Праверка дамашняга задання. На дошцы запісаны радкі А Вольскага:

3. Маўленчая размінка

На дошцы запісаны радкі А Вольскага:

На бярозе — белы бусел,

Пад бярозаю — ручай.

А завецца Беларуссю

Непаўторны родны край.

Пры чытанні вершаваных радкоў вучні адпрацоўваюць уменне голасам па чарзе выдзяляць кожнае слова ў адпаведным радку. Назіраюць за тым, як ад змены лагічнага націску мяняецца сэнс усяго выразу.

Класу задаюцца пытанні:

— Вызначце настрой аўтара. 3 дапамогай якіх слоў перадаецца гэты настрой?

— Што называе паэт родным краем? (Бярозу, бусла, ручай.)

4. Падрыхтоўка да ўспрымання верша К. Буйло «Люблю наш край.

Вучні хорам агучваюць вылучаныя з верша К. Буйло словы, якія запісаны на дошцы ў слупкі:

гай збожжа радзілася
гаяў шчасце залочаныя
жняя запяюць спазналась
жнеі у зелені пераліваюцца
Настаўнік удакладняе сэнс незразумелых дзецям слоў.

— Растлумачце, што для вас значыць спалучэнне слоў наш край?

Якія з пералічаных на дошцы слоў, на ваш погляд, уваходзяць у гэтае паняцце? Закончыце наступны сказ: Я люблю наш край, бо у ім...

Паслухайце верш К. Буйло «Люблю наш край», супастаўце ўласныя адказы з аўтарскімі пачуццямі, выражанымі ў вершы.

5. Аналіз тэксту

— Прачытайце верш К. Буйло «Люблю наш край».

— Што аўтар называе родным краем? Зачытайце адказ у тэксце. (Старонку, дзе яна нарадзілася і вырасла.)

— Вызначце, якая пара года адлюстравана ў вер­шы? (Канец лета.)

Пацвердзіце адказ радкамі з твора. (Залочаныя збожжам нівы, шум лясоў, зелень садоў, у полі жнеі пяюць, гукі над нівай.)

Слоўнае маляванне: з апорай на выбраныя з верша словы і выразы складзіце невялікую вусную замалёўку і пакажыце ў ей адметнасць і прыгажосць беларускай прыроды ў летні сонечны дзень.

— Якім настроем прасякнуты верш? Выберыце ад­каз з прапанаваных на дошцы, абгрунтуйце яго радкамі з тэксту.

Словы ў дапамогу: лірычны, урачысты, расчулены, прыўзняты, стрыманы, тужлівы, трывожны, журботны, невясёлы.

— Прачытайце ў вершы, з чым аўтар упершыню сутыкнулася ў родным краі? Супастаўце выразы: спазнала шчасце — слязу нядолі праліла.

Падбярыце сінонімы да слова нядоля. (Гора, няшчасце, бяда.)

— 3 якой прычыны чалавек можа праліць слезы? (Выказванні вучняў.)

Што К. Буйло хацела падкрэсліць гэтым выразам. (Значыць, жыццё у яе было не такім ужо простым і лёгкім.)

Замяніце дзеяслоў спазнала іншым з блізкім значэннем. (Зведала, сустрэла.)

Як вы лічыце, чаму гэтыя два выразы з супрацьлеглым сэнсам аўтар паставіла ў вершы побач? (Выказванні вучняў.)

6. Работа ў групах

¾ Колькі малюнкаў можна вылучыць з твора?

¾ Што адлюстравана на кожным з іх?

¾ Уявіце, што вам неабходна зрабіць малюнкі да гэтага верша. Раскажыце, што будзе на пярэднім плане, што — на заднім?

¾ Якія колеры вы возьмеце, каб перадаць настрой верша?

— Супастаўце словы: мой — наш. У чым адрозненне?

— Прачытайце загаловак верша. Чаму ў вершы неаднаразова паўтараецца спалучэнне наш край? (Аў­тар не аддзяляе сябе ад людзей, народа, які жыве на беларускай зямлі, таму замест слова мой гаворыць наш,значыць, агульны для ўсіх, хто тут жыве.)

Адказы вучняў падагульняюцца і робіцца выснова: Радзіма — гэта край, дзе ты нарадзіўся, рос, вучыся...

— Вызначце ў кожным слупку словы, якія рыфмуюцца. Падрыхтуйцеся да выразнага чытання твора: расстаўце паузы, падкрэсліце словы, на якія падае лагічны націск і іх неабходна пры чытанні выдзеліць голасам.

7. Чытаннне і аналіз казкі “Драч і Крот”

8. Падвядзенне вынікаў урока

9. Дамашняе заданне: вывучыць верш К. Буйло «Люблю наш край» на памяць.


ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: Алеся Станюк «Чаму?», П. Броўка “Калі ласка!”

Мэты:фарміраваць уменне чытаць правільна і асэнсавана, удасканальваць навык выразнага чытання; развіваць уменне чытаць напаўголасу з хуткасцю, якая не перашкаджае разуменню; выхоўваць любоў і павагу да Радзімы.

1. Арганізацыйны момант

2. Маўленчая размінка

На дошцы — вершаваныя радкі М. Чарняўскага:

Ёсць словы ў нас —

Жыццё і жыта.

Іх час не возьме ў забыццё,

Бо жыта — хлеб,

Святы набытак.

А хлеб

Для нас усіх —

Жыццё.

Пры чытанні вучні адпрацоўваюць вымаўленне ў сло­вах падоўжаных зычных, спалучэнняў гукаў [с'в'], [с'ц,].

— На якія словы звяртае ўвагу паэт? (Жыццё, жыта.)

