Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце правапіс галосных.

Спiшыце, устаўляючы замест кропак лiтары а, о, э або ы. Растлумачце свой выбар.

Д…лікатэс, кр…шталь, бр…зент, біц…пс, лід…р, маян…з, вод…р, кр…вавы, ж…мчужына, ч…снок, даг…туль, інц…дэнт, ж…тон, фламаст…р, р…монт, гл…таць, сч…рсцвець, зар…ва, ш…дэўр, поч…рк, …вакуацыя, характ…рыстыка, с…рдэчны, тр…вога, ц…р…моніцца, т…атр, акад…мічны, с…крэт, р…дактар, ад…кватны, бл...ха, р..шата, ц...нзура, ас...нсаваць, кр...мень, фельч...р, ц…на, гард...роб, расс...крэцiць, т...раса, агр...сiўны, пр...снак, пр...стыж, д...рэктар, канц...лярыя, ш...рсцяны, адр...сат, др...вотня, Ж...нева, кр...шыць, ж...рдзіна, Таронт..., адр...тушыраваць, насустр...ч, р...зюмэ, арлекін..., інкогніт..., сц...нічны, ч...ргаваць, світ...р, лют...ранства, бут...рброд, д...серт, р...стаўрацыя, хр...бет, др…зіна, ц...мент, ж...стыкуляцыя, галант...рэя, аранж...рэя, ш...вялюра, лод...р, т…рарызм, кандукт...р, вет…ран.

 

Замяніце выразы аднаслоўнымі адпаведнікамі (гл. словы для даведак). Запішыце іх па-беларуску.

1. Каўбойскія спаборніцтвы, у якія ўваходзіць утаймаванне дзікіх коней і быкоў, а таксама язда на неўтаймаваных конях і быках. 2. Багаты апякун навук і мастацтваў. 3. Распрацоўшчык, складальнік аб’яў, рэкламных тэкстаў і слоганаў. 4. Прамы абмен таварамі або паслугамі паміж прадпрыемствамі, краінамі; тавары, рэчы, атрыманыя такім шляхам. 5. Крытычны водзыў, ацэнка мастацкага, навуковага, публіцыстычнага твора, спектакля, кінафільма і інш. 6. Фільм, які карыстаецца поспехам у пракаце і атрымлівае вялікія касавыя зборы. 7. Чалавек з абывацельскім, мяшчанскім кругаглядам і ханжаскімі паводзінамі. 8. Агульная гандлёвая назва дробных прыналежнасцей туалету (гальштукі, істужкі, пальчаткі, ніткі, гузікі і пад.). 9. Віртуозны музычны твор, які вызначаецца жывасцю, нечаканымі і арыгінальнымі пераходамі, нечаканым эфектам. 10. Знак узнагароды за якія-небудзь заслугі; каталіцкая манаская або рыцарская арганізацыя з пэўным статутам. 11. Усенароднае галасаванне з мэтай высветліць грамадскую думку на якім-небудзь дзяржаўным пытанні. 12. Той, хто піша тэксты прамоў для высокапастаўленых асоб дзяржавы. 13. Спартсмен або спартыўная каманда, што займаюць у спаборніцтве адно з апошніх месцаў і не маюць шанцаў на перамогу. 14. Вышэйшае спартыўнае званне шахматнага (шашачнага) майстра. 15. Збор узораў работ, фотаздымкаў, якія даюць уяўленне пра паслугі арганізацыі (фірмы) ці спецыяліста (мадэль, фатограф, дызайнер, архітэктар і г.д.). 16. Пісьмовы загад, распараджэнне, дакумент на выдачу або атрыманне чаго-небудзь; від архітэктурнай кампазіцыі, якая складаецца з вертыкальных і гарызантальных частак. 17. Водны шлях для бяспечнага плавання суднаў, вызначаны сігнальнымі знакамі.

Словы для даведак (даюцца па-руску): рецензия, ордер, форватер, портфолио, родео, бартер, меценат, галантерея, аутсайдер, капричио, орден, гроссмейстер, копирайтер, референдум, спичрайтер, филистер, блокбастер.

Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце правапіс галосных.

Технология, бандероль, бухгалтер, интервал, мастер, принтер, математика, инженер, реформатор, агрегат, темперамент, интерпретация, винчестер, видеоадаптер, декодер, скутер, репродуктор, литература, демонтаж, резонанс, астероид, видеоадаптер, прецедент, декрет, шедевр, дефект, республика, эпитет, демократия, чемпионат, реклама, адресат, ревизия.

 

4 Спiшыце, устаўляючы замест кропак лiтару я або е. Растлумачце свой выбар.

С…л…нін, П…трусь, ц…гнікі, вец...р, вец…рок, дал…чынь, удал…чыні, п…счаны, св…ткаванне, м...тро, дроб…зь, б…скрайні, верас…нь, выгл…д, н…навісць, пам…ць, м…тал, л…цець, тыс…ча, вас…мнаццаць, сл…ды, мес…ц, в…с…лосць, Г…рманія, сув…зь, б...з канца, н… ведаў, ве...лка, вы...вiць, г...рань, догл...д, мес...ц, сув...зь, ц...жкаваты, вос...мсот, ц...мнаваты, л...карства, кал...ндар, зн...нацку, к...рамiка, с...ржант, г...рбарый, та…мнiчы, кл...тчасты, ...фрэйтар, зан...пад, с...зон, драб...за, ман...кен, м...шчанства, дз...вятка, імп...ратар, прым...сь, м...нтол, з...рнятка, б...тон, парлам...нтарый, дз...журны, зб...нтэжыць, в...рбаваць, канс...рватар, Свіц...зь, ім...ніны, л...мантаваць, к...фір, ц...ц...раня, п...льмені, м...ккаваты, м…дзв…дзяня, в…рац…но, аддз…ленне, зн…рухомець, зм...стоўны, кіб...рнетыка, сн…гавік, п…хота, м…лодыя, страл…ніна, кол…р, карычн…вы, сп…вак, кашл…нуць, л…б…да, б…дната, н…ўтаймаваны.