Праверка дамашняга задання. 3. Уступная гутарка на тэму «Кім я мару быць».

3. Уступная гутарка на тэму «Кім я мару быць».

4. Праца над творам П. Клімука «На касмічным караблі».

Лексічная работа

— Прачытайце слоўнік на с. 97.

Чытанне твора вучнямі па абзацах

Аналіз зместу твора

— Зачытайце, якім бачаць касманаўты сонца?

— Якой бачаць нашу планету касманаўты ў космасе?

— Чым з'яўляецца касмічны палёт для касманаўтаў?

— Чаму ў космасе жыць складана, а працаваць адказна?

— Якую самую галоўную выснову робіць П. Клімук пра касмічны палёт?

Дзяленне твора на часткі і падбор загалоўкаў да іх.

Выбарачны пераказ часткі на выбар.

5. Абагульненне па тэме раздзела «Вясна, вяс­на! Усе ей рады...».

¾ Прачытайце назву раздзела (на дошцы).

Назавіце творы, з якіх вы даведаліся штосьці новае пра вясну.

— Якія творы запомніліся найбольш і чаму?

Пытанні і заданні па тэме (стар. 97).

Выкананне тэставых заданняў

1. Пра якога героя верша гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.


Часам шкада яго

Ў жорны, на мліва,

Гэта маленькае

А. Пра надвор’е.

Б. Пра зерне.


Дзіўнае дзіва.

2. У якіх творах “жывуць” добрыя, клапатлівыя людзі. Абвядзі літару з правільным адказам.

А.“Наша лавачка” Васіля Хомчанкі.

Б. “Пажар” Алены Васілевіч.

В. “Зайчаняткі” паводле Марыі Кавалеўскай.

3. Знайдзі твор пра бабулю. Абвядзі літару з правільным адказам.

А.“Памяць”.

Б.“На касмічным караблі”.

В.“Поле”.

4. Пра якіх герояў верша гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.


Як тут устаяць

Хоць трошкі,

Маючы чатыры ножкі.

І калі зялёны луг

І трава

Нібыта пух.


А.Пра пліску.

Б.Пра жарабятак.

В. Пра зайчанят

5. Ва ўрыўку з апавядання “На касмічным караблі” П. Клімука падкрэслі, якія характарызуюць працу касманаўтаў.

А кожны касмічны палёт – гэта перш за ўсё праца, праца цяжкая, упартая, адказная.

6. Знайдзі прыкметы пра вясну. Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

А. Калі зіма снежная, лета будзе дажджлівае.

Б. Красавік з вадою – май з травою.

В. Ранні вылет пчол – ранняя цёплая вясна.

7. Выберы словы для характарыстыкі хлопчыкаў з апавядання “Наша лавачка” В. Хомчанкі. Абвядзі літары з правільнымі адказамі.


А.Працавітыя.

Б.Лянівыя.

В.Дружныя.

Г.Клапатлівыя.


8. Да якога твора можна аднесці прыказку “Добрыя жарты – пахвалы варты, дурныя жарты – бяды варты”? Абвядзі літару з правільным адказам.

А.“Наша лавачка” Васіля Хомчанкі.

Б. “Пажар” Алены Васілевіч.

В. “Міхалкавы запісы пра вятры” М. Лужаніна

9. Дапішы скорагаворку.

Паклаў __________ кола каля _______________________.

10. Да якіх твораў падыходзіць прыказка “Каб хлеб мець, трэба зямліцу глядзець”? Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

А.“Зерне” С. Дзяргая

Б.“Поле” В. Зуёнка

В.“Пліска” В. Віткі

6. Падвядзенне вынікаў урока

7. Дамашняе заданне:падрыхтаваць выбарачны пераказ на тэму «Жыццё касманаўтаў у касмічным караблі».

 

 


 

_________________________

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэставыя заданні па тэме “Вясна, вясна! Усе ёй рады…”

1. Пра якога героя верша гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.


Часам шкада яго

Ў жорны, на мліва,

Гэта маленькае

А. Пра надвор’е.

Б. Пра зерне.


Дзіўнае дзіва.

2. У якіх творах “жывуць” добрыя, клапатлівыя людзі. Абвядзі літару з правільным адказам.

