Вывучэнне новага матэрыялу. Практ. 47 выконваецца з апорай на табліцу на с

Работа па падручніку

Практ. 47 выконваецца з апорай на табліцу на с. 13—14.

Фізкультхвілінка

6. Замацаванне ведаў

Работа ў групах

Кожная група працуе па картцы.

Знайдзіце ў сказе прыметнікі і вызначце іх род і склон. Абазначце канчаткі прыметнікаў.

1-я група. Я жыву ў прыгожым і вялікім горадзе Мінску.

2-я група. На лугавой духмянай сіняй кветцы сядзела пчолка.

3-я група. У асеннім чыстым небе кружылі ластаўкі. Вучні запаўняюць табліцу канчаткаў прыметнікаў адзіночнага ліку ў месным склоне.

Месны склон прыметнікаў  
Мужчынскі род   Жаночы род   Ніякі род  
у якім?   на якой?   у якім?  
-ым, -ім   -ой, -ай, -яй   -ым, -ім  

Вучні суадносяць свае меркаванні з правілам (с. 26 падручніка).

Практ. 48. Трое вучняў па чарзе на дошцы запісваюць па адным спалучэнні слоў з пытаннем у месным склоне і вызначаюць у прыметніках канчаткі. Астатнія вучні працуюць у сшытках.

Практ. 49 выконваецца самастойна, праводзіцца ўзаемаправерка.

7. Рэфлексія

Вучні ацэньваюць сваю работу на ўроку, карыстаючыся сказамі:

Я працаваў.,.

Я навучыўся...

Я даведаўся...

Умяне не атрымалася...

8. Дамашняе заданне:практ. 50.


____________________________

Праверачная работа па тэме “Прыметнік”

Варыянт 1

1. Выберы правільны адказ. Адзнач яго знакам “+”.

Прыметнік абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?

Прыметнік абазначае прадмет і адказвае на пытанні хто? што?

 

2. Падкрэслі прыметнікі хвалістай лініяй.

Кніжная паліца, цікавая кніга, тоўсты падручнік, ляжыць на стале, школьны двор.

 

3. Злучы лініямі прыметнікі з назоўнікамі, да якіх яны адносяцца. У дужках укажы іх лік.

бяскрайняе прамень ( )

яркі рэкі ( )

чырвоная поле ( )

шырокія ружа ( )

 

4. Падкрэсліце назоўнікі адной лініяй, а прыметнікі, якія да іх адносяцца, – хвалістай. Абазнач канчаткі прыметнікаў.

З высокага неба льецца чароўная песня жаваранка.

 

5. У дужкі ўпішы пытанні, на якія адказваюць прыметнікі. Дапішы назоўнік, якому ўласцівы названыя прыметы.

Узор: (Які?) стары хваёвы лес.

( ?) смачнае малінавае ___________

( ?) зялёная сакавітая ___________

( ?) сонечныя цёплыя ___________

 


_________________________

Праверачная работа па тэме “Прыметнік”

Варыянт 2

1. Выберы правільны адказ. Адзнач яго знакам “+”.

Прыметнік абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?

Прыметнік абазначае дзеянне прадмета і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?

 

2. Падкрэслі прыметнікі хвалістай лініяй.

Казачнае царства, далёкая планета, сіняе неба, марыць аб палёце, лёгкае воблака.

 

3. Злучы лініямі прыметнікі з назоўнікамі, да якіх яны адносяцца. У дужках укажы іх лік.

добрае гваздзікі ( )

чырвоныя цень ( )

доўгі дарога ( )

шырокая слова ( )

 

4. Падкрэслі назоўнікі адной лініяй, а прыметнікі, якія да іх адносяцца, – хвалістай. Абазнач канчаткі прыметнікаў.

Над яркімі кветкамі ляталі прыгожыя матылькі.

 

5. У дужкі ўпішы пытанні, на якія адказваюць прыметнікі. Дапішы назоўнік, якому ўласцівы названыя прыметы.

Узор: (Які?) стары хваёвы лес.

