Тэма. Аснова - частка слова без канчатка

Мэты:фарміраваць у вучняў уяўленне пра аснову, як частку слова без канчатка; практыкаваць у вызначэнні канчатка і асновы ў слове; фарміраваць уменне рабіць разбор слова па саставе.

Ход урока

І. Аганізацыйны момант

ІI. Праверка дамашняга задання

1) Назавіце роднасныя словы, якія вы ўтварылі ад кораня -холад-. (Некалькі вучняў робяць разбор назва­ных слоў па саставе на дошцы.)

2) Прачытайце радок слоў. Знайдзіце сярод іх лішняе слова. Чаму яно «лішняе»? Запішыце радок роднасных слоў. Вызначце ў іх корань і канчатак. Зрабіце ўзаемаправерку ў парах.

Вада, вадзяны, вадзіца, вадзіць.

ІІІ. Чыстапісанне

IV. Новы матэрыял

— Сёння пазнаёмімся яшчэ з адной часткай слова. Прачытайце і запішыце спалучэнні слоў. Выдзеліце ў словах канчаткі.

Лясная дарога, палявыя кветкі, марозны дзень.

— Частку слова без канчатка выдзеліце спецыяльным знакам..........

Запомніце!Частка слова без канчатка называецца асновай.

Назавіце аснову слова лясная (і г.д.)

1) Практыкаванне 1.

— Прачытайце словы. Як называюцца такія словы? Назавіце корань. Запішыце словы і вызначце ў іх канча­так і аснову. (Адзін вучань працуе ля дошкі.)

Праца, працаваць, працавіты, працаўнікі, працоўны.

— Назавіце словы, у якіх аснова і корань слова супадаюць. Назавіце словы, у якіх аснова складаецца з кораня і суфікса.

2) Практыкаванне 2.

— Прачытайце верш. Чаму вавёрачка адмовілася ад дапамогі? Як гэта яе характарызуе? Выберыце для адказу патрэбныя словы: смелая, кволая, настойлівая, баязлівая, самастойная, няўпэўненая, упартая, нявыхаваная. Выпішыце выдзеленыя словы, вызначце канчаткі, назавіце і падкрэсліце асновы.

Сама

Вавёрачкаарэшак ухапіла

і так, і сяк яго на зуб бярэ,

але ці не хапае сілы,

ці дужа цвёрдытой арэх,

ды ён не паддаецца...

Давай сюды! — матуля весела смяецца.

Малаяты яшчэ, дапамагу,

бо кволенькія зубкі...

— Не дам! — вавёрачка надзьмула губкі.

Сама я раскусіцьзмагу!

I што б вы думалі? Хапіла сілы.

Хоць не адразу — ды сама

арэшак раскусіла!

Без цяжкасцей і перамог няма!

Э. Валасевіч.

Фізкультмінутка.

3) Практыкаванне 3.

— Прачытайце верш самі сабе. Растлумачце назву верша. Пра якую песеньку марыць аўтар? Што аўтар надзяляе рысамі жывой істоты? Якія словы ён для гэтага выкарыстоўвае?

— Дадайце асновы слоў лісце, клёнік, кніга, лісты, як патрабуе сэнс. Прачытайце верш, які атрымаўся.

Песенька

Назбіраю... яў я

Ў двары, 

што зляцелі з ... а

без пары. 

Пакладу ў ... у іх

між...оў. 

Хай ляжаць, аціхлыя,

каля слоў.

Хай гавораць-шэпчуцца

аб вясне.

Хай складаюць песеньку

для мяне.

Г. Каржанеўская.

— Выпішыце словы, у якіх трэба было дадаць асно­вы. Вызначыце ў іх канчатак, аснову, корань, суфікс.

V. Вынік урока

— 3 якой часткай слова пазнаёміліся? 3 якіх значымых частак яна можа складацца? Якая частка слова ніколі не ўваходзіць у аснову слова?

VІ. Дамашняе заданне

3 верша Я. Коласа «Адлёт жураўлёў» (падручнік па літаратурным чытанні, с. 16-17) спісаць 3-ці слупок. Вызначыць у словах аснову.

VІІ. Рэфлексія

 

Тэма. Аснова - частка слова без канчатка

Мэты:практыкаваць у вызначэнні канчатка і асновы ў слове; фарміраваць уменне вызначаць часткі слова; паўтарыць правапіс прыставак аб-, ад-, над-, пад-, з- (с-).