А.“Наша лавачка” Васіля Хомчанкі.

Б. “Пажар” Алены Васілевіч.

В. “Зайчаняткі” паводле Марыі Кавалеўскай.

3. Знайдзі твор пра бабулю. Абвядзі літару з правільным адказам.

А.“Памяць”.

Б.“На касмічным караблі”.

В.“Поле”.

4. Пра якіх герояў верша гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам.


Як тут устаяць

Хоць трошкі,

Маючы чатыры ножкі.

І калі зялёны луг

І трава

Нібыта пух.


А.Пра пліску.

Б.Пра жарабятак.

В. Пра зайчанят

5. Ва ўрыўку з апавядання “На касмічным караблі” П. Клімука падкрэслі, якія характарызуюць працу касманаўтаў.

А кожны касмічны палёт – гэта перш за ўсё праца, праца цяжкая, упартая, адказная.

6. Знайдзі прыкметы пра вясну. Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

А. Калі зіма снежная, лета будзе дажджлівае.

Б. Красавік з вадою – май з травою.

В. Ранні вылет пчол – ранняя цёплая вясна.

7. Выберы словы для характарыстыкі хлопчыкаў з апавядання “Наша лавачка” В. Хомчанкі. Абвядзі літары з правільнымі адказамі.


А.Працавітыя.

Б.Лянівыя.

В.Дружныя.

Г.Клапатлівыя.


8. Да якога твора можна аднесці прыказку “Добрыя жарты – пахвалы варты, дурныя жарты – бяды варты”? Абвядзі літару з правільным адказам.

А.“Наша лавачка” Васіля Хомчанкі.

Б. “Пажар” Алены Васілевіч.

В. “Міхалкавы запісы пра вятры” М. Лужаніна

9. Дапішы скорагаворку.

Паклаў __________ кола каля _______________________.

10. Да якіх твораў падыходзіць прыказка “Каб хлеб мець, трэба зямліцу глядзець”? Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

А.“Зерне” С. Дзяргая

Б.“Поле” В. Зуёнка

В.“Пліска” В. Віткі


 

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: А. Астрэйка “Плошча Перамогі”. А. Махнач “Дзеці Брэсцкай крэпасці”

Мэты:удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, вызначаць яго тэму і галоўную думку, назіраць за рыфмай верша, вызначаць агульны эмацыянальны настрой верша, вылучаць эмацыянальна-ацэначныя словы і асэнсоўваць іх функцыянальнае прызначэнне; удасканальваць уменне выказваць уласныя ўражанні; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, уменне выбарачна пераказваць са зменай асобы.

1. Уводзіны ў новы раздзел

1. Прачытайце тэму раздзела, з творамі якога мы сёння пачынаем знаёміцца. Як вы думаеце, пра што раскажуць нам гэтыя творы?

— Прачытайце словы, запісаныя на дошцы.

Свята Перамогі, 9 Мая, героі, партызаны, 1941-1944 гады, абеліскі, помнікі, 65 год з дня вызвалення.

Аб чым яны гавораць? Паспрабуйце, выкарыстоўваючы іх, скласці невялікае выказванне на тэму «Свята Перамогі».

2. Прачытайце прыказкі. Растлумачце, як вы разумееце іх сэнс.

Той патрыёт, хто змагаецца за народ.

Мірна жыць — шчаслівым быць.

3. Прачытайце радкі з верша Максіма Лужаніна, якія аўтар падручніка выбраў эпіграфам да гэтага раздзела. Як называе нашу краіну паэт і чаму?

— Што абазначае слова «абрус»? (Абрус — кавалак тканіны спецыяльнага вырабу, якім засцшаюць стол; настольнік.)

Як вы разумееце радок «І ты заслала нам абрус»?

2. Праца над творам «Плошча Перамогі»

Чытанне верша на памяць настаўнікам

Праверка першаснага ўспрымання верша

— Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?

¾ Чаму так назваў Анатоль Астрэйка свой верш?

Чытанне верша вучнямі з папярэдняй падрыхтоўкай

Аналіз зместу верша

¾ На якую тэму гэты верш?

¾ Прачытайце першыя чатыры радкі верша.

¾ Каму ўзведзены помнік на плошчы?

¾ Як вы разумееце сэнс першых двух радкоў?

