Праверка дамашняга задання. Па дарозе ў школу стрэў ты дружбака.

На дошцы — верш П. Пранузы:

Па дарозе ў школу стрэў ты дружбака.

I яму гаворыш з ласкай: "Добры дз..н..!"

Ён табе ўсміхнуўся і з табой ідз.. .

Ён твайму в..танню і сустрэчы рад.

Хмарна, а св..тлеюц.. н..ба, кв..ткі, сад.

Пытанні і заданні

¾ Пра што расказваецца ў вершы?

¾ Устаўце прапушчаныя літары.

¾ Назавіце дзеясловы, вызначце іх спражэнне.

¾ Што такое спражэнне дзеяслова?

¾ Вызначце час і асобу названых дзеясловаў.

¾ Якія дзеясловы адносяцца да першага спражэння, а якія — да другога?

¾ Для чаго неабходна ведаць спражэнне дзеясловаў?

Гульня "Ці верыце вы?.."

• Ці верыце вы, што да I спражэння адносяцца дзеясло­вы спяваць, ляцець, зваць, гуляць, жыць, казаць?

• Ці верыце вы, што да II спражэння адносяцца дзея­словы крычаць, глядзець, ляжаць, стаяць, пішуць?

Фізкультхвілінка

Дыферэнцыраваная работа ў групах па картках

1 -я група: абазначце спражэнне дзеясловаў.

Думаю, мару, спявае, піша, скачуць, адчуваюць, глядзіць, чэрціць, спіць, крычыць.

2-я група: адгадайце загадкі, знайдзіце дзеясловы і вызначце іх спражэнне.

Па блакітным па двары авечкі ходзяць дагары.

Падзьме вецер самавіты — ні авечак, ні блакіту.

Ног не маю, а іду, рук не маю, а б'ю.

Адзін лье, другі п'е, трэці зелянее і расце.

3-я група: злучыце стрэлкамі дзеясловы з назоўнікамі ва ўсе магчымыя словазлучэнні, абазначце спражэнне дзеясловаў.

гавораць на пытанні

адказваюць пры сустрэчы

сустракаюцца на дарозе

працаваць з сябрамі

маляваць ля дошкі

Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік паведамляе тэму і мэты ўрока. Вучні ставяць у 1 -ю асобу адзіночнага ліку дзеясловы вязаць, прасіць, любіць, адпачываць, вызначаюць канчаткі.

Пытанні і заданнні

• Што вы заўважылі? (Дзеясловы ў 1 -й асобе адзіночнага ліку I і ІІ спражэння маюць аднолькавыя канчаткі: -у, -ю)

• Запішыце прапанаваныя дзеясловы ў 1-й асобе множнага ліку.

Затым дзеці чытаюць паведамленне Спадарыні Граматыкі на с. 69 падручніка.

Выконваецца практ. 131, 132.

Вучні-"настаўнікі" правяраюць выкананне задання з дапамогай табліцы спражэнняў.

5. Замацаванне ведаў

Дыферэнцыраваная работа ў групах

1-я група: гульня "Чужое сярод сваякоў". Выпішыце толькі словы-"сваякі".

Жывуць, пішу, рашаем.

Спяваць, чытаю, вучуся.

Любіць, шыем, вяжу.

2-я група: практ. 134.

3-я група: рашыце галаваломку, прачытайце прыказку. Запішыце яе ў сшытак. Як вы разумееце сэнс прыказкі? Вызначце асобу і спражэнне дзеяслова.

Калі глух я ем, і я нем.

Праводзіцца праверка выкананага задання.

Хвілінка творчасці

Выкарыстоўваючы апорныя словы, складзіце невялікае апавяданне.

1 -я група. На лясной паляне

Сонца, бярозкі, песні, птушкі, траўка.

2-я група. На рацэ

Раніца, воблака, ветрык, вада, гарлачыкі, лодка, ры­бакі, вудачкі, чайкі.

3-я група. У лесе вясной

Сарока, вавёрка, вожык, зайчаня, зязюля, сонца, елка, бярозкі, хмызнякі.

Праслухоўванне складзеных апавяданняў.

Вучні выпісваюць па 5 дзеясловаў, выкарыстаных у апавяданнях,і вызначаюць іх час, асобу і спражэнне.

6. Рэфлексія

Вучні ацэньваюць сваю работу на ўроку, адказваючы на пытанні.

¾ Як мы справіліся з задачамі ўрока?

¾ Што ведалі раней?

¾ Што новага даведаліся?

¾ Што хацелі б даведацца?

7. Дамашняе заданне:практ. 135.


БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Кантрольная работа па тэме “Дзеяслоў”

Мэты: праверыць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”.

