Увядзенне хрысціянства і яго уплыў на развіццё культуры беларускіх зямель.

Пранікненне хрысціянства на землі ўсходніх славян пачалося ў 9 стагоддзі. Вадохрышча Русі адпавядала інтарэсам пануючага класа і ўмацаванне княжай улады. У пачатку хрысціянства закранула толькі Княжа-баярскі вяршок. На Беларусі хрысціянства ўмацоўвалася без гвалту на працягу некалькіх стагоддзяў. Таму некаторы час у нас існавала 2 веры. Паколькі дакладнай даты прыняцця хрысціянства не існуе прынятая дата падставы Полацкай дыяцэзіі (992г). Нягледзячы на прыняцце хрысціянства, паганскія перажыткі існавалі вельмі доўга і не зжытыя дагэтуль. Прыняцце хрысціянства з'явілася прагрэсіўнай з'явай для Беларусі. Новая рэлігія садзейнічала аб'яднанню нашых земляў, умацаванню дзяржаўнасці, спрыяла пашырэнню пісьменнасці, каменнай архітэктуры, храмаў і манастыроў, кніг, иконописей і тд. Манастыры сталі першымі культурнымі цэнтрамі, у якіх былі сабраныя бібліятэкі, заснаваныя школы, пісаліся летапісы і кнігі. Менавіта з дзеячаў царквы ў гэта перыяд вышлі нашы першыя адукаваныя людзі.

Прыняцце хрысціянства мела таксама і адмоўныя рысы, якія выказаліся першым чынам у поўным вычеркивании паганскага мінулага славян (жорсткая барацьба супраць паганскіх звычаяў, абрадаў, знішчэнне паганскай культуры і тд).

 

