в. Сяхновичи Малыя Парк пры былой сядзібе Касцюшак

Веска Сяхновічы, гэта Радзіма Тадэуша Касцюшкі. Далёкі яго прапрадзед Фёдар атрымаў Сяхновічы, што паблізу Жабінкі, на Брэстчыне, ад князя Казіміра IV у 1458 годзе. Зараз там знаходзіцца парк пры былой сядзібе Касцюшак.


Крупчыцы – помнік паўстання

Крупчыцкая бітва, якая адбылася 17 верасня 1794 года на землях сучаснага Жабінкаўскага раёна паміж паўстанцкім корпусам генерала Караля Серакоўскага і расійскімі палкамі генерал-аншэфа Аляксандра Суворава. На жаль, занадта доўга падзеі, знітаваныя з Касцюшкаўскім паўстаннем, ці замоўчваліся айчыннымі гісторыкамі, ці апісваліся вельмі фрагментарна, з дастатковай колькасцю памылак і недакладнасцяў, часам наўмысных...

Па колькасці ўдзельнікаў Крупчыцкі бой – самы вялікі ў Касцюшкаўскім паўстанні і адзін з найбуйнейшых у гісторыі Беларусі. У ім бралі ўдзел больш за 4 тысячы серакоўцаў і 11-12 тысяч сувораўцаў. Агульныя страты склалі звыш 1 000 ваяроў, з іх больш за 700 – расійцы. Пра выключную ролю Крупчыцкай бітвы ў лёсе паўстання сведчыць жаданне Тадэвуша Касцюшкі асабiста ўзначаліць сілы паміж Кобрынам і Берасцем. Ён імкнуўся выбіць войскі Суворава з горада над Бугам. Аднак пераход Віслы войскамі Івана Ферзена зрабіў новы бой не маючым сэнсу.

в. Крупчыцы (Чыжэўшчына) Капліца меморыальная

 

Вёска Крупчыцы (цяпер Чыжэўшчына) жыла ў свядомасці нашага славутага земляка. Населены пункт месціўся недалёка ад Касцюшкавых Сяхновічаў, а ў 1758 годзе крупчыцкія манахі адпявалі палкоўніка Людвіка Касцюшку-Сяхновіцкага – бацьку Тадэвуша. Слушна будзе прыгадаць словы гісторыка Уладзіміра Емяльянчыка: «Мы вяртаемся ў сваю ўласную гісторыю. Абцяжараныя няведаннем, апутаныя навязанымі догмамі і стэрэатыпамі... Мы вяртаемся нібыта на папялішча. І бачым, што з нашай спадчыны забраў агонь, а што разграбілі і забралі з сабою больш спрытныя папярэднікі. Нам застаецца адвечнае пытанне: адкуль мы такія? Мужныя і занадта талерантныя, амаль забітыя і несмяротныя?»

Скокі

Родавы Скокаўскi палац — адзiны гiстарычны будынак такога кшталту ў ваколiцах Брэста.

Палац Нямцэвічаў у Скоках

Мемарыяльная калона

Сядзібны комплекс уключаў палац i парк. Палац з бакавымі флігелямі (афіцына і стайня) i плотам з брамай пабудаваны каля 1770 г. ў стылі барока на месцы папярэдняга драўлянага дома бацькоў пісьменніка Ю. У. Нямцэвіча Марцэля Нямцэвіча і Ядзвігі з Сухадольскіх. За палацам парк рэгулярнай планіроўкі. Сядзібны комплекс захаваўся без флігеляў.

