Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.

Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.

1. Дайце азначэнне тэрміну “білінгвізм”.

2. Назавіце аспекты білінгвізму і ахарактэрызуйце кожны з аспектаў.

3. Дайце азначэнне тэрміну “інтэрферэнцыя”.

4. Пералічыце асноўныя віды інтэрферэнцыі.

5. Ахарактэрызуйце акцэнтуацыйны і фанетычны віды інтэрферэнцыі.

4. ПрактычнЫЯ заданні:

1. Перакладзіце словы на беларускую мову. Параўнайце месцы націску ў рускай і беларускай мовах.

Бородавка, кишка, диспансер, железа, заусеница, кариес, коклюш, мизинец, слюна, спина, усы, одноразовый, алкоголь, вес, генезис, договор, документ, знахарь, истерия, кашлять, квартал, маленький, мышление, ножницы, накидка, ноздря, пожилой, паралич, седой, слабый, угореть, щипцы.

2. Перакладзіце словы на беларускую мову. Якія фанетычныя асаблівасці беларускай мовы адлюстраваны ў гэтых словах?

Ребро, корешок, рентген, щека, рефлекс, венозный, кровотечение, ортопедический, десна, тетрациклин, карантин, дибазол, брюшина, череп, четырехкамерный, чихание, орган, щетина, протезирование, ухо, глаукома, терапевт, аутотренинг.

 

3.Назавіце словы, у якіх вымаўляецца гук [й].

Раз’юшаны, універсітэт, ідэя, сястра і брат, перадінфарктны, украінскі, спакой, прыслоўе, яліна, каньён.

 

4. Назавіце словы, у якіх вымаўленне не супадае з напісаннем.

 

Песня, дажджы, разьба, згінуць, перадатчык, стараешся, не мог, палескі, студэнцтва, цвярдыня, з намі, схітрыць, змярканне, фашысцкі, праз жыта, выязджаць, сядзьце.

5. Назавіце словы, у якіх правільна прадстаўлена транскрыпцыя.

Барацьба - [барадз’ба];

не хоча - [н’э хоча];

не просіць - [н’а прос’іц’];

без ласкі - [б’аз ласкі];

дождж - [дошч];

з’езд - [з’йэст];

трыялет - [трыал’эт];

радыё - [радыйо];

ёд - [й’од];

у куртцы - [у куртцы];

аб’язджаць - [абйажджац’];

падпісчык - [патп’ішчык].

5. Выстаўленне выніковых адзнак.

 

Заключная частка.

 

V. Літаратура

Асноўная:

1. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя: Вучэбн. дапам. для педагагічных ВНУ / Г.Ф. Андарала, В.А.Бекіш, С.К.Берднік і інш.; Пад рэд. Л.М.Грыгор’евай. –Мн.: Вышэйшая школа, 1994. – 367 с.

2. Абабурка М. В. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.

3. Бадзевіч З. І., Сямешка Л. І., Шкраба І. Р. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

4. Сіўковіч В.М. Сучасная беларуская мова: даведнік / В.М. Сіўковіч. – Мн.: УніверсалПрэс, 2005. – 304с. – (Серыя “Слоўнікі, даведнікі”).

Дадатковая:

1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

2. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 2005.

3. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мн., 1997.

 

 

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

 

 

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

_____________________________

 

Пратакол №__________________

 

 

Метадычная распрацоўка для студэнтаў №7

па курсе“Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

І курса лячэбнага факультэта

 

Тэма: Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

 

 

Час: 75 хвілін

 

 

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

1. Вучыцца аналізаваць сучасныя ўзоры беларуска-рускай інтэрферэцыі.

2. Замацаваць на практыцы веды аб нормах сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

3. Развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы ва ўмовах білінгвізму.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дадактычны матэрыял па тэме.

III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў. Из программы

1. Марфалагічная інтэрферэнцыя.

2. Лексічная інтэрферэнцыя.

3. Марфемная (словаўтваральная) інтэрферэнцыя.

4. Сінтаксічная інтэрферэнцыя.

IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў. Что спрашиваем на занятии

1. Ахарактэрызуйце марфалагічны від інтэрферэнцыі. Прывядзце прыклады.

2. Ахарактэрызуйце лексічны від інтэрферэнцыі. Прывядзце прыклады.

3. Ахарактэрызуйце марфемны (словаўтваральны) від інтэрферэнцыі.

4. Ахарактэрызуйце сінтаксічны від інтэрферэнцыі.