№ 13. Пісьменнасць і асвета на землях Беларусі. Е. Полацкая, К. Тураўскі, К. Смаляціч, А. Смаленскі. Наяўнасць ва ўсходніх славян у дахрысціянскія часы пісьменнасці з’яўляецца прадметам спору для гісторыкаў. Частка іх пераканана, што пісьменнасць ва ўсходнеславянскіх землях з’явілась толькі з увядзеннем хрысціянства. Іншыя распавядаюць пра так званыя “чэрты і рызы” – рунічныю сістэму пісьма ў нашых продкаў, што існавала тут у часы язычніцтва. З увядзеннем хрысціянства ў Беларускіх землях распаўсюдзілась спачатку глаголіца а потым кірыліца, якія па сутнасці з’яўляюцца грэчаскім алфавітам, што быў прыстасаваны пад патрэбы славянскай фанетыкі. Самыя раннія помнікамі кірылічнага пісьма на тэрыторыі Беларусі адносяцца да 11 ст. Гэта надпіс на камяні Сафійскага сабора ў Полацку і “Тураўскае евангелле” якое з’яўлецца сапраўдным творам мастацтва. Яно ўпрыгожана заглаўнамі літарамі, што намаляваны чырвонай сіняў і зялёнай фарбай.Да помнікаў пісьменнасці 12 ст. адносяцца Рагвалодавы камяні знойдзеныя ў рэчышчы Заходняй Дзьвіны з выявамі крыжа і надпісамі “Господи, помози рабу своему Борису” і такі ж Рагавалодаў камень каля Оршы. Да гэтага ж часу адносіцца грэбень з літарамі славянскага алфавіту, знойдзены у Брэсце. Вялікую навковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы, што былы абнаружаны пры раскопках Віцебска і Мсціслаўля. Граматы сведчаць аб тым, што пісаць і чытаць ў 12 ст. умелі не толькі царкоўнаслужыцелі і знаць але і простыя людзі. Узорам пісьменнасці Турава 12 ст. з’яўляецца “Сказанне аб мніху Марціне”. У ім гаворыцца аб цяжкім жыцці манаха пустэльніка ў келлі Барысаглебскага манастыра.Ефрасіння Полацкая 1104 – 1167. Князёўна Прадслава дачка Полацкага князя Святаслава, што быў малодшым сынам Усялава Чарадзея. Каб не выходзіць замуж ў 12 год пастрыглась у манахіні. Першапачаткова жыла ў прыбудове Полацкага Сафійскага Сабора і перапісывала кнігі, потым заснавала жаночы і мужчынскі манастыры а пры іх школы і майстэрні па перапісывнню кніг. На свае сродкі пабудавала царквў Спаса, заказала ювеліру Лазару Богшы знакаміты крыж а ў 1167 адправілась у Іерусалім да гроба Гасподня. Пад час гэтага падарожжа памерла. Е. Полацкая першая ва ўсходнеславянскіх землях жанчына, што залічана да ліку святых.Кірыла Тураўскі 1130 – 1182. Сын заможных бацькоў які адмовіўся ад багацця і прыняў манаскі пострыг. Будучы манахам ён многа чытаў і займаўся самаадукацыяй, дзякуючы чаму ў хуткім часе стаў добрым прамоўцай і атрымаў вялікі аўтарытэт сярод царкоўнікаў. За мастацтва прыгожа гаварыць Кірылу Тураўскага празвалі златавустам. У 1158 г. ён стаў Тураўскім епіскапам. Пасля сябе ён пакінуў вялікую па тым часе літаратурную спадчыну: 30 малітваў, 8 слоў павучэнняў, 3 прытчы. Самым лепшым яго творам з’яўляецца прытча “аб душы і целе або аб кульгавам і сляпым”.Кліменці Смаляціч царкоўны дзеяч 12 ст. гады нараджэння і смерці дакладна не вядомы. Першы ў гісторыі славянскі мітрапаліт. Да яго і доўгі час пасля яго Мітрапалітамі былі грэкі якіх прысылаў у Кіеў канстанцінопальскі патрыярх. Ім было напісана “Пасланне да прасвітара Фамы”, дзе аўтар абгрунтоўвае права Кіеўскай мітраполіі на незалежнасць ад Канастанцінопаля.Аўрамі Смаленскі царкоўны дзеяч 12 ст. гады нараджэння і смерці дакладна не вядомы. Адзін з лідэраў праваслаўнай царквы ў Смаленскім княстве, які быў не проста святаром і манахам, але і сапраўдным духоўным пастырам для смалян. Для гістарычнай навукі цікавы не столькі сам Аўрамі, колькі кніга якая распавядае аб яго жыцці. Кніга называецца “Жыціе Аўрамія Смаленскага”, што было напісана ў 1240 г. Манахам Яфрэмам. У гэтай кнізе ўпершыню ў гісторыі ўжыта пісьмовая Беларуская мова. Кніга з’яўляецца даказам таго, што на беларускай мове гаварылі і пісалі ўжо ў 1240 г.

 

