Развіцце краязнаўчых музеяў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці у перыяд ад 1924 – па 1945 г.

У кастрычніку 1917 г. да ўлады прыйшла партыя бальшавікоў, якая абвясціла курс на стварэнне асноў новага, камуністычнага грамадства. Як і ва ўсе часы, калі адбываецца карэнная ломка дзяржаўнага і жыццёвага ўкладу, асаблівую вастрыню ў гэты перыяд набыла праблема захавання культурнага здабытку краіны. Ролю музея ў змяніліся гістарычных умовах стала прадметам вострых дыскусій.

Музеі разглядаліся як сховішчы нацыянальнай культуры, апорныя пункты навукі, якія неабходна берагчы і зрабіць даступнымі народным масам у асветных і адукацыйных мэтах [16, c. 273].

У 1918-1941 гг. музеі займалі важнае месца ў жыцці беларускага грамадства. З'явіліся органы кіраўніцтва музейнай справай, новыя тыпы музейных устаноў новыя формы работы, музейная літаратура, нарэшце, прафесія музейнага работніка. Гэта быў важны этап на шляху да прызнання музейнай справы як самастойнай галіны чалавечай дзейнасці, час радыкальных змен дзейнасці музеяў ва ўсім свеце. Сутнасць гэтых змен была ў дэмакратызацыі, значным пашырэнні аўдыторыі музеяў, павелічэнні іх колькасці, профіляў, а таксама папулярнасці.

Развіццё музеяў Заходняй Беларусі, якое ішло ў рэчышчы польскай культуры, характарызавалася адносна роўным паступальным рухам наперад да пачатку другой сусветнай вайны, пасля чаго ў дзейнасці заходнебеларускіх музеяў адбыліся кардынальныя змены.

Пасля падпісання ў сакавіку 1921 г. мірнага дагавора паміж Расіяй і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай — з другога, разам з прызнаннем гістарычных правоў Польшчы на землі Заходняй Беларусі, XI артыкул дагавора прызнаваў польскі народ уласнікам усіх рухомых помнікаў гісторыі і культуры, створаных у Заходняй Беларусі, нават калі яны знаходзіліся па-за межамі апошняй. У сваю чаргу палякі ўзялі на сябе абавязак вярнуць Расіі і Украіне іх нацыянальныя культурныя каштоўнасці, што трапілі ў розныя часы ў сховішчы Польшчы. На практыцы гэта азначала перадачу з расійскіх сховішчаў у Польшчу прадметаў са збораў Радзівілаў, Сапегаў, Бранскіх і інш. У адваротным накірунку перадаваліся шматлікія помнікі мастацтва і гістарычныя рэліквіі, якія мелі ўсходнебеларускую тэрытарыяльную прывязку.

Напярэдадні першай сусветнай вайны ў красавіку 1914 г. у Кракаве адбыўся першы з'езд прадстаўнікоў польскіх музеяў, якія стварылі Саюз польскіх музеяў. А ў 1917 г. з'явілася кніга, якая падсумавала дасягненні музейнай справы ў Польшчы ва ўмовах страты дзяржаўнасці.

Характарызуючы агульны накірунак развіцця музеяў Польшчы ў міжваенны перыяд, трэба адзначыць, што ўсе намаганні дзяржаўных органаў і грамадскасці былі накіраваны на выкананне асноватворных задач, якія не маглі быць выкананы раней ва ўмовах адсутнасці дзяржаўнасці, супраціўлення польскай нацыянальнай культуры германскаму і русіфікатарскаму ўплывам. У гэтай сітуацыі беларускі нацыянальна-культурны рух на «крэсах усходніх» успрымаўся палякамі як варожая з'ява.

Захаванне і выкарыстанне ў навукова-асветніцкіх мэтах гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны на заходнебеларускіх землях у міжваенны перыяд праводзілася пад уплывам шырокага агульнаеўрапейскага інтэлектуальнага і грамадскага руху, вядомага пад назвай «рэгіяналізм». Сутнасць рэгіяналізму была ў папулярызацыі навуковых ведаў, стварэнні ўмоў для навуковай працы ў правінцыі, абуджэнні ў мясцовых жыхароў ініцыятывы.