Ход урока

І. Аганізацыйны момант

ІI. Праверка дамашняга задання

— Пра якую частку слова даведаліся на мінулым уроку? Што такое аснова слова? Як вызначыць аснову слова?

Вучні называюць словы з верша дамашняга задання і іх асновы. У памылковых выпадках слова выпісваецца на дошку і ў ім вызначаецца канчатак і аснова.

ІІІ. Чыстапісанне

IV. Замацаванне і паўтарэнне

1)Прачытайце выказванні і знайдзіце правільнае. Запішыце яго ў сшытак.

Аснова — гэта частка слова без прыстаўкі.

Аснова — гэта частка слова без суфікса.

Аснова — гэта частка слова без канчатка.

Аснова — гэта частка слова без кораня.

2) Практыкаванне 1.

— Прачытайце верш. Падумайце, ці можа так быць? Як называецца такі верш? Вызначце ў словах аснову і канчатак.

Кошка ў хаце мыш злавіла,

Напаіла, накарміла,

У куточку спаць паклала,

Каб да ранку спачывала. П. Прануза.

3) Практыкаванне 2.

— Паслухайце тэкст і скажыце, пра якую пару года ў ім гаворыцца. Якія прыметы ўказваюць на гэта?

Калючы пранізлівы вецер вострымі іголкамі апякае твар. На балотныя купіны, на шэры хмызняк, на зялёныя шаты елак сыплецца сняжок. Ён пушысты і мяккі.

Паводле Я. Галубовіча.

— Запішыце тэкст пад дыктоўку. Растлумачце знакі прыпынку і арфаграмы. Знайдзіце і падкрэсліце галоўныя члены ў першым сказе. Назавіце, якімі часцінамі мовы з'яўляюцца словы другога сказа. У словах калю­чы, іголкамі, хмызняк, зялёныя, пушысты вызначце кан­чатак і аснову.

Фізкультмінутка.

4) Практыкаванне 3.

— Складзіце словы з дадзеных асноў і канчаткаў. (Асновы і канчаткі запісаны на дошцы ў роскід.)

Асновы: балерын-, секунд-, азёр-, узлесс-, баравік-, мал-, яблын-, зялён-. Канчаткі: -е, -і, -ы,-а, -ыя, -я, -а.

— 3 кожным словам складзіце сказ.

V. Вынік урока

— Што такое аснова слова? Як вызначыць аснову слова?

VІ. Дамашняе заданне

Прыдумайце і запішыце словы з асновай прыгож-. Вусна падбярыце да кожнага слова адпаведны па сэнсе назоўнік. VІІ.Рэфлексія

Тэма. Вызначэнне канчатка і асновы слова

Мэты: практыкаваць у вызначэнні канчатка і асновы ў слове; фарміраваць уменне вызначаць часткі слова; паўтарыць правапіс прыставак аб-, ад-, над-, пад-, з- (с-).

Ход урока

І. Аганізацыйны момант

ІI. Праверка дамашняга задання

— Прачытайце словы з асновай прыгож-. Назавіце спалучэнні гэтых слоў з назоўнікамі.

IIІ. Чыстапісанне

IV. Замацаванне і паўтарэнне

1) Прачытайце загадку. Адгадайце і запішыце адгадку. Сярод выдзеленых слоў знайдзіце і назавіце словы, якія складаюцца з асновы і нулявога канчатка. Ці ёсць сярод выдзеленых словы, аснова якіх складаецца з кораня і прыстаўкі? Кораня і суфікса?

У чырвоных ботах

па балоцеходзіць,

Жабак спрытна ловіць.

2) Прачытайце верш. Пра якія коцікі напісаў аўтар? Знайдзіце і выпішыце аднакаранёвыя словы. Вызначыце ў іх корань, суфікс, канчатак. Вызначце аснову.

Вярба,

Вярба,

Вярбінка...

Ветрыкі сасновыя

Распушылі

Коцікі,

Пышныя

Вярбовыя.

А. Дзеружынскі.

3) Прачытайце тэкст, запісаны на дошцы. Пра што гэты тэкст? Якога тыпу гэты тэкст: тэкст-апісанне ці тэкст-апавяданне? Спішыце тэкст. Устаўце прапушчаныя літары.