1. Арганізацыйны момант

Кантрольная работа

1 варыянт (61 слова) 2 варыянт
1. Спішы. Падкрэслі дзеясловы 1. Спішы. Падкрэслі дзеясловы
Чырвань, чырвоны, чырванець; круглы, круг, кружыць; разбагацець, багаты, багацце. Пісьмо, пісьмовы, пісаць; адказ, адказаць, адказны; зялёны, зазелянець, зелень.
2.Вызнач час дзеясловаў. Запішы дзеясловы ў 3 слупкі. Прыйшла, ідзяце, будзе лячыць, выканаем, спячэ, плыву, глядзеў, крычыць, шумеў.   2.Вызнач час дзеясловаў. Запішы дзеясловы ў 3 слупкі. Размаўляў, будуеш, будзе працаваць, нальюць, прыбяжыць, звоніць, прыклеіла, пашыў, працую.
3. Спішы. Абазнач час, лік, асобу дзеяслова. Зімой пад зялёнымі хвойкамі знойдуць прытулак звяры і птушкі. 3. Спішы. Абазнач час, лік, асобу дзеяслова. Фіялетавыя кветкі на тоненькіх сцяблінках дзівосным дываном упрыгожваюць лес.
4. Спішы. Абазнач спражэнне дзеясловаў. Напісаць (__), касіць (__), спыніць (__), вазіць (__), злучаць (__), даганяць (__), любіць (__). 4. Спішы. Абазнач спражэнне дзеясловаў. Сядзець (__), злавіць (__), шумець (__), ехаць (__), пакінуць (__), чытаць (__), паставіць (__).
5. Спішы верш. Дапішы канчаткі, устаў прапушчаныя літары. Вызнач спражэнне дзеясловаў. Вішні з ветр..кам шум___ , Пч..лкі стрункамі звін___ . Над кр..нічнаю вадой хвалі ш..пч___ нам з табой: родны край зімой і ў леце самы-самы лепшы ў свеце.   5. Спішы верш. Дапішы канчаткі, устаў прапушчаныя літары. Вызнач спражэнне дзеясловаў. Вішні з ветр..кам шум___ , Пч..лкі стрункамі звін___ . Над кр..нічнаю вадой хвалі ш..пч___ нам з табой: родны край зімой і ў леце самы-самы лепшы ў свеце.  

Праверка работ


1 варыянт
1. Спішы. Падкрэслі дзеясловы. Чырвань, чырвоны, чырванець; круглы, круг, кружыць; разбагацець, багаты, багацце.
2.Вызнач час дзеясловаў. Запішы дзеясловы ў 3 слупкі. Прыйшла, ідзяце, будзе лячыць, выканаем, спячэ, плыву, глядзеў, крычыць, шумеў.  
пр. час цяп. час буд. час
     
     
     

 

3. Спішы. Абазнач час, лік, асобу дзеяслова. Зімой пад зялёнымі хвойкамі знойдуць ( ____ ч., _____ л., ____ ас.) прытулак звяры і птушкі.
4. Спішы. Абазнач спражэнне дзеясловаў. Напісаць (__), касіць (__), спыніць (__), вазіць (__), злучаць (__), даганяць (__), любіць (__).
5. Спішы верш. Дапішы канчаткі, устаў прапушчаныя літары. Вызнач спражэнне дзеясловаў. Вішні з ветр..кам шум___ , Пч..лкі стрункамі звін___ . Над кр..нічнаю вадой хвалі ш..пч___ нам з табой: родны край зімой і ў леце самы-самы лепшы ў свеце.  
2 варыянт
1. Спішы. Падкрэслі дзеясловы Пісьмо, пісьмовы, пісаць; адказ, адказаць, адказны; зялёны, зазелянець, зелень.
2.Вызнач час дзеясловаў. Запішы дзеясловы ў 3 слупкі. Размаўляў, будуеш, будзе працаваць, нальюць, прыбяжыць, звоніць, прыклеіла, пашыў, працую.  
пр. час цяп. час буд. час
     
     
     

 

3. Спішы. Абазнач час, лік, асобу дзеяслова. Фіялетавыя кветкі на тоненькіх сцяблінках дзівосным дываном упрыгожваюць ( ____ ч., _____ л., ____ ас.) лес.
4. Спішы. Абазнач спражэнне дзеясловаў. Сядзець (__), злавіць (__), шумець (__), ехаць (__), пакінуць (__), чытаць (__), паставіць (__).
5. Спішы верш. Дапішы канчаткі, устаў прапушчаныя літары. Вызнач спражэнне дзеясловаў. Вішні з ветр..кам шум___ , Пч..лкі стрункамі звін___ . Над кр..нічнаю вадой хвалі ш..пч___ нам з табой: родны край зімой і ў леце самы-самы лепшы ў свеце.  

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Тэма: Другая асоба дзеяслова

Мэты:фарміраваць уменне спрагаць дзеясловы, вучыць распазнаваць дзясловы 2-й асобы ў тэксце; пазнаёміць з канчаткамі дзеясловаў 2-й асобы і асаблівасцямі націску ў дзеясловах множнага ліку 2-й асобы; развіваць маўленчыя навыкі вучняў; выхоўваць спагаду, жаданне дапамагаць іншым.

1. Арганізацыйны момант

Стварэнне псіхалагічнага настрою

Настаўнік чытае верш С. Грахоўскага:
Чалавеку патрэбна не слава,
А людская павага і ласка,
I сардэчнае шчырае слова,
I вясёлая добрая казка.
Чалавеку патрэбна ўсмешка
Незнаёмых вачэй і знаёмых...

• Якая галоўная думка верша?

Гульня "Жадаю табе..."

Дзеці трымаюцца за рукі і па крузе перадаюць свае пажаданні.