Падбярыце дзеясловы з супрацьлеглым значэннем.

Сябры.

Мой лепшы сябар — Сцяпанка. Мы разам паслі коней. Любілі па-доўгу сядзець каля рэчкі. Тут была густая трава. Цвілі ўсякія кветкі. Унізе цвірчэла крынічная вада. Каля крыніцы і на рачным беразе раслі аер, чарот, мята. (З5слоў.)

Бярозка.

На мосціку праз шчыліну прабілася бярозка. Яна цягнулася да сонца. Ціха шапацела зялёным лісцейкам. Людзі шкадавалі яе. Шафёры стараліся не зачапіць дрэўца. Аднойчы падышоў да бярозкі дзядзька Карней. Выкапаў і пасадзіў бярозку каля дарогі. (35слоў)

Адліга.

Пад канец студзеня пачалася адліга. Дыхнуў з поўдня цёплы ветрык. Заслязіліся стрэхі. Снег памякчэў. Гаманлівыя дзеці гулялі ў снежкі.

Увесь дзень мітусіліся і шчабяталі вераб'і. На дрэвах каркалі вароны. Уначы нечакана прыціснуў мароз. Падзьмуў паўночны вецер. Раніцай зноў стала холадна. Зіма не адступала. (44 словы.)

Грыбное месца.

Кожны грыбнік мае свае грыбныя мясціны ў лесе. Меў такую і Толік. Гэта была невялічкая светлая палянка сярод лесу. На ёй рос дуб. У дупле дуба вяліся круцігалоўкі.

На палянцы кожны год расло многа маслякоў і баравікоў. Былі тут і падбярозавікі. Любіў Толік сваё запаветнае месца. (48 слоў)

Пераказы.

Лівень.

Зусім знянацку сыпануў дождж. Буйныя цёплыя кроплі заляскалі па траве і лістах дрэў.

Усе пачалі хавацца ад дажджу. Жучкі, матылькі, мухі залезлі ў чашачкі кветак. Мышка прытаілася пад чырвоным мухаморам. Сінічкі ў дупле пахаваліся. А жабы скокнулі ў ваду. Там прасядзелі, пакуль лівень не скончыўся.

Прыкладны план.

1. Сыпануў дождж.

2. Насякомыя схаваліся.

3. Куды пахаваліся сінічкі?

4. Куды скокнулі жабы?

У Белавежскай пушчы.

Сапраўднае жыццё ў пушчы пачынаецца ноччу.

3 надыходам змроку выходзяць на паляванне драпежнікі. Лісіца, куніца, гарнастай, рысь і воўк.

На палянах і ў дробным лесе ласуюцца маладымі парасткамі дрэў алені і казулі.

У дубровах разграбаюць снег пад дубамі і шукаюць жалудоў дзікі. Палахлівыя зайцы частуюцца карой асіны. У пошуках ежы пад снегам снуюць мышы. Нячутна паміж дрэў пралятаюць совы.

Прыкладны план.

1. Сапраўднае жыццё ў пушчы.

2. Звяры выходзяць на паляванне.

3. Чым ласуюцца алені і казулі?

4. Чаго шукаюць дзікі?

5. Дзе снуюць мышы?

Словы для запісу на дошцы: паляванне, драпежнік.

10. Свабодная дыктоўка.

Запішыце кожную частку так .як запомнілі.

1. Бегаў ноччу зайчык па полі ад галоднага ваўка ды ад хітрай лісы. Папаў у яму і звярнуў сабе лапку. Папоўз ён да лесу, каб схавацца там.

2. Убачыў зайчыка пугач вушасты і паляцеў на беднага звярка. Няма куды схавацца зайку, дрыжыць ад страху. Раптам убачыў елачку і схаваўся пад яе колкія іголкі.

3. Кружыўся пугач над елкай, але нічога не мог зрабіць зайку. Хутка кульгавы зайка паправіўся.

Састаў слова. Аднакарэнныя словы. Корань

1. Назавіце аднакарэнныя словы.

Лебедзі.

Увалілася бяда у лебядзіны агарод: забуяла лебяда, засушыў усё асот. Стары лебядзь лебяду цярэбіць. Лябёдачка маладая малачай выбірае. На градзе ў лебядзе лебядзенак гудзе. Малы лебядзёначак толькі што з пялёначак.

Паводле В. Віткі

Чаму словы лебядзь і лебяда не з'яўляюцца аднакарэннымі?

2. Устаўце прапушчаныя літары, абазначце корань.

Клён — клянок, кляновы,

мёд — м....док, м...довы,

лес —л...сок, л...снік,

лёд — л...док, л...дзяш,

палет— пал...цеў, пал...ціць,

сёлы — с...ло, пас...ліцца,

весела — в...сёлы, вес...ліцца,

зелень—з...лёны, з..л..ніна.

Стрэл — страляць, стралок,

трэск—тр...скучы, тр...скатня,

мост — м...сток, м...ставы,

шэпт—ш...птаць, ш...птуны,

мора — м...рскі, м...ракі,

рэчка — р...чулка, р...чны.

3. Знасці "чужое” слова сярод сваякоў

Стол — столік — сталоўка — сталы,

ногі — ножанькі — ножыкі — ножкі,

мёд — мядовы — медны — мядок,

сонца — сонечны — сонейка — сонны,

шашкі — шаша — шашачны — шашьют.

4. Дыктоўкі.

Пахмурная восень.

На небе туман. Шэрыя хмары плывуць па небе. Радзей сталі шчабятаць птушкі. Ціха. Сумна. Ападае з дрэў апошняе лісце. Веребей апусціў сваю галоўку. Ціха стаіць сумны лес. На полі пажаўцела трава. Зрэдку сонца зазірае на палі. Шэрае неба дыхае восенню (42 словы.)

Творчая дыктоўка.

Замяніце выдзеленыя словы аднакарэннымі. (Настаўнік запісвае іх на дошцы)

Народныя прыметы.

Адуванчык сціскае свой шар перад дожджыкам. Калі крот робіць высокія кучкі, трэба чакаць дрэннага надвор'я. Вялікая раса ранкам — будзе добрае надвор'е. 3 сасны ляціць пыл — пачалося лета. Парны туман над ляском — значыць пайшлі грыбкі.

5. Пераказы.

Пагодная восень.

Усталявалася пагодная восень. Раніцы былі халодныя. Дробны іней усцілаў зямлю і стрэхі.

Днём прыгравала сонейка і над полем плыло павуцінне.

Адляталі ў вырай буслы і шпакі. Ланцужкі жураўлёў віднеліся ў небе. Чулася іх сумнае курлыканне.

Сады атрасалі пажоўклае лісце. Між сосен жаўцелі адзінокія бярозкі.

ПаводлеА. Чарнышэвіча

Прыкладны план.

1. Халодныя асеннія раніцы.

2. Днем прыгравае сонейка.

3. Адлятаюць у вырай птушкі.

4. Лістапад.

Словы для запісу на дошцы: усталявалася, сумнае курлыканне, ланцужкі, павуцінне.

Бусляняты.

Пасярод гнязда стаяць маладыя буслы. Іх ужо не адрозніць ад бацькоў.

Да алешыны падляцеў стары бусел. Ён павольна апусціўся на край гнязда. У яго дзюбе была вялікая змяя. Адзін з буслоў схапіў змяю, падкінуў яе ўгору, і тая знікла ў дзюбе. Другі адкінуў галаву на спіну і заклекатаў. Далёка разнесся гэты клёкат.

Потым буслы раскрылі шырокія крылы і пачалі ўзмахваць імі. Паветра напоўнілася шумам. Буслы практыкуюцца. Неўзабаве яны пачнуць лятаць. Спачатку каля гнязда, а потым усё далей і далей.

Паводле В. Вольскага

Заданне.

Напішыце пераказ па калектыўна складзенаму плану.

Словы для запісу на дошцы: заклекатаў, па наваколлі, практыкуюцца, неўзабаве.

Канчатак

1. Дыктоўкі, спісванні.

Хто як зіму сустракае.

Пад зялёнай елачкай хатка зайчыка. Лісічка норку падрыхтавала. У норцы з мяккага лісця цёплую пасцель для сябе зрабіла. Вожык накрыўся сухім лісцем і заснуў на цэлую зіму. Жабкі ў глей закапаліся. Крот глыбока залез у нару і спіць. Мішка крывалапы забраўся ў бярлогу і таксама заснуў. (50слоў.)

Патрэбен парадак.

Зрабіў Коля ўрокі і пабег гуляць на двор. На стале засталіся кнігі і сшыткі. Падышоў да стала Пеця. Узяў аловак і стаў крэмзаць у сшытку. Коля прыйшоў з двара, убачыў сшытак і заплакаў. Пайшоў скардзіцца бацьку. Тата нічога не адказаў. (42 сповы.)

Пераказ.

Суседскія дзяўчынкі.

Бабка Мар'я жыве адна. Цяжка адной. Трэба дагледзець і ў агародзе, і на двары, і ў хаце.

I вось яна стала прыкмячаць, нібы яе работа сама сабой робіцца. То кветнік хтосьці выкапаў, то двор прыбраў.