¾ Пра які дзень гаворыцца ў наступных двух радках?

¾ Прачытайце наступны слупок верша.

¾ Як называе аўтар плошчу Перамогі і чаму?

Адказ вучняў на пытанне № 2 падручніка.

Падрыхтоўка да выразнага чытання верша

¾ Разгледзьце малюнкі на с. 98. Якія моманты святкавання Дня Перамогі намаляваў мастак? Успомніце, якія пачуцці ўзнікаюць, калі вы віншуеце ветэранаў вайны са святам, ускладаеце кветкі да помнікаў і абеліскаў? Як вы адчуваеце сябе, калі гуляеце па святочным горадзе, назіраеце за святочным феерверкам?

¾ Знайдзіце іназавіце апошнія словы радкоў, якія сугучны паміж сабой, якія рыфмуюцца. Знайдзіце словы, якім аўтар надае асабліва важнае значэнне.

¾ Прачытайце верш яшчэ раз і паспрабуйце ў чытанні перадаць пачуцці, якія перажывае чалавек ў такі святоч­ны дзень, выдзеліць голасам важныя словы.

Выразнае чытанне верша вучнямі (2-3 вучні).

3. Праца над апавяданнем А. Махнача “Дзеці Брэсцкай крэпасці”

Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання твора

Лексічная работа

— Прачытайце тлумачэнне слоу, якія сустрэнуцца ў творы (словы запісаныя на дошцы).

Раструшчанай — раздробленай.

Лазарэт — невялікі ваенны шпіталь.

Мухавец — рака, якая працякае каля Брэсцкай крэпасці.

Біклага — невялікая металічная ці драўляная пасудіна для вады.

Вечкі — крышка.

Рызыкнуць — пайсці на ўчынак, звязаны з магчымымі непрыемнасцямі ці небяспекай.

Пазнаёмцеся са слоўнікам на с. 103 падручніка.

Уступнае слова настаўніка пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці

Чытанне твора вучнямі ўслых «ланцужком»

Праверка першаснага успрымання

— Ці спадабалася вам апавяданне? Каму прысвечаны гэты твор? Якія пачуцці выклікалі ў вас героі гэтага твора? Калі вам было асабліва страшна за іх?

Гутарка па змесце прачытанага з выкарыстаннем пытанняў падручніка (с. 103)

Выбарачнае чытанне

¾ Зачытайце, у якіх умовах знаходзіліся абаронцы крэпасці.

¾ Якую дапамогу дарослым аказвалі дзеці?

¾ Зачытайце, што паабяцаў Коля Новікаў маленькім жыхарам сутарэння?

Адказ на пытанне № 1 падручніка.

¾ Які план нарадзіўся ў Колі? Зачытайце.

¾ Чаму дзяўчынкі не спынілі сваіх сяброў-хлапчукоў?

¾ Якім можна назваць учынак хлопчыкаў?

¾ Як і чаму аўтар твора называе гэтых дзяцей?

¾ Што адказаў Коля на пы­танне лейтэнанта Кіжаватава?

Адказ на пытанне № 2 падручніка.

¾ А як мы назавём іх сёння?

Падрыхтоўка да пераказу на аснове ўласнага ўяўлення

Выкананне задання падручніка № 3 (с. 103).

Уласныя выказванні вучняў ад першай асобы. Дапамога настаўніка. Карэкціроўка па ходу выказванняў (2-3 выказванні).

4. Вынік урока

¾ Яшчэ раз перачытайце прыказкі, запісаныя на до­шцы.

¾ Падумайце, ці падыходзяць яны да тэмы нашага ўрока.

5. Дамашняе заданне:вывучыць верш на памяць.

 


ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: П. Броўка «Партызанскі тэлеграф», У. Лідзін «Апавяданне сапёра»

Мэты:удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; фарміраваць уменне прагназаваць змест па загалоўку, аналізаваць змест твора, вызначаць яго тэму і галоўную думку, назіраць за рыфмай верша, вызначаць агульны эмацыянальны настрой верша, вылучацьэмацыянальна-ацэначныя словы і асэнсоўваць іх функцыянальнае прызначэнне; удасканальваць уменне выказваць уласныя уражанні; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання.

1. Арганізацыйны момант