Вывучэнне новага матэрыялу.

Работа па падручніку

Практ. 30.

Вучні робяць вывад пра напісанне канчаткаў прыметнікаўу давальным склоне і параўноўваюць яго з правілам на с. 18.

5. Замацаванне ведаў.

3 апорай на табліцу скланення прыметнікаў вучні самастойна выконваюць практ. 31 і праводзяць узаемаправерку.

Пры выкананні практ. 32 дзеці ставяць націскі ў прыметніках і параўноўваюць канчаткі прыметнікаў у рускай і беларускай мовах.

Фізкуль тхвілінка

Работа ў групах

Практ. 33:

1-я група: паставіць выдзеленыя прыметнікі ў давальным склоне. Выпісаць прыметнікі з назоўнікамі, выначыць канчаткі. Праверыць іх правапіс па табліцы.

2-я група: вызначыць, з якімі назоўнікамі звязаны вы­дзеленыя прыметнікі, іх лік, род і склон. Спісаць першыя два сказы. Праверыць канчаткі прыметнікаў па табліцы.

3-я група: спісаць, вызначыць род выдзеленых прыметнікаў. Праверыць правільнасць напісання канчаткаў прыметнікаў па табліцы.

Кожная група абмяркоўвае адказ на галоўнае пытанне ўрока: як звязаны паміж сабой назоўнікі і прыметнікі?

Вывад: прыметнікі ў давальным склоне мужчынскага і ніякага роду маюць агульныя канчаткі--ому, -аму,-яму; у жаночым родзе--ой, -ай, -яй.

Слоўнікавая работа

Дзеці адказваюць на пытанне практ. 33. Адгадваючы загадкі, вучні вызначаюць прыметнікі, трапныя выразы, падабраныя да адгадкі.

У рыжай разбойніцы

Хвост як мятла.

Ад кары ўцякла,

Сляды замяла.

*

Рыжая дзяўчына

Залезла ноччу ў двор —

Курэй пералічыла

I ўсіх панесла ў бор.

*

Што за гаспадынька ходзіць каля гаю,

Залатое футра па зямлі цягае.

Хвост пушысты, кажух залацісты,

Хітрай называюць, курэй ад яе хаваюць.

6. Развіццё маўлення.

Вучні ў групах складаюць тэкст-апавяданне пра лісу, выкарыстоўваючы як мага больш прыметнікаў. Затым праводзіцца праверка творчага задания.

7. Рэфлексія.

Прадоўжыць думку:

Я вучыўся...

Я добра ведаў...

Я ведаю...

Я хацеў бы...

8. Дамашняе заданне:практ. 35.

Урок 42

Тэма:"Вінавальны склон прыметнікаў. Складанне плана тэксту і вусны пераказ па плане".

Мэты:фарміраваць уяўленне аб асаблівасцях скланення прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду, якія спалучаюцца з адушаўлёнымі і неадушаўлёнымі назоўнікамі; вучыць прыёму вызначэння склону прыметнікаў мужчын­скага і ніякага роду шляхам падстаноўкі прыметніка жаночага роду; адпрацоўваць уменні складаць план тэксту і пераказваць па плане; развіваць мову вучняў.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Праверка дамашняга задання.

3. Чыстапісанне.

Вучні прапісваюць спалучэнні:

 

Потым прапісваюць словы: гляджу, гушчар, глядзець, Гродна. Падбіраюць роднасныя словы і вызначаюць сэнс слова гушчар.

4. Арфаграфічная размінка.

Дзеці чытаюць верш В. Вярбы.

Белыя б..розы

спалі на ўзле.ку,

а сваю гало..ку

ўзняла пралеска.

Тоненькую ножку

з-пад пярыны белай

на з..млю пралеска

ставіла н..смела.

Пытанні і заданні

• Растлумачце правапіс прапушчаных арфаграм.

• Знайдзіце прыметнікі, вызначце іх канчаткі.

• Да якога назоўніка адносіцца прыметнік?

• Вызначце род і склон назоўніка.