МАтэрыял для самападрыхтоўкі

1. Марфалагічная інтэрферэнцыя - выпадкі інтэрферэнцыі граматычных правіл. Да яе адносім:

Напрыклад, несупадзенне ў родзе назоўнікаў ў рускай і беларускай мовах: ж.р. м.р. ж.р.

злая собака (рус.) і злы сабака (бел.), древняя рукопись (рус.) і

м.р. м.р. ж.р.

старажытны рукапіс (бел.), высокий тополь (рус.) – высокая таполя (бел.),

ж.р. м.р.

серая пыль (рус.) – шэры пыл (бел.) і іншыя назоўнікі: боль, медаль, гусь, палын, яблык, кава, цень і г.д.;

Несупадзенне ў ліку: клопат, клопаты (бел.) – хлопоты (рус.); аб’едкі, аб’едак (бел.) – объедки (рус.); крупа (рус.) – крупы (бел.), овощи (рус.) – гародніна (бел.), фрукты (рус.) – садавіна (бел.), грудь (рус.) – грудзі (бел.), дверь (рус.) – дзверы (бел.), дрожь (рус.) – дрыжыкі (бел.), поведение (рус.) – паводзіны (бел.), часы (рус.) – гадзіннік (бел.)

У якасці марфалагічных варыянтаў у беларускай мове ўжываюць словы: зала (ж.р.) і зал (м.р.), замша (ж.р.) і замш (м.р.), клавіша (ж.р.) і клавіш (м.р.), каромысел (м.р.) і карамысла (н.р.), кішэня (ж.р.) і кішэнь (ж.р.)

Марфалагічнымі варыянтамі прызнаюцца таксама назоўнікі назвы маладых істот: ягня – ягнё, шчаня – шчанё, птушаня – птушанё і інш.

У некаторых выпадках зафіксаваная ў слоўніку граматычная форма слова не адпавядае ў моўнай практыцы (напрыклад, ў ТСБМ “дзякуй” у форме н.р., г.зн, “вялікае дзякуй” – нарматыўнай павінна лічыцца форма м.р. “вялікі дзякуй”).

Найбольш складанае пытанне – ужыванне назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным і месным склонах.

У родным склоне ужываюцца канчаткі:

-а, -я

- калі назоўнік абазначае канкрэтны прадмет (дома, інстытута, стала, пня, нажа, ствала і інш.);

- калі назоўнік абазначае асобу ці жывую істоту, а таксама часткі цела чалавека і жывёлы (дойліда, цесляра, муляра, чалавека, ката, каня, носа, рота, зуба, але твару і інш.);

- калі назоўнік абазначае геаграфічнае ці астралагічнае паняцце, населены пункт, назву мясцовасці (Віцебска, Гомеля, Марса, месяца, узгорка, бугра і нш.);

- калі назоўнік абазначае прадпрыемствы, установы, арганізацыі (завода, універсітэта, прафсаюза і інш.);

- калі назоўнік абазначае тэрмін ці прафесійнае паняцце (сінтаксіса, тангенса, прыметніка і інш.);

- калі назоўнік абазначае адзінкі вымярэння, вагі, пэўныя прамежкі часу і назвы грашовых адзінак (метра, літра, кілаграма, тыдня, ампера,франка, даляра, рубля і інш.);

- калі назоўнікі абазначаюць назвы месяцаў года (верасня, снежня, жніўня і інш. за выключэннем люты) і дзён тыдняў (чацвера, панядзелка, аўторка);

Слова год ужываецца ў залежнасці ад кунтэксту (поры года, але год ад году).

-у, -ю

- калі назоўнік абазначае абстрактнае паняцце (жалю, болю, суму, голаду і інш.);

- калі назоўнік абазначае напрамкі ў літаратуры, мастацтве, філасофіі (рамантызму, класіцызму, рэалізму, кубізму і інш.);

- калі назоўнік абазначае грамадска-палітычнае паняцце (феадалізму, капіталізму, камунізму і інш.);

- калі назоўнік абазначае з’явы прыроды (снегу, дажджу, грому, шторму, галалёду, граду і інш.);

- калі назоўнік абазначае праторавае і часавае паняцце (абшару, шляху, стэпу, лугу, часу і інш.);

- калі назоўнік абазначае рэчыва і хімічны элемент (цукру, мёду, крухмалу, напою, спірту, джыну, хлору, ёду і інш., але аўса, хлеба, жаўтка);

- калі назоўнік абазначае зборнае паняцце (лесу, саду, хмызняку, дубняку, хвойніку, чаю, мурашніку і інш.)