У Польшчы, дзе меліся багатыя краязнаўчыя традыцыі і вопыт, ідэі рэгіяналізму ў жыццё праводзіла Польскае краязнаўчае таварыства (ПKT), заснаванае ў Варшаве ў 1906 г. Кіраўніцтва ПKT з самага пачатку імкнулася арганізаваць намаганні аматараў-адзіночак па вывучэнні краю, аб'яднаўшы іх у рэгіянальныя таварыствы. Пасля атрымання Польшчай незалежнасці рэгіяналізм робіцца прадметам тэарэтычнага абмеркавання, ажыўленых дыскусій, і гэта, безумоўна, уплывае на ажыўленне музейнай дзейнасці па ўсёй краіне.

На заходнебеларускія землі ў міжваенны перыяд сістэма арганізацыі польскага краязнаўчага руху распаўсюджвалася без змен і абмежаванняў. Ствараліся ваяводскія і павятовыя аддзяленні ПКТ, актыўна працавалі краязнаўчыя гурткі моладзі пры гімназіях і школах, выдаваліся краязнаўчыя часопісы, нарысы, хронікі работы таварыстваў [7, c. 127].

Каштоўнымі калекцыямі па этнаграфіі, флоры, фауне і гістарычнаму мінуламу Заходняй Беларусі валодаў Палескі музей імя маршала Ю. Пілсудскага ў Пінску.

Першая спроба стварыць музей у Пінску была прадпрынята мясцовымі гісторыкамі і краязнаўцамі ў 1910 годзе, калі горад над Пінай знаходзіўся ў складзе Расійскай Імперыі. Ініцыятары звярнуліся да губернскіх улад, але сутыкнуліся з неразуменнем з боку чыноўнікаў. Улады адмовілі, палічыўшы ідэю неабгрунтаванай і вельмі выдатковай. У 1913 г. зноў разглядалася магчымасць стварэння ў Пінску ўжо замскага музея, але яе рэалізацыя перашкодзіла Першая Сусветная вайна [9].

У 20-я гг. мясцовая інтэлігенцыя разумела, што развіцце краязнаўчага руху на Палессі цесна звязана са стварэннем музея як навуковага цэнтра. Для рэалізацыі гэтай мэты на першым арганізацыйным сходзе заснавальнікаў Палескага краязнаучага таварыства была абрана музейная камісія пад старшынствам Рамана Гарашкевіча. У яе склад, акрамя Пятра Алявінскага, інжынера Рэйха, настаўніка гісторыі Польскай дзяржаўнай гімназіі ў Пінску Багуміла Даманскага, ўвайшоў і дырэктар прыватнай рускай гімназіі ў Пінску настаўнік гімназіі Дзмітрый Георгіеўскі.

Стварэннем музея заняўся Раман Гарашкевіч, які меў вопыт па музейнай справе, набыты пад час працы ў 1922–1923гг. у археалагічным кабінеце Музея імя Дзедушыцкіх у Львове. Ён часта выязджаў у розныя куткі Палесся і збіраў рэчы, якія ўяўлялі музейную каштоўнасць. Непасрэдны ўдзел у арганізацыі музея браў таксама тагачасны прэзідэнт Пінска П. Алявінскі і павятовы камендант пастарунка паліцыі Хенрык Яцына. На заснаванне музея польскі сеймік выдзеліў 300 злотых. Вынікам намаганняў заснавальнікаў стала тое, што ужо 1 ліпеня 1926 г. музей у Пінску адчыніў свае дзверы.

Першапачаткова музей займаў два невялікія пакоі ў будынку магістрата, дзе апрацоўваліся, сістэматызаваліся і вывучаліся першыя паступленні. Тут жа ў 1926 г. была адкрыта першая экспазіцыя музея. Яна не вылучалася багаццем. У зародкавым стане музей знаходзіўся да сярэдзіны 1928 г., пакуль на пасаду захавальніка музея не быў запрошаны Дз. Георгіеўскі. Пра стан фондавага збору музея ў гэты час дазваляе меркаваць падрыхтаваная ім у 1929 г. першая справаздача. Згодна ёй, у каталозе было зарэгістравана каля 1000 прадметаў, у тым ліку нумізматыкі — 704, этнаграфіі — 50, прыродазнаўства — 30, карцін і фотаздымкаў — 21. Мелася невялікая бібліятэка.