№ 14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Беларусі ў 9 – 13 ст.ь Пасля прыняцця хрысціянства на тэрыторыі Беларусі распаўсюдзіўся візантыйскі крыжова-купальны архітэктурны стыль. Трапіўшы на беларускую глебу ён раздзяліўся на дзьве архітэктурныя школы полацкую гродзенскую(пад словам “школа” тут разумеецца спосаб будаўніцтва). Да полацкай архітэктурнай школы адносяцца такія помнікі архітэктуры як Сафійскі сабор, Спасаефрасіньеўскыя царква, царква Бельчыцкага манастыра і інш. Асноўнай прыкметай полацкай архітэктурнай школы з’яўляецца спосаб кладкі сцяны які называецца тэхніка схаванага рада. Спачатку клаўся рад з плінфы (плінфа – цагліна 30 на 30 н 3 см) потым рад з булыжнага камяню, потым зноў з плінфы і зноў з камяню і так ад падмурка да самага даху. Рады з булыжніку паміж радамі плінфы хавалісь за тоўстым слоем цэмянкі (цэмянка, вапенны росчын які да другой паловы 19 ст. выкарыстовываўся замест цэментавага). Такім чынам сцяна атрымлівалася шэрай у чырвоную палосачку. Пасля завяршэння ўзвядення ўся сцяна тынкавалась і бялілась.Да гродзенскай архітэктурнай школы адносяцца Барысаглебская або Каложская царква ў Гродне, Ніжняя царква, рэшткі княжацкага замка і яшчэ тры гродзенскія царквы, што да нашага часу не захаваліся. Пры пабудове гэтых цэркваў выкарыстовываўся звычайны спосаб кладкі але звонку ў сцяну ўмуровываўся ўзор з шліфаваных валуноў і маёлікавай пліткі (маёліка – каляровае шкло). Таксама ў сцены ўмуровываліся збаны галаснікі, якія, само сабой разумеецца, выходзілі вусцем унутр памаяшкання (гэта разумеюць далека не ўсе студэнты:). Галаснікі патрэбны для паляпшэння акустыкі. Падлога цэркваў гродзенскай архітэктурнай школы таксама выкладалась з маёлікавай пліткі. Унутры праваслаўныя храмы аздабляліся іконамі і фрэскамі. Фрэскі гэта выявы зробленыя на сырой атынкоўцы. Атынкоўка сохне прыблізна 8 гадзін, за гэты час старажытны мастак павінен быў паспець поўнасцю намаляваць выяву святога ці якую-небудзь біблейскую падзею. Малюнак на сырой атынкоўцы заховываўся вякамі. Фрэскі і іконы выконвалісь па грэчаскім канонам (патрабаванням). Згодна канонам твары людзей мелі тонкія рысы, вялікія вочы, постаці былі занаддта выцягнуты вертыкальна.У 13ст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца шматлікія данжоны – трыдцацімятровыя цыліндрычныя вежы, якія будавалісь для прыкрыцця гарадскіх варот у час аблогі. Да нашых дзён на тэрыторыі Беларусі захавалыся толькі адна “Белая” вежа у горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці.Шэдэўрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гэтай эпохі стаў крыж Ефрасінні Полацкай створаны ў 1161 г. ювелірам Лазарам Богшай. Галоўным упрыгожваннем гэтага крыжа з’яўляюцца выявы святых, выкананыя ў тэхніцы перагародчатых эмалей. Контурны малюнак рабіўся з залатога дроту і напайваўся на залатую пласціну потым расфарбовываўся каляровым шлом, у гэтай тэхналогіі няма нічога складанага калі не ўлічваць тое, што агульная плошча малюнка ледзь перавышала квадратны см.; пры гэтым работа выконвалась у 12 ст. калі не было яшчэ дасканалых аптычных прыбораў.Такім чынам архітэктура выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Беларусі ў 9 – 13 ст. дасягнула высокага узроўню.

