Пры вывучэнні вучэбных прадметаў

«Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

Асноўнымі мэтамі моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:

- засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці;

- фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў;

- усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі;

- далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці, развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;

- развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

У 2016/2017 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:

для V–VІ класаў:

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для V класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для V класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для VІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для VІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016;

для VІІ–ІХ класаў:

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. V–XI класы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2012;

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. V–XI класы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2012;

для Х–ХІ класаў:

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (павышаны ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для Х класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для Х класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (павышаны ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (павышаны ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для ХІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для ХІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (павышаны ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016.

У сувязі з рэалізацыяй прынцыпу адноснай завершанасці зместу адукацыі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу ў вучэбныя праграмы па беларускай мове і беларускай літаратуры ўнесены некаторыя змены.

Вучэбны прадмет «Беларуская мова»

VІ клас

У вучэбнай праграме для VІ класа, як і ў вучэбнай праграмедля V класа, выдзелены асобныя раздзелы «Маўленне» і «Тэкст», змест якіх складаюць тэмы, што раней вывучаліся ў іншых раздзелах. Так, напрыклад, змест раздзела «Тэкст» складаюць тэмы «Тэкст і яго асноўныя прыметы», «Падтэмы тэксту», «Ключавыя (апорныя) словы і сказы ў тэксце», «Паглыбленне паняцця пра апавяданне, апісанне (рэчаў, з’яў, жывёл) і разважанне», змест раздзела «Стылі маўлення» – тэмы «Маўленчая сітуацыя і яе прыметы», «Стылі маўлення (паўтарэнне)», «Афіцыйны стыль маўлення, яго жанры, сфера выкарыстання», «Публіцыстычны стыль, яго жанры, сфера выкарыстання», якія раней вывучаліся ў іншых раздзелах.

З мэтай забеспячэння паралельнага вывучэння беларускай і рускай моў раздзел «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» вывучаецца ў VІ класе. Раздзел «Дзеяслоў» перанесены з VІ у VІІ клас і з 2017/2018 навучальнага года будзе вывучацца разам з формамі дзеяслова – дзеепрыметнікам і деепрыслоўем.

У сувязі з гэтым на уроках беларускай мовы ў VІ класе ў час вывучэння раздзела «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» вучні будуць карыстацца вучэбным дапаможнікам «Беларуская мова : вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. Ч. 2 / В.П. Красней [і інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2014».

ХІ клас

Навучанне беларускай мове ў ХІ класе можа ажыццяўляцца на базавым і павышаным узроўнях.

Зместадукацыіпа беларускай мове набазавым узроўні скараціўся за кошт пераводу некаторых тэм з узроўню тэарэтычнага засваення на ўзровень практычнага прымянення. Такія тэмы, як «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання», «Сінаніміка словазлучэнняў», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння», «Сінтаксічная сінаніміка», разглядаюцца толькі на практычным узроўні, у плане магчымасці выкарыстання пэўных моўных сродкаў у маўленчай дзейнасці. Іншымі словамі, асобныя гадзіны на разгляд названых тэм вучэбнай праграмай базавага ўзроўню не прадугледжваюцца, але пры вывучэнні адпаведных тэм звяртаецца ўвага (на практычным узроўні) на стылістычныя магчымасці і (або) тэкстаўтваральную ролю моўных адзінак.

Акрамя гэтага, адбылося пераструктураванне зместу адукацыі паміж Х і ХІ класамі, змяніліся назвы раздзелаў («Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Культура маўлення», «Лексіка. Фразеалогія. Культура маўлення», «Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Культура маўлення», «Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення», «Сінтаксіс і пунктуацыя. Культура маўлення»).