Хораша і прыгожа ў зімовым лесе. На п..лянцы нерухома застылі м..л..дыя б..ро..кі, клёнікі, ду..кі. Хол..дна стройным прыгажуням. З..л..ныя елачкі і со­сны апрануліся ў б. .люткія шалі.

Паводле Я. Галубовіча.

— Растлумачце знакі прыпынку і арфаграмы. Знайдзіце сказы з аднароднымі членамі, растлумачце знакі прыпынку. Падкрэсліце галоўныя члены ў апошнім сказе. Назавіце, якімі часцінамі мовы з'яўляюцца словы апошняга сказа. У словах зімовым, застылі, маладыя, прыгажуням, сосны, бялюткія вызначце канчатак і асно­ву. Зрабіце ўзаемаправерку.

Фізкультмінутка.

 

4) Паслухайце тэкст. Якія малюнкі восені паўстаюць, калі яго слухаеш? Назавіце словы, якія ствараюць уражанне, што размова ідзе пра жывыя істоты. Прыдумайце працяг.

Ідзе лесам Лістапад. Лісце сыплецца, як град. Сякуць дажджы касыя. Шумяць вятрыскі злыя... Дрэвы нізка кланяюцца Лістападу. Сцелюць да яго ног пажоўклае лісце. Адляцелі ў вырай птушкі. Звяры пахаваліся ў зацішак. Апусцелі палі,

— Запішыце свабодны дыктант. У словах ідзе, касыя, дрэвы, пажоўклае, палі вызначце канчатак і аснову.

V. Вынік урока

— Што такое аснова слова? Як вызначыць аснову слова?

VІ. Дамашняе заданне

Запішіце 4 роднасныя словы з коранем грыб-, абазначце ў іх аснову і канчатак.

VІІ.Рэфлексія

 

Тэма. Назоўнік як часціна мовы ( агульныя звесткі)

Мэты:актуалізаваць веды вучняў аб лексіка – граматычных прыметах назоўнікаў: называюць прадметы, з’явы прыроды, дзеянні, стан, прыметы: адказваюць на пытанне хто? што?, з’яўляюцца ўласнымі ці агульнымі, змяняюцца па ліках, маюць род; фарміраваць уменне вызначацьназоўнікі ў тэксце

Ход урока

І. Аганізацыйны момант

ІI. Праверка дамашняга задання

IIІ. Чыстапісанне

IV. Новы матэрыял

1. Праца з вучэбна-навуковым тэкстам, узнаўляльная гутарка і слова настаўніка пра назоўнік падводзяць да выканання практ. 85,на матэрыяле якога ажыццяўляецца засваенне ведаў пра назоўнік, выпрацоўваецца ўменне вызначаць назоўнікі ў тэксце, ставіць да іх пытанні, групаваць у залежнасці ад зна­чения і пытання.

2. Практ. 86накіравана не толькі на ўдасканаленне ўмення вызначаць назоўнікі ў тэксце, але і на фарміраванне лінгва-культуралагічнай кампетэнцыі: вучні расказваюць пра вядомыя беларускія гарады і іншыя мясціны, абгрунтоўваюць, чаму Салігорск называюць горадам солі. Паралельна праводзіцца слоўнікавая работа, работа па выразным чытанні, засяроджваецца ўвага на фанетычным разборы слоў Прыпяць(6 гукаў і 7 літар), Дзвіна (5 гукаў і 6 літар), Тураў (5 гукаў і 5 літар), Беларусь (7 гукаў і 8 літар).

Фізкультмінутка.

 

3. Мэта практ. 87— пашырыць веды пра значэнні назоўніка (можа называць гарады, рэкі, азёры і інш.), фарміраваць лінгва-культуралагічную кампетэнцыю і ўдасканальваць навыкі напісання вялікай літары (падчас складання радоў слоў школьнікі засяроджваюцца на напісанні ўласных назваў з вялікай літары).

V. Замацаванне і паўтарэнне

 

Практ. 88маюць на мэце ўзнавіць веды пра прыёмы распазнавання роду назоўнікаў, вядомыя вучням з урокаў рускай мовы (далучэнне да назоўнікаў слоў ён, мой; яна, мая; яно, маё) і папрактыкавацца ў вызначэнні роду.