Аднойчы бабка пайшла адведаць сваю даўнюю сяброўку. Вярнулася дамоў, а дзверы хаты адчынены. Бабка Мар'я занепакоілася. Заходзіць, а ў хаце суседскія дзяўчынкі падлогу мыюць.

Паводле I. Сіняўскага

Прыкладны план.

1. БабкаМар'я.

2. Хтосьці дапамагае бабцы.

3. Бабка ў сваёй сяброўкі.

4. Сакрэт адкрыўся.

Прыстаўка

1. Прачытайце. Да выдзеленых слоў падбярыце словы з процілег-
лым значэннем. Запішыце пары слоў абазначце прыстаўкі.

Адкрыць кнігу —... , адчыніць акно —..., расплюшчыць вочы —..., прыклеіць марку —....

2. Прачытайце словы. Спішыце. У другім слове кожнай пары абаз-
начце прыстаўкі.

Ехаць —з'ехаць,

ёмкі — аб'ём,

есці — пад'есці,

ява —аб'ява.

Для чаго ўжываецца апостраф? Паміж якімі літарамі ён пішацца? Перакладзіце на рускую мову словы: ад'езд, пад'ём, аб'ём, з'езд, з'ехаць.

3. Прачытайце. Спішыце, абазначце прыстаўкі. Растлумачце
ўжыванне апострафа.

Пад'ехаў да гары Тарас.

Нагорку ўз'ехаў.

З'ехаў раз і заявіў:

"Круты пад'ём!

Паедзем у аб'езд — кругом!"

Паводле Е. Базілінскай

4. Дыктоўкі.

На ўзлессі.

Ідзём мы з сябрамі па лесе. Маўчым. Глядзім па баках. Вялікія дрэвы стаяць у белым убранні.

Каля старой елкі ляжыць шалупінне. Вавёрка ці крыжадзюб ласаваліся зярняткамі. На снезе мноства маленькіх слядоў. Іх пакінулі мышы. Потым непадалёку ад лыжні мы ўбачылі іншыя сляды. (44словы.)

Нашы госці.

Надыходзіць вясна. Снегіры падаліся ад нас на поўнач. Разам з імі
зніклі шустрыя чачоткі, прыгажуні амялушкі, вясёлыя пуначкі. Яны пры-
лятаюць да нас толькі на зіму. Гэтыя птушкі ў нашых мясцінах не ро-
бяць гнёздаў, не выводзяць птушанят. Яны ў нас — госці. (42 словы.)

Першы баравік.

Вася прачнуўся рана. Хлопчык і дзядуля пайшлі ў лес па роснай сцежцы. У лесе было ціха і светла. Вася глядзеў сабе пад ногі. Праз некалькі хвілін пачуўся яго радасны голас. Вася знайшоў першы грыб. Дзядуля паказаў, як трэба зразаць грыб нажом. Гэта быў малады крамяны баравік. (48слоў.)

Творчыя работы.

а) Складзіце сказы са слоў.

Раку, дзядзька, пайшоў, на, Кузьма.

Акунькоў, абед, налавіў, ен. Хадзіў, рыбу, вудзіць, з, Васілек, ім. Злавіў, дзесяць, таксама, Васілек, акунькоў. Юшкі, з, акунькоў, яны, наварылі.

б) Складзіце апавяданне па яго пачатку.

У дзень майго нараджэння ў нашым доме заўсёды вельмі весела. Сягоння мне споўнілася дзевяцьгадоў....

в) Пераказ.

Барсук.

Надвячоркам я ішоў ціхай лясной дарогай. Сонца заходзіла, і яго праменні ніяк не маглі прабіцца ў глыбіню лесу.

Мяне зацікавіла вузенькая сцяжынка. Яна прывяла да барсуковых нор. Я сышоў са сцежкі і схаваўся ў маладым ельніку.

Прайшло з паўгадзіны. У лесе пачынала цямнець. Пачуўся нейкі шоргат, і я ўбачыў сівую, з белай плямай галаву барсука. Звярок панюхаў паветра, затым выбраўся з нары і пабег у хвойнік.

Скора барсук вярнуўся. Ён ішоў задам наперад і спрытна падгортваў пярэднімі лапамі добры ахапак моху. Па сцяжынцы звярок дабраўся да нары і пацягнуў мох у сваю падземную кватэру.

Паводле і. Сіляўкі

Прыкладны план.

1. Надвячоркам у лесе.

2. Барсукавыя норы.

3. Сустрэча з барсуком.

4. Клапатлівы барсук.

Заданне.

Дайце імя хлопчыку. Вусна перакажыце тэкст ад яго імя.

Суфікс

1. Дыктоўкі, спісванні.

Галінка.

Вера каталася на саначках. Ля кусціка бэзу яна знайшла зламаную галінку. Вера ўзяла галінку і прынесла дадому. Наліла дзяўчынка вады ў збаночак. Паставіла Вера ў ваду бэзавую галінку. Праз некалькі дзён распусціліся пупышкі. На галінцы з'явіліся зялёныя лісточкі. (39 слоў.)

Паводле В. Сухамлінскага

Буслы.

Перад вокнамі хаты густа разрасліся кветкі. Высяцца жоўтыя вяргіні. Пасярод гнязда стаяць маладыя буслы. Іх ужо не адрозніць па выгляду ад дарослых. Гнязда яны яшчэ не пакінулі. Падляцеў стары бусел і павольна апусціўся на край гнязда. (37слоў.)

Дзікая яблынька.

У лесе расла дзікая яблынька. Прыйшоў у лес садоўнік. Убачыў ён дзікую яблыньку і выкапаў. Пасадзіў садоўнік яблыньку ў садзе. На другі год эрэзаў з яе галінкі. Да пянька прышчапіў галінку ад добрай яблынькі. Праз некалькі гадоў вырастуць смачныя яблыкі. (42словы.)

Птушкі адлятаюць.

Набліжаецца канец лета. Хутка настане халодная пара года. Птушкам не будзе чым жывіцца. У другой палове лета птушкі рыхтуюцца да адлёту. Маладыя збіраюцца ў грамадкі. Старыя птушкі ліняюць.

Лясныя птушкі хаваюцца ў гушчары лясоў. Кожная птушка мае свой час для адлёту. (43 словы.)

 

2. Пераказ.

Выпадак на чыгунцы.

Хіба можна ўтрымацца, каб не пакаштаваць духмяных, салодкіх суніц. Толя з Паўлікам падаюцца ў лес. Колькі тут знаёмых мясцін! Хлопчыкі выбіраюць ягадныя палянкі.

Хутка ў іх будуць поўныя кошыкі. Хлопчыкі ідуць уздоўж насыпу. Ім не хочацца абмінаць такія добрыя мясціны. Раптам яны бачаць: мост гарыць!

Толя кінуўся па шпалах наперад. Паўлік высыпаў суніцы. Кошыкам пачаў насіць пясок і засыпаць агонь. Цяжка было дыхаць. Горкі дым сляпіў вочы. Але хлопчыкі не здаюцца. Засыпаюць агонь пяском, збіваюць яго. Пакуль на дапамогу прыбеглі людзі, Толя з Паўлікам амаль патушылі пажар.

Прыкладны план

1. Толя з Паўлікам падаюцца ў лес.

2. Хлопчыкі збіраюць суніцы.

3. Мост гарыць!

4. Хлопчыкі тушаць пажар.

5. Мост выратаваны.

Правапіс звонкіх і глухіх зычных у корані слоў

1. Прачытайце і адгадайце загадкі. Пры спісванні ўстаўце пра-
пушчаныя літары і абазначце карані ў выдзеленых словах.

1)Сядзяць ба...кі на гра...ках усе ў ла...ках. 2) Бягуць падаро...цы до...кі ды но...кі. 3) Без рук, без но..., а па дарозе скача. 4) Ва...кае, а не вада, белае, а не сне... 5) Стаіць ляпё...ка на адной но..цы. Хто міма не пройдзе — усяк ёй паклоніцца.

Адгадкі: цыбуля, лыжы, мяч, малако, грыб.

2. Устаўце замест кропак прапушчаныя літары.

Першы снег.

Наляцеў вецер. Маладыя ду...кі згінаюцца ні...ка, амаль да зямлі. Затрапяталіся тонкія сту...кі бярозавых галін. Папаўзлі па небе ця...кія снегавыя хмары. Ціха закружыўся ў паветры сне... Белай коўдрай лё... ён на палі і лугі.

3. Дыктоўкі.

Дзед Піліп працаваў у садзе вартаўніком. Сад цягнуўся ўздоўж лесу. Прыгожыя дубкі і бярозкі блізка падступалі к саду. Яны ахоўвалі сад ад халодных вятроў. Каля яблынь дзеці пратапталі сцежку. Па ёй яны з дзедам хадзілі ў грыбы. Многа грыбкоў было пад дубамі. Там выглядалі з травы зухаватыя баравічкі. А пад бярозкамі стракацелі сыраежкі і абабкі. (55 слоў.)

Поле пакрылася зеленню. Ужо выплыў авес, ячмень, гарох. Бялее грэчка. Наліваецца жыта і ціха шаргаціць каласкамі. Зялёнаю палоскаю раскінуўся луг. Густая трава калышацца на ветры. Мора прыгожых кветак аздабляе луг. Тут так многа кветак, птушак, мошак. Шчодраю рукою ўбрала лета ўвесь свет. (42 словы.)