Пры канцы 1928 г. Р. Гарашкевіч пакідае Пінск у сувязі з пераездам у Брэст на пасаду рэферэнта па справах мастацтва і культуры, а потым – галоўнага рэстаўратара Палесскага ваяводскага упраўлення. Таму ён не меў магчымасці займацца штодзённымі справамі Палесскага музея. Часова апеку над музеям прынялі на сябе прэзідэнт Пінска і старшыня Пінскага краязнаўчага таварыства Ч. Менгерталер і камендант горада Х. Яцына.

На працягу 1929–1930 гг. Р. Гарашкевіч заставаўся своеасаблівым паслом Палескага музея, яго прадстаўніком і хадайнікам па ўсіх арганізацыйных і фінансавых пытаннях.

Палескі музей, як і іншыя рэгіянальныя музеі, згодна са статутам Польскага краязнаўчага таварыства і статутам яго музеяў, з’яўляўся ўласнасцю яго галоўнай рады. Усе зборы мясцовых краязнаўчых музеяў у Польшчы павінны былі складаць як бы адзіны вялікі Музей Рэчы Паспалітай. Гэта успрымалася як неабходная ўмова для захавання збораў правінцыйных музеяў і правядзення агульнай музейнай палітыкі. 28 стр. Лабачэўская, В. А. Захавальнік Палесскага музея Дзмітрый Георгіеўскі/В. А. Лабачэўская. – Мн.:Тэхналогія, 2001. - 82 с.

 

Адразу ж пасля прыходу на пасаду дырэктара Дз. Геаргіеўскі распрацаваў новую структуру музея, згодна якой ён складаўся з наступных аддзелаў: архівальна-графічнага (дакументы, графіка, дрэварыт, малюнкі, фотаздымкі), жывой прыроды (палеанталогія, батаніка, заалогія, горная справа, прамысловасць, гандаль, археало- гія, этнаграфія, мастацтва), нежывой прыроды (мінералы, узоры глебы, разрэзы шахт і штолен, фота і малюнкі каменаломняў, стромкіх берагоў рэк, цагляныя заводы, геалагічныя карты).

Першая палова 1930-х гг. у жыцці пінскага музея характарызавалася перш за ўсё шырокай сістэматычнай работай па камплектаванні калекцый, якая праводзілася ў межах Драгічынскага, Камень - Кашырскага, Кобрынскага, Косаўскага, Лунінецкага, Пружанскага, Столінскага і Пінскага паветаў. Для збірання этнаграфічных і археалагічных матэрыялаў музей арганізоўваў экспедыцыі і выезды на веласіпедах, лодках, вазах і пешшу. Важнай крыніцай паступленняў былі ахвяраванні ад мясцовых жыхароў — настаўнікаў, афіцэраў, простых гараджан і нават сялян, якія прыходзілі ў горад на кірмаш. Асобныя прадметы і кнігі перадавалі дзяржаўныя ўстановы — Кракаўская Акадэмія навук, Міністэрства адукацыі, Упраўленне водных шляхоў. Асаблівая ўвага пры камплектаванні музейнага збору надавалася этнаграфічным матэрыялам, што тлумачылася імкненнем зафіксаваць самабытную матэрыяльную культуру Палесся, шматлікія архаічныя рысы жыцця, якія знікалі пад уплывам цывілізацыі. Цэнтральнае месца ў этнаграфічных зборах музея займала калекцыя гараднянскай керамікі, якая камплектавалася як падчас выездаў, так і дзякуючы ахвяраванням патомных гараднянскіх ганчароў. Геаргіеўскі наладзіў сістэму рэгістрацыі і каталагізацыі новых паступленняў. Усе яны заносіліся ў «Галоўны каталог». Акрамя таго, кожны прадмет меў картку з кароткім апісаннем даты вырабу, месца знаходжання, знешняга выгляду.

