СЛОВЫ, ЯК1Я ЗЛУЧАЮЦЬ АДНАРОДНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА (4 гадзшы)

Тэма. Аднародныя члены сказа

Мэты.Садзейнічаць фарміраванню першаснага паняцця пра аднародныя члены сказа, увесці ў моўную практыку вучняў тэрміны “аднародныя дзейнікі”, аднародныя выказнікі” і “аднародныя даданыя члены сказа”;удасканальваць уменні інтанаваць сказы з аднароднымі членамі, абгрунтоўваць прыналежнасць радоў слоў да аднародных членаў сказа, тлумачыць напісанне слоў з арфаграмамі.

Змест урока

І. Аганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання.

3. Чыстапісанне

4. Слова настаўніка i узнауляльная гутарка пра аднародныя члены сказа падводзяць вучняу да усведамлення таго, што аднароднымі могуць быць i дзейнікі, i выказнікі, i даданыя члены сказа.

На аснове малюнкау i прапанаваных сказау (практ. 48) школьнікі засвойваюць матэрыял пра аднародныя члены сказа, назіраюць за сродкамі выражэння аднародных членау сказа, удасканальваюць уменне праводзіць частковы разбор сказа па членах сказа, выяуляць аднародныя члены сказа, абгрунтоуваць сваю думку. Запісваючы сказ, у якім два выказнікі (Дзяўчынка мые i выцірае талеркі, кубкі, мicкi), вучні засяроджваюцца i на тым, што у гэтым сказе тры аднародныя даданыя члены сказа.

5. На матэрыяле практ. 49 засвойваецца, што аднародныя члены сказа адказваюць на адно i тое ж пытанне i звязаны па сэнсе з адным i тым словам. У ходзе працы удасканальваецца уменне інтанаваць сказы з аднароднымі членамі, развіваецца вуснае мауленне школьнікаў.

Фізкультмінутка.

 

6. Практ. 50 дапаможа замацаваць набытыя веды, уменні i навыкі. Неабходна, каб праца суправаджалася сэнсавым аналізам тэксту, дыдактычнай гутаркай пра ролю аднародных членау сказа у мауленні. Асаблівая увага звяртаецца на част­ковы разбор па членах сказа, абгрунтаванне прыналежнасці радоў слоў да аднародных членау сказа (адказваюць на адно i тое пытанне i звязаны па сэнсе з адным i тым словам: Гром (што зpa6iy?) падкрауся, гыркнуў, раунуў; Дожджык (што зpa6iу?) спалохауся, прачнууся, заплакау: Умываюцца (што?) поле, луг, лес; Умываюцца (што?) пшаніца, травы,

7. Удасканаліць уменне успрымаць сказы з аднароднымі чле­намі на слых дапаможа адгадванне загадак. Напрыклад, прапануюцца такія загадкі М. Пазнякова:

У рацэ нырау, купауся,

A cyxiм увесь застауся.

I пайшоу, загагатау,

Ласты яркія не зняу. (Гусак)

Барадатая, рагатая.

Траву скубе, жуе,

Малако дае. (Каза)

 

8. Мэта практ. 51 — садзейнічаць замацаванню ведау пра аднародныя члены сказа, развіваць уменне вызначаць ix у ска­зах, тлумачыць напісанне арфаграм.

9. На замацаванне вывучанага i удасканаленне умення вызначаць аднародныя члены сказа, ставіць да ix пытанні, праводзіць частковы разбор па членах сказа накіравана прапанаванае для дамашняга задания практ. 52.Паралельна вырашаецца арфаграфічная задача i фарміруецца уменне развіваць вуснае мауленне. Падчас тлумачэння задання адзначаецца, што два дзейнікі i адзін выказнік у першым i другім сказах; тры выказнікі i адзін дзейнік у чацвёртым сказе, а тры даданыя члены сказа, якія адказваюць на адно i тое ж пытанне, адносяцца да аднаго i таго ж слова — у пятым.

10. Падагульненне вывучанага

11.Рэфлексія.

 

Тэма. Сказы з аднароднымі членамі

Мэты.Фарміраваць уменні знаходзіць у сказе аднародныя члены сказа, развіваць сказы з дапамогай аднародных членаў сказа, суадносіць сказ з яго схемай

Змест урока

І. Аганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання.