Прыярытэтнай задачай вывучэння беларускай мовы на павышаным узроўні становіцца фарміраванне культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, таму асэнсаванне і засваенне ўсіх моўных адзінак на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі адбываецца ў аспекце культуры маўлення, што і перадаюць назвы раздзелаў вучэбнай праграмы. У сувязі з гэтым на павышаным узроўні пашыраюцца веды вучняў пра нормы беларускай лiтаратурнай мовы (арфаэпічныя, акцэнталагічныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, стылістычныя), сродкі і прыёмы маўленчай выразнасці, стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці моўных сродкаў беларускай мовы, удасканальваюцца ўменні не толькі ствараць і рэдагаваць уласныя выказванні, але і даваць ацэнку чужым выказванням.

Вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»

Вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для V, VІ, Х і ХІ класаў прапануюць два спісы літаратурных твораў:

для чытання і вывучэння;

для дадатковага чытання.

У першым спісе пазначаны абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх прадугледжвае ўсе тры этапы (успрыманне, аналіз, падагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).

Спіс твораў для дадатковага чытання рэкамендацыйны, накіраваны на пашырэнне кола чытання вучняў (настаўнік выбірае 1–3 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка).

У вучэбнай праграме 2012 года, акрамя пералічаных, акрэслены наступныя спісы твораў:

для чытання і абмеркавання (VIІ–VIII класы);

для самастойнага чытання (IX клас).

Творы з першага спіса прапануюцца для чытання, асэнсавання і абмеркавання ў класе. Прадметам разгляду можа быць адзін аспект ідэйна-мастацкага зместу: праблема, герой, своеасаблівасці кампазіцыі, сюжэта і інш.

Творы з другога спіса прапануюцца для самастойнага прачытання і абмеркавання на ўроку, для падрыхтоўкі пісьмовага ці вуснага водгуку і г.д.

Звяртаем увагу настаўнікаў, што да перавыдадзенага ў 2016 годзе вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. 5 клас» на Нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Образовательный процесс. 2016/2017 учебный год http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess.html / Учебные предметы II ступень общего среднего образования http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess/uchebnye-predmety/ii-stupen-obshchego-srednego-obrazovaniya.html / Беларуская лiтаратура / Дадатковыя матэрыялы / Ілюстрацыйны матэрыял да вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. V клас». Аўтар: Цітова Л.К. Частка 1. Ілюстрацыйны матэрыял да вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. V клас». Аўтар: Цітова Л.К. Частка 2) размешчаны матэрыял, неабходны для выканання прапанаваных у дапаможніках творчых заданняў (ілюстрацыйны матэрыял, аўдыя- і відэазапісы). Дадатковае выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу (adu.by) спрыяе значнаму пашырэнню адукацыйных магчымасцей вучэбных дапаможнікаў.

VІ клас

Вучэбная праграма па беларускай літаратуры для VІ класа заснавана на ідэях кампетэнтнаснага падыходу, паводле якога засваенне зместу навучання накіравана на фарміраванне прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый вучняў. Рэалізацыя такога падыходу прадугледжвае ўзмацненне дзейнасна-практычнага кампанента літаратурнай адукацыі, у сувязі з чым у праграме акрэсліваюцца асноўныя віды вучэбнай дзейнасці вучняў і патрабаванні да яе вынікаў. Адбылося пераразмеркаванне вучэбнага матэрыялу: творы, якія раней былі ў спісе для чытання і абмеркавання, прапанаваны для тэкстуальнага вывучэння (напрыклад, верш Г. Бураўкіна «Я хачу прайсці па зямлі…», апавяданне Я. Маўра «Багіра», байка А. Звонака «Гарбуз» і інш.) або перанесены ў спіс для дадатковага чытання (напрыклад, апавяданні І. Мележа «Здарэнне», С. Тарасава «Фрэскі» і інш.), а таксама скарэктавана колькосць вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне тэматычных радзелаў, дапоўнены спіс твораў, рэкамендаваных для дадатковага чытання.

