XIII. Камісія па рэгістрацыі магланароджаных 5 страница

Ён не быў нават упэўнены, што наогул зможа ўбачыць хату; ён не ведаў, што адбылося, калі Заклён Вернасці перастаў дзейнічаць. Потым вузкая сцяжынка, па якой яны ішлі, згортвала налева і да сэрца вёскі, да маленькай плошчы, якая адкрылася іх погляду.

Паўсюль былі паразвешаны каляровыя агні, у цэнтры было нешта накшталт вайсковага помніка, часткова заслоненага каляднай ёлкай, якая калыхалася. Было некалькі крам, паштовых службаў, паб, маленькая царква, вокны з каляровага шкла якой ярка асвятлялі плошчу.

Снег тут стаў моцным, ён быў цвёрдым і ліпкім, калі людзі хадзілі тут увесь дзень. Жыхары вёскі праходзілі ў розныя бакі перад імі, іх фігуры былі ярка асветленыя вулічнымі ліхтарамі. Яны чулі выбухі смеху і папулярную музыку, калі дзверы паба адчыняліся і зачыняліся; потым яны пачулі распачатую песню ў маленькай царкве.

- Гары, я думаю зараз Вігілія! – сказала Герміёна.

- Праўда?

Ён страціў рахунак часу, за тыдні яны не прачыталі і газеты.

- Я упэўненая, так! – сказала Герміёна, гледзячы на царкву. – Яны… яны павінны быць там, праўда? Твае мама і тата? Я бачу, там далей могільнік.

Гары адчуў трапятанне ад чагосьці, што было мацней хвалявання, больш падобнага на страх. Зараз, калі ён быў так блізка, у выніку ён не ведаў ці жадаў ён гэта ўбачыць. Магчыма, Герміёна ведала, што ён адчуваў таму, што яна знайшла яго руку і ўпершыню павяла яго, пхаючы наперад. Мінуючы палову плошчы, яна намёртва спынілася.

- Гары, глядзі!

Яна паказвала на ваенны помнік. Калі яны праходзілі міма яго, ён змяніўся. Замест абеліска, ушпілянага імёнамі, ён убачыў статую трох чалавек: мужчыну з неахайнымі валасамі і акулярамі, жанчыну з доўгімі валасамі і добрым мілым тварам і маляняці, які сядзеў на руках маці. Снег пухнатымі белымі шапкамі ляжаў на іх галавах.

Гары падышоў бліжэй, пільна гледзячы ў твары сваіх бацькоў. Ён не мог уявіць, што тут будзе такая статуя. Было так дзіўна бачыць самога сябе ў камені, шчаслівага маляняці без шнара на лбу.

- Пойдзем, - вымавіў Гары, калі ён удосталь наглядзеўся, і яны зноў звярнуліся да царквы. Калі яны перайшлі дарогу, ён паглядзеў над галавой: статуя зноў стала ваённым мемарыялам.

Спеў пагучнеў, калі яны наблізіліся да царквы. Гэта прымусіла горла Гары сціснуцца, так моцна нагадаўшы яму аб Хогвартсу, аб Піўзе, які мычаў грубіянцкія пераробкі калядных песень з найблізкіх даспехаў, аб дванаццаці елках у Вялікай Зале, аб Дамблдору, які апранаў жаночы капялюш, які выйграў у фанты, аб Роне ў вязаным швэдры…

Каля ўваходу ў могілкавы панадворак была вузкая брамка. Герміёна пхнула яе як мага цішэй, і яны праслізнулі ў яе. На іншым баку слізкай дарогі да дзвярэй царквы снег быў глыбокім і некранутым. Яны ішлі па снезе, пакідаючы глыбокія разоры за сабой, абыходзячы будынак, трымаючыся ў цені за блішчалымі вокнамі.

За царквой шэраг за шэрагам высіліся ледзь накрытыя снегам магілы, якія выдаваліся ад бледна-блакітнай прасціны снега з сінімі, залатымі і зялёнымі плямамі ад адлюстраванняў вітражоў. Ухапіўшы рукой палачку ў кішэні пінжака, Гары наблізіўся да найбліжэйшай магілы.

- Глядзі, гэта Эбат, мабыць, нейкі далёкі сваяк Ханны!

- Кажы цішэй, - папрасіла яго Герміёна.

Яны паглыбляліся ў могілкавы двор далей і далей, пратоптваючы на снегу за імі цёмныя сляды, спыняліся, каб зірнуць на надпісы на старых надмагіллях, на кожным кроку ўзіраючыся ў навакольную цемру, каб быць упэўненымі, што за імі не сочаць.

- Гары, тут!

Герміёна была ў двух шэрагах магіл за ім; ён вярнуўся да яе, яго сэрца стала мацней біцца ў грудзі.

- Гэта…

- Не, але паглядзі!