Палац Нямцэвiчаў у Скоках не ўражвае велiччу архiтэктуры як, напрыклад, рэшткi Ружанскага або Косаўскага палацаў. Сядзiбны дом — выцягнуты чатырохкутнiк, пабудаваны ён у формах згасальнага барока. Калi ўзяць да ўвагi, што ў час апошнiх войнаў Брэст вельмi моцна пацярпеў, то сядзiба Нямцэвiчаў цiкавая тым, што яна самая старая пабудова на тэрыторыi Брэста i яго блiжэйшых ваколiц, якая захавалася да нашых дзён. Гэты сцiплы скокаўскi замачак, як ласкава назваў яго ў сваiм ваенным дзённiку прынц Баварскi Леапольд, мае не проста адметную гiсторыю, ён быў сведкам падзей сусветнага маштабу, перажываў росквiты i абрабаваннi. I цяпер дачакаўся, здаецца, рэканструкцыi i аднаўлення.

Доўгі час палац быў разруйнаваны. У цяперашні час сядзібу Нямцэвічаў у Скоках адрамантуюць. У палацы будзе літаратурна-мастацкі музей.

Музей Суворава

Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава — музей у г. Кобрын (Беларусь), прысвечаны жыццю і дзейнасці вялікага рускага палкаводца.

Заснаваны ў 1946 годзе. Уключае дом-музей А.В. Суворава, а таксама экспазіцыю «Гісторыя Кобрыншчыны». З'яўляецца адным з найстарэйшых музеяў Брэсцкай вобласці. Каля музея размешчаны помнік Сувораву.

У цяперашні час у Кобрыне ідзе будаўніцтва праваслаўнага храма ў гонар фельдмаршала. Па плане гэты праект дасць магчымасць стварыць у спалучэнні з ужо існуючым музеем Суворава ваенна-патрыятычны комплекс.


ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, Прусіі і Расіі захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў 1795 г. падзяліць яе паміж сабой. Па гэтаму падзелу да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, Летува, Курляндыя і частка Заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу. Пасля далучэння да Расіі тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацый-ныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вілыіі, Гародні і Коўні. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Трокскі, гарадзенскай – Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасцейскі (а таксама некалькі валасцей), ковен-скай – Вілкамірскі, Упіцкі і Самагіція. У Гародні зас-ноўвалася вярхоўнае праўленне генерал-губернатара для ўсіх трох частак. Вярхоўнае праўлепне складалася з чатырох аддзяленняў: казённага, крымінальнага, грамадзянскага і эканамічнага.

Паражэнне паўстання 1794 г. было непазбежным, бо яго не падтрымалі шырокія масы сялянства, слабай аказалася буржуазія, а шляхецка-буржуазны блок, які кіраваў паўстаннем, імкнуўся да таго, каб не дапусціць рэвалюцыйнага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада, падрывалі сілы паўстання.

Пачынаючы паўстанне, Касцюшка і іншыя кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрыя, Прусія і Расія не змогуць накіраваць значныя сілы супраць паўстання з-за ўцягнення іх у барацьбу з Турцыяй і Францыяй. Аднак кіраўнікі Прусіі і Аўстрыі аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэнтравалі значныя сілы супраць Рэчы Паспалітай, не даўшы магчымасці тут нацыянальна-вызваленчаму руху перарасці ў аграрную рэвалюцыю, здольную змесці феадальны лад. Хоць паўстанне і пацярпела паражэнне, аднак яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае. Ідэі вызваленчага антыфеадальнага дэмакратычнага руху пачалі распаўсюджвацца ў Аўстрыі, Прусіі і Расіі.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Гигин В. Суворов vs Костюшко // Беларуская думка. — 2009. № 10. — С. 86-95.

2. Избранные произведения прогрессивных польских мыслителей. М., 1956. Т.1. С.537.

3. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 1705, вопіс 1, справа 71, аркуш 896.

4. Российский центральный государственный архив древних актов, фонд 7, опись 2, ед. хран. 2869, л.201а.

5. Польская война 1794 года в реляциях и рапортах А.В.Суворова // Красный архив. 1940. Т.4. С.160, 162.

6. Покровский М.Н. Избранные произведения. М., 1967. Кн.3. С.118.

7. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. с. 225-233

8. http://www.belarustourism.by

9. http://www.radzima.org/

10. http://ru.wikipedia.org

11. http://www.marakou.by