Што агульнага ў гэтых паняццях? Пацвердзіце адказ радкамі з верша.

— Раскрыйце сэнс выразу: час не возьме ў забыццё.

Ад якога слова ўтварылася забыццё? (Забыць.)

Чаму словы жыта і жыццё людзі ніколі не змогуць забыць?

3. Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту А. Станюк «Чаму?»

— Прачытайце тэкст А. Станюк «Чаму?», знайдзіце сугучныя з вершам М. Чарняўскага радкі.

— Прачытайце запісаныя на дошцы словы:

акно грэчка
жыта пшаніца

дарога гасцінец

Адшукайце сярод агучаных слоў тыя, якія называюць блізкія паняцці. (Дарога, гасцінец — значыць, пуць; з пшаніцы, жыта вырабляюць хлеб.)

Як вы лічыце, адкуль з'явіліся ў нашай мове гэтыя словы? Прыслухайцеся да кожнага слова, разгледзьце яго.

4. Аналіз тэксту.

— Прачытайце тэкст А. Станюк «Чаму?» «ланцужком» па сэнсава закончаных частках (абзацах), раскажыце, пра гісторыю якіх беларускіх слоў вы даведаліся.

— Чаму, на вашу думку, у беларускай мове так многа слоў, якія сугучны ў вымаўленні і значэнні з адпаведнымі словамі ў рускай, украінскай мовах? (Выказванні вучняў абагульняе настаўнік.)

Прывядзіце яшчэ некалькі прыкладаў такіх слоў з апорай на змест тэксту. (Хлеб, поле, трава, зямля і да т.п.)

Якія аднакаранёвыя словы вы можаце назваць да слова гасцінец? (Госць, гасцініца, гасцяваць, гасцінны, гасцёўня.)

Да каго нашы продкі звярталіся са словам госць? (Да купцоў.) Пацвердзіце адказ радкамі з тэксту.

— 3 якой мэтай прыязджалі купцы?

— Якое іншае значэнне ў наш час набыло слова гасцінец? (Падарунак.) Абгрунтуйце з апорай на тэкст, на падставе чаго гэта адбылося.

— Супастаўце выразы: жаданы госць — нязваны госць.

Назавіце да кожнага спалучэння сінонімы. (Сябар, друг, таварыш, прыяцель; чужак, вораг, непрыяцель.)

— Што дазволіла да слова госць падабраць такія розныя па сэнсу словы? Абгрунтуйце свае меркаванні. (Словы, з якімі спалучаецца назоўнік госць.)

Раскрыйце сэнс слова жаданы. (Нязваны.)

Як чалавек сустракае жаданага госця? Што ён ставіць на стол?

— Зачытайце ў тэксце пра паходжанне назваў асобных відаў раслін, з якіх людзі атрымліваюць прадукты харчавання.

— Прачытайце запісаныя на дошцы выразы, скажыце, як вы разумееце сэнс кожнага з іх (у дужках даецца прыкладнае тлумачэнне выразу):

Хлеб ды соль.(Запрашэнне адведаць хлеба, сесці за стол; пажаданне міру, радасці, дабрабыту.)

Хлеб-соль вадзіць.(Здаўна сябраваць, падтрымліваць дружбу.)

Хлебасольны дом.(Дом гасцінны.)

Хлебасольны гаспадар.(Чалавек, які ўмее добра прыняць гасцей.)

Работа у групах.

Вучням раздаюцца карткі з запісанымі на іх пэўнымі словамі. Дзеці спрабуюць з апорай на гучанне слова абгрунтаваць паходжанне кожна­га прапанаванага назоўніка.

Прыкладныя словы на картках: вішня (ад дзеяслова вісець); ліпа (ад слова ліпкі, у дадзенага дрэва ліпкі сок і ліпкія маладыя лісточкі); сыр (ад слова сыры, негатовы), салат (ад дзеяслова саліць), марожанае (ад слоў мароз, марозіць, замарозіць); лінейка (ад слова лінія, правесці прамую лінію) і да т.п.

— Прачытайце тэкст і абгрунтуйце, наколькі загаловак тэксту адпавядае яго зместу? Пацвердзіце свой адказ радкамі з тэксту.

— Паспрабуйце вызначыць галоўную думку тэксту. (Кожнае слова дакладна называе прадмет.)

5. Чытанне і аналіз верша П. Броўкі “Калі ласка!”

Чытанне верша настаўнікам

Самастойнае чытанне верша вучнямі з мэтай падрыхтоўкі да чытання ўслых.

Гутарка па змесце верша з выкарыстаннем пытанняў і заданняў на с. 13 падручніка.

Падрыхтоўка да выразнага чытання верша.

Вучні чытаюць верш і самастойна вызначаюць мэту выразнага чы­тання (што трэба перадаць слухачам пры чытанні), пад кіраўніцтвам настаўніка вызначаюць паузы, тон, лагічны націск.

6. Падвядзенне вынікаў уроку

7. Дамашняе заданне:навучыцца выразна чытаць тэкст А. Станюк «Чаму?».


ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: В. Шымук “Лёгка нам нічога не даецца…” Абагульненне па тэме раздзела “Радзіма мая дарагая”

Мэты: удасканальваць уменні вучняў правільна, асэнсавана і бегла чытаць, вызначаць тэму і галоўную думку твра, выказваць уласныя адносіны да зместу твора, аналізаваць твор з выкарыстаннем выбарачнага чытання, вылучаць з тэксту вобразныя словы і выразы і тлумачыць іх значэнне; развіваць уменне ўзнаўляць мастацкія вобразы праз слоўнае маляванне карцін, адлюстраваных у вершы; паўарыць і абагульніць веды па тэме раздзела.

1. Арганізацыйны момант