5 красавіка 1936 г. адбылася важная падзея — урачыстае адкрыццё экспазіцыі музея, які пераехаў у новы будынак, прадстаўлены бясплатна гарадскім банкам. Сярод гасцей былі два гараднянскія ганчары, якія пешшу прынеслі ў Пінск свае вырабы ў падарунак музею і дэманстравалі жадаючым сваё майстэрства. Запрошаныя ўбачылі калекцыі, сістэматызаваныя наступным чынам: этнаграфія, прыродазнаўства, гісторыя, нумізматыка, фотаздымкі. Іх агульная колькасць складала ўжо каля 2 500 прадметаў.

Новая экспазіцыя падсумоўвала вынікі амаль дзесяцігадовай працы Дз. Геаргіеўскага па збіранні, каталагізацыі і вывучэнню куль- турнай і прыроднай спадчыны аднаго з найбольш унікальных рэгіёнаў Еўропы.

Акрамя музейнай экспазіцыі ў новым будынку таксама знаходзіліся прыродазнаўчая лабараторыя і бібліятэка. Гэтыя ўстановы выклікалі вялікую зацікаўленасць сярод пінчукоў і шматлікіх турыстаў, якія прыязджалі на Палессе знаёміцца з прыродай і культурай краю.

Так, у апошнім перадваенным, 1938 г. музей, які быў адкрыты штодзённа з 10 да 14 гадзін, наведала 5 485 чалавек. Кошт уваходнага білета складаў 30 грошаў, для дзяцей — 10 грошаў, для вяскоўцаў уваход быў бясплатны. У Палескі музей часта звярталіся вучоныя, арганізатары розных выставак, а таксама супрацоўнікі польскіх музеяў, якія жадалі набыць палескія народныя мастацкія вырабы.

Нягледзячы на тое, што музей знаходзіўся ў вельмі зручным для турыстаў, гасцей Пінска, захавальнік пастаянна клапаціўся аб рэкламе музея. Яна друкавалася ва ўсіх даведачных і турыстычных выданнях па Пінску і Палессі, у палескіх газетах і часопісах. Магістрат дазволіў музею без аплаты размясціць на гарадскіх рэкламных слупах свае шчыты з тэкстам: “Палескі музей, вул. Касцюшкі, 31”.

Вставить. Лабачэўская, В. А. Захавальнік Палесскага музея Дзмітрый Георгіеўскі/В. А. Лабачэўская. – Мн.:Тэхналогія, 2001. - 82 с.

 

Важнай падзеяй у жыцці музея было запрашэнне аргкамітэта Сусветнай выстаўкі 1939 г. у Нью-Йорку да ўдзелу ў выстаўцы, куды былі давезены палескія «карабаны» (пляцёнае з лазы і саломы начынне).

У верасні 1939 г. пінскі музей быў падпарадкаваны гарадскому аддзелу народнай адукацыі і перайменаваны ў Пінскі гісторыка- рэвалюцыйны музей (пазней ён пачаў называцца Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей). Быў створаны новы аддзел «Край пад ігам буржуазнай Польшчы». Значна павялічыўся, дасягнуўшы ў 1941 г. 11195 адзінак, аб'ём фондавага збору музея за кошт прадметаў гісторыі і мастацтва, канфіскаваных новай уладай у шляхты і заможных мяшчан [7, c. 133].

З устанаўленнем савецкай улады ў Заходнім Палессі жыццё ў Пінску пачало хутка змянацца. Рэарганізоўваліся органы ўлады і кіравання, справаводства пераводзілася на русскую мову, здымаліся польскія шыльды, вуліцам і установам надаваліся новыя імёны. Палескі музей спачатку быў перайменаваны ў Пінскі краязнаўчы музей. З утварэннем Пінскай вобласці назва музея была удакладнена. Ён стаў называцца Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей.

З новай, савецкай назвай Палескі музей сустрэў новы, 1940 год. Ён ператварыўся ў дзяржаўны музей, падпарадкаваны органам народнай асветы. У музей быў прызначаны дырэктар – Іосіф Барысавіч Юнгельсон, па адукацыі настаўнік, які быў з музейнай работай зусім не знаемы. Дз. Георгіеўскі па новым штатным раскладзе значыўся старшым навуковым супрацоўнікам. 56 стр.