( ?) доўгая зімняя ________

( ?) чыстае высокае _______

( ?) смачныя шакаладныя ___________

_____________________________

Праверачная работа па тэме “Прыметнік”

Варыянт 1

1. Прачытай сказ. Знайдзі і падкрэслі прыметнікі хвалістай лініяй.

Люблю я родныя прасторы, вішнёвы сад, зялёны луг.

 

2. Адзнач знакам “+” сказ, у якім выдзеленае слова з’яўляецца прыметнікам.

Пасля дажджу пясок быў сыры.

На заводзе вырабляюць розныя сыры.

 

3. Устаў прапушчаныя літары. Злучы лініямі прыметнікі, блізкія па значэнні.

каро___кі нялё___кі

ця___кі мя___і

няцвёрды нядоўгі

ву__кі нешырокі

 

4. Вызнач і пазнач у дужках род назоўнікаў. Дапішы канчаткі прыметнікаў.

Вясёл____ настрой ( ), горк___ палын ( ), свеж____ газета ( ), нов___ вядро ( ), лёгк___ воблачка ( ), сін___ мора ( ), злосн____ ( ) сабака.

 

5. З прапанаваных слоў складзі прыказку. Запішы яе, устаўляючы прапушчаныя літары.

З, в..лікая, малой, р..ка, пачынаецца, крыніцы.

_____________________________________________________________________________


_____________________________

Праверачная работа па тэме “Прыметнік”

Варыянт 2

1. Прачытай сказ. Знайдзі і падкрэслі прыметнікі хвалістай лініяй.

Я стаяў і слухаў развітальную песню жураўлінай чарады.

 

2. Адзнач знакам “+” сказ, у якім выдзеленае слова з’яўляецца прыметнікам.

Паабапал дарогі расце горкі палын.

Зімой дзеці з задавальненнем катаюцца з горкі.

 

3. Устаў прапушчаныя літары. Злучы лініямі прыметнікі, супрацьлеглыя па значэнні.

ні___кі блі___кі

лё___кі высокі

ху___кі павольны

далёкі ця___кі

 

4. Вызнач і пазнач у дужках род назоўнікаў. Дапішы канчаткі прыметнікаў.

Свеж____ паветра ( ), чыст___ вада ( ), моцн____ боль ( ), пясчан____ пыл ( ), сін_____ стужка ( ), сін___ неба ( ), сонечн___ дзень ( ).

 

5. З прапанаваных слоў складзі прыказку. Запішы яе, устаўляючы прапушчаныя літары.

На, белы, расце, чорнай, хле.., з..млі.

_______________________________________________________________________________


 

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Кантрольная работа па тэме “Прыметнік”

Мты: праверыць засваенне ведаў па тэме “Прыметнік”

1. Арганізацыйны момант

Кантрольная работа

 

Варыянт 1 (60 слоў) Варыянт 2 (59 слоў)
1. Спішы сказ. Знайдзі і падкрэслі прыметнікі хвалістай лініяй. Люблю я родныя прасторы, вішнёвы сад, зялёны луг. 1. Спішы сказ. Знайдзі і падкрэслі прыметнікі хвалістай лініяй. З высокага неба льецца чароўная песня жаваранка.  
2. Спішы. Вызнач род прыметнікаў.   Чыстая вада ( ), свежае паветра ( ), моцны боль ( ), сіняя стужка ( ), сіняе неба ( ), сонечны дзень ( ). 2. Спішы. Вызнач род прыметнікаў.   Вясёлы настрой ( ), свежая газета ( ), новае вядро ( ), лёгкае воблачка ( ), сіняе мора ( ), злосны сабака ( ).  
3. Падбяры да прыметнікаў назоўнікі, да якіх яны адносяцца. У дужках укажы іх лік. Добрае _____________ ( ),чырвоныя ____________ ( ), доўгі __________ ( ), шырокая _______________ ( ).   Словы для даведак: гваздзікі, цень, дарога, слова. 3. Падбяры да прыметнікаў назоўнікі, да якіх яны адносяцца. У дужках укажы іх лік. Бяскрайняе __________ ( ), чырвоная ____________ ( ), яркі _____________ ( ), шырокія _______________ ( ).   Словы для даведак: прамень, рэкі, ружа, поле.  
4. Дапішы і абазнач канчаткі.   Ярк.. прамень, доўг.. цень, халодн.. надвор’е, глыбок.. возера, залат.. медаль, кніжн.. паліца, зімн.. ноч, лёгк.. паліто.   4. Дапішы і абазнач канчаткі.   Старанн.. вучань, сух.. надвор’е, цяжк.. задача, правільн.. адказ, маленьк.. мыш, цікав.. кніга, жытнёв.. поле, бел.. адзенне.  
5. Спішы тэкст, дапішы канчаткі прыметнікаў, абазнач іх склон. Цішыня стаіць у зімов.. лесе. Не чуваць птушын.. галасоў. Толькі дзяцел моцн.. дзюбай стукае па дрэве. 5. Спішы тэкст, дапішы канчаткі прыметнікаў, абазнач іх склон. Хвалюецца мора спел.. збожжа. Цяжк.. каласы гнуцца да зямлі. Вялік.. ўраджай збяруць у гэтым годзе калгаснікі.  