У месным склоне згаданыя назоўнікі маюць канчаткі:

: у назоўніках з цвёрдай асновай і з асновай на [г]. Пры гэтым у асобных выпадках магчыма чаргаванне канцавых зычных асновы [г],[х] // [з],[с] (на дубе, на сходзе, на стале, на снезе і інш.); у назоўніках-імёнах і прозвішчах асоб мужчынскага полу з асновай на цвёрды і на -аў, -оў (пры Куляшове, пры Паўлаве, пры Смірнове і інш.);

: у назоўніках з асновай на мяккі (на кані, на пні, пры акуні і інш.);

: у неасабовых назоўніках з асновай на зацвярдзелы (у бары, на кірмашы, на продажы і інш.);

: у асабовых назоўніках з асновай на мяккі (пры кавалю, пры Васілю, пры Кастусю і інш.);

: у асабовых назоўніках з асновай на зацвярдзелы і ў асобных выпадках з асновай на цвёрды зычны (пры друкару, пры чытачу, пры Мележу і інш.);

У асабовых назоўніках кшталту брат, сын, салдат апошнім часам пашыраецца ва ўжыванні канчатак . Пакуль што нарматыўнымі лічыцца канчатак і (пры сыну і пры сыне).

Паслядоўна на заканчваюцца злучэнні кшталту на хаду, на віду (бо па значэнню набліжаюцца да прыслоўяў).

З канчаткам ўжываюцца шматлікія іншамоўныя назоўнікі: фланг, штрых, айсберг, сцяг, гамбург, Цюрых, Ганконг і інш. Але назоўнік Пецярбург можа ўжывацца з , паколькі даўно асвоены мовай (можа і канчатак , але пажадана ).

З канчаткам -у ўжываюцца назоўнікі мех, мох (у імху), дух.

Адзінай нарматыўнай формай для назонікаў мост, кут, млын будзе канчатак (на мосце, на куце, на млыне).

Назоўнікі кшталту спіс, запіс, летапіс і г.д. маюць выключна канчатак (у спісе, у запісе, у летапісе).

Назоўнік двор у залежнасці ад лексічнага значэння мае канчаткі і . Канчатак назоўнік двор мае, калі рэалізуе значэнне “месца каля будынкаў” (Дзеці гулялі на школьным двары. У двары дома шмат дзяцей.) Канчатак – “па-за межамі памяшкання, на свежым паветры” (На дварэ ішоў дождж. На дварэ восень.)

Назоўнік круг у беларускай мове ўжываецца ў адным значэнні “тое, што нагадвае форму круга або геаметрычная фігура”. Нарматыўным з’яўляецца канчатак . Пашыранае значэнне “у кругу сяброў” , “у крузе сяброў” не з’яўляецца нарматыўным. Галоўным трэба лічыць “у коле сяброў”.

 

Пад лексічнай інтэрферэнцыяй разумеюць выкарыстанне ў тэкстах на адной з моў раўназначных слоў другой мовы.

Лексічны ўзровень мовы найбольш рухомы і паддаецца зменам. Значная колькасць слоў ужываецца ў мове як бы па энерцыі, без уліку нацыянальных адметнасцей мовы. Недарэчным трэба лічыць спалучэнне хатнія жывёлы і выкарыстоўваць замест яго натуральнае свойскія жывёлы, замест пашыранага ў мове сметанковае масла і расліннае масла трэба ўжываць адпаведна масла і алей. Не трэба выкарыстоўваць у беларускай мове назоўнік напітак, які нічым не матывуецца. Нарматыў – напой. Гэта слова фіксуецца яшчэ у слоўніку ў 1872 года. У беларускай мове ёсць іншыя словы, ўтвораныя паводле гэтай мадэлі: настой, вадапой, надой, запой і інш.

Трэба лічыць неадпаведным літаратурнай мове прыметнік знешні, які з’яўляецца своеасаблівай кантаментацыяй двух слоў: беларускага з і рускага нешні. Але ў рускай мове існуе слова вне. Формы зне ў беларускай мове няма. Таму замест згаданага слова варта было б ужыць уласнабеларускую форму вонкавы. Такім чынам знешні выгляд лепш гучала б як вонкавы выгляд. Пашыраныя спалучэнні разбіць сад, разбіць палатку адпаведна пасадзіць сад і паставіць палатку.