№ 15. Фарміраванне беларускій народнасці. Станаўленне старабеларускай мовы і развіццё літаратуры. Народнасць або этнас, гэта агульнасць людзей якія маюць аднолькавыя этнічныя прыкметы.Этнічныя прыкметы, гэта асаблівасці пэўнага народа якія адрозніваюць яго ад іншых. Маюцца на ўвазе культуры, побыт, звычаі, мова. У 5 – 8 ст. н. э. адбывалася засялення тэрыторыя Буларусі славянскімі плямёнамі з поўдня. Частка балтаў, якія тут знаходзіліся, пад націскам славян адступіла на паўночны захад, але большасць з іх засталася на месцы і суіснавалі з прышэльцамі. Па гэтай прычыне на тэрыторыі Беларусі так многа назваў рэк і азёр балцкага паходжання (Ула, Эса, Арэса, Нарач).У вынікуславянізацыі балцкага насельніцтва, змешвання з ім прышлых славян склаліся перадумовы ўзнікнення беларускай народнасці. Адбывалася гэта на працягу доўгага часу ад 8 да 13 ст.У культурыі мове крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў перапляліся славянскія і Балцкія прыкметы. Гэта былі прабеларускія утварэнні у якіх пераважалі славянскія рысы. Тры народнасці – крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы – паступова ўцягвалісь у працэс фарміравання, новай этнічнай супольнасці – беларускага народа. Іменна яны склалі этнічную аснову беларусаў.У заходніхабласцях Беларусі доўга пражывалі асобныя балцкія і змешанныя балцка-славянскія групы насельніцтва. Даследчыкі вызначаюць для 9 – 11 ст. балцка-славянскую мяжу па лініі Гродна – Ліда – Вілейка – Мядзел – Браслаў. У 12 – 13 ст.граніца адсунулась больш на захад, да меж сучаснай Літвы і Латвіі.Наступны этап фарміравання этнічнага складу насельніцтва Беларусі быў звязаны з ўзнікненнем і існаваннем ВКЛ. На працягу 150 гадоў з сярэдзіны 13 да пачатку 15 ст. складывалась тэрыторыя гэтай дзяржавы многіх народаў і рэлігій. У адносінах да беларускіх зямель назва “Белая Русь” з’явілась у заходняў гістарычнай крыніцы каля 1250 г., ва украінскім летапісе каля 1305 г. У 14 – 15 ст. ст. яна адносілася да тэрыторыі беларускага Падняпроўя і Падзьвіння, з першай паловы 17 ст. назва замацавалась за усходняй часткай Беларусі, але паступова яна распаўсюдзілася і на астатнюю тэрыторыю. Важнай асблівасцю народнасці з’яўляецца мова. Беларуская мова зьявілась у пісьмовых крыніцах у 1240, у гэты час яе элементы былі ўжыты Манахам Яфрэмам пры напісанні “Жыція Аўрамія Смаленскага”. Беларуская мова була дзяржаўнай у ВКЛ аб гэтым сведчыць Статут ВКЛ. У 70-х гадах 16 ст. Васіль Цяпінскі пачаў пераклад Евангелля на царкоўнаславянскую і беларускую мову. Пасля утварэння РП Шляхта няўхільна паланізавалася і ўжо ў 17 стагоддзі аддала перавагу польскай мове. Прадстаўнікі падатковых саслоўяў працягвалі карыстацца беларускай мовай. Вельмі значную ролю для захавання беларускай мовы адыграла ўніяцкая царква. Да 1623 года беларусы ставіліся да ўніяцтва варожа, таму што яно насаджвалася гвалтоўна. Пасля віцебскага паўстання і забойства Іясафата Кнцэвіча палітыка ўніяцкай царквы змянілась. Яна стала памяркоўна і мірна распоўсюджваць свой уплыў. Ужо ў канцы 17 ст. звыш 70 % хрысціян на тэрыторыі Беларусі былі ўніятамі і слухалі набажэнствы ў храмах на роднай Беларускай мове. Літаратурны варыянт сучаснай беларускай мовы пачаў фарміравацца толькі у 19 ст. калі з’явілась беларуская нацыянальная інтэлігенцыя і нацыянальная ідэя. Неабходна адзначаць, што літаратурны варыянт рускай мовы пачаў фарміравацца не на многа раней.

 