3. Чыстапісанне

4. Практ. 53дапамагае вырашыць некалькі задач: удасканальвае навыкі пастаноўкі пытанняу да аднародных членау сказа, прапедэутычна знаёмціь са сродкамі ix сувязі

5. На развіццё лагічнага мыслення, пазнавальнай актыунасці i фарміраванне умення будаваць сказы па схемах накіравана практ. 54.Суадносячы сказ з прапанаванай схемай, вучні засвойваюць разнастайныя сінтаксічныя канструкцыі, вучацца адрозніваць сказы з аднароднымі членамі ад няускладненых простых. Такія практыкаванні будуць садзейнічаць развіццю сінтаксічнага ладу маулення школьнікау. У выніку частковага сінтаксічнага разбору вучні робяць вывад, што схема пад нумарам 1 адпавядае чацвёртаму сказу, пад нумарам 2 — трэцяму, пад нумарам 3 — пятаму. Схема нумар 4 суадносіцца з другім сказам, а нумар 5 — з першым.

Фізкультмінутка.

 

 

6. На матэрыяле практ. 55фарміруецца уменне абгрунтоуваць, чаму даданыя члены сказа не з'яуляюцца аднароднымі. Школьнікі чытаюць тэкст, ставяць пытанні да выдзеленых слоу у сказах i адзначаюць, што, напрыклад, словы дадому i позна звязаны па сэнсе са словам прыйшоу, аднак ix нельга аднесці да аднародных, бо яны адказваюць на розныя пытанні: (к у д ы?) дадому, (к а л i?) позна.

7. Творчае практ. 56будзе садзейнічаць развіццю умення пашыраць сказы даданымі членамі на аснове прапанаваных пытанняу, знаходзіць аднародныя члены сказа.

8. У якасці дамашняга задання прапануецца практ. 57.Карыстаючыся узорам, вучні робяць наступныя запісы: 1. Я засцілаю (ш т о?) дол (ч ы м?) ігліцай, (як даўн о? з якога час у?) спрадвеку слаулюся (ч ы м?) жывіцай. (Елка)

9. Падагульненне вывучанага

10.Рэфлексія.

 

Тэма. Сказы з аднароднымі членамі

Мэты.Пазнаёміць з правілам адасаблення аднародных членаў сказа на пісьме; удасканальваць уменне вучняў інтаніраваць сказы з аднароднымі членамі, фарміраваць навык правільна будаваць і ўжываць сказы такога тыпу пры складанні тэксту

Змест урока

І. Аганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання.

3. Чыстапісанне

4. Практ. 58 накіравана на удасканаленне умення выразна чытаць вершаваны твор з увагай да інтанавання сказау з аднароднымі членами абгрунтоуваць прыналежнасць ix да аднародных, тлумачыць напісанне прапушчаных арфаграм.

5. На матэрыяле практ. 59 ажыццяуляецца знаёмства са зна­камі прыпынку пры аднародных членах сказа, удасканальваецца уменне вызначаць, якія члены сказа з'яуляюцца аднароднымі.

6. На аснове назіранняу робіцца вывад пра пастаноуку знакау прыпынку пры аднародных членах сказа (с. 37).

Фізкультмінутка.

7. Уменне захоуваць інтанацыю пералічэння, ставіць знакі прыпынку пры аднародных членах сказа i абгрунтоуваць свой выбар замацоуваецца на матэрыяле практ. 60.

8. Мэта практ. 61 — фарміраваць уменне складаць сказы на аснове малюнкау i прапанаваных слоу i словазлучэнняу, аб'ядноуваць ix у тэкст. Матэрыял практыкавання скіроувае на засваенне парадку слоу у апавядальных сказах, удасканаленне умення вызначаць аднародныя дзейнікі, аднародныя выказнікі i аднародныя даданыя члены сказа.

9. Пры тлумачэнні дамашняга задання (практ. 62) увага звяртаецца на пастаноуку знакау прыпынку i складанне схемы сказа На градах спеюць агуркі, памідоры, гарох, боб:

10. Падагульненне вывучанага

11.Рэфлексія

СЛОВЫ, ЯК1Я ЗЛУЧАЮЦЬ АДНАРОДНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА (4 гадзшы)