Да перавыдадзенага ў 2016 годзе вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. 6 клас» на Нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2016/2017 http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess.html / Учебные предметы II ступень общего среднего образования http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess/uchebnye-predmety/ii-stupen-obshchego-srednego-obrazovaniya.html / Беларуская лiтаратура / Дадатковыя матэрыялы / Ілюстрацыйны матэрыял да вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. VІ клас». Аўтары: Бельскі А.І., Цітова Л.К.) таксама размешчаны матэрыялы, неабходныя для выканання прапанаваных у дапаможніках творчых заданняў (ілюстрацыйны матэрыял, аўдыя- і відэазапісы). Дадатковае выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу (www.adu.by) спрыяе значнаму пашырэнню адукацыйных магчымасцей вучэбных дапаможнікаў.

ХІ клас

Навучанне літаратуры ў ХІ класе можа ажыццяўляцца на базавым і павышаным узроўнях.

Базавы ўзровень вывучэння беларускай літаратуры прадугледжвае знаёмства вучняў з агульнымі тэарэтычнымі асновамі курса, агульнымі заканамернасцямі і асаблівасцямі развіцця беларускай літаратуры ў ІІ палове ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў, асэнсаванне знакавых твораў найбольш яркіх прадстаўнікоў мастацтва слова. У вучэбнай праграме скарэктаваны храналагічныя рамкі і змест раздзелаў «Беларуская літаратура перыяду 1966 – пач. 1990-х гадоў» і «Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1990-х гадоў)», зменшана колькасць вывучаемых твораў (прапанаваны для тэкстуальнага вывучэння па адным апавяданні М. Стральцова, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, дзве (замест чатырох) навелы Г. Марчука; аповесці І. Шамякіна «Непаўторная вясна» і «Гандлярка і паэт» перанесены ў спіс твораў для дадатковага чытання); аптымізаваны тэарэтыка-літаратурны матэрыял, абноўлены спіс твораў, рэкамендаваных для дадатковага чытання. Творы замежных аўтараў перанесены з рубрыкі для чытання і вывучэння ў спіс для дадатковага чытання.

На павышаным узроўні вывучэння беларускай літаратуры ў параўнанні з базавым узроўнем паглыблены тэарэтыка-літаратурныя асновы курса, што дазволіць усебакова пазнаёміцца з гісторыка-літаратурным працэсам і выпрацаваць навыкі аналітычнай і інтэрпрэтацыйнай дзейнасці, пашыраны спіс манаграфічных тэм і твораў для тэкстуальнага вывучэння. З мэтай больш глыбокага асэнсавання адметнасці аўтарскага індывідуальнага стылю пашыраны спіс твораў для тэкстуальнага вывучэння: напрыклад, у тэму «Васіль Быкаў» уключана апавяданне «Жоўты пясочак», у тэму «Міхась Стральцоў» – апавяданне «Смаленне вепрука», у тэму «Алесь Разанаў» – пункціры, квантэмы. Таксама павялічана колькасць гадзін на вывучэнне найбольш значных і аб’ёмных тэм (напрыклад, жыццё і творчасць І. Шамякіна, В. Быкава, Н. Гілевіча).

У вучэбнай праграме адводзiцца 10 гадзін на выкананне творчых работ, што дазваляе пашырыць дзейнасна-практычны кампанент літаратурнай адукацыі і стварыць умовы для фарміравання культуратворчай кампетэнцыі вучняў. Дзеля гэтага пажадана выкарыстоўваць разнастайныя па змесце і форме выканання творчыя заданні, прадыктаваныя жанравай прыродай твора, накіраваныя на фарміраванне вопыту маўленчай дзейнасці і міжкультурнай камунікацыі. Тэмы і час правядзення ўрокаў па творах для дадатковага чытання, на якія праграмай адводзіцца дзве гадзіны, мэтазгодна вызначаць зыходзячы з чытацкіх прыхільнасцей вучняў. Вызначаны таксама 2 рэзервовыя гадзіны, якія настаўнік можа выкарыстаць па сваім меркаванні.

Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаўнастаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:

1. Практыкум па беларускай мове. X–XІ класы, 2008.

2. Рыхтуемся да вывучэння беларускай мовы на павышаным узроўні: падагульняльны факультатыўны курс па беларускай мове. ІХ клас, 2015.