1. Марфемная (словаўтваральная) інтэрферэнцыя адлюстроўвае “накладанне” на слова адной мовы марфемнай (словаўтваральнай) мадэлі, структуры слова. Марфемная інтэрферэнцыя з’яўляецца характэрнай для блізкароднасных моў.

Напрыклад, утварэнне дзеепрыметнікаў незалежнага стану прошлага часу (аснова дзеяслова прошлага часу+суфіксы -ўш-, -ш- + канчаткі прыметнікаў). Шыпячыя суфіксы пажадана не ўжываць, замяняць суфіксам -л- (пачырванелы, а не пачырванеўшы; збялелы, пасівелы, парослы, зляжалы). Дзеепрыметнікі з суфіксам -л- набліжаюцца да прыметнікаў.

Пры перакладзе тэкстаў на беларускую мову трэба карыстацца не палітарным перакладам, калькаваннем, а прыемам падбору адпаведнікаў (представлялся колеблющейся массой – здаваўся хісткай масай, прохватывающий ветерок над шумящей рекой – пранизлівы ветрык над гаманлівай ракой; вещества, стимулирующие рост – стымулятары росту; туристы, двигавшиеся одни – турысты, яны рухаліся адны; расказывающие – апавядальнікі і інш.)

2. Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Разумеюць асаблівасці пабудовы сінтаксічных канструкцый, а таксама правільнасць выкарыстання прыназоўнікаў. На сінтаксічным узроўні надзвычай выразна выяўляюцца нацыянальныя адметнасці кожнай мовы.

Асноўныя нарматыўныя нормы беларускай мовы:

- дзеясловы ветлівасці дзякаваць, выбачаць, дараваць утвараюць канструкцыю з давальным склонам назоўніка ці займенніка (дзякаваць сябру, дараваць брату);

- дзеясловы руху пайсці, паехаць, а таксама дзеясловы волевыяўлення выправіць, паслаць пры абазначэнні мэты дзеяння ўтвараюць сінтаксічную канструкцыю з прыназоўнікам па і вінавальным склонам назоўніка ці займенніка (пайсці па грыбы, паехаць па доктара, паслаць па бацьку);

- дзеяслоў хварэць і прыметнік хворы утварае сінтаксічную канструкцыю з прыназоўнікам на і формай вінавальнага склону назоніка (хварэць на ангіну, хворы на грып);

- дзеясловы здзеквацца, жартаваць, кпіць, насміхацца, дзівіцца ўтвараюць сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам з і формай роднага склону назоўніка ці займенніка (здзеквацца з сябра, дзівіцца з суседа, жартаваць з яе);

- дзеясловы жаніцца, ажаніцца ўтвараюць сінтаксічную канструкцыю з прыназоўнікам з і формай творнага склону назоўніка ці займенніка (ажаніцца з ёй);

- пры абазначэнні прыблізнай адлегласці да чаго-небудзь выкарыстоўваюць сінтаксічныя канструкцыі : прыназоўнік за + форма вінавальнага склону колькасна-іменнага спалучэння (за два крокі ад прыпынку);

- пры наяўнасці формы вышэйшай ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя абавязковай з’яўляецца канструкцыя з прыназоўнікам за, а таксама прыназонікам ад і злучнікам як, чым (брат старэйшы за сястру (ад сястры, чым сястра, як сястра);

- ненарматыўным трэба лічыць ужыванне спалучэння на Беларусі. Правільна – у Беларусі (калі востраў, акружаны вадой – на Кіпры); Спалучэнне на Віцебшчыне, на магілёўшчыне нарматыўнае, таму што уваходзіць у паняцце рэгіёну;

- трэба пазбягаць у літаратурным мове прыназоўніка аб і выкарыстоўваць на яго месцы прыназоўнік пра (пра падарожжа, пра навіны, пра надвор’е). Між тым выкарыстанне прыназоўніка аб абгрунтавана ў наступных выпадках:

- калі ўказваецца на тое, што хто-небудзь ці што-небудзь у працэсе руху сутыкаецца, збліжаецца з кім-небудзь ці чым-небудзь (дождж б’ецца аб хвалі ракі)

- калі ўказваецца на прадмет харчавання ва ўстойлівых спалучэннях (аб адной вадзе сыты не будзеш, аб малаку ног не павалаку і інш.)

