Рысы старажытнабеларускай культуры

II.Фармiраванне асноваý духоýнай культуры Беларусi адбывалася у час, якi ý гiсторыi вызначаецца як перыяд Полацкага i Тураýскага княстваý. Менавiта ý гэтыя часы на старажытную Беларусь прыходзiць хрысцiянства, адгэтуль бярэ свой пачатак гiсторыя мураванага дойлiдства. Ужо ý 50-е гады XI ст. у Полацку ýзводзiцца Сафiйскi сабор, якi стаý сiмвалам дзяржаýнасцi. У XII ст. узнiкае полацкая архiтэктурная школа, з адметным мастацкiм прыемам у храмавых пабудовах – двухколернай /бела-чырвонай/ «паласатай» гамай сцен. Славу беларускаму дойлiдству прынеслi такiя храмы як Спаса Праабражэнская царква у Полацку, Каложская царква ý Гродна, храм Дабравесця ý Вiцебску, Тураýскi трохнефны храм. Усе старажытныя храмы былi аздоблены фрэскавымi роспiсамi i абразамi З'яýленне рэлiгiйнага жывапiсу на беларускай зямлi звязваецца з iмем Ефрасiннi Полацкай, бо менавiта ý адказ на яе асабiстую просьбу быý прысланы з Канстанцiнопаля /Вiзантыя/ абраз Богамацi Эфескай.

Схема 15.5

Рысы рэнесанснай культуры Беларусì

 
 

 


Разглядаючы тэму айчыннай культуры неабходна памятаць пра тое, што ý сярэднявеччы ý межах гэтай культуры сфармiраваýся феномен, аналагаý якому наýрад цi можна было знайсцi ý тагачасным еýрапейскiм свеце. Маецца на ýвазе феномен талерантнасцi.Сярэднявечная Беларусь ýяýляла сабою прыклад сацыяльнага, палiтычнага, моýнага, этнiчнага кампрамiсаý. Беларуская гiсторыя не ведае нi адной вайны, альбо суръёзных сацыяльных узрушэнняý на рэлiгiйнай глебе. Калi ý сярэднявечнай Еýропе палыхалi рэлiгiйныя войны (Варфаламееýская ноч, iудзеi на iспанскiх, iтальянскiх вогнiшчах i г.д.), то Беларусь дэманстравала ýсяму еýрапйскаму свету рэлiгiйную i нацыянальную цярпiмасць i спагаду.

У духоýнай сiтуацыi, што склалася у Вялiкiм княстве Лiтоýскiм к XVI стагоддзю прачытваецца сучасная еýрапейская дактрына недатыкальнасцi правоý асобы на свабоду сумлення, а таксама дактрына прававой дзяржавы. Прамым падцвержаннем чаго з'яýлялася iснаванне юрыдычнага дакумента – Статута ВКЛ.

III.

Схема 15.6

Рысы беларускай культуры эпохì Барока

Эпоха барока (XVII – XVIII ст.), як нi якая iншая высвецiла пасрэднiцкаю роль беларускай культуры ý кантактах памiж Усходам i Захадам. Праз Беларусь на Усход пашыралiся многiя культурныя традыцыi i мастацкiя стылi. Так адбылося i з сустветным мастацкiм стылем барока, цэнтрам узнiкнення якога была Iталiя. У 1584 г .у Нясвiжы iтальянскi дойлiд Джан Марыя Бернардонi будуе iезуiцкi касцел. Культавая пабудова нясвiжскiх iезуiтаý была другiм у свеце па лiку храмам, узведзеным у стылi барока па праекту Бернардонi. Акрамя таго у Нясвiжы будуецца замак з 106 пакоямi i фартыфiкацыйнымi збудаваннямi. Пазней стыль барока быý прадстаýлены у шматлiкiх княскiх пабудовах па ýсей Беларусi: палац Сапегаý у Ружанах, Храптовiча – у Шчорсах, Мiкалаеýская царква i касцел Кармелiтаý – у Магiлеве, фарны касцел – у Гродна, сабор Пятра i Паýла У Вiцебску. Больш таго, у нашай краiне была створана своеасаблiвая архiтэктурна-мастацкая сiстэма, якая атрымала назву «вiленскае барока». Росквiт беларускага стылю звязваецца з творчасцю выдатных архiтэктараý Я.К. Глаýбiца: касцел у Сталавiчах, праваслаýная Спаская царква у Магiлеве, а таксама – перабудова у Полацку Сафiйскага сабора /1738-1750 гг./. Да найбольш значных помнiкаý беларускай архiтэктуры барока належаць унiяцкая царква ý в. Баруны Ашмянскага раена, касцел у в. Германовiчы Шаркаýскага раена, касцел св. Андрэя у г. Слонiме i г.д.