Праверка работ


Варыянт 1
1. Спішы сказ. Знайдзі і падкрэслі прыметнікі хвалістай лініяй. Люблю я родныя прасторы, вішнёвы сад, зялёны луг.  
2. Спішы. Вызнач род прыметнікаў.   Чыстая вада ( ), свежае паветра ( ), моцны боль ( ), сіняя стужка ( ), сіняе неба ( ), сонечны дзень ( ).  
3. Падбяры да прыметнікаў назоўнікі, да якіх яны адносяцца. У дужках укажы іх лік. Добрае ____________ ( ), чырвоныя _______________ ( ), доўгі __________ ( ), шырокая ______________ ( ).   Словы для даведак: гваздзікі, цень, дарога, слова.  
4. Дапішы і абазнач канчаткі.   Ярк… прамень, доўг... цень, халодн... надвор’е, глыбок... возера, залат... медаль, кніжн... паліца, зімн... ноч, лёгк... паліто.  
5. Спішы тэкст, дапішы канчаткі прыметнікаў, абазнач іх склон. Цішыня стаіць у зімов... лесе. Не чуваць птушын... галасоў. Толькі дзяцел моцн... дзюбай стукае па дрэве.  
Варыянт 2
1. Спішы сказ. Знайдзі і падкрэслі прыметнікі хвалістай лініяй. З высокага неба льецца чароўная песня жаваранка.  
2. Спішы. Вызнач род прыметнікаў.   Вясёлы настрой ( ), свежая газета ( ), новае вядро ( ), лёгкае воблачка ( ), сіняе мора ( ), злосны сабака ( ).  
3. Падбяры да прыметнікаў назоўнікі, да якіх яны адносяцца. У дужках укажы іх лік. Бяскрайняе __________ ( ), чырвоная ___________ ( ), яркі ____________ ( ), шырокія ___________ ( ).   Словы для даведак: прамень, рэкі, ружа, поле.  
4. Дапішы і абазнач канчаткі.   Старанн... вучань, сух... надвор’е, цяжк... задача, правільн... адказ, маленьк... мыш, цікав... кніга, жытнёв... поле, бел... адзенне.  
5. Спішы тэкст, дапішы канчаткі прыметнікаў, абазнач іх склон. Хвалюецца мора спел... збожжа. Цяжк... каласы гнуцца да зямлі. Вялік... ўраджай збяруць у гэтым годзе калгаснікі.  

_______________________________

Тэставыя заданні па тэме “Прыметнік”

1. Адзначце кружком прыметнікі:

а) раніца

б) сонечная;

в) наступіла;

г) блакітны;

д) ведаць.

2. Адзначце кружком канчаткі прыметнікаў ніякага роду:

а) –ы, -і;

б) –ая, -яя;

в) –ае, -ое, -яе.

3. Адзначце кружком радок, у якім запісаны прыметнікі толькі жаночага роду:

а) чыстае неба, бярозавы гай, летні вечар;

б) шырокая рака, кучаравая ліпа, трапяткая асіна;

в) цікавая казка, лясная госця, магутны дуб.

4. Адзначце кружком род прыметнікаў у сказе.

Увесну пад старою ліпаю расцвіла маленькая фіялка.