- пры ўказанні на дзеянне, якое адбываецца на працягу пэўнага прамежку часу (вярнуўся з горада аб адзін дзень)

- у афіцыйна-справавым, навуковым і публіцыстычным стылях (Закон “Аб свабодзе друку”, Палажэнне аб факультэце, Кодэкс Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях”).

V. Літаратура

Асноўная:

1. Абабурка М. В. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.

2. Азарка В. У., Васілеўская А. С., Круталевіч М. М. Беларуская мова: Спецыяльная лексіка. – Мн., 2004.

3. Бадзевіч З. І., Сямешка Л. І., Шкраба І. Р. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

4. Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. – Мн., 2003.

5. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 2005.

6. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мн., 1997.

 

Дадатковая:

1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

2. Шакун Л. М. Словаўтварэнне. – Мн., 1978.

 

 


УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

 

 

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

_____________________________

 

Пратакол №__________________

 

 

Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №7

па курсе“Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

І курса лячэбнага факультэта

 

Тэма: Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

 

 

Час: 75 хвілін

 

 

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

4. Пазнаёміць з паняццямі білінгвізму і моўнай інтэрферэнцыі.

5. Вучыць аналізаваць сучасныя узоры беларуска-рускай інтэрферэнцыі.

6. Развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дадактычны матэрыял па тэме.

ІІІ. Разлік вучэбнага часу:

№ пп Ход заняткаў Колькасць адведзенага часу ў хвілінах
1. Уводная частка.
2. Контроль исходного ўзроўню ведаў. Форма кантролю – тэставанне.
3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.
4. Выкананне практычных заданняў.
5. Выстаўленне выніковых адзнак.
6. Заключная частка.

IV. Агульныя метадычныя ўказанні

Выкладчык:

- забяспечвае выкананне ўсіх запланаваных у раздзеле пунктаў;

- арганізуе самастойную работу студэнтаў па выкананні практычнай работы, практыкаванняў.

Студэнты:

- удзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў, якія разглядаюцца на занятках;

- выконваюць практычныя заданні

 

V. ХОД ЗАНЯТКАЎ.

1. Уводная частка:

5. Арганізацыйны момант.

6. Вызначэнне мэтавай накіраванасці заняткаў.

2. Контроль исходного ўзроўню ведаў

Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.

1. Ахарактэрызуйце марфалагічны від інтэрферэнцыі. Прывядзце прыклады.

2. Ахарактэрызуйце лексічны від інтэрферэнцыі. Прывядзце прыклады.

3. Ахарактэрызуйце марфемны (словаўтваральны) від інтэрферэнцыі.

4. Ахарактэрызуйце сінтаксічны від інтэрферэнцыі.

7. ПрактычнЫЯ заданні:

1. Падбярыце адпаведны канчатак да назоўнікаў ў родным склоне адзіночнага ліку. Растлумачце іх правапіс.

Анальгін, дыспансер, літр, чалавек, грып, зуб, інтэрвал, год, радыкуліт, розум, грам, сакавік, актыў, азот, палын, стакан, мінімум.

 

2. Падбярыце адпаведны канчатак да назоўнікаў ў месным склоне адзіночнага ліку. Растлумачце іх правапіс.

Пеніцылін, артэрыя, тлушч, бялок, кішка, дыябет, здаўніца, хірург, канфлікт, мыш’як, назіранне, непрытомнасць, раўнавага, нага, вяха, альманах, лоб, алюміній.

 

3. Перакладзіце словы на беларускую мову.

Кардиограмма, биология, универсиада, радиотехника, коллекционер, бронхиола, траектория, авиационный, диатез, миома, ионизация, психиатр, пианино, библиографический, бактериолог, физиология, диапазон, эпидемиолог, радиационный, филиал, микробиология, ареал, биотоп, биолог, рацион, биомасса, реакция, потенциал, стационар, диаграмма, периодический, диаметр, антибиотик, биопсия, инициатива, бактериоз, диетический, специалист, вариант, социальный, олимпиада.

 

4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Параўнайце род назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Складзіце звязны тэкст з прапанаванымі словазлучэннямі.

Сладкое какао, черный кофе, душистый кориандр, глиняная посуда, целая пачка, кислый щавель, спелое яблоко, нестерпимая боль, жареный гусь, золотая медаль, серая пыль, горькая полынь, древняя рукопись, неразборчивая запись, злая собака, таинственная тень, полевая ромашка, уверенная поступь, высокая насыпь, комод для белья, потянуло гарью, гроздь винограда, маленький гусёнок, неправильная дробь, высокий тополь, большая тяжесть, выгодная продажа, мой ребенок, птенец кукушки, одна бровь, автобусная остановка, всеобщий интерес, серебряная вилка, собственное мнение, яркий свет, интересный вопрос, белая кость, чистый пол.