Вставить. Лабачэўская, В. А. Захавальнік Палесскага музея Дзмітрый Георгіеўскі/В. А. Лабачэўская. – Мн.:Тэхналогія, 2001. - 82 с.

У 1929 г. пастанову аб стварэнні выстаўкі, якая б адлюстроўвала мінулае і сучаснасць горада, а таксама культурнае становішча рэгіёну ўхваліў Баранавіцкі павятовы рэгіянальны камітэт. Арганізацыя гэтай выстаўкі была даручана выкладчыку адной з мясцовых школ Л. Турскаму. Працуючы над выстаўкай, Турскі прыйшоў да высновы пра магчымасць стварэння сталай установы, якая б знаёміла з жыццём Баранавіцкага павета, — павятовага музея. Ён прадставіў рэгіянальнаму камітэту праект стварэння музея, які павінен быў складацца з трох аддзелаў (прыроды, этнаграфіі, гісторыі) і дэманстраваць сувязь Баранавіцкага павета з гісторыяй Польшчы.

Самым богатым из них был исторический. В первой экспозиции барановичского музея экспонировались такие интересные предметы, как дорожный несессер XVIII века, юогатая коллекция монет, найденных на территории Барановичского повета, банкноты периода восстания под предводительством Тадеуша Костюшки, деньги герцогства Варшавского, оружие, дорогой фарфор и другие экспонаты. В фондах только что созданного музея хранилось богатейшее собрание книг, стреди которых были старадрукі. Особую ценность представляло первое издание произведений Адама Мицкевича 1822 г.

Акрамя экспанатаў выстаўкі фондавыя калекцыі ўзбагацілі прыватныя ахвяраванні. Актыўны ўдзел у музейнай працы брала грамадскасць, асабліва моладзь. І ўжо ў кастрычніку 1929 г. першыя наведвальнікі аглядалі экспазіцыю музея. Уваход у музей, адкрыты для наведвання па суботах, нядзелях і панядзелках з 16 да 18 гадзін, быў платны: 25 грошаў для дарослых і 10 грошаў для вучняў.

У аддзеле прыроды камплектаваліся батанічная, мінералагічная і заалагічная калекцыі, найбольш шматлікай была апошняя. Батанічная і мінералагічная калекцыі падчас далучэння Баранавіцкага павета да БССР знаходзіліся яшчэ ў стадыі фарміравання. Падобнае становішча было вызначана адсутнасцю спецыяліста ў галіне прыродазнаўства. Спецыфічнае месцазнаходжанне павета і багацце флоры (больш за 10 тысяч відаў раслін) давалі магчымасць стварэння вельмі важнага навуковага аддзела.

Нешматлікім быў этнаграфічны аддзел, дзе меліся ўзоры народнага адзення, прылад працы, ткацтва, ганчарства. Беднасць этнаграфічнага аддзела тлумачылася недаацэнкай мясцовай грамадскасцю «простых» сялянскіх рэчаў.

Следующий этап

Пасля ўз'яднання заходнебеларускіх зямель з БССР музеем, як сховішчам каштоўных калекцый і базай для развіцця музейнай справы ў рэгіёне, зацікавілася Камісія па абследаванню помнікаў гісторыі і культуры, якая прыбыла ў Баранавічы з Мінска. Як вынік — на працягу канца 1939 — першай паловы 1940 гг. з канфіскаваных навакольных шляхецкіх сядзіб і заможных гарадскіх кватэр у музей пачалі паступаць каштоўныя творы жывапісу і графікі, фарфор, старажытная мэбля, нумізматычныя калекцыі, старадрукі. Вялікая колькасць першакласных твораў мастацтва (у тым ліку творы Рэмбранта, Матэйкі, Зімлера, Катоўскага, Раўха, калекцыя японскага, саксонскага і сеўрскага фарфору, італьянская мэбля эпохі Рэнесансу, калекцыя шкатулак XVII-XVIII стст.), што папоўнілі фонды музея ў гэты перыяд, абумовілі змену яго профілю [7, c. 132].

