І ніжэй. Гл. таксама: Ьоп^егісЬ Р. РоІіЬік йег УегпісЬіші^...

Лічба 111 091 чалавек прыводзіцца ў: Петров Н., Рогннскнй А. В. „Польская операцня” НКВД 1937-1938 гг. С. 32. Агульныя ацэнкі на 85 тысяч ахвяр падаюць Пятроў і Рагінскі: Петров Н., Ро- гннскнй А. В. „Польская операцня” НКВД 1937-1938 гг. С. 171. Падобныя высновы змяшчаюцца і ў артыкуле Марка Янсена і Мікалая Пятрова: -Іапзеп М., Реігоу N. Зіаііп’з Ьоуаі Ехесііііопег... Р. 99. Леанід Навумаў ацэньвае колькасць ахвяр сярод палякаў як 95 тыс. чалавек: Наумов Л. Сталнн н НКВД. С. 299. Гл. таксама: ЗсЫо^еІ К. Теггог шкі Тгашп... 8. 636.

у ходзе нацыянальных аперацый была куды болыпай доля расстраляных: у „польскай аперацыі” яна складала 78%, а ва ўсіх нацыянальных аперацыях, разам узятых, — 74%. Не вы- ключана, што такое становішча тлумачылася не наўмысным жаданнем расстраляць як мага больш па этнічнай прыкме- це, а часавымі рамкамі гэтых кампаній: пік арыштаў у рам- ках „кулацкай аперацыі” меў месца раней, чым пік арыштаў пад час нацыянальных кампаній. А між тым, існавала закана- мернасць: чым на болып познім этапе Вялікага тэрору чалавек арыштоўваўся, тым больш у яго было шанцаў атрымаць смя- ротны прысуд — проста па той прычыне, што месцаў у ГУЛагу ўжо не было[44].

Хоць Сталін, Яжоў, Баліцкі, Ляплеўскі, Берман і іншыя атаясамлівалі пераслед палякаў з мерамі, накіраванымі на павелічэнне бяспекі СССР, на самай справе „польская апера- цыя” ніяк не палепшыла міжнароднага становішча Савецкай дзяржавы. Пад час Вялікага тэрору „польскіх шпіёнаў” было арыштавана болып, чым нямецкіх і японскіх разам узятых, але толькі адзінкі з іх (у лепшым выпадку) на самай справе мелі дачыненне да шпіянажу на карысць Полыпчы. У 1937-1938 г. Варшава старанна праводзіла палітыку роўнай дыстанцыі ў дачыненні да нацысцкай Нямеччыны і Савецкага Саюза. Полыпча не песціла ніякіх агрэсіўных планаў супраць СССР[45].

Але, магчыма, Сталін лічыў, што забойства палякаў у кожным разе не прынясе шкоды. Ён слушна меркаваў, што Полыпча ўсё роўна не будзе саюзнікам Савецкага Саюза ў будучай вайне супраць Нямеччыны. Знаходзячыся паміж на- цысцкай Нямеччынай і Савецкім Саюзам, Полыпча не маг- ла застацца і нейтральнай у гэтым канфлікце. Яна магла або выступіць супраць Нямеччыны і быць разгромленай ёю, або ўступіць з ёю ў альянс і ўзяць удзел у нападзе на СССР. У лю- бым выпадку масавае забойства палякаў, здавалася, не маг- ло нашкодзіць інтарэсам Савецкага Саюза — лішне казаць, што гэтыя інтарэсы не ўключалі ў сябе абарону жыцця і дабра- быту яго грамадзян. Але нават такія цынічныя развагі хавалі ў сабе памылку: як адзначалі ў той час агаломшаныя дыпла- маты і шпіёны, Вялікі тэрор забіраў шмат энергіі, якая магла б прынесці куды большую карысць у іншых справах. Сталін памылкова разумеў сітуацыю з бяспекай Савецкага Саюза; больш традыцыйны падыход да пытанняў разведкі ў канцы 1930-х г. мог быць куды болып плённым.