 

5. Запішыце беларускія адпаведнікі да рускіх слоў. Параўнайце формы ліку гэтых назоўнікаў у абездвюх мовах.

Поведение, сумерки, крупа, конопля, черника, грудь, дрожь, ясли, дрова, смотрины, баловство, обручение, хитрость.

6. Не заўсёды зваротныя дзесловы ў беларускай і рускай мовах супадаюць, напрыклад: заблудится – заблудзіць, забыць – забыцца. Адпаведнікі могуць быць і неаднакарэннымі: узнать – даведацца, известись – змарнець. Перад Вамі некалькі беларускіх дзеясловаў і словазлучэнняў, падбярыце рускія зваротныя дзеясловы, якія ім адпавядаюць.

Пад’есці; мець патрэбу; пасябраваць; звар’яцець; аддацца марам; збяднець, згалець; выбухнуць; кпіць; грэбаваць.

 

7. Ад прапанаваных дзеясловаў утварыце аддзеслоўныя назоўнікі. Складзіце 3-4 сказы з прапанаванымі парамі дзеясловаў.

Напрыклад: авалодаць – авалоданне (закончанае трыванне, закончанае дзеянне); авалодваць – авалодванне (незакончанае трыванне, дзеянне працяглае, незакончанае). Авалоданне прафесіяй – доўгі і складаны працэс. Але Пры прыёме на работу ўлічвалася ступень авалодвання прафесіяй.

Абагуліць – абагульваць, атруціць – атручваць, закіпець – закіпваць, вывесці – выводзіць, развзаць – развязваць, разглядаць – разглядваць, абвінаваціць – абвінавачваць, задаволіць – задавальняць, захаваць – захоўваць, выгнаць – выганяць, рассеяць – рассейваць, пераменшыць – пераменшваць, прачытаць – прачытваць, нарасціць – нарошчваць, падтасаваць – падтасоўваць, накіраваць – накіроўваць.

 

8. Утварыце ад дзеясловаў усе магчымыя формы дзеепрыметнікаў.

Ставіць, бегчы, паўстаць, насіць, адшукаць, загарэць, гаварыць, кіраваць, перакладаць, захаваць, падпісваць, спрыяць, хваляваць, усхваляваць, памыць.

 

9. Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыслоўі. Растаўце націскі.

Даследаваць, вывучаць, накрывацца, прыціснуцца, суцішаць, пераймаць, смяяцца, глядзець, стаяць, лічыць, пакласці, развітацца, хадзіць, спадзявацца.

 

10. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. У чым асаблівасць выкарыстання прыназоўнікаў?

Болеть ангиной, послать за доктором, выходить из госпиталя, думать о будущем, поехать за дровами, ни над кем не смеяться, гулять по лесу, подойти к палате, ходить по домам, из глубины комнаты, тоска по родине.

11. Перакладзіце на рускую мову і звярніце ўвагу на граматычныя асаблівасці беларускіх словазлучэнняў. Скласці звязны тэкст, выкарыстаўшы прапанаваныя словазлучэнні.

А дваццатай гадзіне. Дзён тры таму. Палова на пятую гадзіну. Першыя пяць кіламетраў. На дзён тры хопіць. За паўсотні ці болей вёрст. Паўсотні год прамінула. Разоў са тры ці чатыры. Больш за сто тысяч. Кіламетры за тры ад вёскі. Менш за дзвесце год. Тыдні са тры не было яго. Цэлыя тры доўгія гады. Чалавек з пяць не прыйшло. Разы два бачыў, не больш. Гадоў яму за пяцьдзесят ужо.

 

5. Выстаўленне выніковых адзнак.

 

Заключная частка.

 

V. Літаратура

Асноўная:

1. Абабурка М. В. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.

2. Азарка В. У., Васілеўская А. С., Круталевіч М. М. Беларуская мова: Спецыяльная лексіка. – Мн., 2004.

3. Бадзевіч З. І., Сямешка Л. І., Шкраба І. Р. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

4. Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. – Мн., 2003.

5. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 2005.

6. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мн., 1997.

 

Дадатковая:

1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

2. Шакун Л. М. Словаўтварэнне. – Мн., 1978.