№ 16. Распаўсюджванне ідэй адраджэння ў Беларусі. Францыск Скарына першадрукар асветнік гуманіст. Адраджэнне або Рэнесанс – культурна-гістарычная эпоха еўрапейскай культуры, якая ў 14 – 16 ст. ахапіла большасць краін Еўропы і характарызавалась аднаўленнем гуманаістычнага светапогляду які быў, на думку дзеячоў адраджэння, ў эпоху антычнасці непасрэдна перад цёмнымі сярднімі вякамі. Эпоха адраджэння характарызуецца небывалым росквітам навукі, літаратуры, мастацтва. У эпоху адраджэння удалася не толькі адрадзіць антычнасць, але і пераўзыйсці яе.Класічныварыянт адраджэння адбываўся ў Італіі. Ён прайшоў тры асноўныя этапы: Ранні, 13 – 14 ст.ст. Высокі 15 ст. і Позні 16 ст. Іменна тут сфарміравалісь найбольш раннія сацыяльныя і духоўныя перадумовы новай културна-гістарычнай эпохі, вытокі якой зыходзілі з глыбокай старажытнасці: грка-элінскай і рымскай культуры. Вызначальнымі рысамі культуры еўрапейскага рэнесансу былі: вяртанне да антычнай спадчыны, апазіцыйнасць сярэдневечнай културы, рацыяналістычна-гуманістычны характар, арыентацыя на пазнанне прыроды і чалавека, сцвярджэнне каштоўнасці зямнога жыцця і неабмежаваных духоўных магчымасцей развітой і актыўнай асобы, значнае пашырэнне ў працілегласць царкоўным свецкіх пачаткаў у архітэктуры, жывапісе літаратуры.Галоўныя дасягненні эпохі еўрапейскага Адраджэння з’явіліся: вялікія геаграфічныя і астранамічныя адкрыцці, развіццё прыродазнаўчых і гуманітарных навук, кнігадрукаванне, тэхналагічны прагрэс і інш. Вяртанне да антычнай культуры падкрэслівала адзінаства чалавечага роду, веліч яго мінулага і яго будучыні.Эпоха адраджэння, якая закранула большасць еўрапейскіх краін, мела ў розных рэгіёнах Еўропы і ў асобных краінах свае ас аблівасці, у тым ліку і ў ВКЛ. Рэнесанс у ВКЛ па асноўных прыкметах быў блізкі да Паўночнага Рэнесанса (да културы краін на пўнач ад Італіі, Альпаў). Адраджэнне тут пачалося на 100 гадоў пазней, чым у Італіі, і вызначалася такімі асаблівасцямі як цесная сувязь з рэфармацыяй і нацыянальным адраджэннем.У Беларусіадметнымі рысамі Адраджэння было яшчэ і тое, што тут развіццё культуры адбывалась ва ўмовах рэлігійнай талерантнасці і апоры праваслаўнага насельніцтва на грэкавізантыйскую і ўсходнеславянскую культуру. Гэта некалькі аддаляла яго найперш ад каталіцкага насельніцтва Літвы, Польшчы і асабліва ад краін Заходняй Еўропы. Сацыялнай асновай рэнесансавай культуры ў ВКЛ былі пераважна прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, а таксама частка мяшчанства і разнастайная па свайму паходжанню тагачасная інтэлігенцыя.Адно з галоўных дасягнення Адраджэння ў Беларусі стала кнігадрукаванне заснавальнікам каторага стаў Францыск Скарына (1490 – 1551). У 1506 г. ён закончыў філасофскі факультэт са ступенню бакалаўра, у 1512 г. ён вытрымаў экзамен на доктара медэцыны ў Падуанскім універсітэце. У 1517 г. ў Празе Ф. Скарына надрукаваў 22 кнігі Бібліі са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі гуманістычнага зместу. У Вільні 1522 г.ён выдае Малую падарожную кніжыцу а ў 1525 Апостал.

 

17. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім. Рускім і Жамойцкім і Рэчы Паспалітай. Берасцейская царкоўная унія (1596 г.)

XYI-XYII стагодзе - характарызуюцца значнымi зрухамi амаль ва усiх га­лiнах духоунага жыцця Беларусi. На гэты перыяд прыпадае росквiт рэнесанса­вай культуры у Беларусi i ва усiм Княстве, узнiкненне кiрылiчнага, а паз­ней лацiна-польскага кнiгадруку, распаусюджваннi рэфармацыйных iдэй i ру­хау, пранiкненне свецкiх гуманiстычных i асветнiцкiх павевау у культуру. Важную ролю у развiццi беларускай i усходнеславянскай культуры адыграла кнiгадрукаванне заснаванае асветнiкам,гуманiстам i рэфарматарам Францыскам Скарынам (каля 1490-каля 1551 гг). У канцы другога - пачатку трэццяга дзе­сяцiгоддзя XYI ст. Фр. Скарына займауся iнтэнсiунай лiтаратурна-пiсьменнi- цкай i выдавецкай дзейнасцю у Празе, Вiльнi. Скарына пераклау, адрэдагавау пракаменцiравау,падрыхтавау да друку i выдау 23 кнiгi Старога запавету:Бiб лiя, Псалтыр i г.д. Выданнi Скарыны прапаведавалi гуманiстычныя iдэi,жыццё ёвую актыунасць на карысць грамадства, сумленныя маральныя прынцыпы,павагу да духоунай i гiстарычнай спадчыны рознычх народау.