У 1937 г. непасрэдная пагроза, як выглядала, зыходзіла ад Японіі. Японская актыўнасць ва Усходняй Азіі паслужы- ла апраўданнем „кулацкай аперацыі”. Яна ж была падставай рэпрэсій супраць кітайскай дыяспары ў СССР і супраць савец- кіх чыгуначнікаў, якія вярнуліся з Маньчжурыі. Апроч таго, японскі шпіянаж быў абгрунтаваннем для дэпартацыі ўсёй ка- рэйскай дыяспары з Далёкага Усходу ў Казахстан. Сама Ка- рэя ў гэты час знаходзілася пад японскай акупацыяй, а таму савецкія карэйцы „за кампанію” лічыліся нядобранадзейны- мі. Сталінскі кліент Шэн Шыцай, які панаваў у заходняй кі- тайскай правінцыі Сіньцзян, сам ажыццяўляў тэрор, ахвя- рамі якога сталі тысячы людзей. Мангольская Народная Рэспубліка на поўначы ад Кітая з моманту свайго абвяшчэння ў 1924 г. была савецкім сатэлітам. У 1937 г. на тэрыторыю са- юзнай Манголіі ўвайшлі савецкія войскі, а мангольскія ўлады распачалі ўласны тэрор, у ходзе якога былі расстраляны 20 474 чалавекі. Усё гэта мела антыяпонскую накіраванасць39.

Аднак усе гэтыя забойствы зусім не спрыялі дасягнен- ню якіх-небудзь стратэгічных мэтаў. Японскае кіраўніцтва абрала паўднёвую стратэгію, накіраваную на авалоданне Кітаем і Ціхім акіянам. У ліпені 1937 г., адразу пасля пачатку Вялікага тэрору, Японія напала на Кітай і потым планамер- на прасоўвалася выключна на поўдзень. Такім чынам, спробы абгрунтаваць „кулацкую аперацыю” і тэрор у далёкаўсходніх сатэлітах СССР японскай агрэсіяй выглядалі фальшыва. Вядо- ма, Сталін баяўся Японіі і меў усе падставы для гэтага. Япон- ская палітыка ў 1930-я г. вызначалася яўным мілітарызмам, і пытанне было толькі ў выбары напрамку экспансіі — на поўнач або на поўдзень. Японскі ўрад тут не меў выразных прыярытэтаў і мог нечакана змяніць свой выбар. Але як бы там

На Каўказе, апроч таго, меншыя групы насельніцтва прымусова перамяшчаліся; гл.: ВаЬегоуувкі «I. „Бег Реіпсі ізі йЬегаІІ...”. 8. 771— 772. Пра забойства 20 474 чалавек гл.: Кідготіуа Н., Матоііііа С. Апіі-Кддвзіап апй Апіі-Зоуіеі ЗііЬуегвіоп... Р. 13. Гл. таксама: ОеІЬ М. Ап Еагіу 8оуіе1 ЕШпіс Верогіаііоп.


ні было, масавыя рэпрэсіі не маглі засцерагчы Савецкі Саюз ад нападу, які так і не адбыўся.

Магчыма, як і ў выпадку з палякамі, Сталін палічыў, што ад прэвентыўных масавых рэпрэсій у кожным разе не будзе шкоды. Калі Японія наважыцца на вайну, яна знойдзе менш падтрымкі ўнутры СССР. Калі ж не, то забойствы і дэпартацыі ўсё роўна не нанясуць шкоды савецкім інтарэсам. Зноў жа, такія развагі лагічныя толькі тады, калі інтарэсамі Савецкай дзяржавы не лічыць жыццё і дабрабыт яе насельніцтва. Да таго ж, як адзначалася раней, трата сілаў НКУС на знішчэнне ўнутраных ворагаў (а таксама на самазнішчэнне) замінала больш сістэматычнай падрыхтоўцы да адбіцця рэальнай па- грозы, якая пагражала Савецкаму Саюзу, — нападу Нямеччы- ны без японскай ці польскай падтрымкі, а таксама без апоры на ўнутраных праціўнікаў савецкай улады.