Такім чынам, дзейнасць музеяў Заходняй Беларусі ў сваім развіцці праходзіла тыя ж этапы, што і музеі БССР. У той жа час паміж імі існавалі сур'ёзныя адрозненні. У якасці першага з іх неабходна ўзгадаць наяўнасць у Польшчы заканадаўчага права на ўтрыманне ў прыватнай уласнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей. Акрамя таго, дзейнасць заходнебеларускіх музеяў абапіралася пераважна на прыватную ініцыятыву і дабрачыннасць, што непазбежна прыводзіла да нераўнамернасці ў іх рабоце. Заходнебеларускія музеі, як і музеі БССР, зведалі ўздзеянне ідэалогіі, але са спазненнем, толькі ў 1939 г.

Музеі ў Заходняй Беларусі ствараліся на іншых юрыдычных, арганізацыйных і інтэлектуальных пачатках. Ва ўмовах захавання права прыватнай уласнасці на гісторыка-культурную спадчыну дзейнасць заходнебеларускіх музеяў абапіралася перш за ўсё на прыватную ініцыятыву. З аднаго боку, гэта прыводзіла да абмежавання маштабаў музейнага будаўніцтва, з другога — дазволіла пазбегнуць татальнай уніфікацыі і ідэалагізацыі музейнай справы.

 

 

1.2 Развіцце краязнаўчых музеяў у час ВАв (1941 – 1945 г.)

У 1939 г. Палескі музей быў перайменаваны ў Пінскі гісторыка - рэвалюцыйны музей, а праз некалькі месяцаў у - Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей.

У 1939-1941 гадах фонды істотна папоўніліся за кошт канфіскаванай маёмасці ў рэпрэсаваных грамадзян. Супрацоўнікі музея па-ранейшаму працягвалі пошук экспанатаў праз правядзенне экспедыцый. З гэтай мэтай 19 чэрвеня 1941 г. Дзмітрый Георгіеўскі адправіўся ў Сташаны і Лагішын. 22 чэрвеня 1941 г. войска нацысцкай Германіі пачалі баявыя дзеянні супраць СССР. Вайна прыйшла на Палессе.

З экспедыцыі Георгіеўскі не вярнуўся. Ёсць звесткі, што 22 чэрвеня 1941 г. яго арыштавалі органы НКВД, якія ўпершыню дні вайны праводзілі ліквідацыю «ненадзейнага элемента». Расстралялі ці яго на Піншчыне або вывезлі ў лагеры - невядома.

4 ліпеня 1941 г. Пінск занялі нацысты, а ўжо 6 ліпеня Ў горадзе ўтворана адміністрацыя, падкантрольная акупантам І город над Пінай Далучайся ды рэйхскамісарыята Украіна.

Са з'яўленнем у Пінску нямецка-фашысцкіх акупантаў музей зачыняецца, аднак акупацыйныя ўлады, ствараючы бачнасць павагі да традыцый і культуры мясцовага насельніцтва, 20 кастрычніка (дзень нараджэння Гітлера) урачыста адкрываюць музей. Экспанаты, якія адносяцца да савецкага перыяду былі канфіскаваныя з экспазіцыі і фондаў і большасць з іх знішчаны. Найбольш каштоўная частка музейнай калекцыі была вывезена ў Германію. У ліку вывезеных і згубленых экспанатаў знаходзіліся: нумізматычная калекцыя з 875 манет Польшчы, Прусіі, Расіі, XV - XVII ст., Манеты Старажытнага Рыма і Грэцыі, польскія шаўковыя сцягі, вырабы з крышталя і фарфору XVIII - XIX стагоддзяў, палотны вядомых польскіх і рускіх мастакоў і т. д.

У асноўным захавалася археалагічная і этнаграфічная калекцыі, чучалы птушак і жывёл, кніжны фонд (каля 2000 экспанатаў).