Другая палова XVII ст. адзначана тым, што на гэты час прыпадае актыýная дзейнасць беларускiх майстроý – разбяроý у Маскоýскай дзяржаве. Клiм Мiхайлаý, Сцяпан Зiноýеý, старац Iпалiт i дзясяткi iншых майстроý, выхадцаý з беларускай зямлi, аздабляюць храмы i палацы Масквы, у тым лiку палац цара Аляксея Мiхайлавiча у Каломенскiм. Шэдэýрам дэкаратыýнага мастацтва, уцалеýшым да нашых дзен, з'яýляецца грандыезны iканастас Смаленскага сабора маскоýскага Новадзявочага манастыра, выкананага беларускiмi майстрамi. Беларускiя дойлiды паклалi пачатак у Маскве так званаму знакамiтаму «нарышкiнскаму барока».

IV. У культурным жыццì Беларусì (1795-1917 г.) асаблìвае месца займае храналагìчны адрэзак: другая палова XIX – пач. ХХ ст. Гэта быý час, калì ìшло актыýнае тварэнне асноваý наыцыянальнай культуры ý самой Беларусì ì адбывалася паступовае фармìраванне больш-менш абъектыýных поглядаý на беларускую культуру ì мову з боку расìйскìх ì польскìх навукоýцаý.

З сярэдзìны XIX ст. пачынаюць актывìзавацца працэсы фармìравання нацыянальнай самасвядомасцì беларусаý. Менавìта западная и цэнтральная Беларусь становìцца эпìцэнтрам гэтых падзей. Мìкалай I забараняе саму назву «Беларусь» ì замяняе яе назваю «Паýночна-Заходнìй край». Але ýжо к сярэдзìне XIX ст. распачынаюцца актыýныя працэсы па увядзенню ва ýжытак назвы Белая Русь. I ýжо у другой палове XIX – пач. ХХ ст.асаблìва рэвалюцыйна арыентаваныя колы беларускага грамадства, пачынаюць заяýляць аб сабе ì аб сваìх суайчыннìках як аб самастойнай нацыì. Асаблìвы ýздым нацыянальнага руху ì нацыянальнай самасвядомасцì ý нашай краìне з'вязваецца з часопìсам «Гоман», якì пачынае выходзìць у 80-е гады. Прыкладна ж у гэты час выходзìць «Мìнскì лìсток» - першая друкаваная газета беларусаý. Актыýна друкуецца першы з беларускìх аýтараý Я. Лучына.

Аднак, асобую ролю ý фармìраваннì нацыянальнай самасвядомасцì адыграла этнаграфìя. А. Кìркор, М. Нìкìфароýскì, А. Федароýскì, П. Шэйн, Я. Раманаý выдалì вялìкую колькасць навуковых даследванняý ì ý лìтаральным сэнсе слова разбудзìлì цìкавасць да беларускай культуры ì цìкавасць беларусаý да самìх сябе.

У 60-90-е гады ХIХ ст. актыýна збìралìся ì былì апублìкаваныя гìстарычныя, этнаграфìчныя, фальклорныя запìскì ì ìншых навукоýцаý (I. Насовìча, Ю. Крачкоýскага, М. Доýнара-Запольскага), якìя аб'ектыýна засведчылì факт ìснавання самастойнага беларускага этнаса ì адначасова паýплывалì на развìццё навуковага беларусазнаýства.

У пачатку ХХ ст. беларуская культура была прадстаýлена ìмёнамì Я.Купалы, Я. Коласа, А. Пашкевìч (Цёткì), якìя выступалì ад ìмя народа як ìдэёлагì нацыì. Велìзарная роля ý развìццì грамадскай думкì ì ý цэлым станаýленнì беларускай культуры адыгралì перыядычныя выданнì – найперш газета «Наша нìва», «Наша доля», «Голас правìнцыì» ì ìнш.

У ХХ ст. культура Беларусì прайшла шэраг спецыфìчных этапаý.

 

Схема 15.7

Этапы развцця культуры Беларусì ХХ ст.

 
 

 

 


Першы этап увайшоý у гìсторыю як этап нацыянальна-культурнага Адраджэня. Асноýнымì складнìкамì гэтага перыяду становяцца працэсы беларусìзацыì. Галоýнымì падзеямì ý культурным жыццì гэтага перыяду сталìся:

· заклìк да ýсìх ураджэнцаý Беларусì вярнуцца на Радзìму, каб працаваць на яе карысць;

· актыýная праца па стварэнню ì выпуску навукова-папулярнай лìтаратуры на беларускай мове (за 1 год было падрыхтавана ì выдадзена 5 падручникаý, агульным тыражом 79 тыс. экземпляраý);

· у 1922 г. ствараецца Iнстытут беларускай культуры – найвышэйшая дзяржаýная навуковая установа (у 1928 рэарганìзаваны ý Беларускую Акадэмìю навук).