Нямеччына, у адрозненне ад Японіі і Польшчы, на самай справе планавала агрэсіўную вайну супраць Савецкай дзяржа- вы. У верасні 1936 г. Гітлер даў зразумець сваім паплечнікам, што галоўная мэта яго знешняй палітыкі — знішчэнне Савец- кага Саюза. „Сутнасць і мэта балыпавізму, — заявіў ён, — за- ключаецца ў знішчэнні тых слаёў чалавецтва, якія дагэтуль складалі яго кіроўную эліту, і замену іх сусветным яўрэйствам”. Паводле планаў Гітлера, Нямеччына павінна была падрыхта- вацца да вайны за чатыры гады. Так, Герман Герынг у 1936 г. распачаў рэалізацыю чатырохгадовага плана, закліканага перавесці дзяржаўны і прыватны сектары нямецкай эканомікі на ваенныя рэйкі. Гітлер уяўляў сабой рэальную пагрозу для Савецкага Саюза, але Сталін, відаць, не пакідаў надзей на тое, што савецка-нямецкія стасункі можна палепшыць. Магчы- ма, акурат з гэтай прычыны рэпрэсіі супраць савецкіх немцаў былі мякчэйшыя, чым супраць палякаў. У ходзе „нямецкай аперацыі” расстралялі 41 989 чалавек, але большасць з іх не былі немцамі40.

У гэтыя гады папулярнасці Народнага фронту савецкія забойствы і дэпартацыі прайшлі незаўважанымі ў Еўропе. 3 усяго Вялікага тэрору ўвага была звернута хіба на паказаль- ныя працэсы і чысткі ў партыі ды войску. Але гэтыя падзеі, ад- значаныя тагачаснымі спецыялістамі і журналістамі, не былі

Цыт. паводле: Еуап.ч К. Л. ТЬе ТЬтІ КеісЬ іп Рошег. Р. 357. Наконт „нямецкай аперацыі” гл. загад № 00439 (55 005 прысудаў, у тым ліку 41 989 смяротных прысудаў). Гл. таксама: ЗсЫбцеІ К. Теггог ііп(і Тгашп... 8. 628.

сутнасцю Вялікага тэрору. Яго сутнасцю былі „кулацкая” і на- цыянальныя аперацыі. 3 681 692 чалавек, прыгавораных у 1937—1938 г. да смерці па палітычных артыкулах, колькасць асуджаных у рамках „кулацкай” і нацыянальных аперацый склала 625 483 чалавекі. „Кулацкая” і нацыянальныя аперацыі далі больш як 90% смяротных прысудаў і % прысудаў, звяза- ных з адпраўкай у ГУЛаг[46].

Вялікі тэрор, такім чынам, зводзіўся пераважна да „кулац- кай аперацыі”, якая наймацней ударыла па Украіне, і шэрагу нацыянальных аперацый, найбуйнейшай з якіх была польская, дзе Украіна зноў выступала ў якасці найбольш пацярпелага рэгіёна. 3 681 692 дакументаваных смяротных прысудаў часоў Вялікага тэрору 123 421 меў месца ва Украінскай ССР — і гэтая лічба не ўключае ў сябе выхадцаў з Украіны, расстраляных у ГУЛагу. Доля рэпрэсаваных жыхароў Украіны была непрапар- цыйна вялікай у Савецкім Саюзе, а ў самой Украінскай ССР была непрапарцыйна вялікай доля рэпрэсаваных палякаў[47].

Вялікі тэрор быў трэцяй савецкай рэвалюцыяй. Калі Кас- трычніцкая рэвалюцыя 1917 г. змяніла палітычны рэжым, а калектывізацыя пачатку 1930-х г. — эканамічную сістэму, то Вялікі тэрор 1937-1938 г. перавярнуў светаўспрыманне савец- кіх грамадзян. Сталін здолеў укараніць як аксіёму ўласную тэорыю, што ворага можна выкрыць толькі на допыце. Яго каз- кі пра замежных агентаў і ўнутраных змоўшчыкаў расказва- ліся ў падвалах НКУС і запісваліся ў пратаколах допытаў. Наколькі можна гаварыць пра ўдзел савецкіх грамадзян у са- вецкай палітыцы ў канцы 1930-х г., гэты ўдзел зводзіўся да таго, каб быць інструментамі пашырэння сталінскай карціны свету. Але для таго, каб жыла далей вялікая гісторыя Сталіна, іх уласныя гісторыі часам мусілі абарвацца.