У ходзе ваенных дзеянняў 1941 - 1944 гадоў будынак музея практычна не пацярпела і ужо 3 ліпеня 1945 года абноўлены музей зноў прымае наведвальнікаў. У 1944 - 1945 гадах музейная калекцыя папаўняецца вялікім лікам экспанатаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной 1941 - 1945 гадоў. У асноўным гэта зброя, дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы і ўзнагароды партызан Пінскага злучэння. Колькасць экспанатаў ў 1946 годзе павялічылася да 8000 адзінак [8].

Праз некаторы час ён атрымаў назву Музей сацыялістычнай перабудовы Палесся. Яшчэ праз некаторы час ён пачаў называцца Дзяржаўным музеям Беларускага Палесся.

Вставить. Лабачэўская, В. А. Захавальнік Палесскага музея Дзмітрый Георгіеўскі/В. А. Лабачэўская. – Мн.:Тэхналогія, 2001. - 82 с.

Пасля вайны

После воссоедіненія… Памятка посетителю музея/Пинский краевед. музей. – Пинск, 1962. – 25 с.

Баранавіцкі музей пасля вайны прыйшлося ствараць фактычна з нуля. З Баранавіцкага абласнога мастацкага музея акупанты вывезлі «Партрэт старога» Рэмбранта, работы Я. Матэйкі, каля 60 мініяцюр за- ходнееўрапейскіх мастакоў, беларускія абразы і драўляную скульптуру XVII-XVIII стст., французскі габелен XIV ст., японскія вазы, каля 160 статуэтак заводаў Заходняй Еўропы, больш 200 карцін савецкіх мастакоў, а таксама вялікую бібліятэку на гісторыі мастацтва [1].

Рашэнне аб адкрыцці Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея было прынята СНК БССР у чэрвені 1945 г., але на працягу першага пасляваеннага дзесяцігоддзя ён не быў адкрыты для агляду.

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Сходу краязнаўчых музеяў ўключаюць ўсе віды музейных калекцый - мастацкія, прыродазнаўчанавуковыя, археалагічныя, нумізматычныя, этнаграфічныя, дакументаў, зброі, прадметаў побыту і г.д. Краязнаўчыя музеі, як правіла, маюць пастаянныя экспазіцыі, якія распавядаюць аб прыродных асаблівасцях, мінулым і сучаснасці краю. Музеі праводзяць навукова-даследчую працу, накіраваную на вывучэнне калекцый, вядуць шматгадовыя назіранні за прыродна-гістарычнымі аб'ектамі, праводзяць археалагічныя раскопкі і навуковыя экспедыцыі. На базе краязнаўчых музеяў праводзяцца навуковыя чытанні і канферэнцыі, матэрыялы якіх публікуюцца ў працах музеяў.

Дзейнасць большасці сучасных краязнаўчых музеяў адрозніваецца вялікай разнастайнасцю формаў, яны актыўна і эфектыўна ўдзельнічаюць у жыцці рэгіёнаў, у вырашэнні сацыяльна значных праблем.

Такім чынам, краязнаўства з'яўляецца адным з эфектыўных сродкаў патрыятычнага і маральнага выхавання, так як злучэнне вучэбна-пазнавальных задач адбываецца натуральна, арганічна, без дакучае карысна. Вельмі ажыўляюць працу элементы пошуку, даследавання. Краязнаўчая праца ўяўляе бліскучую магчымасць рэалізаваць ідэю міжпрадметных сувязяў, арганічна звязваць класныя заняткі з факультатыўнымі і пазакласных мерапрыемстваў. Вопыт паказвае, што выкарыстанне мясцовага матэрыялу на ўроках у значнай меры палягчае і паглыбляе засваенне праграмы, ўзмацняе канкрэтнасць і навочнасць навучання, павышае цікавасць вучняў да прадмета. Чым раней яны пачнуць ўсведамляць сваё дачыненне да лёсу роднага краю, яго гісторыі, тым мацней будзе любоў да яго, тым чысцей будуць іхныя думкі і справы.

