- Я не памыляюся, - прахалодна адказаў Крум. - Я хадзіў паблізу гэтага знака некалькі гадоў, будзь упэўнены - я добра яго запомніў.

- Можа быць, тады ёсць верагоднасць што Ксенафіліюс проста не ведае значэнні гэтага знака. Лавгуды, яны даволі… незвычайныя людзі. Ён папросту мог узяць гэты знак і вырашыць, што гэтае папярочнае сячэнне галавы Падучага-Рагатага Сноркака або што-небудзь у гэтым духу.

- Папярочнае сячэнне чаго?

- Увогуле, я не ведаю, але гэтая сям’я часцяком праводзіць выходныя ў іх пошуках…

Гары адчуў, што ён не занадта добра растлумачыў асаблівасці сям’і Лавгудаў.

- Паглядзі, гэта яго дачка, - Гары паказаў пальцам на Луну. Яна па-ранейшаму танчыла ў адзіноце, размахваючы рукамі, нібы адганяла машкару.

- Навошта яна гэта робіць? - спытаў Крум.