Яна паказала на цёмны камень. Гары нахіліўся ўніз, і ўбачыў на змёрзлым граніце словы “Кендра Дамблдор” і кароткія даты нараджэння і смерці “… І яе дачка Арыяна”. Таксама на камені была эпітафія:

“Бо дзе ваш скарб,

там будзе і ваша сэрца…”

Такім чынам, Рыта Скітар і Мюрыэль мелі рацыю ў некаторых фактах. Сям’я Дамблдораў, прынамсі, жыла тут, і частка яе тут памерла.

Бачыць магілу было горш, чым чуць аб ёй. Гары не мог думаць аб тым, што і ў яго, і ў Дамблдора былі глыбокія карані ў гэтым могілкавым панадворку, і што Дамблдор павінен быў сказаць яму аб тым, але ён так ніколі і не падзяліўся з ім сувяззю.

Яны маглі б наведаць гэтае месца разам; на імгненне Гары ўявіў прыход сюды з Дамблдорам, аб тым, якой сувяззю гэта было б, і як шмат значыла б для яго. Але Дамблдору здавалася, што той факт, што іх сем’і ляжаць побач на адным і тым жа могільніку, быў няважным супадзеннем, якое не адносіцца, магчыма, да працы, выканання якой ён жадаў ад Гары.

Герміёна глядзела на Гары, і ён быў шчаслівы, што яго твар хавала цень. Ён зноў прачытаў словы на магільным камені. “Бо дзе ваш скарб, там будзе і ваша сэрца”. Ён не разумеў, што значылі гэтыя словы. Вядома, гэта Дамблдор абраў іх, як старэйшы член сям’і пасля смерці маці.

- Ты ўпэўнены, што ён ніколі не згадваў?.. – пачала Герміёна.

- Не, - адрывіста вымавіў Гары. – Давай працягнем пошукі, - дадаў ён і адвярнуўся, жадаючы больш ніколі не бачыць гэтага каменя: яму было непрыемна гэтае ўсваляванае трапятанне з адценнем абуранасці.

- Тут! – закрычала Герміёна праз некалькі секунд з цемры. – О, не, выбачай! Я думала, што тут напісана “Потэр”.

Яна працірала пакрыты мохам камень, які раскрашыўся, утаропіўшыся на яго, злёгку нахмурыўшы бровы.

- Гары, вярніся на секунду…

Ён не жадаў адцягвацца зноў, але неахвотна прайшоў да яе па снезе.

- Што?

- Паглядзі сюды!

Магіла была вельмі старая, сапсаваная надвор’ем настолькі, што Гары не мог прачытаць імя. Герміёна паказала яму знак пад ёй.

- Гары! Гэта знак з кнігі!

Ён зірнуў на месца, якое яна адзначыла. Камень быў такім сцёртым, што было незразумела,што на ім выгравіравана, хоць трохвугольны знак, падобна, стаяў пад практычна неадметным імем.

- Так… Гэта можа быць…

Герміёна запаліла палачку і накіравала яе на імя на камені.

- Тут напісана Іг… Ігнотус, я думаю…

- Мне трэба працягнуць пошукі бацькоў, добра? – сказаў Гары некалькі агрубеўшым голасам і зноў адышоў, пакідаючы яе сядзець на кукішках перад старой магілай.

На кожным кроку ён сустракаў прозвішчы, напрыклад, Эбат, аб якіх чуў у Хогвартсу. Часам на могілкавым панадворку сустракаліся цэлыя пакаленні чараўнікоў: па датах Гары мог судзіць, што яны альбо памерлі цалкам, альбо пераехалі з Годрыкавай Лагчыны. Чым глыбей ён губляўся сярод магіл, тым часцей ён бачыў новыя надмагіллі, якія выклікалі ў яго невялікі прыліў прадчування і чакання.

Цемра і цішыня, здавалася, станавілася ўсё глыбей…

Гары азірнуўся, хвалюючыся і думаючы аб Дэментарах, затым ён зразумеў, што хор замоўк, што галасы вернікаў пачалі суціхаць, калі яны падыходзілі бліжэй да плошчы. Хтосьці ўнутры царквы выключыў святло.

Затым у цемры ў трэці раз пачуўся выразны голас Герміёны, усяго ў пары метраў ад яго.

- Гары, яны тут… вось тут.

І ён зразумеў па яе голасу, што гэта былі яго мама і тата: ён прайшоў да яе, адчуваючы, як нешта здушвала грудзі, гэта было тое ж пачуццё, якое ён выпрабаваў пасля смерці Дамблдора – цяжкае гора на яго сэрцы.

Надмагілле стаяла ўсяго толькі праз два шэрагі за магіламі Кендры і Арыяны. Яно было зроблена з белага мармуру, як і магілы Дамблдораў, на ёй было лёгка прачытаць надпіс, нібы мармур ззяў у цемры. Гары не трэба было ўставаць на калены або нават падыходзіць блізка, каб прачытаць высечаныя словы:

 

Джэймс Потэр

 

Нарадзіўся 27 сакавіка 1960

Памёр 31 кастрычніка 1981

 

Лілі Потэр

Нарадзілася 30 студзеня 1960

Памерла 31 кастрычніка 1981

 

Апошні ж вораг вынішчыцца – смерць.

