II. Праверка дамашняга задання

— Калі людзі ўсміхаюцца? Дакажыце гзта словамі з тэксту казкі, якую вы чыталі дома.

— Што вырашыў зрабіць злы чараўнік? Што з гэтага выйшла?

— Раскажыце, што параіў добры чалавек чараўніку?

— Што дапамагло злому чараўніку стаць добрьш? Знайдзіце адказ у тэксце.

1 група: пераказ па састаўленым плане.

2 група: тлумачэнне адрозненняў паміж народнай і літарартурнай казкай.

III. Паведамленне тэмы ўрока

— Як вы думаеце, калі людзі ўсміхаюцца, якія яны? (Шчаслівыя)

— А што трэба чалавеку для шчасця? (Мірнае жыццё.)

—Ці можам мы так сказаць пра сваё жыццё?

—А дзе мы жывём?

—Чым з'яўляецца для нас Беларусь?

— Ці здагадаліся вы, над чым мы будзем працаваць сёння на ўроку?

— Сёння мы пазнаёмімся з апавяданнем Артура Вольскага «Беларусь — мая Радзіма» (с. 42-43).

IV. Чытанне апавядання «Беларусь — мая Радзіма» настаўнікам

— Як пісьменнік ставіцца да сваёй Радзімы? Бюро даведак:

лунаць — плаўна лятаць, рухацца ў паветры;

скарб — клад;

нетры — глыбіні зямлі;

бараніць рус. защищать.

V. Чытанне апавядання вучнямі

1. Камбінаванае чытанне (настаўнік і вучні чытаюць хорам).

2. Чытанне «ланцужком» па сказе.

VI. Аналіз зместу твора

— Як мы называем сваю краіну? (Беларусь, Радзіма, Бацькаўшчына.)

— Растлумачце значэнне слова Бацькаўшчына.

— Чаму нашу краіну называюць яшчэ і «зямлёй пад белымі крыламі»?

— Чым багата наша зямля? Што з'яўляецца галоўным скарбам Беларусі?

— Людзі якіх нацыянальнасцей жывуць у Беларусі? Што яны ўсе разам складаюць? (Беларускі народ.)

— Што павінен рабіць кожны чалавек, каб яго краіна была багатай і моцнай?

VII. Са скарбонкі народнага слова

— Растлумачце прыказкі (запісаць на дошцы):

1. Родная зямля мякчэй чужой пярыны.

2. Той герой, хто за Радзіму гарой.

3. Бацькаўшчыны не купляюць і не прадакшь.

VIII.Х в і л і н к а а д п а ч ы н к у (пад музыку)

Практыкаванні для ўмацавання мускулаў шыі, спіны, рук, ног.

IX. Гутарка з класам

— Паглядзіце на карту (размешчана на дошцы). Што абазнача; зялёны колер на ёй? А блакітны?

— А вось тут (паказаць на карце) — наша Беларусь, наша Радзіма

— Якой можна назваць нашу краіну? (Сінявокай, таму штс многа рэк, азёр; краінай лясоў.)

— Ці можа такі край уяўляць сабой таямніцы?

— А на гэтае пытанне адказ падказала нам Зоська Верас у вершы «Чароўны край» (с. 44-45).

X. Чытанне верша «Чароўны край» настаўнікам Бюро даведак:

мяжа — вузкая палоска неўзаранай зямлі паміж участкамі; жыта красуе — каласіцца;

кнігаўка — птушка (рус. чибис). (Паказаць малюнак.)

згадай — успомні.

XI. Чытанне верша вучнямі

1. Чытанне «ланцужком» (кожны заканчвае на тым месцы, дзе павінна быць паўза).

2. «Скачкі» (чытанне праз слова).

XII. Аналіз зместу твора

— Пра каго пазтэса расказвае ў вершы?

— Куды яна вядзе сына? (Паказаць чароўныя краявіды.)

— Якім пачуццём насычаны верш (радасным, сумным, заміла ваным)?

— Як трэба чытаць верш, павольна ці хутка?

XIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Як мы называем сваю краіну?

— Які наш край? Людзі якіх нацьганальнасцей жывуць у Беларусі:

— Як трэба ставіцца да сваёй Радзімы?

— Якое пачуццё выклікала ў вас праца на ўроку?

— Што б вы хацелі яшчэ пачуць, аб чым даведацца?

— Ці цяжка вам было працаваць?

— Вы добра працавалі. Дзякуй за працу.

XIV. Дамашняе заданне(с. 42-43)

Заданне па групах:

1 група: вывучыць верш на памяць;

2 група: падрыхтаваць выразнае чытанне апавядання.


Тэма: Радзіма мая дарагая… ВАСІЛЬ ВІТКА «ТВОЙ РОД, ТВАЯ РАДЗІМА», ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН «КРАЙ МОЙ»

Мэты:

Ø удасканальваць навык выразнага чытання, уменне правільна і асэн-савана чытаць уголас, асэнсоўваць значэнне прыказак і прымавак, з іх дапамогай вызначаць галоўную думку твора;

Ø развіваць уменне эмацыянальна ўспрымаць тэкст, вызначаць эма

Ø цыянальны настрой аўтара твора;

Ø садзейнічаць выхаванню любві да Радзімы, гонару за яе людзей і багацці, фарміраванню жадання вывучаць гісторыю свайго роду.

Тып урока: традыцыйны.

 

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

— Празвінеў званок на ўрок. Хай гэты час прынясе вам радасць зносін, напоўніць сэрцы высакароднымі пачуццямі.