XI. Абагульненне Крыжаванка

        8             1. Што пабудаваў заснавальнік Мінска? (Млын.) 2. Як яго (заснавальніка) звалі? (Менеск. 3. Які горад стаіць на рацэ Сож? (Гомель.) 4. 3 чаго малолася мука на млыне ў Менеска? (3 камення.) 5. У якую частку сутак раз'язджаў Менеск? (Поўнач.)
      1 М Л Ы Н      
      2 М Е Н Е С К  
        3 Г О М Е Л Ь
  4 К А М Е Н Н Я    
  5 П О Ў Н А Ч      
        6 Д У Ж Ы Х  
7 П Л Ы Т Ы          
 

6. Якіх людзей браў у сваю дружыну Менеск? (Дужых.)

7. Што плыло па Сожы? (Плыты.)

— Прачытайце слова, якое атрымалася пад лічбай 8. (Легенды.)

XII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Што вы даведаліся аб легендах?

— Якая легенда вам больш спадабалася?

— Што найбольш зацікавіла вас на ўроку?

— Ці не сумавалі вы на ўроку?

XIII. Дамашняе заданне(с. 19-20)

Падрыхтаваць выразнае чытанне легенд.

 


Тэма: БЕЛАРУСКАЯ КАЗКА «КАТОК-ЗАЛАТЫ ЛАБОК»

Мэты:

Ø пашыраць веды вучняў аб беларускіх народных казках, іх жанравых асаблівасцях;

Ø фарміраваць уменне вызначаць жанравыя асаблівасці казкі, правільна І асэнсавана чытаць тэкст уголас і моўчкі, вылучаць у тэксце і тлумачыць значэнне слоў, якія з'яўляюцца вобразна-выяўленчымі сродкамі, удасканальваць уменне чытаць па асобах;

Ø стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў,

Ø уменняў аналізаваць і параўноўваць літаратурныя творы;

Ø стварыць умовы для фарміравання ў дзяцей навыкаў працавітасці.

Тып урока: урок-разважанне.

 

 

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Крыжаванка

1. Што бывае ў пустой кішэні? (Дзірка.) 2. Што расце на бярозе: яблык ці груша? (Нічога.) 3. Што знаходзіцца ўперадзе зямлі? (Літара З.) 4. Што ў грыба на назе? (Капялюш.)             6            
  1 Д З І Р К А          
2 Н І Ч О Г А            
          3 З            
          4 К А П Я Л Ю Ш
  5 Ш К О Л А            
 

5. Месца, куды дзеці ходзяць за ведамі. (Школа.)

— Зараз прачытайце слова, якое атрымалася па вертыкалі пад лічбай 6. (Казка.)

— Ці здагадаліся вы, аб чым мы будзем весці гаворку на ўроку? (Аб казцы.)

II. Знаёмства з новай тэмай

— Што вы ведаеце пра казку? (Адказы вучняў.) Паведамленне настаўніка

Казка— вуснае народнае апавяданне. Людзі марылі аб шчасці, аб перамозе дабра над злом, аб цудоўным краі, дзе яны хацелі б жыць, 1 перадавалі тое з вусчаў у вусны, ад аднаго пакалення ў другое — так і ўзнікла народная казка.

Адну з іх мы прачытаем сёння на ўроку. А называецца яна «Каток-залаты лабок» (с. 22-25).

III. Чытанне казкі настаўнікам

— Чым прывабіла вас казка?

Бюро даведак:

зацірка — ежа, згатаваная з мукі і малака (суп);

дзежка — драўляны посуд для замешвання цеста;

кабушка — кубелец.

IV. Чытанне казкі вучнямі

1. Чытанне «ланцужком» па сказу.

2. Знаходжанне ўрыўка да малюнка.

3. Чытанне па асобах, выключаючы словы аўтара.

Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)

  Раз-два-тры-чатыры-пяць, У лес пайшлі даўно гуляць. Ветрык дрэўцы там хістае,   Лісце на зямлю кідае, Мы хацелі іх зграбаць — Раз, два, тры, чатыры, пяць. Хадзьба на месцы. Падняць рукі ўеору, нахілы ўлева, управа. Імітацыя рухаў. Імітацыя рухаў.

V. Аналіз зместу твора

— Як жылі дзед з бабай?

— Што прапанавала баба дзеду?

— Што з гэтага атрымалася?

— Чым: дапамог каток дзеду з бабай?

— Як яны сталі жыць пасля гэтага?

— А чаму дзед з бабай не пайшлі на работу, каб зарабіць грошай? (Яны былі старыя.)

— Ці добра зрабіў каток?

— А вы маглі б зрабіць так, як зрабіў каток?

— А зараз падумайце, чым адрозніваюцца словазлучэнні залаты лабок і залаты лоб, залатое вушка і залатое вуха.

VI. Актуалізацыя ведаў вучняў

— Што агульнага паміж казкамі і легендамі, з якімі мы знаёміліся на мінулым уроку? (Іх аўтар — народ.)

— Давайце паслухаем легенды аб утварэнні Мінска, Гомеля. (Па групах — прачытаць легенды і зрабіць пераказ).

VII. Падвядзенке вынікаў урока. Рэфлексія

—Як вы думаеце, ці мог быць іншым пачатак і канец у казках

і легендах?

— Як звычайна пачынаюцца казкі? Як заканчваюцца?

— Падумайце, ці сустракалі вы ў іншых казках падобных дзеда

з бабай. («Казка пра рыбака і рыбку» А. С. Пушкіна.)

— У чым адрозненне паміж гэтымі казкамі? (У казцы «Каток-залаты лабок» адсутнічае сквапнасць.)

— Чаму пушкінская казка закончылася для герояў сумна, а казка, з якой мы пазнаёміліся сёння, — весела і радасна?

— А калі б вам выпала магчымасць папрасіць і атрымаць, што толькі пажадаеце, што б вы зрабілі: тое. што баба з казкі А. С. Пушкіна ці тое, што дзед з бабай з казкі «Каток, залаты лабок»? Чаму?

— Ацаніце сваю працу на ўроку.

— Надышоў час заканчваць урок. Дзякуй за працу.

VIII. Дамашняе заданне(с. 22-25)

Падрыхтаваць выразнае чытанне па ролях ўрыўка (на выбар) размовы дзеда і катка.

 


Тэма: КАЗКА «ЛІСІЦА I ГУСАК». Пазакласнае чытанне. Беларускія народныя казкі

Мэты:

Ø пашырыць веды вучняў аб беларускіх народных казках, іх жанравых асаблівасцях;

Ø фарміраваць уменне вызначаць жанравыя асаблівасці казкі, прагназаваць змест твора, пераказваць яго ад імя аднаго з персанажаў;

Ø удасканальваць уменне правільна і асэнсавана чытаць тэкст уголас і моўчкі, пашыраць аператыўнае поле чытання вучняў;

Ø садзейнічаць развіццю пазнавальнай актыўнасці вучняў, памяці і лагічнага мыслення.

Тып урока: урок-гульня.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант Гукавая размінка

Ла-ла-ла — казка зноў да нас прыйшла.

Ды-ды-ды — казцы рады мы заўжды.

Жы-жы-жы — казку нам перакажы.