Гуманiстычна-асветнiцкiя традыцii Скарыны працягвау i развiвау Сымон Будны (каля 1530-1593), адзiн з заснавальнiкау i супрацоунiкау Нясвiжскай друкарнi, аутар першых друкаваных на беларускай мове творау: "Катэхiзiса", 1562, "Аб апрауданнi грэшнага чалавека перад Богам", 1562, "Новы запавет", 1574 г. Будны крытыкавау кананiчную хрысцiянскую дагматыку, царкоуныя тра­дыцыi. Ен станоуча ацэньвау культуру еурапейскага Адраджэння, выступау за развiццё пiсменнасцi i кнiгадрукавання на роднай мове, культурныя сувязi, адмоуна ставiуся да цэнзуры.

Паплечнiкамi Буднага па сацыяльных i рэлiгiйных поглядах быу не багаты беларускi шляхцiч,гуманiст, кнiгавыдавец, пiсменнiк i перакладчык - Васiль Цяпiнскi (г.н.невядомы - 1599г.).У маентку Цяпiна ен заснавай друкарню на царкоунаславянскай i беларускай мовах Евангелле (1570-я г.)Прадмова да кнi гi - лепшы узор беларускай гуманiстычна-асветнiцкай патрыятычнай публiцыс­тыкi.У гэты час жылi i тварылi Мiкола Гусоускi (1470-1533) "Песня пра зуб­ра",Ян Вiслiцкi (1485-1520) "Пруская вайна", Леу Сапега, Мялецi Сматрыцкi, Афанасiй Фiлiповiч,Iван Фёдарау,Петр Мсцiславец,Андрэй Рымша i мн.др.

Даунiя гiстарычныя традыцыi мела на Беларусi манументальная архiтэктура Уражвалi велiчнасцю i прыгажосцю палацава-замкавыя пабудовы у Мiры,Геранё­нах,Смаляках,Нясвiжы.

У выяуленчым мастацтве прыцягвалi адыгрываць вялiкую ролю iканапiс,драу ляная скульптура.Але усе больш распаусюджваецца партрэтны жывапiс, кнiжная мiнiяцюра,гравюры.Тады ж з'яуляюцца першыя свецкiя хоры,капэлы. Утвараюцца пры навучальных установах тэатры.Наiбольш старажытнай хрысцiянскай царквой на Беларусi была праваслауная.На чале праваслаунай царквы стаяу кiеускi, а потым маскоускi мiтрапалiт.Праваслауе адыгрывалi значную ролю у грамадскiм жыццi Беларусi.Яна звязвала беларускiя тэрыторыi з iншымi усходне славянскi мi.

Каталiцызм на Беларусi пачау распаусюджвацца з сярэдзiны XIII ст.,асаб­лiва пашырыу свой уплау пасля Крэускай вунii ( 1385г.) Каталiцызм у канцы XIY ст. быу прыняты кiруючымi коламi ВКЛ.

У першай палове XYI ст. Рэфармацыя ахапiла большасць краiн Еуропы.Рэфар мацыя на Беларусi з'яулялася састауной часткай еурапейскай.Асноунымi рэфар мацыйнымi плынямi на Беларусi i Лiтве з'яуляюцца: кальвiнiзм, лютэранства, антытрынiтарызм.Асноунай сацыяльнай апорай рэфармацыi з'ячулялася шляхта i частка магнатау (Радзiвiлы,Сапегi,Хадкевiчы,Кiшкi). Гараджане i сяляне за­хавалi сваю прыхiльнасць да праваслауя.У царкеуным жыццi ВКЛ,Польшчы,а па­зней Рэчы Паспалiтай пэунае месца адводзiцца унiяцкай царкве. Берасцейскi сабор 1596 г. абвясцiу аб стварэннi унiяцкай царквы. Яна прызнавала верха­венства рымскага папы i захоувала абрадавасць праваслаунай.Розныя колы Рэ­чы Паспалiтай аднеслiся адмоуна да царкоунай вунii,асаблiва на першым эта­пе.Гэтаму сведкай "Вiцебскi бунт",пад час якога быу забiты унiяцкi архiепi скап Iясафат Кунцэвiч.