 

Гары чытаў словы павольна, як быццам у яго быў толькі адзін шанец зразумець іх сэнс, апошні радок ён прачытаў уголас.

- Апошні ж вораг вынішчыцца – смерць… - яму ў галаву прыйшла жудасная думка. – Няўжо гэта не прынцып Пажыральнікаў? Навошта гэта тут напісана?

- Гэта не азначае перамагчы смерць так, як гэта разумеюць Пажыральнікі, Гары, - далікатна сказала Герміёна. – Гэта значыць, ну… ты ведаеш… жыць на тым свеце. Жыць пасля смерці.

“Але яны не жывуць”, падумаў Гары. “Яны сышлі”. Пустыя словы не маглі схаваць таго факту, што рэшткі яго бацькоў былі пахаваныя пад снегам і каменем, абыякавыя. Слёзы навярнуліся на вочы, перш, чым ён змог іх спыніць, абпальваючы змёрзлы твар, які быў сэнс прыкідвацца і выціраць іх? Ён дазволіў ім капаць, ён сціснуў вусны, гледзячы на тоўсты пласт снега, які хаваў ад яго месца, дзе былі пахаваныя Лілі і Джэймс, ці косткі гэта былі або прах, не ведаючы, што іх жывы сын стаяў побач, яго сэрца білася, таму што яны ахвяравалі сабой дзеля яго. Ён раптам захацеў заснуць на снезе разам з імі.

Герміёна ўзяла яго за руку і дужа яе сціснула. Ён не мог глядзець на яе, але таксама сціснуў яе руку ў адказ. Ён адрывіста ўдыхаў начное паветра, спрабуючы супакоіцца, узяць сябе ў рукі. Ён павінен быў што-небудзь ім прынесці, але нават аб гэтым не падумаў, а ўсе расліны вакол змерзлі. Герміёна падняла палачку і ў паветры з’явіліся Калядныя ружы. Гары злавіў іх і паклаў на магілу бацькоў.

Як толькі ён падняўся на ногі, яму захацелася сысці. Ён не мог больш там заставацца. Ён абняў Герміёну за плечы, яна паклала яму рукі на пояс, яны змоўклі і пайшлі прэч, прабіраючыся скрозь снег, праходзячы міма мамы і сястры Дамблдора, назад да цёмнай царквы і брамцы, якую пакуль што не было відаць.

 

XVII. Сакрэт Бацільды

 

- Гары, спыніся!

- Што здарылася? – яны якраз дайшлі да магілы невядомага Эбата.

- Тут хтосьці ёсць. Хтосьці назірае за намі. Гэта дакладна. Там, за кустамі,- яны ціха стаялі, прыціснуўшыся адзін да аднаго, узіраючыся ў шчыльную агароджу могільніка. Гары нічога не заўважыў.

- Ты ўпэўненая?

- Я бачыла, як нешта паварушылася. Я гатова паклясціся… - яна адсунулася, каб вызваліць руку з палачкай.

- Мы падобныя на маглаў, - адзначыў Гары.

- Маглаў, якія толькі што клалі кветкі на магілы тваіх бацькоў? Гары, я ўпэўненая, там хтосьці ёсць!

Гары падумаў пра Гісторыю Магіі; могільнік, мабыць, населен прывідамі; а што калі..? Але затым ён пачуў храбусценне і ўбачыў невялікую варонку з прымятым снегам у тых кустах, куды паказвала Герміёна. Прывіды не маглі перамясціць снег.

- Гэта котка, - сказаў Гары, падумаўшы, - або птушка. Калі б гэта быў Пажыральнік Смерці, мы былі б ужо мёртвыя. Трэба выйсці адсюль, і мы можам зноў схавацца пад плашчом.

Яны ўвесь час абарочваліся, пакуль ішлі да выхаду з могільніка. Гары, які адчуваў сябе не так добра, як жадалася б, быў рады нарэшце выйсці на слізкі тратуар. Яны захуталіся ў Плашч-Нябачнік. У пабе было больш народа, чым раней. Шматлікія галасы зараз спявалі гімн, які яны чулі, калі набліжаліся да царквы. На нейкі момант Гары абдумваў ці не схавацца ўнутры, але, перш чым ён паспеў што-небудзь сказаць, Герміёна прашаптала: “Пойдзем сюды” і пацягнула яго па цёмнай вуліцы, якая вяла з вёскі ў кірунку процілеглым таму, адкуль яны ўваходзілі. Раптам хаты скончыліся і дарога ператварылася ў поле. Яны ішлі так хутка, як толькі маглі, міма вокнаў, у якіх зіхацелі рознакаляровыя агні, і абрысы Калядных алей цямнелі за фіранкамі.