• Як звязаны паміж сабой назоўнікі і прыметнікі?

Вывучэнне новага матэрыялу.

Работа па падручніку

3 апорай на табліцу на с. 13—14 вучні выконваюць практ. 36.

Пытанні і заданні

• Якое дапаможнае слова выкарыстоўваецца да вінавальнага склону?

• Запішыце спалучэнні слоў у вінавальным склоне.

• Вызначце канчаткі і род прыметнікаў.

• На якія пытанні адказваюць назоўнікі ў гэтых словазлучэннях?

• Якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага роду ў вінавальным склоне?

• Якія канчаткі маюць прыметнікі ніякага роду?

• Якія канчаткі маюць прыметнікі жаночага роду?

3 практ. 37 вучні выпісваюць з каменціраваннем 1 —3, 5 сказы, ставяць націскі ў прыметніках, абазначаюць канчаткі прыметнікаўу вінавальным склоне.

 

 

Складаецца апорная схема.

В. скл.

       
 
 
   


Ж.р. м.р. н. р.

-ую, -юю -ога, -ага, -яга, -ы, -і -ое, -ае, -яе

Вучні знаёмяцца з правілам (с. 20 падручніка).

Фізкультхвілінка

5. Замацаванне першаснага ўспрымання новага матэрыялу.

Работа па падручніку

Практ. 38. Каб вызначыць склон выдзеленага сло­ва, трэба замест прыметніка мужчынскага або ніякага роду паставіць прыметнік жаночага роду. Так, у першым сказе Яркае сонца выглянула з-за хмар за­мест прыметніка яркае ставіцца прыметнік жаночага роду: Яркая зорка выглянула з-за хмар. У прыметніку жаночага роду канчатак назоўнага склону. У другім ска­зе Я гляджу на яркаесонца толькі праз цёмнае шкло замена будзе такая: Я гляджу на яркуюзорку толькі праз цёмнае шкло. Канчаткі ў прыметніку не супада-юць з канчаткамі ў назоўным склоне. Значыць, гэта вінавальны склон.

На с. 21 дзеці могуць прачытаць падказку.

Самастойная работа

Вучні спісваюць з дошкі сказы, устаўляюць прапушчаныя літары, вызначаюць прыметнікі ў назоўным і вінавальным склонах. Потым праводзіцца ўзаемаправерка.

Густ., змрок ахутаў наваколле. Бледн.. палоска зары прабівалася праз вяч..рні змрок.

6. Развіццё маўлення.

Работа па падручніку

Практ. 40.

Пытанні і заданні

• Прачытайце. Якія словы не зразумелі?

• Вызначце тэму тэксту.

• На колькі частак можна разбіць тэкст?

• Пра што даведаліся ў самым пачатку?

• У сярэдзіне тэксту? У самым канцы?

• Знайдзіце пачатак частак і канец.

• Вызначце апорнае слова ў кожнай частцы.

• Прыдумайце назву тэксту.

• Выпішыце словазлучэнні "прыметнік + назоўнік" і вы­значце род і склон прыметнікаў.

• Перакажыце тэкст па частках з ужываннем прыметнікаў па плане:

1. Зламаная галінка.

2. Дапамога дзяўчынкі.

3. Галінка ажыла.

4. Першыя яблычкі.

5. Самы смачны яблык.

7. Рэфлексія

успомніў...

Я_________даведаўся..

зразумеў...

8. Дамашняе заданне:практ. 41.

Урок 43

Тэма:"Творны склон прыметнікаў".

Мэты:фарміраваць уяўленне аб асаблівасцях скланення прыметнікаўу творным склоне; паказаць адрозненні формаў прыметнікаў творнага склону ў рускай і беларускай мовах; практыкаваць у напісанні склонавых канчаткаў прыметнікаў і правільным ужыванні іх у вусным маўпенні; выхоўваць любоў да роднага краю.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік жадае вучням добрага настрою і чакае, што на ўроку яны будуць: У— уважлівыя Р— разумныя О— добразычлівыя К— кемлівыя