Вывучэнне новага матэрыялу.

— На пачатку ўрока, — кажа настаўнік, — вы жадалі сваім сябрам шмат добрага. Успомнім, якія дзеясловы гучалі ў гэтых пажаданнях (зробіш, напішаш, атрыма-еш...). Якой асобы гэтыя дзеясловы? 3 дапамогай якой часціны мовы вызначаецца асоба дзеяслова? Сёння мы паназіраем за канчаткамі дзеясловаў другой асобы адзі-ночнага і множнага ліку, навучымся распазнаваць другую асобу дзеясловаў, параўнаем правапіс канчаткаў дзея-словаў у беларускай і рускай мовах.

Работа ў групах

— Спадарыня Граматыка прапануе вам правесці даследаванне дзеясловаў з практ. 136 і 137 па плане, запісаным на дошцы:

1. Прачытайце дзеясловы.

2. Вызначце час, асобу, спражэнне і лік дзеясловаў.

3. Вызначце канчаткі дзеясловаў.

4. Зрабіце вывад: якія канчаткі маюць дзеясловы. Растлумачце, чаму дзеясловы маюць розныя канчаткі?

Што адрознівае канчаткі дзеясловаў у беларускай і рускай мовах?

1-я група: даследуйце дзеясловы першага слупка практ. 136.

2-я група: даследуйце дзеясловы другога слупка практ. 136.

3-я група: з практ. 137 выпішыце дзеясловы Iспражэння, абазначце канчаткі. Складзіце сказ з адным дзеясловам. Даследуйце, як адрозніваюцца канчаткі дзеясло-ваў у беларускай і рускай мовах.

4-я група: з практ. 137 выпішыце дзеясловы IIспражэння, абазначце канчаткі. Складзіце сказ з адным дзеясловам. Даследуйце, як адрозніваюцца канчаткі дзеясло-ваў у беларускай і рускай мовах.

Прадстаўнікі груп абараняюць свае даследаванні ка­ля дошкі.

Робіцца вывад:

1) Дзеясловы Iспражэння ў 2-й асобе адзіночнага ліку маюць канчаткі -еш, -эш, -аш,а множнага ліку — кан-чаткі -еце, -аце, -яце.

2) Дзеясловы IIспражэння ў 2-й асобе адзіночнага ліку маюць канчаткі -ыш, -іш, а множнага ліку--іце,-ыце.

3) У канчатках дзеясловаў 2-й асобы адзіночнага ліку ў беларускай мове пасля ш літара ьне пішацца.

6. Замацаванне ведаў.

Работа ў парах па картцы

На картках даюцца часткі прыказак.

Спалучыце часткі сказаў, каб атрымаліся прыказкі. Растлумачце іхсэнс. Знайдзіце дзеясловы 2-й асобы, вы-значце іх канчаткі.

Любіш катацца — мала зробіш.

Менш гавары — таго другому не рабі.

Позна ўстанеш — любі і саначкі вазіць.

Чаго сам сабе не зычыш, больш пачуеш.

Слоўнікавая работа

Паставіць дзеясловы ў 2-ю асобу адзіночнага ліку.

Зваць, класці, несці, грымець, пісаць.

Вучні высвятляюць, які дзеяслоў лішні, і абгрунтоўваюць свой выбар. Настаўнік

 

тлумачыць, што гэтае сло­ва слоўнікавае і яго трэба запомніць. Затым да дзеяслова грымець падбіраюцца і запісваюцца аднакаранёвыя словы.

Фізкуль тхвілінка

Работа па падручніку

1. Прачытайце другую загадку з практ. 138. Адгадайце яе. Знайдзіце дзеясловы 2-й асобы, вызначце іх спражэнне, канчаткі.

2. Самастойна па варыянтах запішыце 1 і 3-ю загадку разам з адгадкамі. Абазначце канчаткі дзеясловаў 2-й асобы і спражэнне. Зрабіце ўзаемаправерку выкананага задания.

Работа з памяткай на с. 73. Звяртаецца ўвага на тое, куды падае націск у дзеясловах 2-й асобы множнага ліку.

Гульня "Перакладчыкі"

Вучні працуюць у парах. Карыстаючыся слоўнікамі, робяць пераклад дзеясловаў на беларускую мову (практ. 139). У перакладзеных дзеясловах ставяць націск, адказваюць на пытанні да практыкавання.

Хвілінка творчасці

Практ. 141.

• Прачытайце пісьмо.

• Якімі сказамі яно пачынаецца? Якімі заканчваецца?

• Пра што ідзе гутарка ў другім абзацы? У перад-апошнім?

• Выпішыце дзеясловы 2-й асобы. Абазначце ў іх канчаткі, спражэнне.

• Якія ветлівыя звароты можна выкарыстаць пры напісанні пісьма?

• Раскажыце, пра што вы напісалі б свайму сябру або сваім родным, блізкім. (Можна прапанаваць напісаць пісьмо на чарнавіках, каб потым дапрацаваць дома і адправіць напісанае адресату.)

7. Рэфлексія.

Гульня "Пахвалі"

Настаўнік просіць дзяцей пахваліць сябе...

за творчасць;

за добрыя паводзіны;

за акуратна выкананую работу;

за дапамогу сябру;

за набытыя на ўроку веды;

за актыўную работу;

за...

8. Дамашняе заданне:практ. 143.

Урок 62

Тэма:"Трэцяя асоба дзеясловаў".

Мэты:фарміраваць умение змяняць дзеясловы па асобах і ліках з апорай на табліцы; вучыць правільна ўжы-ваць дзеясловы 3-й асобы ў маўленні; выхоўваць назі-ральнасць, любоўда роднай прыроды.

Абсталяванне:падручнік, табліцы, слоўнікі, карткі з прыказкамі, дыдактычны матэрыял, малюнкі прыроды.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік пачынае ўрок урыўкам з верша Г. Пашкова:

Вывучае Натка мову.

На душы ў Наткі — май:

Столькі вокал

Светлых слоў — слухай

Ды запамінай!..

...Самы радасны прадмет —

Спасцігаць загадку слова,

Роднае зямелькі мову...

Высвятляецца, пра што расказвае аўтар.

Гульня "Знайдзі знаёмага"

Звярніце ўвагу на вымаўленне слоў з гукам [о]. Як толькі пачуеце такія словы, пляскайце ў далоні.

Возера, лужок, масты, парасон, берасцянка, падасінавік, акно.

Дзеці паўтараюць правіла, калі ў беларускай мове пішацца літара о.