- Як мы збіраемся шукаць хату Бацільды? - спытала Герміёна, трохі дрыжачы і аглядаючыся. – Гары? Як думаеш? – яна тузала яго за руку, але Гары не звяртаў увагі. Ён глядзеў на цёмны сілуэт, які стаяў з боку ад шэрагу хат. У наступны момант ён кінуўся бегчы і пацягнуў Герміёну за сабой, яна злёгку паслізгалася па лёдзе.

- Гары…

- Паглядзі… Паглядзі туды, Герміёна…

- Я не… о!

Ён мог бачыць яе; Заклён Вернасці, мабыць, памёр разам з Джэймсам і Лілі. Жывая загарадзь разраслася за шаснаццаць гадоў, якія прайшлі з тых часоў, як Хагрыд забраў яго адсюль, ляжалага сярод абломкаў, раскіданых па траве. Вялікая частка хаты яшчэ стаяла, хоць і пакрытая счарнелым плюшчом і снегам, але правая частка верхняга паверху была разбураная выбухам; там, дзе спрацаваў заклён, Гары быў упэўнены у гэтым. Ён і Герміёна стаялі ў брамкі і глядзелі на руіны таго, што калісьці было звычайным катэджам.

- Цікава, чаму ніхто яе так і не аднавіў? – прашаптала Герміёна.

- Мабыць яе нельга аднавіць? – адказаў Гары. – Можа быць гэта як калецтвы ад чорнай магіі і разбуранае нельга паправіць? – ён высунуў руку з-пад плашча і ўзяўся за тоўстую іржавую і заснежаную брамку, не жадаючы адчыніць яе, а проста таму што яна была часткай хаты.

- Ты ж не збіраешся захадзіць унутр? Ён выглядае небяспечна, можа… о, Гары, глядзі! – здаецца было выклікана яго дакрананнем да брамкі. Знак падняўся перад іх вачамі прама з-пад зямлі, мінуючы перапляценне травы, нібы нейкая хуткарослая кветка, залатымі літарамі на дрэве было напісана: “На гэтым месцы, у ноч 31 Кастрычніка 1981 года, Лілі і Джэймс Потэры страцілі жыццё. Іх сын Гары застаецца адзіным чараўніком, які перажыў Смяротны Заклён. Хата, нябачная для маглаў, была захавана ў разбураным стане як манумент Потэрам у памяць аб насіллі, якое разбурыла сям’ю.” Вакол гэтых акуратна напісаных слоў паўсюль былі надпісы, дададзеныя іншымі чараўнікамі, якія прыходзілі паглядзець на месца, дзе выратаваўся Хлопчык, Які Выжыў. Некаторыя проста напісалі свае імёны вечнымі чарніламі; іншыя выразалі свае ініцыялы на дрэве, усе астатнія проста пакінулі занатоўкі. Самыя свежыя надпісы, якія віселі па-над шаснаццацігадовым пластом гэтага магічнага графіці, абвяшчалі: “Поспехаў, Гары, дзе б ты не быў”; “Калі ты чытаеш гэта, Гары, мы ўсе з табой!”;”Доўгіх гадоў, Гары Потэр”.

- Ім не трэба было пісаць на знаку! – сказала Герміёна з абурэннем. Гары паглядзеў на яе.

- Гэта добра! Я рад, што яны гэта зрабілі. Я… - ён перапыніўся. Шчыльна захутаная фігура кульгала да яго па дарожцы, яе сілуэт быў бачны ў яркіх агнях далёкай плошчы. Гары падумаў, хоць было цяжка судзіць, што гэта жынчына. Яна рухалася павольна, магчыма баючыся паслізнуцца на заснежанай глебе. Па згорбленай асанцы і шаркаючай хадзе можна было вызначыць, што яна вельмі старая. У цішыні яны назіралі, як яна набліжалася. Гары чакаў, што яна звярне ў адну з хат, міма якіх яна праходзіла, хоць ён адчуваў, што гэтага не будзе. Нарэшце, яна спынілася ў некалькі ярдах ад іх пасярод змёрзлай дарогі. Герміёна ўшчыкнула яго за руку, але ў гэтым не было патрэбы. Было цалкам ясна, што жанчына не магл: яна стаяла і глядзела на хату, якую маглі ўбачыць толькі чараўнікі. Але нават для чараўніцы было дзіўнымі паводзінамі прыйсці халоднай ноччу, каб паглядзець на старыя руіны. Па правілах звычайнай магіі яна не магла ўбачыць іх з Герміёнай, але Гары чамусьці здавалася, што яна не толькі адчувае іх прысутнасць, але і ведае, хто яны такія. Якраз калі ён прыйшоў да гэтай непрыемнай высновы, яна падняла руку ў пальчатцы і паманіла іх да сабе. Герміёна прыціснулася да яго пад плашчом і схапіла яго за руку.