а) мужчынскі;

б) жаночы;

в) ніякі.

5. Адзначце кружком склон прыметніка ў словазлучэнні па шырокай вуліцы:

а) родны;

б) давальны;

в) месны.

6. У якім склоне прыметнікі мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку маюць канчаткі –ым, -ім? Адзначце кружком правільныя адказы:

а) у давальным;

б) у творным;

в) у месным.

7. Адзначце кружком прыметнікі, у якіх прапушчаны канчатак –юю:

а) зімн… шапку;

б) сін… стужку;

в) сух… галінку;

г) у марозн… ноч.

8. Адзначце кружком прыметнікі, якія па саставе адпавядаюць схеме ______________

а) прышкольны;

б) беленькі;

в) прыбярэжны;

г) залаценькі.

9. Адзначце кружком сказ, у якім прыметнікі стаяць у месным склоне.

а) Пад асінай схаваўся чырвоны падасінавік.

б) Усе дрэвы стаялі ў серабрыстым інеі.

в) Трава ў бярэзніку ўкрыта мяккім жоўтым лісцем.

г) Лёгкі ветрык забаўляўся верхавінамі дрэў.

10. Дапішы канчаткі прыметнікаў.

Нав..… адзенне, дажджлів… дзень, цікав..… здарэнне, чыст..… паветра, радасн..… здарэнне.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Скланенне прыметнікаў у множным ліку

Мэты:даць уяўленне аб тым, што прыметнікі ў множ­ным ліку па родах не змяняюцца; фарміраваць навык ра­боты з табліцамі скланення прыметнікаў; вучыць рабіць вывад аб асаблівасцях скланення прыметнікаў у множ­ным ліку на аснове аналізу табліц; практыкаваць у напісанні склонавых канчаткаў прыметнікаў з апорай на табліцу; выхоўваць любоў да роднай мовы, вучыць адчуваць яе прыгажосць, правільна карыстацца ею.

1. Арганізацыйны момант

2. Актуалізацыя ведаў

Настаўнік чытае верш В. Віткі.

На карце вялікага свету

Яна як зялёны лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Адвечная калыханка,

Душы запаветны куток,

Трапеча гарачым ранкам

На дрэве нястомны лісток.

А ў навальніцу б'ецца.

Нябачна паміж лісця,

Як роднае матчына сэрца,

Што мне даражэй жыцця.

Карыстаючыся словамі сінявокая, зялёная, лепшая, белая, шчырая, прыгожая, лясная, працавітая, шчодрая, партызанская, вучні складаюць апавяданне пра нашу Радзіму.

Пытанні і заданні

¾ Якая часціна мовы дапамагла стварыць карціну роднага краю?

¾ Што вы ведаеце пра прыметнік?

¾ Назавіце склонавыя пытанні прыметнікаў.

¾ Чаму ў некаторых склонаў два пытанні?

¾ Скланенне якіх прыметнікаў мы не вывучалі?

¾ Сфармулюйце тэму ўрока.

3. Хвілінка чыстапісання

Настаўнік прапануе знайсці заканамернасць літар у групах, прапісаць іх і іх спалучэнні.

а б в г д е ё ж з ?

ч ш ? э ю ?

На першым радку прапісваюцца літары і, ы, я. На другім — ія, ыя.

4. Арфаграфічная хвілінка

Настаўнік чытае словазлучэнні. Адзін вучань працуе каля дошкі, астатнія запісваюць у сшытках.

Зв..нкі голас, блакітныя вочы, сасновыя л..сы, з..ле­ны лу.., жо.тае сонца, пал..выя кветкі, ш..рокая дарога, пралі..ны дож.., ..ёмныях мары.

Вучні правяраюць, выпраўляюць, калі ёсць, памылкі і тлумачаць напісанне слоў.

Другі вучань каля дошкі вызначае лік прыметнікаў, у прыметыках адзіночнага ліку вызначае склон і абазначае канчаткі.

Дзеці звяртаюць увагу на канчаткі прыметнікаў, якія не выдзялялі, і вызначаюць асаблівасць, якая аб'ядноўвае іх.

Фізкультхвілінка для вачэй