Праверка дамашняга задання. Два вучні выконваюць індывідуальную работу на картках.

Два вучні выконваюць індывідуальную работу на картках.

Утварыць ад назоўнікаў аднакаранёвыя дзеясловы.


праца

будынак

пісьмо

чысціня

малюнак

звон

шум

танец

гульня

фарба


Настаўнік называе групы аднакаранёвых слоў, а дзеці пляскаюць у далоні, калі чуюць дзеяслоў.

Вясёлы, весяліць, вяселле.

Каток, катанне, катацца.

Плывец, плавае, плаўнік.

Соль, саліць, салены.

¾ Што абазначае дзеяслоў?

¾ На якія пытанні адказвае дзеяслоў?

¾ Якім членам у сказе ён з'яўляецца?

3. Хвілінка чыстапісання

Вучні прапісваюць:

Потым складаюць са слоў прыказку і тлумачаць яе сэнс.

Чалавека, разумным, пра.ца, робіць.

4. Слоўнікавая работа

Школьнікі адгадваюць слоўнікавыя словы, карыстаючыся падказкай.

Ц Е В Ы Л П
С І П Д О П

Фізкультхвілінка

Вывучэнне новага матэрыялу

Вучні пераказваюць казку практ. 94 і робяць вывад: каб вызначыць неазначальную форму дзеяслова, трэба правільна паставщь пытанне і адказаць на яго.

Неазначальная форма

 

Пачатковая форма

 

Адказвае на пытанні

што рабіць? што зрабіць?

Заканчваецца на

-ці, -ць, -чы


 

Свой вывад вучні параўноўваюць з правілам на с. 51.

Дзеці чытаюць на дошцы дзеясловы і параўноўваюць іх:

Што раблю? пазіраю — што рабіць? пазіраць

Што рабіў? пазіраў — што рабіць? пазіраць

Што зрабіў? паехаў — што зрабіць? паехаць

Што зробяць? паедуць — што зрабіць? паехаць

Вывад: калі дзеясловы ў сказе адказваюць на пытанні без прыстаўкі з-, то пры вызначэнні неазначаль­най формы ставіцца пытанне што рабіць? Калі ж дзея­словы адказваюць на пытанні з прыстаўкай з-, то пры вызначэнні неазначальнай формы ставіцца пытанне што зрабіць?

Самастойная работа

На дошцы запісаны словы: глядзець, прасачыць, дабегчы, сеяць, паснедаць, вячэраць, прывезці, цвісці, карміць, плысці, адшукаць.

Варыянт 1: выпісаць дзеясловы ў неазначальнай форме, якія адказваюць на пытанне што рабіць?

Варыянт 2: выпісаць дзеясловы ў неазначальнай форме, якія адказваюць на пытанне што зрабіць?

Пасля выканання праводзіцца ўзаемаправерка.

5. Замацаванне ведаў

Практ. 95 выконваецца вусна па прапанаваным узоры.

3 практ. 96 вучні выпісваюць адну загадку, падкрэсліваюць дзеясловы ў неазначальнай форме і знаходзяць іх у арфаграфічным слоўніку.

Потым запісваюць дзеясловы ў неазначальнай фор­ме і выдзяляюць канчаткі дзеясловаў.

Чытаем, чыталі, чытаюць — ...

Рашаем, рашаюць, рашае — ...

Бяжым, бягуць, беглі — ...

Ідзём, ідуць, ішлі — ...

Фізкультхвілінка

Работа ў парах

Утварыць іншую часціну мовы.

Назоўнік (што?)   Неазначальная форма (што рабіць?)  
    плысці  
праца      
    марозіць  
мара      
    вучыць  
паляванне      
    маляваць  
подпіс      

Гульня "Перакладчыкі"

Купляць —

Плаціць —

Падзякаваць —

Развіццё маўлення

Па малюнках практ. 98 школьнікі складаюць сказы, ужываючы дзеясловы неазначальнай формы.

Работа па падручніку

Практ. 99.

Тры вучні выконваюць індывідуальную работу на картках.

1. Замяндіць назоўнікі дзеясловамі неазначальнай формы.

ноч

праца

дапамога

плывец

подпіс

мароз

жарт

вячэра

2. Узор: (што?) асвятленне вуліц — (што зрабіць?) асвятліць вуліцы.

праверка сшыткаў—... сшыткі

праца на агародзе — ... на агародзе

рашэнне задачы — ... задачу

расказ казкі — ... казку

пасадка саджанцаў — ... саджанцы

3. Падбярыце да дзеясловаў супрацьлеглыя па значэнні.

Прамаўчаць

сказаць, бегчы

апрануць

запаліць

мокнуць

узяць

забыць

рассыпаць

6. Рэфлексія

Вучні адзначаюць, якія дзеясловы характарызуюць іх працу на ўроку (-,+)

зразумеў       адпачываў      
думаў       ленаваўся      
працаваў       спісваў      
стаміўся       чакаў (перапынак)      

7. Дамашняе заданне:практ. 101.


БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Змяненне дзеясловаў па ліках

Мэты: фарміраваць уменні вызначаць лік дзеясло­ваў, спалучаць з улікам сэнсу дзеясловы і назоўнікі; адпрацоўваць навык спісвання слоў з арфаграмамі е, ё — я; узбагачаць лексічны запас вучняў.

1. Арганізацыйны момант

Гульня "Што трэба людзям для жыцця?"

Настаўнік пачынае:

ü Людзям для жыцця патрэбна сонца.

ü Людзям для жыцця патрэбна вада.

Далей дзеці працягваюць гульню самі.