- Як яна здагадалася? – ён пакруціў галавой. Жанчына зноў паклікала іх, больш рашуча. Гары мог прыдумываць мноства прычын, яму не трэба ісці на кліч, але яго падазроны на конт гэтай жанчыны мацнелі з кожнай секундай. Ці магчыма, што яна чакала іх усе гэтыя доўгія месяцы? Што Дамблдор наказаў ёй чакаць Гары? Можа яна ішла за імі ад самай могілкі? Сама яе здольнасць адчуваць іх, наводзіла на думку пра нейкую небывалую магію Дамблдора.

Нарэшце Гары сказаў, прымусіўшы Герміёну ўздрыгнуць:

- Вы Бацільда?

Захутаная фігура кіўнула і зноў паклікала. Пад плашчом Гары і Герміёна пераглянуліся. Гары падняў брыво; Герміёна нервова кіўнула. Яны падайшлі да жанчыны, яна павярнулася і закульгала ў зваротным кірунку. Мінуўшы некалькі хат, яны павярнулі да брамкі. Яны ішлі за ёй па сцяжынцы праз сад, амаль гэтак жа зарослы, як той, адкуль яны толькі што прыйшлі. Павазіўшыся троху з ключом ва ўваходных дзвярах, яна адчыніла іх і адступіла на крок, даючы ім прайсці. Ад яе зыходзіў цяжкі пах, або можа быць ад яе хаты. Гары наморшчыў нос, калі яны праходзілі міма яе і сцягнулі плашч. Толькі зараз, стоячы перад ёй, ён зразумеў, наколькі яна малая. Сагнутая пад цяжарам гадоў, яна была яму прыкладна па грудзі. Яна зачыніла дзверы, звярнулася і паглядзела на Гары. Яе мутныя вочы танулі ў зморшчынах напаўпразрыстай скуры, а твар быў пакрыт плямамі ад вен, якія лопнулі. Ён падумаў, ці бачыць яна яго наогул. Нават калі і бачыць, на ім зараз знешнасць магла, які лысее. Пахі старасці, пылу, бруднай адзежы і нясвежай ежы ўзмацніліся, калі яна разматала з’ёдзеную моллю чорную хустку, вызваляючы галаву, пакрытую рэдкімі белымі валасамі.

- Бацільда? – паўтарыў Гары. Яна зноў кіўнула.

Гары заўважыў, што медальён у яго на грудзі зноў забіўся. Ён адчуваў пульсацыю халоднага золата. Яно адчувае, ведае, што рэч, якая яго знішчыць ужо блізка? Бацільда прайшла міма іх, адапхнуўшы Герміёну, нібы не заўважаючы яе, і схавалася там, дзе, напэўна, была гасціная.

- Гары, я не ўпэўненая, - выдыхнула Герміёна.

- Паглядзі на яе велічыню, думаю, мы зможам з ёй зладзіцца, калі прыйдзецца, - сказаў Гары. – Паслухай, я ведаю, яна трохі не ў сабе. Мюрыэль звала яе вар’яткай.

- Падыдзі! – паклікала Бацільда з суседняга пакоя. Герміёна ўздрыгнула і схапіла Гары за руку.

- Усё ў парадку, - сказаў Гары ўпэўнена і накіраваўся ў гасціную. Бацільда хісталася па пакоі, запальваючы свечкі, але вакол па-ранейшаму было цёмна, хоць і не зусім. Пад нагамі ляжаў тоўсты пласт пылу, Гары адчуў, што знізу пахне волкасцю, цвіллю і чымсьці накшталт гнілога мяса. Гары задумаўся, калі ж у апошні раз хто-небудзь захадзіў наведаць Бацільду. Яна, здаецца, ужо забылася, што можна чараваць, ва ўсякім разе, свечкі яна запальвала проста ўручную, шнурок на яе абшэўцы пагражаўся вось-вось загарэцца.

- Давайце лепш я, - прапанаваў Гары і забраў у яе запалкі. Яна глядзела, як ён запальваў свечкі, якія стаялі на сподках, на чаргах кніг і на сталах, заціснутыя паміж кубкамі, якія трэснулі. Апошняя свечка, якую ён запаліў, стаяла на пузатым камодзе побач з велізарнай колькасцю фатаграфій. Калі полымя ўспыхвала, яго святло адлюстроўвалася на пыльным шкле і срэбры. Гары заўважыў нейкі рух на карцінах. Пакуль Бацільда вазілася з дровамі для каміна, ён прашаптаў: “Тэогеё”. Пыл з фатаграфій знік, і ён заўважыў, што прыкладна паўтузіны самых вялікіх і дарагіх рамак пустуе. Ён здзівіўся, навошта Бацільда або хтосьці іншы забраў фатаграфіі. Затым адна з фатаграфій у заднім шэрагу прыцягнула яго ўвагу і ён схапіў яе. Прыгожы малады чалавек, выкрадальнік, які сядзеў на падваконніку ў Грыгаровіча, гультаявата ўсміхаўся з срэбнай рамкі. Гары тут жа ўспомніў, дзе бачыў яго раней: у кнізе “Жыццё і Хлусня Альбуса Дамблдора” поруч з маладым Дамблдорам. Мабыць, фатаграфіі, якія адсутнічалі, былі ў Рыцінай кнізе.