Творчыя работы.

1. Пераказ.

Зосі не хапае трох месяцаў да сямі гадоў. Яна ўжо чытае і піша. Больш за ўсе любіць маляваць. Елкі ў яе разгалістыя, кашлатыя і зялёныя-зялёныя. Такія Зося бачыла ў лесе, калі з дзедам хадзіла ў суніцы. Тады на елцы ўгледзела дзяўчынка вавёрку. Звярок сядзеў на суку і лапкай чысціў пыску. Дзядуля расказаў Зосі, што вавёркі жывуць у дуплах. Дома дзяўчынка напісала верш пра вавёрку і прачытала дзеду:

Зялёная елачка

У маім альбоме,

А на ёй вавёрачка

Жыве ў сваім доме. Паводле У. Мяжэвіча

Пытанні.

1. Колькі гадоў Зосі?

2. Што умее рабіць дзяўчынка?

3. Што бачыла Зося ў лесе?

4. Які верш напісала дзяўчынка? (Тэкст верша запісаць на дошцы.)

2. Напішыце апавяданне па яго канцу

...Пасля працяглай хваробы Ніна прыйшла ў школу. Але яна не адстала ў вучобе. Добра, калі з табою побач сапраўдныя сябры!

Прыстаўкі і прыназоўнікі

1. Правільна раскрыць дужкі.

(Па) бег (па) полі, (за) йшоў (за) дом, (у) бег (у) хату, (з) бегчы (з) гары; (на) пісаць (на) паперцы; (да) ехаць (да) горада; (ад) ехаць (ад) вёскі.

2. Дыктоўкі.

Максімка.

Скончыўся сенакос. Дзед Мацей сабраўся ў лес за Сож. 3 сабою ён узяў Максімку. Максімка босымі нагамі тупае за дзедам. Ідуць яны праз луг. Каля самай сцежкі вялікі стог сена. Усё цікавіць Максімку. I чаму сцежка такая вузкая? I як такі стог склалі? І чаму бераг адзін высокі, а другі нізкі? Аб усім пытаецца хлопчык у дзеда. (58 слоў.)

Каля ракі.

На бераг рэчкі выйшаў стары бабёр. Сеў на хвост і заднія лапкі і пачаў лазовыя парасткі грызці. Потым бабёр задумаў аб тоўстую лазіну зубкі патачыць. Абгрыз ён кару і ўзяўся падгрызаць ствол.

Раптам лёгкі шоргат пачуўся ля берага. Гэта казуля прыбегла да ракі. Бабер нырнуў у ваду і палез у сваю хатку. Казуля нядоўга затрымалася ля ракі. Спалохаў яе цяжкі тупат ласінага статка. (65 слоў.)

 

3. Пераказы.

Над Прыпяццю.

Наша вёска стаіць на беразе Прыпяці.

Вялікая працаўніца гэта рэчка. Летам па ёй плывуць параходы, шыбуюць рыбацкія чаўны. Плытагоны сплаўляюць лес.

За ракой раскінуліся заліўныя лугі. Яны пакрыты густою травою і кветкамі. У паветры стаіць пчаліны перазвон. Пахне мёдам.

У час касьбы лугі поўняцца людскімі галасамі. Працуюць касілкі. Адзін за адным вырастаюць стагі духмянага сена.

Прыкладны план.

1. На беразе Прыпяці.

2. Старанная працоўніца.

3. Прыпяцкія лугі.

4. Касавіца.

Словы і словазлучэнні для запісу на дошцы: плытагоны, рыбацкія чаўны, пчаліны перазвон.

Ліпа і дуб.

Паабапал старога гасцінца растуць бярозы, ліпы, дубы і клёны. Ужо не адно стагоддзе жывуць яны ў суседстве. Кара на іх тоўстая, на зямлі валяецца шмат сухіх галін.

У вочы кідаецца дуб і ліпа, што растуць на ўзбочыне. Калісьці ліпу пахіліла ветрам і яна ледзь не ўпала на зямлю. Яе падтрымаў сваімі тоўстымі галінамі дуб.

Мінуў год, другі, і ліпа зноў моцна ўчапілася каранямі за зямлю. 3 той пары дрэвы так і растуць прытуліўшыся адно да аднаго. Зводдаль яны нагадваюць двух стомленых пешаходаў.

Паводле. I. Сіляўкі

Пытанні.

1. Якія дрэвы растуць паабапал дарогі?

2. Чаму дуб і ліпа вабяць людзей?

3. Што здарылася з ліпай у час буры?

4. Як дапамог дуб ліпе?

Прыкладны план.

1. Старыя дрэвы.

2. Гісторыя пра ліпу.

3. Дружба ліпы і дуба.

Словы для запісу на дошцы: паабапал, стагоддзе, калісьці, узбочына, прытуліўшыся.

4. Сачыненне па выніках назіранняў на тэму "Белы снеа пушысты".

Прыкладны план.

1). Які сёння дзень?

2). Якое стаіць надвор'е?

3). Калі пайшоў снег?

4). Які ён?

5). Як ён падае?

6). Што накрыў снег?

7). Якімі сталі дрэвы, дамы, людзі?

8). Які настрой выклікае ў цябе падаючы снег?

9). Чаму мы рады снегу?

 

5. Складзіце апавяданне па апорных словах.

Падарунак пагранічніка.

Ігар, зрабіў, падарунак, вырасціў, аўчарка, пагранічнікі, перадаў, навучылі, сабака, дапамагла, ахоўваць, граніца.

Кантрольныя дыктоўкі

Памочнікі.

Устала бабуля раніцаю. Сабралася па дровы ісці. А дровы ўжо ляжаць каля печы. Хацела яна па ваду да студні пайсці. А на лаве стаіць паўнюткае вядро. Выйшла бабуля на ганак. На двары нехта па сцежках снег паразмятаў. Дзівіцца бабуля. А Зоя і Толік толькі паглядаюць ды пасмейваюцца.(48 слоў.)

Вясной у лесе.

Цудоўна ў лесе майскім сонечным ранкам. Паветра чыстае пахне свежасцю і кветкамі. А птушкі так і заліваюцца на розныя лады.

Адусюль нясуцца птушыныя веснавыя трэлі. Пярнатыя спевакі на сваёй мове спяваюць лясную прыгажосць. (З5 слоў)

Граматычныя заданні.

1. Разбярыце па складу слова лясную.

2. Падбярыце аднакарэнныя словы да слоў сонечныя, веснавыя.

3. Выраз пярнатыя спевакі замяніце адным словам.

Зімой.

Цярушыць сухі рэдзенькі сняжок. Бялюткія сняжынкі кружацца ў паветры. Вова і Міша бяруць лыжы і ідуць у лес. Маладыя хвойкі засыпаны снегам. У інеі стаяць бярозкі. На снезе многа розных слядоў. Вось след лісіцы. А каля куста слядкі зайца. Пад снег забіўся цецярук. (44 словы.)

Граматычныя заданні.

1. Падбярыце аднакарэнныя словы да слоў слядкі, бялюткія.

2. Разбярыце па складу слова рэдзенькі.

Свабодная дыктоўка.

Запішыце кожную частку дыктоўкі так, як запомнілі.

Схватка са змяёй.

1. Спрытнасць паказаў кот у схватцы са змяёй у доме калгасніка.

2. Вечарам бацька сказаў дачцэ, каб яна прнынесла посуд для вячэры. Калі яна працягнула руку да чайніка, на яе звалілася з шафы змяя. Дзяўчынка ўскрыкнула ад страху.

3. І тут на зямлю ўскочыў кот. Пачалася адчайная барацьба. На дапамогу паспяшаўся бацька, але кот ужо перакусіў змяе шыю.

4. Змяя аказалася ядавітай. Укус яе быў бы смяротным.

Часціны мовы

1. Выпішыце ў адзін слупок назоўнікі, а ў другі — дзеясловы.

Пісьмо, пісаць, сад, садзіць, вазіць, воз, касіць, каса, малюнак, маляваць, кармушка, карміць, лётаць, лётчык, смех, смяяцца.

2. Выпішыце з тэксту назоўнікі разам з прыметнікамі.

На Нарачы.

Я стаю на высокім беразе Нарачы. 3 левага боку цямнее нізкі бераг. Вада каля берага чыстая, празрыстая. Вакол разліваецца мядовы пах чабору. Сіняе неба апускаецца на возера. Возера таксама сіняе. Здалёк вада на возеры чорная. Чыстае паветра напаўняе наваколле. Паводле В. Вольскага

3. Замест пытанняў устаўце найбольш падыходзячыя словы
(прыметнікі): вялізны, вялікі, высокі, агромісты, магутны.

На ўскраіне лесу рос (які?) дуб.

Да бацькі падышоў (які?) чалавек.

На рагу вуліцы пабудавалі (які?) дом.

3 лесу выйшаў (які?) звер.

Ад гурбы адарваўся (які?) пласт снегу.

4. Дапішыце сказы. Устаўце патрэбныя словы.

Зімой у лесе.

Замерзлі (ручаі, ручаёчкі). Апусцелі лясныя (палі, паляны). Снегам занясло (мурашак, мурашнік). Ціха стала ў лесе. Толькі зрэдку прабяжыць (заяц, зайчык). Мільгане рыжым хвастом (лісянятка, ліса).