Часцей за ўсё ствараюцца музеі комплекснага профілю, якія адлюстроўваюць у сваёй экспазіцыі гісторыю краю, са старажытных часоў да нашых дзён, яго гаспадарка, культуру, прыродныя ўмовы. У асобных выпадках выбіраецца больш вузкі профіль - археалагічны, этнаграфічны, літаратурны, мастацкі. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці налічваецца 21 дзяржаўны музей, 11 з якіх маюць краязнаўчы профіль. Заходняе Палессе, да якога належыць вобласць, з'яўляецца рэгіёнам, дзе лепш за ўсё захаваліся традыцыі беларускага народа. Яны фармаваліся пад уплывам фактараў, абумоўленых геаграфічным становішчам тэрыторыі, і з'яўляюцца прадметам турыстычнага інтарэсу.

У выніку распрацоўкі тэмы курсавой работы былі выкананы наступныя задачы.

1. Даследаваны існуючыя крыніцы інфармацыі па тэме курсавой работы.

2. Разгледжана гісторыя гісторыя развіцця краязнаўчых музеяў Брэсцкай вобласці.

3. Даследаваны шляхі развіцця краязнаўчых музеяў.

У працы сабраны матэрыял па гісторыі стварэння краязнаўчых музеяў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, іх развіцця. Гэта даследванне памагло мне разабрацца што такое краязнаўства, якую роль ролю адыгрываюць краязнаўчыя музеі у выхаванні і адукацыі моладзі.

Краязнаўчыя музеі з'яўляюцца цікавым адлюстраваннем нашага мінулага і сучаснага. Яны захоўваюць звесткі па гісторыі, культуры, расказваюць пра асаблівасці таго ці іншага горада і мястэчка.

 

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

1. Баранавіцкі краязнаўчы музей [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://baranovichi-museum.com. – Дата доступу: 01.03.2016.

2. Брестский областной краеведческий музей [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://brokm.vbreste.by/. – Дата доступу: 15.04.2016.

3. БрестСИТИ. Новости [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://brestcity.com/blog/kraevedcheskij-muzej-pod-zhabinkoj-zal-kostyushko-etnografii-i-velikoj-otechestvennoj-vojny. – Дата доступу: 15.04.2016.

4. Военно-исторический музей им. Д.К. Удовикова [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.d-museum.by/show_about.php?id=2. – Дата доступу: 15.04.2016.

5. Ганцавікі краязнаўча-інфармацыйны партал [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.gants-region.info/index/muzej/0-1450. – Дата доступу: 15.04.2016.

6. Гармель, Е. Чем удивит гостей “Пружанский палацик?”/ Е. Гармель // Заря. – 2015. – 12 лют. - с.5

7. Гужалоўскі, А. А. Музеі Беларусі (1918-1941)/ А. А. Гужалоўскі. – Мінск: НАРБ, 2002. – 176 с.

8. Гужалоўскі, А. А. Музеі Беларусі (1941-1991)/ А. А. Гужалоўскі. – Мінск: НАРБ, 2004. – 192 с.

9. Медиа – Полесье [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://media-polesye.by/news/pinskiy-muzey-neveroyatnoe-i-interesnoe-ryadom-17391. – Дата доступу: 01.03.2016.

10. Ивацевичский районный исполнительный комитет [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://ivacevichi.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=18882&Itemid=2437&lang=ru. – Дата доступу: 15.04.2016.

11. История Пинска [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.pinsk-history.ru/katalog?catid=0&id=237. – Дата доступу: 15.04.2016.

12. Музеі Беларусі: інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэспублікі Беларусь/ А. Б. Сташкевіч [і інш.]. – Мн.: Беларусь, 2001. – 272 с.

13. Путешествуем по Беларуси вместе [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://belarus-travel.livejournal.com/274945.html.– Дата доступу: 15.04.2016.

14. Шидловский, С. О. Краеведение : учеб - метод. комплекс для студентов специальности 1-89 01 01 «Туризм и гостеприимство/ С.О. Шидловский. – Новополоцк: ПГУ, 2011. – 172 с.

15. Экскурсии по Беларуси – Белорусский экскурсионный портал [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.ekskursii.by.– Дата доступу: 15.04.2016.

16. Юренева, Т. Ю. Музееведение: учебник для высшей школы/ Т. Ю. Юренева. – 2-е изд. – М.: Академический проект, 2004. – 560 с.