- Місіс… Міс.. Бэгшот? – сказаў ён. Яго голас трохі дрыжаў. – Хто гэта? – Бацільда, стаяла пасярод пакоя і глядзела на Герміёну, якая распальвала агонь у каміне.

- Міс Бэгшот? – паўтарыў Гары, падыходзячы з фатаграфіяй у руцэ ў той момант, калі загарэўся агонь у каміне. Бацільда абярнулася на яго голас, і Хоркуркс на грудзі забіўся мацней. – Хто гэты чалавек? – спытаў Гары, працягваючы фатаграфію. Яна паглядзела на фота, затым на Гары.

- Вы ведаеце, хто гэта? – паўтарыў ён гучна і павольна. – Гэты чалавек, вы ведаеце яго? Як яго імя? – Бацільда выглядзела збянтэжана. Гары адчуў страшнае расчараванне. Як Рыце Скітар атрымалася дабрацца да ўспамінаў Бацільды?

- Хто гэты чалавек? – паўтарыў ён гучна.

- Гары, што ты робіш? – спытала Герміёна.

- Фатаграфія. Герміёна, гэты выкрадальнік, той, хто абвараваў Грыгаровіча! Калі ласка! – сказаў ён Бацільдзе. – Хто гэта? – але яна толькі глядзела на яго.

- Навошта вы нас паклікалі, місіс… міс… Бэгшот? – спытала Герміёна. – Вы нешта жадалі нам сказаць?

Нібы не чуючы Герміёну, Бацільда падышла бліжэй да Гары. Яна матнула галавой у бок пярэдняга пакоя.

- Вы жадаеце, каб мы сышлі? – спытаў ён. Яна паўтарыла жэст, паказаўшы спачатку на яго, потым на сябе, потым на столь.

- О, зразумела… Герміёна, я думаю, яна жадае, каб я пайшоў з ёй наверх.

- Добра, - сказала Герміёна, - пойдзем.

Але як толькі Герміёна паварушылася, Бацільда нечакана моцна скаланула галавой і зноў паказала спачатку на Гары, а затым на сябе.

- Яна жадае, каб я пайшоў з ёй адзін.

- Чаму? – спытала Герміёна, яе голас гучаў моцна і ясна, старая злёгку скаланула галавой ад гучнага шуму.

- Мабыць, Дамблдор сказаў ёй аддаць меч мне і толькі мне?

- Ты сапраўды думаеш, што яна ведае, хто ты?

- Так, - сказаў Гары, гледзячы на малочныя вочы. – Яна ведае.

- Ну добра, тады паспяшайся, Гары.

- Хадзем, - сказаў Гары Бацільдзе. Яна, здаецца, зрузумела і накіравалася да дзвярэй. Гары павярнуўся, каб паслаць Герміёне абнадзейлівую ўсмешку, але яна, здаецца, гэтага не заўважыла, бо разглядала кніжную шафу. Калі ён выйшаў з пакоя і апынуўся па-за зрокам Герміёны і Бацільды, ён паклаў фатаграфію невядомага выкрадальніка за пазуху курткі.

Лесвіца была стромкай і вузкай; Гары так і жадалася пакласці рукі на шчыльную спіну Бацільды, каб быць упэўненым, што яна на яго не зваліцца – гэта здавалася суцэль верагодным. Павольна і з лёгкай задышкай яна дабралася да верхняй пляцоўкі, адразу ж павярнула направа і павяла яго ў спальню з нізкай столлю. Пакой быў чорны, як смоль, і жудасна смярдзеў: Гары паспеў разглядзець начны гаршчок пад ложкам, перш чым Бацільда зачыніла дзверы, і пакой канчаткова пагрузіўся ў цемру.

- Люмас, - сказаў Гары, і яго палачка ўспыхнула. За некалькі імгненняў цемры Бацільда наблізілася да яго так ціха, што ён нават не заўважыў.

- Ты Потэр? – прашаптала яна.

- Так.

Яна павольна кіўнула. Гары адчуў, што Хоркуркс забіўся хутчэй, чым яго ўласнае сэрца. Гэта было непрыемна і трывожна. – У вас ёсць нешта для мяне? – спытаў Гары, але яе, здаецца, адцягвала святло на канцы палачкі. – У вас ёсць нешта для мяне? – паўтарыў Гары. Затым яна закрыла вочы, і некалькі падзей здарылася адначасова: Гары адчуў калючы боль у шнары, Хоркуркс тузануўся так моцна, што адцягнуў тканіну на світары, цёмны смуродны пакой імгненна растварыўся. Ён адчуў прыліў радасці і сказаў высокім халодным голасам: “Трымай яго!” Гары загушаўся на месцы: цёмны смуродны пакой зноў утварыўся вакол яго; ён не заўважыў таго, што толькі што адбылося.