«Нацыянальны Рэнесанс» у беларускай культуры скончыýся на прыканцы 20-х гг. рэпрэсìямì.

Культура савецкага часу дасягнула пэýных поспехаý у самых розных галìнах: у выяўленчым мастацтве, скульптуры, архітэктуры, кіно і тэатры.

У 30 – 50-е г. у Беларусì рэалìзоýвалася сталìнская мадэль культурнага развìцця:

· кантроль за культурай;

· нìвелìроýка асобы;

· ìнтарнацыяналìзацыя культуры;

· абмежаванне творчых магчымасцяý вучоных, выкладчыкаý вышэйшах школы;

· велìзарныя ахвяры ì рэпрэсìì супраць дзеячоý культуры;

· звужэнне сацыяльнай сферы ì функцыянальнага ýжытку беларускай мовы;

· складванне ý лìтаратуры метаду «сацыялìстычнага рэалìзму».

У культуры Беларусì 90-х гг. адбылìся карэнныя змяненнì: яна ýзбагацìлася новымì ìмёнам, творамì ì дасягненнямì. Былì прыкладзены велìзарныя намаганнì па стварэнню нацыянальнай сìстэмы адукацыì, у мастацтве адбылося эстэтычнае асваенне новых тэм. За дзесяцìгоддзе ýтварылася больш за 20 тэатральных калектываý («Вольная сцэна», тэатр-студыя Р.Талìпава, тэатр «Дзе-Я», беларускì паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зьнìч»). Працягвалì працаваць такìя майстры слова як А. Адамовìч, В. Быкаý, У. Някляеý, Л.Дранько-Майсюк, а таксама заявìлì аб сабе такìя творцы як А. Разанаý, А. Глобус, У. Арлоý, Л. Рублеýская ì ìнш.

Асноýны тэзìс:Беларуская культура пачала фармiравацца ý самастойны, самабытны тып яшчэ ý X – XII ст. Канчаткова яна сфармìравалася ý спецыфìчны тып культуры ý перыяд сярэднявечнай гìcторыì ì паýстала як адметны феномен у межах еýрапейскай цывìлìзацыì. У культуры беларусаý акрэсленага намì перыяду фiксуюцца ýсе вядомыя еýрапейскiя мастацкiя стылi, якiя творча перапрацоýвалiся i асэнсоýвалiся ý агульнай беларускай прасторы. Беларуская культура выступìла пасрэднìкам мìжкультурнага дыялогу памìж заходне- ì усходнеерапейскìм рэгìёнамì, стаýшыся своеасаблìвым творчым сìнтэзам гэтых накìрункаý.

 

Пытаннi для самаконтроля:

1. Якiя мадэлi беларускага культурнага развiцця прапаноýваюцца сучасными культуролагамi?

2. Калi i кiм была прапанавана еýропацэнтрычная мадэль развiцця беларускай культуры?

3. Назавiце найбольш яскравыя феномены беларускай культуры часоý Полацкага i Тураýскага княстваý.

4. Што такое «залаты век» беларускай культуры?

5. Чаму беларускую культуру эпохi барока (XVII - XVIII стст.) называюць «пасрэднiцкай»?

6. Назвiце тыя мастацкiя стылi, што мелi месца ý беларускай культуры на працягу XII - XVIII ст.?

7. Назавìце часы пачатку ì этапы этнаграфчных даследванняý беларускай культуры. Чаму яны актывìзавалìся менавìта ý другой палове XIX стагоддзя?

8. Якìм чынам культура спрыяе фармìраванню нацыянальнай самасвядомасцì. Прывядзìце прыклады з беларускай гìсторыì канца XIX – пач. XX ст.?

9. Назавìце асоýныя дасягненнì беларускай савецкай культуры?

 

Лiтаратура:

1. Лыч Л. Навiцкi У. Гiсторыя культуры Беларусi. – Мн., 1996.

2. Беларусiка. – Кн. 2. – Мн., 1993.

3. Беларусiка. – Кн. 6. – Беларусь памiж Усходам i Захадам. – Мн.,1997.

4. Ад Полацка i Нясвiжа да Падуi i Венецыi. – Мн., 1994.

5. Лазука Б.А. Гiсторыя мастацтваý. – Мн., 1996.

6. Гiсторыя беларускага мастацтва. У 6 т. – Мн., 1998-1992.

7. Лiцьвiнка В. Святы i абрады беларусаý. – Мн.,1998.

8. Ткачоý М. Замкi i людзi. – Мн., 1991.

9. Живописная Россия. Литовское и белорусское Полесье. – Мн., 1993.

10. Шчакацiхiн М. Нарысы з гiсторыi беларускага мастацтва. – Мн., 1993.