Лексічны склад беларускай мовы

 

Лексіка (грэч. lexikos – які адносіцца да слова, слоўнікавы) – гэта сукупнасць слоў мовы, яе слоўнікавы склад, а таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў пэўнай сферы дзейнасці або ў творах асобнага пісьменніка. Лексіка – найбольш адкрыты і пранікальны для змен раздзел мовы, таму дакладна падлічыць колькасць слоў, якія існуюць у мове, немагчыма: па самых сціплых падліках, слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы налічвае каля паўмільёна літаратурных і дыялектных слоў.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку, г. зн. слоўнікавы склад мовы, лексічныя значэнні слоў, іх паходжанне, развіццё і ўжыванне, называецца лексікалогіяй.

 

1. Лексіка паводле сферы ўжывання

Лексіка беларускай мовы ў залежнасці ад характару функцыянавання дзеліцца на дзве вялікія групы: агульнаўжывальную і абмежаваную сферай ужытку. У першую групу ўваходзяць словы, выкарыстанне якіх не абмежавана ні тэрыторыяй распаўсюджання, ні родам дзейнасці людзей; яны складаюць аснову слоўнікавага складу беларускай мовы. Значэнне такіх слоў зразумела кожнаму носьбіту мовы.

Да лексікі абмежаванага ўжытку адносяцца словы, ужыванне якіх абмежавана: 1) якой-небудзь мясцовасцю (дыялектная лексіка); 2) родам заняткаў ці інтарэсаў (жаргонная лексіка); 3) прафесіяй (спецыяльная лексіка).

Дыялектная лексіка (грэч. dialektos – дыялект, гаворка) – гэта асаблівасці гаворак, якія не адпавядаюць нормам літаратурнай мовы.

Жаргонная лексіка (франц. jargon – умоўная гаворка) – гэта разнавіднасць мовы, якая выкарыстоўваецца вузкім колам людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, заняткаў, становішчам у грамадстве. У сучаснай мове выдзяляюць моладзевы жаргон, або слэнг. Адной з разнавіднасцей жаргонаў з’яўляецца арго (франц. argot – замкнуты, нядзейсны) – мова сацыяльна замкнутых груп грамадства (зладзеяў, жабракоў, турэмшчыкаў і інш.). Асобныя аргатызмы атрымліваюць распаўсюджанне за межамі арго: блатны, пяро (нож), раскалоцца і пад., але пры гэтым яны практычна пераходзяць у разрад прастамоўнай лексікі.

Спецыяльная лексіка – гэта словы і спалучэнні слоў, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей. Сярод спецыяльных слоў выдзяляюць прафесійную лексіку (прафесіяналізмы) і тэрміны.

Да прафесійнай лексікі адносяцца словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца ў розных сферах вытворчасці, тэхнікі, што не сталі, аднак, агульнаўжывальнымі. У адрозненне ад тэрмінаў – навуковых назваў спецыяльных паняццяў – прафесіяналізмы функцыянуюць пераважна ў вусным маўленні як «паўафіцыйныя» словы, якія не маюць строгага навуковага характару. Напрыклад, вышка – вышэйшая матэматыка, чацвярцічка – чацвярцічны перыяд і інш.

Тэрмін (лац. terminus – граніца, мяжа) – спецыяльнае слова ці словазлучэнне, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Кожнае слова-тэрмін мае дакладнае вызначэнне, зафіксаванае ў спецыяльных навуковых даследаваннях ці тэрміналагічных слоўніках паняцце. Тэрміны і прафесіяналізмы даюцца ў тлумачальных слоўніках з паметай «спецыяльнае», зрэдку ўказваецца сфера прымянення таго ці іншага тэрміна: фіз., мед., мат.

Такім чынам, словы абмежаванага ўжытку можна паказаць у наступнай табліцы.

 

 

2. Лексіка беларускай мовы паводле этымалогіі (паходжання)

Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: уласна беларускай і запазычанай.

Спрадвечна беларускія словы:

1) індаеўрапейскія – інд., іран., герм., рам., балт., слав. і інш. моўных груп, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова (маці, дзень, брат, сястра, сын, дзень, ноч, вада і інш.)

2) агульнаславянскія (назвы асоб: маці, сын, сястра, брат, дзед; частак цела: глотка, калена, валасы; свойскіх жывёл: авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза; дзікіх звяроў: воўк, ліса, заяц; птушак: галка, варона; прадметаў: калода, валун, жэрдка, вулей; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кашуля; адцягненых паняццяў і з’яў прыроды: заўтра, імгла, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць).

3) агульнаўсходнесляваянскія (дзядзька, сям’я і інш.)

4) спрадвечна беларускія (не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах) – волат, вежа, сейбіт, араты, шмат, сябар, дрэнны, векапомны, красамоўства, спаконвечны і інш..

3. Лексіка паводле стылістычнай афарбоўкі

Стылістычная афарбоўка слова – гэта дадатковая да яго лексічнага значэння ўласцівасць, якая вызначае прыналежнасць слова да пэўнага стылю мовы. Як вядома, вуснай форме маўлення адпавядае размоўны стыль, а пісьмовай форме маўлення – кніжныя стылі (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны і мастацкі). Адпаведна вылучаецца размоўная (гутарковая) і кніжная лексіка.

Аднак існуе вялікая колькасць слоў, якія ў аднолькавай ступені могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта стылістычна нейтральная (міжстылёвая) лексіка: чалавек, брат, неба, вішня, бусел, чытаць.

 

4. Лексіка БМ паводле ступені ўжывання (актыўная і пасіўная)