- У вас ёсць нешта для мяне? – спытаў ён у трэці раз намнога гучней.

- Тут, - прашаптала яна, паказваючы ў кут. Гары падняў палачку і ўбачыў абрысы захламленага туалетнага століка каля акна. У гэты раз яна засталася на месцы. Гары праціснуўся між ёй і непрыбраным ложкам з паднятай палачкай. Ён жадаў трымаць яе ў поле зроку.

- Што гэта? – спытаў ён, апынуўшыся ў туалетнага століка, на якім ляжаў вялікі стос чагосьці, што выглядала і пахла, як брудная бялізна.

- Там, - сказала яна, паказваючы на бясформенную масу. Пакуль Гары спрабаваў разглядзець у гэтай кучы лал на эфесе меча, бокам вока ён заўважыў, што старая дзіўна тузанулася. Ён павярнуўся і аслупянеў ад жаху: старое цела змякла, з таго месца, дзе была шыя выпаўзала змяя. Яна накінулася, як толькі ён падняў палачку: ад укусу ў перадплечча палачка падляцела да столі і загасла, затым змяя стукнула яго ў грудзі, і ён зваліўся на туалетны столік у кучу бруднай адзежы. Ён перакаціўся ў бок, з цяжкасцю пазбягаючы змяінага хваста, які стукнуў туды, дзе ён толькі што быў. На яго абваліўся дождж з асколкаў шкла. Герміёна паклікала знізу: “Гары”, але ён не мог уздыхнуць, каб адказаць: цяжкае гладкае цела прыціснула яго да пола, і ён адчуў, як яно паўзе па ім, моцнае і мускулістае.

- Не! – выдыхнуў ён, усё яшчэ прыціснуты да пола.

- Так, - прашаптаў голас. – Та-а-ак.. пачакай.. пачакай…

- Акцыё… Акцыё, палачка…

Але нічога не здарылася, і ён паспрабаваў рукамі спыніць змяю, якая абвівалася вакол яго, каб выціснуць паветра з лёгкіх, уціскаючы Хоркуркс у грудзі. Халодны кружок біўся ў цалях ад яго ўласнага сэрца, прытомнасць запаўнялі холад і белае святло, думкі зніклі, дыханне спынілася, удалечыні пачуліся крокі. Металічнае сэрца білася на грудзі, зараз ён ляцеў, ляцеў, і сэрца напаўнялася радасцю, ляцеў без мятлы і фестрала… Раптам ён прачнуўся ў кісла-пахлай цемры. Наджыні адпусціла яго. Ён з цяжкасцю падняўся і ўбачыў сілуэт змяі. Герміёна скокнула ў бок з крыкам. Яе заклён разбіў акно дашчэнту. Марознае паветра запоўніла пакой. Гары нахіліўся, каб адхінуцца ад асколкаў, і нагой закрануў нешта круглае – яго палачка…

Ён нагнуўся, каб падняць яе, але зараз пакой быў запоўнены змяёй, яе хвост матляўся. Герміёны нідзе не было відаць, і на секунду Гары падумаў, што здарылася горшае, але затым раздаўся моцны воплеск, з’явіўся чырвоны выбліск і змяя ўзляцела ў паветра, на хаду стукнуўшы Гары ў твар, і віток за вітком паднялася да столі. Гары падняў палачку, але як толькі ён гэта зрабіў, то адчуў моцную пякоту ў шнары, мацней, чым калі-небудзь.

- Ён ідзе! Герміёна, ён ідзе! – закрычаў ён, у гэты момант змяя звалілася з дзікім шыпеннем.

Пачаўся хаос: змяя разбіла паліцы на сцяне, ва ўсе бакі паляцелі кавалачкі парцаляну, Гары пераскочыў праз ложак і схапіў Герміёну, яна ўскрыкнула ад болю, калі ён перацягваў яе зваротна. Змяя зноў паднялася, але Гары ведаў, што набліжалася тое, што горш змяі, яно было ўжо ў брамкі. Яго галава расколвалася ад болю ў шнары.