Творчая работа.

Складзіце сказы выкарыстоўваючы словы і словазлучэнні.

Халодная зіма. Ліса. Пушысты снег. Цёмны лес. Бліжняя вёска. Цёмная ноч. Сабака. Вартаўнік прагнаў.

 

6. Замест кропак устаўце падыходзячае па сэнсу слова.

Мінула (якая?)...зіма. Ярка засвяціла (якое?).. сонейка. Пабеглі (якія?)...ручайкі. Зазелянела (якая?)...траўка. У лесе з'явіліся (якія?)...кветкі.

Вызначце часціны мовы.

 

7. Выпішыце аднакаранёвыя словы ў такім парадку: спачатку
назоўнікі, потым
прыметнікі і нарэшце дзеясловы. Абазнач-
це корань.

Адрасаваць, гаспадарыць, партызан, гаспадаркі, друкаваць, партызаніць, друкарскі, лакавы, адрас, лес, лакіраваць, друк, ляснік, гаспадар, адрасны, лак, партызанскі, лясны.

8. Дыктоўка.

Навальніца.

Наляцела на лес лютая навальніца. Спахмурнеў, замаркоціўся лес. Праз верхавіны яго сталі прабівацца сполахі. Блісне, палыхне агнём. Знікне. Тады ляціць другі агністы конь. Узмахне грывай. Параскідае трапяткімі хвалямі залатыя ніці над пікамі елак. Бушуе вецер ломіць дрэвы. 3 каранём вырывае з зямлі няўстойлівыя. Гул, грукат ідзе па лесе. (49слоў)

Пераказы.

Сабака і кацяня.

Петрык ішоў сцежкай цераз сад. Яму насустрач бег чорны кудла-
ты сабака.

Петрык спалохаўся і хацеў уцякаць, але да яго ног прытулілася малое кацяня. Яно ўцякала ад гэтага страшнага звера.

Стаіць Петрык і глядзіць на кацяня, а яно падняло галаву і жапасна плача.

Петрыку стала сорамна. Хлопчык узяў кацяня на рукі. Сабака спыніўся, паглядзеў на Петрыка і схаваўся ў кустах. Паводле В. Сухамлінскага

Пытанні.

1. Дзе напаткаў Петрык кацяня?

2. Чаму кацяня прытулілася да Петрыкавых ног?

3. Чаму Петрык пераадолеў страх?

Прыкладны план.

1. Петрык сустракае сабаку.

2. Маленькае кацяня.

3. Кацяня плача.

4. Петрык выратоўвае кацяня.

Званочкі.

Выйшаў я з лесу на луг і здзівіўся. Колькі кветак! Яны падобныя на святочны карагод.

На зялёным лузе бялеюць рамонкі, жаўцеюць дзмухаўцы, сінее мышыны гарошак.

А вышэй за ўсіх, усіх весялей — фіялетавыя званочкі. Яны гайдаюцца, нахіляюцца ад летняга ветрыку! Гэта яны радасна вітаюць мяне.

Усё лета цвітуць гэтыя мілыя кветкі нашых лугоў. І. Сакалоў-Мікітоў

Пытанні.

1. Што ўбачыў пісьменнік на лузе?

2. Чаму луг быў падобным на карагод?

3. Як пісьменнік апісвае званочкі?

4. Як званочкі вітаюць госця?

Прыкладны план.

1. На лузе.

2. Святочны карагод кветак.

3. Званочкі.

4. Прывітанне званочкаў.

Словы для запісу на дошцы: дзьмухаўцы, фіялетавыя, нахіляюцца, гайдаюцца.

Назоўнік

1. Прачытайце. Галасы якіх птушак і звяроў пададзены ў вершы. Запішыце назоўнікі — назвы гэтых птушак і жывёл.

Хтось.

—Ко-ко, ко-ко, — хтось на сцежцы.

—Ку-ку, ку-ку, — хтось у лесе.

—Ках-ках, ках-ках, — хтось на рэчцы.

—Жыў-жыў, жыў-жыў, — хтось на ганку.

—Га-га, га-га — хтось у лузе.

—Ме-ме, ме-ме — хтось у хлеве.

—А хтось выбег —тупу-тэпу,

і чуваць ужо са стэпу!

—І-го-го-го!

Андрэй Мясткіўскі

2. Прачытайце. Выдзеленыя назоўнікі замяніць словамі ён, яна.

1). У мяне быў сабака шарык. Сабака сустракаў мяне каля дома кожны дзень.

2). Антонаўка - асенні яблык. Яблык сакавіты і смачны.

3). Белая гусь хутка адплыла ад берага. Гусь вяла за сабой гусянят.

4). За машынай па дарозе ўзнімаўся пыл. Пыл клубіўся ў паветры і павольна асядаў на зямлю.

5). Мая сястра атрымала залаты медаль. Медаль на выпускным вечары ўручыў ёй дырэктар школы.

3. Запішыце побач з назоўнікам мужчынскага роду назоўнікі жано-
чага роду. Абазначце суфіксы і растлумачце значэнне назоўнікаў
.

Калгаснік —..., летчык —..., школьнік —..., працаўнік —..., вучань —....

4. Выпішыце ў адзін слупок назоўнікі мужчынскага роду, у другі—
жаночага, у трэці ніякага.

Мыш, нара, вожык, ліса, мядзведзь, воўк, ягня, яйка, яшчарка, янот, ясень, вепр, заяц, дрэва, сабака, барсук, пяро, зубр, алень, лось, вавёрка, дупло.

 

5. Перакладзіце на рускую мову назоўнікі гусь, сабака, кацяня. Выз-
начце род перакладзеных рускіх назоўнікаў.

Гусь уранні

Выйшла з хаты.

Важна тупае лужком.

А я гусі

Не баюся,

А я з гусі пацвялюся!

Тут яна як с-с-сыкане

Ды ў атаку— на мяне.

Гусь — яна?

Жаночы род!

Ззаду гусь, а тут сабака.

А сабака аж якоча —

Учапіцца ў лытку хоча.

Ён пільнуе агарод.

Ён?

Ага, — мужчынскі род!

Азірнуўся, ажно бачу:

Тут яшчэ і кацяня:

— Мяў, — гаворыць мне яно

Кацяня — яшчэ не кошка,

Кацяня — яшчэ не кот.

Ну, а род?

Падумай трошкі.

Раз яно —ніякі род!

А. Вольскі

(Пацвяліцца — падражніцца.)

 

6. Да кожнага назоўніка падбярыце слова з супрацьлеглым зна-
чэннем. Запішыце, абазначце род назоўнікаў.

Шум—..., холад —... , лета —..., раніца —..., дзень—..., дабро —..., верх — ....

7. Падбярыце патрэбны назоўнік і дапішыце сказы.

Каля вёскі працякала вялікая (рэчка, рака, рачулка). Сярод поля рос вялікі каранасты (дуб, дубок). За вескай пачынаўся густы стары (лес, лясок). 3 зярнятка ў лесе вырасла маленькая (яблыня, яблынька).

8. Са слоў кожнага радка складзіце сказы. Выдзелены назоўнік
пастаўце ў множным ліку. Запішыце.

Вучань, каля, пасадзілі, сад, школы. Яблыня. груша. сліва, садзе, растуць, у. Школьнік. самі, дрэва, даглядаюць. Увосень, садовыя, плод, вучань, збіраюць. Падкрэсліце аднакарэнныя словы.

9. Падбярыце патрэбныя назоўнікі і запішыце сказы.

У полі.

(Калгаснік, калгаснікі) выйшлі садзіць бульбу. Бацька Аленкі падвозіў (мяшок, мяшкі) з бульбай. (Школьнікі, школьнік) Стась і Васіль яму дапамагалі. (Калгасніцы, калгасніца) ў кашы сыпалі бульбу.

Зімою.

Некаторыя (птушкі, птушка) і (звер, звяры) назапашваюць корм на зіму. (Выдра, выдры) налавілі і захавалі ў норах рыбы. Бабрыныя (сям'я, сем'і) назапасілі сабе галля, карэння. (Вавёрка, вавёркі) насушылі грыбоў і арэхаў. Толькі (мядзведзь, мядзведзі) залезуць у бярлогу і заснуць на ўсю зіму.

10. Дапішыце сказы. Замест кропак устаўце патрэбны назоўнік. Вусна пастаўце пытанні да назоўнікаў.

Сад даглядае ... . Лес даглядае ... . Дзяцей вучыць ... . Кароў доіць .... На трактары працуе .... Аўтобус водзіць .... Боты шые .... Паязды водзіць....

Знайдзіце аднакарэнныя словы.

11. Дыктоўкі, спісванні.

Ля ракі.

Антось вельмі любіў пасядзець з вудамі за школьным садам. Тут рака падступае да самых дубоў і ліп. У рацэ добра браліся акуні. Вясною ў кустах заліваліся дразды і салаўі.

Аднаго разу Антось пачуў новы спеў. Гэта спявала маленькая жоўценькая птушачка. Першы раз убачыў Антось такую птушачку. Гэта была івалга. (51 слова.)

У лесе.

Вось мы ў лесе. Прыемна пахне смалой. Дыхай глыбока, на поўныя грудзі! Набірайся гаючага ляснога паветра!

