Тэма 4. Сацыякультурны прагноз: сутнасць, віды і стадыі

 

Прадбачанне і квазіпрадбачанне (прэзентыўнае, рэканст­руктыўнае, рэверсіўнае, імітацыйнае). Гнасеалогія і логіка прадбачання. Паняцце прагнозу як формы канкрэтызацыі прадбачання. Прагназаванне як працэс выпрацоўкі прагнозу. Суадносіны прагнозу і плана. Мэтавыя, праграмныя, пла­навыя, праектныя і арганізацыйныя прагнозы як формы наву­ковага забеспячэння адпаведных рашэнняў кіраўніцтва. Апе­ратыўныя (бягучыя), каротка-, сярэдне-, доўга- і звышдоў­гатэрмі­новыя прагнозы. Натуральназнаўчыя, на­вукова-тэхнічныя, грамадсказнаўчыя і культуралагічныя прагнозы, іх узаемасувязь. Асноўныя стадыі распрацоўкі прагнозаў: пабудова праграмы даследавання, базавыя мадэлі аб’екта прагнозу і прагнознага фону, дыягназ і праспекцыя (прагноз у вузкім сэнсе тэрміна), верыфікацыя і рэкамен­дацыі для прыняцця рашэнняў кіраўніцтвам.

 

Тэма 5. Асаблівасці прагназавання ў міжнароднай культурнай сферы

Прагназаванне сацыякультурных працэсаў, яго сутнасць і спецыфіка. Даследаванне гісторыка-культурных заканамер­насцей і тэндэнцый як аснова сацыякультурнага прагнозу. Асноўныя віды інфармацыі аб культурна-гістарычных эпо­хах: унутраная (канцэптуальныя, тэарэтычныя, фармальна-лагічныя мадэлі) і знешняя (тэкстуальныя і знакава-сімваліч­ныя формы). Стадыяльныя і культурна-цывілізацыйныя ха­рактарыстыкі гістарычнага развіцця. Шматмернасць форм арганізацыі і прадстаўлення прагнастычных ведаў аб культу­ры і цывілізацыі. Асаблівасці прагназавання ў мастацкай культуры. Асаблівасці мастацкага мыслення з пункту погля­ду праяў прадбачання. Прагнастычная функцыя міфалогіі і традыцыйнага фальклору. “Касандравы” пачатак разнастай­ных відаў мастацтва (літаратура, тэатр, кіно, тэлебачанне і інш.). Навуковая фантастыка і яе роля ў стварэнні прагна­стычных мадэлей.

 

Тэма 6. Прынцыпы і параметры прагнастычнай дзейнасці

 

Прынцыпы гістарызму і аб’ектыўнасці. Сістэмны і аксія­лагічны (каштоўнасны) падыходы ў прагнастычнай дзей­насці. Інструментарый прагназавання: крыніцы інфармацыі, спосабы, лагічная паслядоўнасць аперацый. Паказчык як інструмент культуралагічнага вымярэння ў прагнастычнай дзейнасці. Крытэрыі ісцінасці прагнозаў. Практыка выкары­стання навуковых прагнозаў у сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь і замежных краінах. Праблема павышэння эфектыў­насці планаў, праграм і рашэнняў за кошт выкарыстання прагнознай інфармацыі.

Тэма 7. Стварэнне праграмы сацыякультурнага прагназавання

 

Паняцце праграмы распрацоўкі прагнозу і перадпрагноз­най арыентацыі. Фарміраванне перадпрагнознай арыентацыі пры распрацоўцы канкрэтнага прагнозу (на прыкладзе сацыя­культурнай дынамікі традыцыйных асноў беларускай культу­ры ва ўмовах глабалізацыі). Мэты і задачы прагнастычнага даследавання ў праграмаванні прагнозу, якое вызначае яго структуру і сродкі вывучэння. Рух ад зыходнага стану і су­часнай праблемнай сітуацыі да гарызонтаў будучай культу­ры. Фармуліраванне рабочых гіпотэз прагнозу. Метады даследавання: экстрапаляцыйныя разлікі, сацыякультурныя сцэнарыі, экспертныя ацэнкі. Арганізацыя прагнастычнага даследавання і яго алгарытмізацыя. Склад і патрабаванні да навукова-даследчага калектыву. Праблема камп’ютарызацыі прагназавання.


Тэма 8. Пабудова і аналіз зыходнай

Базавай) мадэлі прагнозу

 

Паняцце зыходнай мадэлі канкрэтнага культуралагічнага прагнозу. Асноўныя элементы мадэлі: культуралаграфія прадмета даследавання, мадэляванне экспертных ацэнак, прадстаўленне структуры аб’екта; аналітычныя характарыс­тыкі прадмета даследавання; пабудова праблемных і прагноз­ных паказчыкаў у сістэму. Зыходная мадэль канкрэтнага прагнозу (на прыкладзе сацыякультурнай дынамікі трады­цыйных асноў беларускай культуры ва ўмовах глабалізацыі). Характар і структура аб’екта. Праблемны аналіз прадмета даследавання. Вычляненне праблемных паказчыкаў і звядзен­не іх у сістэму. Прыклад сістэматызацыі паказчыкаў на вы­браным аб’екце. Намінальныя і рэальныя паказчыкі. Асаблі­васці дынамікі паказчыкаў выбранага аб’екта. Эўрыстычны эфект і абмежаванні пабудовы сістэмы паказчыкаў.