Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі ў 1944 – сярэдзіна 50-х гг.

 

1) Агульныя тэндэнцыі эканамічнага і сацыяльна-палічтычнага жыцця вядучых індустрыяльных краін.

2) БССР – адна з заснавальніц ААН.

3) Удзел дэлегацыі Беларусі ў Парыжскай мірнай канферэнцыі.

4) Беларусь у савецка-польскіх адносінах (усталяванне савецка-польскай мяжы, абмен насельніцтвам).

 

Літаратура:

Белорусская ССР в международных отношениях: международные договоры, конвенции и соглашения Белорусской ССР с иностранными государствами 44-59 гг. Мн_60.

Знешняя палітыка Беларусі. Т.5.

Белорусская ССР на международной арене. // под. Ред. Киселева. М.

Бровка БССР – полноценный участник международных отношений. Мн_74 г.

Снапкоўскі Знешнепалітычная дзейнасць Беларускай ССР 44-53 гг. Мн_00.

Гуринович Дипломатия Беларуси // Международная жинь. 1988, №4.

Снопковский В. Мы – народы объединенных наций. К 50-летию деятельности Беларуси в ООН // Неман. 1995. №10-11.

Сяргеева Г., Снапкоўскі У. Знешнепалітычныя аспекты суверэнітэту Беларусі. // Серыя гуманітарных навук. 1992, №2.

Тихонов О. Участие БССР в деятельности экономических органов ООН. 1945-83. Мн_84.

Вялікі А. Ф. На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення. 1944-1946 гг. Мн_2005 г.

Дипломатический словарь в 3 Т.

История внешней политики в 3 томах.

 

 

Пытанне 1.

12 сакавіка Трумэн выступіў з дактрынай аказання ваеннай дапамогі Турцыі.

Другім праяўленнем ідэі экспансіі быў план Маршала.

Сакавік 1948 года – дамова аб стварэнні “Заходняга саюза”. Мэта: раскалоць Еўропу і аб’яднаць краіны супраць Савецкага ладу і СССР.

Абвяшчэнне ГДР і ФРГ.

1944 г. – Рашэнне сесіі Вярхоўнага Савета БССР: права ўступаць ураду БССР у непасрэдныя адносіны з міжнароднымі арганізацыямі.

Першы міністр замежных спраў – Кісялёў.

30 жніўня 1945 года прэзідыум БССР ратыфікаваў статут ААН.

 

Пытанне 3.

Парыжская канферэнцыя.

Падымаліся пытанні выплаты рэпарацый, перадзел тэрыторый.

Па ўсіх пытаннях ішла зацятая барацьба.

Беларуская дэлегацыя на чале з Кісялевым настайвала, каб межы ўсталёўваліся па этнічным межам.

 

Пытанне 4.

У 1939 годзе савецкая чырвоная армія перакрочыла граніцу, якая аддзяляла Заходнюю і Усходнюю Беларусі. Міжнародная супольнасць расцаніла гэта як інтэрвенцыю. СССР анексіраваў тэрыторыю Заходняй Беларусі.

У дагаворы, які быў падпісаны паміж СССР і эміграцыйным урадам Польшчы. Дагавор ад 1939 года, адносна тэрытарыяльных перамен у Польшчы быў адменены. Вострая заставалася праблема Заходняй Беларусі, т.я. польскі ўрад лічыў тэрыторыю ад Гродна да Беластока польскай.

Тэгеранская канферэнцыя (Англія, ЗША, СССР). Сталін казаў: Украінскія землі павінны адысці да Украіны, Беларускія – да Беларусі.

“Савецкі ўрад не лічыць нязменнымі межы 1939 года. Сюды могуць быць унесены змены, на карысць Польшчы. Мяжа магла прайсці па лініі Керзана”.

Савецкі ўрад быў зацікаўлены ў стварэнні прапольскага ўрада. Была створана краёва рада нарадова. 23 студзеня 1944 г. КРН абмеркавала дадзеную заяву СССР і пагадзілася з ёй. Але з імі не пагадзіўся Лонданскі польскі эміграцыйны ўрад. Захад падтрымліваў апошні, але вымушаны быў лічыцца з СССР. Захад прызнаў мяжу СССР і Польшчы па лініі Керзана.

У сакавіку 1944 года сесія БССР заслухала даклад Панамарэнкі “Аб вызваленні Беларускіх зямель. Далейшых задачах барацьбы супраць фашыстаў…” Пра мяжу: мяжа, якая была ўстаноўлена ў 1939 годзе – справядліва.

24 ліпеня 1944 года быў створаны Польскі Камітэт Нацыянальнага Вызвалення (Асувка Мараўскі).

Выдае маніфест, якім пацвярджае дзяленне мяжы па этнічнаму складу насельніцтва.

Мараўскі і Молатаў падпісалі пагадненне аб савецка-польскай мяжы. У аснове была лінія Керзана з адступленнем на карысць Польшчы Беластоцкай вобласці і часткі Белавежскай пушчы.

29 жніўня лонданскі ўрад выдаў мемарандум, у якім гаварылася, што Польшча не можа выйсці з вайны з меншай тэрыторыяй. Павінны застацца Вільня і Львоў.

Май 1948 г. – кропка ў вырашэнні тэрытарыяльнага пытання аб мяжы паміж Польшчай і СССР.

“Эвакуацыя” беларусаў з тэрыторыі Польшчы і палякаў з тэрыторыі Беларусі: гэта дзяржаўны, палітычны, дэмаграфічны акт.

З Беларусі выехала 240 тысяч, а ўехала 20 тыс.

Усяго з СССР у Польшчу выехала каля мільёна чалавек.

 


Эканамічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва БССР з іншымі краінамі.

  1. знешнегандлёвыя адносіны
  2. абмен вытворчым вопытам

 

Эканоміка БССР з’яўлялася часткай адной эканамічнай “машыны”.

Многа было зроблена, каб ператварыць нашу рэспубліку з аграрнай у аграрна-індустрыяльную.

Улічвалася спецыялізацыя ў рэспубліках.

Вядучае месца займала прадукцыя машынабудавання.

У 1949 годзе была створаны СЭУ.

У 1971 годзе краіны, сябры СЭУ прынялі комплексную праграму далейшага паглыблення і ўдасканалення і развіцця далейшай эканамічнай і палітычнай інтэграцыі краін, сяброў СЭУ.

Затым былі прыняты яшчэ 5 падобных праграм.

За 71-75 гады краіны СЭУ падвоілі свой капітал. У 10 разоў вырас іх узаемны таваразварот.

У тым ліку магістральны газаправод “Саюз”.

Інтэнсіфікацыя навуковай дзейнасці.

Узгоднены планы шматбаковых мерапрыемстваў па будоўлі, навукова-тэхнічнаму прагрэсу і г.д. праграмы былі доўгатэрміновыя па 20 год.

5 напрамкаў:

1. электрыфікацыя народнай гаспадаркі

2. комплексная аўтаматызацыя

3. атамная энергетыка

4. стварэнне новых матэрыялаў і тэхналогій

5. біятэхналогіі.

У агульнай колькасці дадзеная праграма прадугледжвала ўзгодненыя мерапрыемствы па 93 праблемах.

Вынікі:

Асваенне апошніх навукова-тэхнічных дасягненняў.

Сталі стварацца навуковыя сувязі.

Роля Беларусі ў ажыццяўленні гэтай праграмы: вучоныя АН стварылі першую ЭВМ.

Значная доля належыць прадпрыемствам.

 

 

РЭФЕРАТ!!! – Сувязь з беларускай дыяспарай за мяжой.