Пад асінай ківае табе чырвонай шапачкай падасінавік. Не рві яго з коранем, а рэж нажом. А падбярозавік знойдзеш пад бярозай. Вунь якая велізарная сям'я маслякоў высыпала ў сасоніку. (46 слоў.)

Завіруха.

Раніцаю Толя выйшаў з хаты. На дварэ выла завіруха. Вецер кідаў цэлыя жмені снегу. Дрзвы грозна шумяць. Спалохаўся хлопчык, стаў пад таполяю. Тут ён убачыў Слаўку. Слаўка стаяў пад ліпаю. Ён таксама ішоў у школу. Яму было страшна. (39 слоў.)

Свойскія птушкі.

Курыца, качка, гусь — свойскія птушкі. Свойскія птушкі прыносяць чалавеку вялікую карысць. Яны даюць смачнае мяса, яйкі, пер'е, пух. Курыца — птушка сухапутная. Яна ніколі не ідзе ў ваду. Чаму так? Яна не ўмее плаваць. Затое паглядзіце на качку ці на гусь. На нагах гэтых птушак ёсць перапонкі. Гэтыя птушкі вадзяныя. (51 слова.)

На лясной паляне.

Міша ведаў на лясной паляне гняздо ўдода. Было яно ў дупле высокага пня. На гэтым месце калісьці ўзвышалася стройная бяроза. Але аднойчы ноччу наляцеў моцны вецер і зламаў красуню. Ствол людзі забралі на дровы. А высокі пень эастаўся на папяне. Першы заўважыў пень даўганосы дэяцел. Ён выдзеўб у Ім дупло і вывеў пту-шанят. Пасля дзятла тут пасяліўся ўдод. (61 слоеа.)

Лясныя жыхары.

Улетку ўсім добра. Цёпла. Яды шмат. А зімою цяжка лясным жыхарам. Вось ліса вылезла з нары. Павяла мордачкай, панюхала і пабегла шукаць спажыву. Не спіцца і андатры. Выйшла андатра з сваёй хаткі і нырнула ў возера. Можа, дзе раслінка якая трапіцца. А можа — рыбка. А вавёрка залезла на елку і лушчыць шышку. (54 словы.)

Паводле. А. Пальчэўскага

Пераказы.

Шпакі.

Вясной Сцёпка змайстраваў шпакоўню. Прыладзіў яе да старой грушы. Неўзабаве тут пасяліліся шпакі.

Нават сярод тысячы іншых хлопчык пазнаў бы сваіх. Шпак быў прыкметны тым, што ў яго на спінцы віднелася шэрая плямка, а ў шпачыхі на хвасце закручваліся дзве пярынкі.

Раніцай птушкі будзілі Сцёпку звонкай песняй. Хлопчык садзіўся каля адчыненага акна і пачынаў ім падсвістваць.

Надышла восень. Даўно апусцела шпакоўня. Кожную раніцу шпакі садзіліся на грушу і перасвістваліся. На другую вясну Сцёпка змайструе яшчэ некалькі домікаў.

Прыкладны план.

1. Сцёпка змайстраваў шпакоўню.

2. Сцёпкавы шпакі.

3. Як дзякавалі шпакі Сцёпку.

4. Чаму хлолчык вырашыў зрабіць яшчэ домікі.

Верны таварыш.

Вася і Грыша сумавалі на двары. Вырашылі яны пайсці пагуляць. Узялі санкі і пакрочылі па сцежцы.

Вось і горка. Селі хлопчыкі на санкі і пакацілі ўніз. Толькі сняжок заскрыпеў, закружыўся за санкамі.

Раптам Вася зляцеў з санак і ўпаў у сумёт. Ён моцна ўдарыў нагу і не мог ісці.

Грыша пасадзіў таварыша на санкі і адвёз у бальніцу. Урачы аказалі Васю дапамогу.

Прыкладны план.

1. Сябры ідуць на горку.

2. На санках.

3. Вася зваліўся ў сумёт.

4. Грыша дапамагае сябру.

Пераказ па змененаму плану. Адважны ўчынак.

1. Ігар Пятроў выратаваў ад гібелі дваіх дзяцей. Аб адважным хлопчыку напісалі ў газеце.

2. Ігар вяртаўся са школы. Два маленькія хлопчыкі сядзелі пасярод вуліцы і ляпілі домік з пяску.

3. Раптам на дарогу выбеглі коні. Яны імчаліся прама на дзяцей.

4. Ігар адкінуў партфель, падхапіў дзяцей і адцягнуў на двор. Коні пранесліся міма. А на месцы доміка засталася куча пяску.

Прыкладны план.

1. Малыя на дарозе. 2.Выскачылі коні.

3.Ігар выратоўвае дзяцей. 4.Артыкул у газеце.

13. Складзіце апавяданне на тэму:

1) "Мы любім дні марозныя".

2) "Беражыце хлеб; вы, людзі, навучыцеся хлеб берагчы." (М. Ціханаў)

Займеннік

1. Прачытайце верш. Знайдзіце займеннікі.

Сто разоў я падбягаю да акна.

Маму родную шукаю.

Дзе ж яна?

Як мне сумна ў кватэры!

Адчыняю насцеж дзверы,

Т ы прыходзіш, мама?

Гэта ты? Не! Праменьчык бліснуў залаты.

Праз акно галінкай чулай

Яблыка мяне кранула.

Мама, ты? Але адна

Зноў сяджу я ля акна.

I, нарэшце, як на крылах,

Я лячу. — Добры дзень! —

Матулі мілай

Я крычу,

Мама цешыцца:

— Дачушка, Ну, цішэй —

Сэрца б'ецца, быццам птушка,

Усё мацней.

Як мне выказаць матулі

Усю любоў?

Вы не ведалі, не чулі

Гэткіх слоў?

Я найлепшых слоў не маю,

Толькі маму абдымаю.

Я. Османіс

Расскажыце пра сваю маму, бабулю, сястру, цёцю. Кім яны працуюць, за што вы іх любіце?

2. Прачытайце. Спішыце, змяняючы займеннікі ў дужах так, як патрабуе сэнс.

Хочацца пагаварыць з (вы) пра адну цікавую кнігу. Мы ўсе (яна) чытаем праз усе жыцце. Кніга падзелена на чатыры тамы. Кожны том падзелены на тры часткі. Назва гэтай кнігі добра вядома (вы).

Прырода — самая цікавая кніга! Чытайце (яна)! Смела пранікайце ў (яна) таямніцы! У (яна) вы адкрыеце шмат цікавага для сябе. Беражыце (яна)!

З.Дыктоўка.

Анціпка.

Шмат разоў хадзіў Анціпка ў пералесак. Хадзіў ён туды збіраць суніцы. А вось у вялікім лесе Анціпка ніколі не быў. А пабыць там яму даўно хацелася. Старэйшыя хлапчукі і дзяўчынкі не бралі яго з сабою. Яму было сем гадоў. У гэтым годзе ён пойдзе ў школу. (47слоў) Паводле I. Сіняўскага

4.Пераказы.

Бярозка.

3-пад мосціка ў шчылінку паміж доскамі прабівалася бярозка. Яна цягнулася да сонца і шамацела зяленым лісцем.

Людзі шкадавалі яе. Праязджаючы па мосціку, шафёры і трактарысты стараліся не зачапіць дрэўца.

Кожны раз я падыходзіў да мосціка з нейкай трывогай. Убачыўшы бярозку, супакойваўся і радаваўся , што дрэўца жыве.

Потым я выкапаў бярозку і пасадзіў каля дарогі.

Дайце імя хлопчыку і напішыце пераказ па калектыўна складзенаму плану.

Пераказ па змененаму плану.

Вось дык дзяўчынкі!

1. Галіна і Марыйка кінуліся да агню, тушылі яго нагамі. Марыйка прынесла рыдлёўку. Шырокая канава адрэзала шлях агню. Склад быў выратаваны.

2. А там склад гаручага. Побач з ім ферма, хаты калгаснікаў.

3. Галіна і Марыйка вярталіся са школы. Раптам яны ўбачылі сіні агеньчык. Вузкай стужкай поўз ён на горку.

4. Як жа пачаўся пажар? Часта шаферы пралівалі бензін. Ён сцякаў з горкі. Хтосьці кінуў запалку. Агонь пабег па ручайку.

План.

1. Дзяўчынкі заўважылі агонь.

2. Якую бяду нёс агонь?

3. Як дзяўчынкі адвялі бяду?

4. Як пачаўся пажар?

 

5. Выпраўце тэкст. Пабудуйце сказы так, каб у іх не было паўтарэння аднаго і таго ж слова.

Знайшоў верабей вялікую скарынку хлеба. Але ў вераб'я не хапіла сілы падняць скарынку і занесці ў гняздо. Наляцелі іншыя вераб'і і хацелі дапамагчы вераб'ю. Але верабей баяўся, што прыйдзецца скарынкай з сябрамі дзяліцца. Верабей прагнаў вераб'ёў і сам стараўся справіцца са скарынкай. Вераб'і паглядзелі на вераб'я і паляцелі прэч.

Паводле. Г. Браілоўскай

Прыметнік

1. Падбярыце процілеглыя па сэнсу прыметнікі.

