Праверка дамашняга задання. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

4. Праца з вершам Віктара Шымука «Легка нам нічога не даецца...».

Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання верша В. Шымука «Легка нам нічога не даецца...».

— Прачытайце прымаўкі, запісаныя на дошцы:

У родным лесе і куст родны.

Ад душы працуеш – Радзіму мацуеш.

Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся.

Кожнаму свой кут мілы.

Як вы іх разумеце?

¾ Якія з гэтых прыказак маюць аднолькавае значэнне з прыказкамі ў падручніку?

¾ На якую тэму ўсе гэтыя прыказкі?

Самастойнае чытанне верша вучнямі з мэтай падрыхтоўкі да чытання ўслых.

Гутарка па змесце верша з выкарыстаннем пытанняў і заданняў на с. 15 падручніка.

— Якая з прыказак, запісаных на дошцы, звязана з вер­шам «Легка нам нічога не даецца...».

Падрыхтоўка да выразнага чытання верша.

Вучні чытаюць верш і самастойна вызначаюць мэту выразнага чы­тання (што трэба перадаць слухачам пры чытанні), пад кіраўніцтвам настаўніка вызначаюць паузы, тон, лагічны націск.

5. Абагульненне па разделу “Радзіма мая дарагая”

Вучням прапануецца прачытаць назву раздзела, запісаную на дошцы і растлумачыць яе.

— Прачытайце чатырохрадкоўе А. Бачылы на с. 3.

¾ Якія словы перадаюць адносіны аўтара да роднага краю?

— Успомніце, якія апавяданні і вершы аб Радзіме вы прачыталі ў гэтым раздзеле?

Вучням прапануецца звярнуцца да пытанняў і заданняў па тэме на с. 15 і адказаць на пытанні:

— 3 якіх твораў гэтыя радкі?

— Успомніце,хто з'яўляецца іх аўтарамі?

— Якая асноўная думка кожнага твора?

— Якое апавяданне вам найбольш спадабалася? Чаму?

— Прачытайце верш ціу ўрывак з апавядання, якое вам найбольш спадабалася.

— Успомніце прымаўкі аб Радзіме, з якімі вы пазнаёміліся ў раздзеле.

6. Выкананне тэставых заданняў па тэме раздзела “Радзіма мая дарагая”

1. Упішы прапушчаныя словы ў назвах твораў.

“Дарога __________________”.

“_______ і крот”.

“______________ наш край”.

2. У якіх вершах гаворыцца пра любоў да роднага краю? Абвядзі літару з правільным адказам.

А. “Калі ласка”.

Б. “Люблю наш край”.

В. “Мой народ”.

3. Прачытай урывак з твора “Драч і крот”. Што прымушае маленькую птушачку пераадольваць такія цяжкасці пры вяртанні з выраю? Абвядзі літару з правільным адказам.

Цяжка ляцець Драчу. Малыя ў яго крыльцы. І таму ён дзе ляціць, а дзе і пешкі ідзе.

А. Роднае гняздзечка.

Б. Крот.

В. Радзіма

4. Чаму Данік не прынёс кветкі ў школу першага верасня? Падкрэслі словы, якія даюць адказ на гэтае пытанне.

Кветкі ў яго былі, калі ён выходзіў з хаты. Ды яшчэ якія! Вялікі букет вяргінь, якія маці падрыхтавала… Ды на павароце дарогі, што выводзіцьз вёскі на асфальтавую шашу, бацька спыніўся ля абеліска, што стаіць у засені таполяў і клёнаў.

– Пакладзём кветкі, сынок, ім, героям нашым, – сказаў бацька.

5. Прачытай урывак з верша П. Броўкі “Калі ласка”. Якія адносіны паміж людзьмі нараджаюць ветлівыя словы? Абвядзі літару з правільным адказам.

У любімай мове, роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!..”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною.

А. Сардэчнасці

Б. Мужнасці

В. Сяброўства

6. Падвядзенне вынікаў уроку

7. Дамашняе заданне:стар. 14, выразнае чытанне

_________________________

Тэставыя заданні па раздзелу “Радзіма мая дарагая”

1. Упішы прапушчаныя словы ў назвах твораў.

“Дарога __________________”.

“_______ і крот”.

“______________ наш край”.

2. У якіх вершах гаворыцца пра любоў да роднага краю? Абвядзі літару з правільным адказам.

А. “Калі ласка”.

Б. “Люблю наш край”.

В. “Мой народ”.

3. Прачытай урывак з твора “Драч і Крот”. Што прымушае маленькую птушачку пераадольваць такія цяжкасці пры вяртанні з выраю? Абвядзі літару з правільным адказам.

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма:Якуб Колас «Адлёт жураулёў», Міхась Пазнякоў «Клёны»

Мэты:удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць іх агульны эмацыянальны настрой, вылучаць эмацыянальна-ацэначныя словы і асэнсоўваць іх функцыянальнае прызначэнне, узнаўляць мастацкія вобразы праз слоўнае маляванне карцін прыроды.

1. Арганізацыйны момант