Змяя зрабіла выбрык, калі ён пабег, цягнучы за сабой Герміёну. Яна крыкнула: “Канфрынга!” і заклён паляцеў па пакоі, разбіў люстэрка ў шафе і адскочыў зваротна, скачучы паміж падлогай і столлю. Гары адчуў, як яно абпаліла яму руку, а асколак шкла парэзаў шчаку. Цягнучы за сабой Герміёну, Гары скокнуў да зламанага туалетнага століка, а затым прама ў пустэчу пабітага акна, яна ўскрыкнула, калі яны перавярнуліся ў паветры…

А потым яго шнар адкрыўся, і ён быў Вальдэмортам і бег праз смуродную спальню, яго доўгія белыя пальцы ўхапіліся за падваконнік. калі ён заўважыў, як лысы мужчына і маленькая жанчына паварочваюцца і знікаюць, і ён крычаў ад лютасці і яго крык змяшаўся з крыкам дзяўчынкі і рэхам разнёсся над цёмнымі садамі, перарыкваючы звон калядных царкоўных званоў…

І яго крык быў крыкам Гары, яго боль быў болем Гары… гэта здарылася там, дзе гэта было раней, каля хаты, дзе ён усутыч падышоў да таго, каб пазнаць, што значыць памерці… памерці… боль быў такім жудасным… проста раздзіраў яго цела… Але калі ў яго не было цела, чаму яго галава балела так моцна, калі ён мёртвы, як ён можа пачувацца так агідна, няўжо боль не спыняецца пасля смерці, няўжо ён не сыходзіць…

Волкая і легкадумная ноч, двое дзяцей, апранутых у гарбузы крочаць праз плошчу, вокны крамы, пакрытыя папяровымі павукамі, усе танныя маглаўскія атрыбуты міру, у які яны не вераць… і ён слізгае па паветры, гэтае пачуццё мэты, моцы і правасці ў ім, і ён заўсёды ведаў аб гэтай магчымасці… не злосць… гэта для тых, чые душы слабей… але Трыюмф, так… Ён чакаў гэтага, спадзяваўся на гэта…

- Выдатны касцюм, містэр! – ён убачыў маленькага хлопчыка, чыя ўсмешка знікла, калі ён падбег досыць блізка, каб зазірнуць пад каптур плашча, убачыў жах на яго твары. Тады хлопчык павярнуўся і пабег… Ён намацаў палачку пад плашчом… адзіны рух і дзіця ніколі не вернецца да маці… але гэта не трэба, цалкам не трэба.

Ён ішоў па новай больш цёмнай вуліцы, мэта яго шляха была бачная, Заклён Вернасці разбураны, хоць яны аб гэтым яшчэ не ведаюць… Ён рухаўся цішэй, чым мёртвае лісце, якое слізгала па тратуары, калі параўняўся з цёмнай загараддзю і пераадолеў яе.

Яны не захінулі запавесы, ён выдатна бачыў іх, якія сядзелі у маленькім пакоі, высокі чарнавалосы мужчына ў акулярах выпускаў струмені рознакаляровага дыму з сваёй палачкі, каб пацешыць маленькага чарнавалосага хлопчыка ў сіняй піжаме. Дзіця смяялася, спрабуючы злавіць дым, схапіць яго маленькай рукой.

Дзверы адчыніліся і ўвайшла маці, сказала нешта,ён не чуў, яе доўгія цёмна-рудыя валасы падалі на твар. Бацька ўзяў дзіця на рукі і перадаў маці. Ён кінуў палачку на канапу і пацягнуўся, пазяхаючы…

Брамка рыпнула, адчыняючыся, але Джэймс Потэр гэтага не чуў. Яго белая рука дастала палачку з-пад мантыі і паказала на дзверы, якія тут жа адчыніліся.

Ён пераступаў парог, калі Джэймс выбег у калідор. Гэта было проста, занадта проста, ён нават не ўзяў палачку…

- Лілі, вазьмі Гары і сыходзьце! Гэта ён! хутчэй! Бегам! Я яго затрымаю!

Затрымае без палачкі ў руках?.. ён засмяяўся, перш чым стварыць заклён…

- Авада Кедаўра! – зялёнае святло запоўніла калідор і асвятліла дзіцячую калыску, прыціснутую да сцяны, парэнчы, якія ўспыхнулі як лямпа, і Джэймс Потэр зваліўся, як марыянетка з абрэзанымі ніткамі…

Ён чуў, як яна крычыць наверсе, зачыненая, але калі яна будзе разважлівая, то ёй няма чаго баяцца… Ён узабраўся па прыступках, з лёгкай усмешкай слухаючы, як яна спрабуе забарыкадавацца… У яе таксама не было пры сабе палачкі… Якія яны дурныя, якія даверлівыя, думаючы, што сябры забяспечаць іх бяспеку, і зброю можна адкласці хоць на секунду…

Ён прымусіў дзверы адчыніцца, прабіўшыся праз паспешна зваленыя перад ёй крэслы і скрынкі, адным лёгкім рухам палачкі… і вось яна стаіць з дзіцём на руках. Убачыўшы яго, яна кінула сына ў зыбку, якая стаяла за ёй і шырока раскінула рукі, быццам гэта магло дапамагчы, быццам, калі яна закрое дзіця сабой, ён абярэ яе…

- Толькі не Гары, не Гары, калі ласка, не Гары!

- Адыдзі, дурная дзяўчынка… зараз жа адыдзі.

- Не Гары, калі ласка не, забіце мяне замест яго…

- Апошні раз папярэджваю…