Дрэва (якое?) высокае, а куст(які?)... Возера (якое?) глыбокае, а сажалка (якая?)... Сцежка (якая?) вузкая, а поле (якое?)... Зіма (якая?) халодная, а лета (якое?)... Журавіны (якія?) кіслыя, а цукар (які?)...

2. Да назоўнікаў дапішыце прыметнікі, змяняючы іх род і лік, як патрабуе сэнс.

медаль

рукі рэдкі

ніва

дождж свежы

сетка

выпадкі

хлеб залаты

газета

паветра

Замяніце прыметнік залаты блізкімі па сэнсу словамі. (Умелы, працавіты; жоўты, урадлівы).

У якім выразе нельга замяніць прыметнік залаты?

3. Пры спісванні назоўнікі, што ў дужках, спалучыць з прыметні-
камі. Абазначце родавыя канчаткі прыметнікаў.

Вяселы (чалавек, песня, свята); цеплы (вецер, вада, адзенне); высокі (куст. трава, дрэва); глыбокі (канал, рака, возера); легкі (партфель, задача, заданне).

4. Прыметнікі, што ў дужках, спалучыце з назоўнікамі. Запішыце
словазлучэнні.

(Ціхі) вечар, ноч, надвор'е; (новы) горад, дарога, сяло; (цудоўны) верш, казка, апавяданне.

5. Ад слоў што ў дужках, утварыце прыметнікі. Спалучыце іх
з назоўнікамі. Запішыце словазлучэнні і абазначце канчаткі пры-
метнікаў.

(Зіма) раніца, (ноч) неба, (вечар) змрок, (лес) возера, (вёска) хата, (калгас)сад.

Складэіце і запішыце два-тры сказы са словазлучэннямі (на выбар).

6. Дапішыце канчаткі прыметнікаў абаэначце іх род.

Ярк... сонца, цёмн... хмара, бел... воблака, густ... туман, спорн... дождж, лёгк... ветрык, пушыст... снег, сярдзіт... завіруха, вясенн... навальніца, вячэрн... зорка, сух... надвор'е.

7. Дыктоўкі,спісванні.

Летняя ноч.

Цёплая летняя ноч, павольна апускалася на зямлю. Летняе неба звесілася над зямлёю. Светлы месячык выплыў з-за хмаркі. Яркія зоркі засвяціліся ў небе.

Хутка пачало святлець. Павеяў ранішні халадок. Раннія жаваранкі заспявалі звонкую песню. (З5слоў)

Надыход восені.

Канчаецца лета. Яшчэ горача свеціць сонца. Цёпламу яснаму дню радуецца ўсё жывое. На бярозе цінькаюць бесклапотныя сініцы. Прабуюць моц сваіх крылаў прыгожыя ластаўкі. Усюды на зямлі сваё клопаты і турботы. Некуды спяшаецца працавітая мурашка. Уверх па сцяблінцы паўзе спакойная божая кароўка. Нястомна таўкуць мак мошкі. (47слоў)

Па ягады.

Надвор'е было цудоўнае. Па ясным небе плылі рэдкія воблакі. Мы пайшлі на высеку. Невысокія маладыя парасткі акружылі пні. Вакол ірдзелі чырвоныя суніцы. Мы разышліся ў розныя бакі. Што за суніцы! Буйныя і пахучыя, яны самі просяцца ў рот. Мы хутка набралі поўныя збанкі. Потым мы селі адпачыць пад маладой бярозкай. Пах кветак і суніц разносіўся вакол. (58 слоў)

Вясна ў калгасе.

Веснавое сонейка моцна сагравае зямлю. Вось і зялёная траўка паказалася. У калгасе пачынаецца гарачая пара. Магутныя трактары выйшлі ў поле. Пачалася веснавая сяўба. Роўненькімі радочкамі кладзецца адборнае зерне ў пульхную зямлю. Працуюць калгаснікі выдатна. Яны спяшаюцца ў час закончыць сяўбу. (43словы.)

Пераказы.

Завіруха.

Раніцаю Толя выйшаў з хаты. На двары была завіруха. Вецер свістаў, кідаў цэлыя жмені снегу. Дрэвы грозна шумелі.

Спалохаўся хлопчык, стаў пад таполяй. Страшна аднаму ісці ў школу. Ён убачыў Сашу, які стаяў пад ліпаю. Саша таксама ішоў у школу.

Хлопчыкам стала радасна. Страху, як і не было. Яны пабеглі адзін аднаму насустрач, узяліся за рукі і пайшлі разам.

Пытанні і заданні.

1. Раскажыце, што гаворыцца пра завіруху, пра Толю.

2. Чаму сустрэча была радасная?

3. Напішыце пераказ па плану:

 

1. Завіруха.

2. Толя спалохаўся.

3. Радасная сустрэча.

Словы і словазлучэнні для запісу на дошцы: таксама, як і не было, насустрач.

Галка.

Зляпіў Пеця дзеда мароза са снегу. Вочы з чорных вугалькоў зрабіў, нос — з вялікай жоўтай морквы.

У руку даў скрыначку і насыпаў туды зярнят.

Прыляцела сініца, за ёю снягір, потым верабей.

Чорная галка таксама заўважыла кармушку, але спусціцца не адважвалася. Пакуль яна агледзелася, птушкі ўсе падзяўблі. Каркнула галка са злосці, схапіла дзюбай моркву і паляцела.

Дзед мароз застаўся без носа.

Паводле. В. Хомчанкі

Пытанні.

1. 3 чаго Пеця зляпіў дзеда мароза?

2. Якія птушкі прыляцелі да кармушкі?

3. Чаму дзед мароз застаўся без носа?

Прыкладны план.

1. Дзед мароз.

2. Ляцяць птушкі да кармушкі.

3. Галка зазявалася.

4. Дзед мароз без носа.

Сініца.

Кожную раніцу на нашу кармушку садзіцца сініца. Паківае галоўкай, прывітаецца і пачынае зярняткі дзяўбсці.

Учора ўвесь дзень бушавала завіруха. Раніцай зямля была пакрыта тоўстым пластом снегу.

Птушкі ляталі з дрэва на дрэва і не знаходзілі спажывы. А есці так хацелася!

Наша сініца прывяла сення яшчэ трох сябровак. Яны былі баязлівыя і асцярожна хапалі зярняткі з кармушкі.

Толькі наша сініца снедала спакойна.

Паводле. Ф. Анісовіча

Заданне.

Падзяліце тэкст на сэнсавыя часткі, складзіце план. Напішыце пераказ.

Помста.

Зімой у Баброўку ўварваліся паліцаі. Яны хадзілі па хатах і адбіралі ў сялян кажухі, рукавіцы, валёнкі, для фашысцкай арміі. Не грэбавалі яны і жыўнасцю. Бабахалі стрэлы, вішчалі свінні, кудахталі куры, лямантавалі жанчыны.

Максімка ўлучыў момант і загуменнем дабраўся да кустоў.

Пра падзеі ў вёсцы хлопчык расказаў лесніку. Пад вечар на паліцаяў напалі партызаны. Дорага заплацілі ворагі за здзекі з людзей.

Прыкладны план.

1. Паліцаі ў весцы.

2. Максімка папярэдзіў партызан.

3. Паліцаі пакараны.

Словы для запісу на дошцы: жыўнасць, грэбаваць, паліцаі, лямантаваць.

Тры таварышы.

Віця згубіў снеданне. На вялікім перапынку ўсе снедалі, а Віця стаяў у баку.

Коля спытаў у Віці, чаму ен не есць. Віця растлумачыў, што здарылася. Коля пашкадаваў Віцю.

Міша спытаў, дзе Віця згубіў снеданне, і сказаў, каб другі раз Віця клаў снеданне не ў кішэню, а ў сумку.

А Валодзя нічога не пытаў. Ён разламаў на дзве часткі кавалак хлеба з маслам і даў таварышу.

Паводле В. Асеевай

Прыкладны план.

1. Віця згубіў снеданне.

2. Спачуванне Колі.

3. Парада Мішы.

4. Валодзя — сапраўдны таварыш.

9. Спісванне.

У грыбы.

Пайшоў я ў грыбы. Многа іх пасля цёплага дажджу. Хаджу па лесе, гляджу ўважліва. Навокал ружавеюць мокрыя сыраежкі, чырванеюць мухаморы. У бярэзніку знаходжу чорнагаловыя падбярозавікі. Пападаюцца грузды і падасінавікі.

Нарэшце заўважыў і баравікі. Схаваліся яны ў густой траве. Мокрыя пасля дажджу, маладыя, моцныя.

Набраў я грыбоў поўны кошык. Сабраўся дадому. Раптам убачыў яшчэ адзін грыб. На гэты раз у сябе над галавой, на дрэве. Спачатку я нават здзівіўся: як ён там вырас? Потым здагадаўся: вавёрка тут гаспадарыць! Таксама грыбы на зіму запасае.

10. Складзіце апавяданне па аналогіі. Складзіце апавяданне пра другі грыб.

Пад цёмнымі елкамі стаяць баравікі. У іх касцюмы белыя апрануты. На галовах — капелюшы багатыя: знізу зялёнага аксаміту, зверху — карычневага. Прыгожыя!

Дзеяслоў. Не з дзеясловам

1. Да назоўнікаў падбярыце дзеясловы з правага слупка. Запішы-
це. Пастаўце пытанні да дзеяслова.

чаромха павявае

вясна распускаецца

пушынкі цвіце

мурашкі наступіла

ветрык паўзуць

трава зазелянела

Складзіце невялікае апавяданне пра вясну.

Падбярыце дзеясловы з супрацьлеглым значэннем.

Адамкнуць —..., маўчаць—..., падняць—..., стаяць —... , чарнець —..., выйсці —..., закрыць— ..., адкапаць —....

3. Складзіце сказы пра вясну ужываючы дадзеныя словы. Запішы-
це гэтыя сказы. Абазначце часціны мовы. Вызначце час дзеясловаў

снег свеціць яркае

сонейка сышоў апошні

птушкі бягуць звонкія

ручайкі прыляцелі пералётныя

работы пачнуцца веснавыя.

4. Знайдзіце дзеясловы будучага часу, якія адказваюць на пытанні:
а) што будзем рабіць? б) што зраблю?

Я сама.

—Хадзі, будзем апранацца...

—Я сама, я сама!

—Хадзі, будзем умывацца....

—Я сама, я сама!

—Дык хадзі хоць прычашу я...

—Я сама, я сама!

—Дык хадзі хоць пакармлю я..,

—Я сама, я сама!

Восьумеліцца якая

Наша Танечка малая!

І. Муравейка

5. Пастаўце пытанні ад выдзеленых назоўнікаў да дзеясловаў.
Запішыце верш па памяці.

Зноў зіму праганяе вясна,

Зноў жаўрук яе ў полі вітае.

Зашумела над кручай сасна.

Пры дарозе вярба расцвітае.

6. Вызначце час выдзеленых дзеясловаў.

Умываюцца.

Кот сядзіць на ганачку глядзіць на Ганначку,

Як яна ўмываецца.

У тазе паласкаецца.

Кот глядзеў, буркацеў,

Сам умыцца захацеў.

Мочыць лапку ў сподачку,

Умывае мордачку.

І. Мураеейка

7. Да выдзеленых назоўнікаў падбярыце патрзбныя дзеясловы.
Вусна пастаўце да іх пытанні. Запішыце, устаўце прапушчаныя
літары. Падкрэсліце ў сказах дзейнікі выказнік.

Маш...на ... па шашы. Самалёт ... над воблакамі. Параход ... па моры. Вер...б'і... у луж...нах. Коні... каля ракі.

Словы для выкарыстання: купаюцца, ляціць, імчыцца, плыве, пасуцца.

8. Прачытайце прыказкі і растлумачце іх сэнс. Спішыце, раскры-
ваючы дужкі.

(Не) жартуй з агнём.

Дзве работы за раз (не) зробіш.

Хто пытае, той (не) блудзіць.

Гуляючы розуму (не) прыдбаеш.

Само нічога (не) зробіцца.

Работу словам (не) заменіш.

Праца нікога (не) крыўдзіць.

9. Прачытайце. Вылучыце голасам дзеясловы з не, захоўеайце
пры пытанні пытальную інтанацыю першых пяці сказаў
.

—Не адхопіш новай двойкі?

—Не пачнеш у школе бойкі?

—Не ўцячэш з урока спеваў?

—Не палезеш больш на дрэва?

—Не напішаш на сцяне?

Стась на ўсё адказваў:

—Не!

А. Бачыла

10. 3 дадзенымі дзеясловамі складзіце сказ так, каб у першым
сказе дзеяслоў азначаў дзеянне жывога прадмета, а ў другім — дзе-
янне нежывога прадмета.

Ідзе, бяжыць, гуляе, шуміць, смяецца, плача.

11. Дыктоўкі, спісванні.

Ластаўкі.

Прыляцела ластаўка з далёкага выраю. Села яна на страху і зашчабятала. Потым уляцела птушачка ў гумно, паглядзела на свой стары леташні домік. Туды прыляцела і другая ластаўка.

Пятрусь стаў ціхенька і назіраў за птушкамі.

Ластавачка кожны дзень працавала ад раніцы да вечара. Яна насіла клейкую гразь і майстравала гняздо. Гняздо папрыгажэла. (52 словы.)

На начлезе.

Ярка палае касцёр. Дзядзька Хведар варушыць папкай падгарэлае паленне. Над кастром узвіваецца цэлы рой іскрынак. Яны ціха кружацца і знікаюць у чорным небе. Якімка глядзіць на іх і ўсміхаецца прыгожа.

Далей ад вогнішча пасуцца коні. Яны фыркаюць і паціху адыходзяць у цемнату. Якімка бярэ палку І адыходзіць ад агню. Ён асцярожна ідзе да коней. (56 слоў.)

Паводле Я. Курто

Прыяцелі лесу.

Прыяцель лесу не ломіць галінак, не абдзірае кару з дрэў. Ён не рве лістоў, не гне і не выварочвае маладых дрэўцаў. Ен не лазіць па дрэвах і не падсякае каранёў.

Прыяцель лесу не раскладае агню ў лесе, каб не зрабіць пажару. Ён не разбурае гнёздаў, не бярэ з гнёздаў птушыных яек. Дзе лясы, там не бывае засухі.

Збірайце насенне дрэў і садзіце новыя лясы! (66 слоў.)

Пераказы.

Вясна.

Скончыліся халады, завеі. Дыхнуў цёплы паўднёвы вецер, разагнаў калматыя шэрыя хмары.

Снег пачарнеў, заплакаў і ручайкамі збег у рэкі і азёры. Вярнуліся ў родны край птушкі. На дрэвах з'явіліся пупышкі. Неўзабаве з іх пакажуцца зялёныя лісточкі. Трапечуцца ў паветры матылькі.

Прыйшла вясна. Павыходзілі на двор мужчыны, жанчыны, дзеці. Усе радуюцца цяплу і сонцу.

Паводле П. Рунца

Прыкладны план.

1. Напрадвесні.

2. Прырода ажывае.

3. Людзі вітаюць вясну.

Качка-маці.

Над ціхай затокай вучылася лятаць маладое качаня. Аднекуль збоку мільгануў каршун. Яго няцяжка было пазнаць па кароткім хвасце і шырокім размаху крылаў.

Каршун схапіў качаня і панёс. Качка-маці кінулася наперарэз. Яна ўдарыла драпежніка ў грудзі. Каршун выпусціў качаня.

Яно ўпала ў ваду і схавалася ў чароце. Старая качка зрабіла яшчэ некалькі кругоў над ракой. Потым апусцілася на ваду і знікла ў тым жа месцы, дзе і качаня.

Прыкладны план.

1. Каршун!

2. Маці выратоўвае сваё дзіця.

3. Качка каля качаняці.

Ласі.

Ласіха з ласянём начавалі ў густым асінніку. Блізка ад іх хруснуў снег Гэта былі ваўкі. Ласі кінуліся ўцякаць.

Яны выскачылі на паляну. Там стаяла лясная старожка. Ласі забеглі ў адчыненыя вароты. Яны забіліся ў далёкі куток двара.

Ваўкі пастаялі каля варот і павярнулі назад.

Небяспека мінула. Ласі зноў пайшлі ў лес.

3 таго часу яны часта прыходзяць да старожкі.

Прыкладны план.

1. Начлег

2. Ваўкі.

3. Ласі схаваліся каля старожкі.

13. Складзіце апавяданне на тэму: "Як выходзяць мама з татам у агарод, то і мне яна лапатку падае".

Сказ. Апавядальныя, пытальныя, клічныя

і пабуджальныя сказы

 

1. Прачытайце сказы. Каму адрасаваны гэтыя выказванні? Які агульны сэнс маюць усе сказы?

Будзь ветлівым. Абараняй малодшых. Умей ладзіць з людзьмі. Паважай старэйшых. Вучыся старанна. Беражы кнігі.

Прачытайце ўслых гэтыя пабуджальныя сказы з такой інтанацыяй, каб яны сталі клічнымі. Запішыце іх.

2. Прачытайце, вылучаючы голасам кожны сказ. Захоўвайце ад-
паведную інтанацыю пры чытанні кожнага сказа.

Ната маму любіць надта.

Мама мые раму.

Ходзіць мама ў краму.

I ў дачушкі Наты

Цэлы дзень заняты.

То шукае маму,

То гукае маму:

—Мама, дзе піжама?

—Мама, дзе панама?

—Мама, дзе праграма?

Мама.

Мама.

Мама.

Ледзь прачнецца Ната,

Шуму поўна хата,

Поўна шуму, гаму,

Бо дачушка Ната

Надта любіць маму! Р. Барадулін

3. Падзяліце тэкст на сказы.

Адважны хлопчык.

На мосце сядзелі дзеці яны весела размаўлялі, смяяліся раптам адна дзяўчынка пахіснулася і паляцела у ваду плаваць дзяўчынка не ўмела і адразу пайшла на дно у тую ж хвіліну нехта кінуўся ў ваду гэта быў Саша ён выратаваў дзяўчынку.

4. Дыктоўка.

Першы палёт у космас.

Была сонечная раніца. Дарослыя пайшлі на работу. Дзеці спяшаліся ў школу.

I раптам па радыё перадалі важнае паведамленне. Чалавек на паветраным караблі падняўся ў космас. На небе ярка гарэла сонца і свяцілі вялікія зоркі. Чалавек ляцеў вакол зямлі.

Хто ж ён быў, гэты адважны герой? Юрый Аляксеевіч Гагарын. (52 словы.)

Пераказы.

Цёплы грыб.

Пад ялінкай сядзеў стары баравік. Век яго ўжо канчаўся. Нага скрывілася, высахла і ледзь трымала на сабе шырокую шапку.

Я хацеў збіць яго нагой, ды ў гэты момант з-пад грыбка шмыганула мышка.

Я прысеў каля баравіка, зірнуў пад шапку і здзівіўся. Там былі і матылёк, і вусень, і страказа, і конік, і жучкі. Нават жабка была. Як у тым церамку.

Я дакрануўся пальцамі да грыба. Ён цеплы, а дзень быў халодны. 3 раніцы імжэў дождж. Таму грыб і сабраў пад шапку лясных жыхароў.

Прыкладны план.

1. Стары грыб.

2. Мышка пад грыбам.

3. Церамок.

4. Цёплы грыб.

Пытанні.

1. Дзе сядзеў стары грыб?

2.Як ён выглядаў?

3. Хто схаваўся пад яго шапкай?

4. Чаму лясныя жыхары знайшлі прытулак пад грыбам?

Дайце імя хлопчыку, напішыце пераказ ад яго імя.

Сіні касцюмчык.

У першы дзень заняткаў настаўніца распытвала, як дзеці правялі летнія канікулы.

Хлопчыкі наперабой расказвалі пра розныя здарэнні. Маўчаў толькі Коля.

Настаўніца спытала хлопчыка, чаму ён маўчыць. Коля адказаў, што ў яго няма нічога цікавага. Летам ён быў у вёсцы. Разам з вясковымі дзецьмі палоў у калгасе грады, абганяў бульбу, сушыў сена. Усіх іх прэміравалі кніжкамі. Хлопчык паказаў кніжку з надпісам ад праўлення калгаса. I яшчэ Колю далі прэмію — сіні касцюмчык.

Усе вучні з павагай глядзелі на Колю.

Прыкладны план.

1. Першы дзень заняткаў у школе.

2. Расказ дзяцей пра летні адпачынак.

3. Расказ Колі.

4. Павага да Колі.

 

6. Дапішыце апавяданне па яго пачатку. Запішыце назву апавядання.

Вясна. Зялёным адзеннем убраўся лес. Зацвіла на ўзлеску чаромха. Люда і Каця...

 

Дзейнік і выказнік. Галоўныя і даданыя

Члены сказа

1. Складзіце сказы. Замест пытання пастаўце патрэбнае слова.

Дарога абсаджана (чым?)... Ад дажджу жучок схаваўся (пад што?)... Калгаснікі сабралі (што?)... Дзяўчынка палівае (што?)... Маляры пачалі бяліць (што?)... Паляўнічы заўважыў (каго?)... Нізкія воблакі плывуць (над чым?)

2. Дапоўніце даданыя сказы адным-двума словамі. Запішыце ска-
зы. Падкрэсліце галоўныя члены сказа.

Празвінеў званок. Вучні сабраліся. Пачаўся ўрок. Дзеці рашаюць. Міша адказвае. Вучні запісваюць.

3. Дыктоўкі.

Школа.

Першага верасня мы прыйшлі ў новую школу. Раней мы вучыліся ў школе на другім канцы вёскі. Там было цесна. Вучыліся ў дзве змены.

Зараз новая школа стала для нас родным домам. Мы любім сваю школу. Шануем школьную мэблю. Дзяжурныя сочаць за чысцінёй. У нас заўсёды чыста, ўтульна. Зімою ў класах цвітуць прыгожыя кветкі. Прыемна вучыцца ў такой школе і кожны з нас стараецца добра вучыцца. (66 слоў.)

Дары восені.

Прыйшла грыбная пара. Танканогія апенькі абляпілі старыя пні. Імшары стракацяць сыраежкамі. Пад соснамі падымаюць мох каранастыя зухаватыя баравікі.

Паспелі і лясныя яблыкі.

Дажджом сыплюцца з дуба буйныя і важкія жалуды. А ў балотах зіхацяць румяныя сакавітыя журавіны. (39 слоў.)

Паводле Б. Сачанкі

Пераказы

Вясёлая паездка.

Сям'я Дуравых часта ездзіла са сваімі звярамі ў другія гарады. Жывёлы і людзі ехалі ў таварных вагонах.

У кутку вагона мама будавала кватэру. Сцены з цюкоў сена. У сцяне акенца. Яго закрывала марля.

Прачнецца Наташа рана, адчыніць акенца. Сланіха Лілі ўжо чакае сваю маленькуіо сяброўку. З'есць Лілі яблык і трасе галавой. Дзякуе.

Часта ў вагон заходзілі людзі. Дураў рабіў спектакль. Сабака рашаў эадачы. Мядзведзь скакаў. Весела было ехаць!

Прыкладны план.

1. Паеэдка ў таварным вагоне.

2. Кватэра ў кутку.

3. Раніца Наташы

4. Спектаклі.

Салодкі хлеб.

(Туркменская народная казка.)

Сын сабраўся ў лес па дровы. На дарогу маці дала яму акрайчык хлеба. Нічога іншага ў іх доме не было. Яна наказала, каб сын не еў, а чакаў, пакуль хлеб не стане мёдам.

Загарнуў хлапец акрайчык у хустку, паклаў за пазуху, пайшоў. Да поўдня працаваў. Стаміўся. Есці захацеў. Разгарнуў хустачку, а хлеб яшчэ ў мёд не ператварыўся. Хлапец зноў за сякеру ўзяўся. Цэлую сцяну дроў насек.

Ну, цяпер, пэўна, хлеб мёдам стаў. Але і на гэты раз хлеб застаўся хлебам. Не сцярпеў сын і адкусіў ад акрайчыка. Хлеб сапраўды быў салодкі, як мёд.

Прыкладны план.

1. Наказ маці.

2. Хлеб яшчэ не мёд.

3. Салодкі хлеб.

Пытанні.

1. Што дала маці сыну на дарогу?

2. Што яна сказала?

3. Як паставіўся сын да матчынага наказу?

4. Чаму ж хлеб быў салодкі?

5. Складзіце апавяданне на тэму

"3 кожным днём усё гучнеюць птушыныя размовы".

Паўтарэнне

Дыктоўкі.

Сябры.

Косця Шамелаў і Віця Тамашоў — сябры. Яны жывуць у адным доме. Хлопчыкі разам ходзяць у школу, сядзяць за адной партай. Косця і Віця разам вучаць урокі. Сёння Віця захварэў і не быў у школе. Пасля заняткаў да яго прыйшоў Косця. Вельмі рады быў сябру Віця. (46слоў.)

Пчолы гудуць на дождж.

Першымі адчуваюць дождж не пчолы, а кветкі. Перад дажджом яны выдзяляюць многа салодкага соку. Пах соку прываблівае пчол. Яны чародкамі ўюцца над кветкамі, спяшаюцца сабраць больш мёду.

У лесе кісліца таксама адчувае дождж. Перад дажджом яе лісточкі апускаюцца да сцябла. Яны быццам хочуць схавацца ад непагоды. (50 споў.)

Кантрольныя работы

Пераказ.

Рагаты злодзей.

Сымон заўзяты аматар бярозавага соку. Прыйшоў ён па сок, а ў вядры пуста.

Назаўтра Сымон устаў рана і яшчэ прыцемкам дабраўся да лесу. Вядро было поўнае. Сымон задаволена ўсміхнуўся, схаваўся ў хмызняку і стаў чакаць злодзея.

Прайшло з паўгадзіны. Развіднела. Першыя промні сонца заслізгалі па вершалінах дрэў.

Скора ў глыбіні лесу пачуўся трэск сухіх галін. Сымон насцярожыўся. На паляну выйшаў лось. Рагаты падышоў да бярозы і пачаў піць з вядра. Піў ен доўга. Пасля агледзеўся па баках і рушыў далей. Сымон любаваўся ласём, потым забраў вядро, а замест яго прынёс начоўкі.

Прыкладны план.

1. Аматар бярозавага соку.

2. Хто выпіваў бярозавік?

3. На паляне — лось.

4. Рагатызлодзей.

 

2. Дыктоўкі.

Бяроза.

На палянцы сярод лесу расла высокая бяроза. Якая яна прыгожая! Ствол у яе белы, лісцейкі дробныя зяленыя. Вясною на бярозе паміж лісткамі выраслі маленькія кветкі. Кветкі засохлі. 3 іх высыпаліся крылатыя зярняткі. Вецер падхапіў адно зярнятка і панёсяго. Далёка ад бярозкі ўпала зярнятка ў зямлю. Пайшоў дождж. Зярнятка набракла і пусціла маленькі карэньчык. 3 маленькага зярняці пачала расці бярозка. (61 слова.)

Вясна.

Наступіў май. Надышлі цеплыя дзянькі. Сонца грэла з кожным днём усё мацней і мацней. Маладая траўка расла як на дражджах.

Дзеці ўсім класам адправіліся ў лес. Хораша там у гэтую пару! Прыгожа выглядалі дрэвы. Яны апрануліся ў зялёнае а