Аднак ператварэнне сотняў тысяч жывых людзей у слупкі лічбаў у статыстыцы карных органаў, здаецца, палепшыла настрой Сталіна, а ход Вялікага тэрору яўна ўмацаваў яго становішча ў савецкім апараце. У лістападзе 1938 г. Сталін загадаў спыніць масавыя аперацыі і яшчэ раз памяняў кіраўніцтва НКУС. На месца Яжова, якога пазней расстралялі, стаў Лаўрэнцій Берыя. Следам за Яжовым расстралялі і вялікую частку ягоных кадраў, якіх абвінавацілі ў так зва- ных перагібах, што на самай справе былі сутнасцю сталінскай палітыкі. Здолеўшы змяніць Ягоду Яжовым, а потым Яжова Бе- рыем, Сталін засведчыў сваё паноўнае становішча ў савецкім вышэйшым кіраўніцтве. Здолеўшы скарыстаць НКУС у ба- рацьбе супраць партыі і адначасова партыю ў барацьбе супраць НКУС, ён праявіў сябе як бясспрэчны лідар Савецкага Саюза. Савецкі Саюз канчаткова ператварыўся ў тыранію, дзе ўлада тырана праяўлялася праз майстэрства кіраваць інтрыгамі ся- род сваіх прыдворных[48].

Савецкі Саюз быў шматнацыянальнай дзяржавай. Яго кар- ны апарат, які выкарыстоўваўся для правядзення рэпрэсіўных кампаній па этнічнай прыкмеце, быў таксама шматнацыя- нальны. У той час, калі НКУС знішчаў прадстаўнікоў нацы- янальных меншасцяў, болыпасць яго кіраўнікоў самі былі прадстаўнікамі гэтых меншасцяў. У 1937—1938 г. супрацоўнікі НКУС, многія з якіх мелі яўрэйскае, латышскае, польскае або нямецкае паходжанне, праводзілі ў жыццё палітыку этнічных рэпрэсій, якая перавышала ўсе ранейшыя дасягненні Гітлера і яго эсэсаўцаў. Ведучы гэтыя этнічныя чысткі, што было, зра- зумела, непазбежна, калі яны хацелі захаваць свае пасады і жыццё, яны мусілі сяк-так сумяшчаць гэта ў сваёй свядомасці з этыкай інтэрнацыяналізму, якая працягвала заставацца важнай для некаторых з іх. Па меры разгортвання тэрору яны самі рана ці позна траплялі пад яго вал, а на іх месца, як правіла, прыходзілі рускія.

Нкусаўцы яўрэйскага паходжання, якія кіравалі ажыццяў- леннем „польскай аперацыі” ва Украіне і Беларусі, — Ізраіль Ляплеўскі, Леў Райхман, Барыс Берман — самі былі арыш- таваны і расстраляны. Гэта стала часткай болып агульнай заканамернасці. Калі пачаліся масавыя аперацыі Вялікага тэрору, яўрэямі былі каля 1/3 высокапастаўленых супрацоўні- каў НКУС. Да 17 лістапада 1938 г., калі Сталін загадаў спы- ніць тэрор, гэты паказчык не перавышаў 20%. Праз год ён стаў ніжэйшы за 4%. Звонку справа выглядала так, нібыта акурат яўрэі былі вінаваты ў Вялікім тэроры, і многія з іх сапраўды былі абвінавачаны ў гэтым. У гэтым і заключалася хітрасць Сталіна: ён, вядома, разумеў, што супрацоўнікі НКУС яўрэйскага паходжання будуць зручным казлом адпушчэн- ня за нацыянальныя аперацыі — асабліва пасля таго, як бу- дуць знішчаны і нацыянальныя эліты, і іх яўрэйскія карнікі. Так ці інакш, інстытуцыйнымі бенефіцыярамі Вялікага тэрору аказаліся не яўрэі, ці іншыя „нацмены”, а рускія, многія з якіх зрабілі імклівую кар’еру. Да 1939 г. рускія, доля якіх у началь- ніцкім складзе НКУС павысілася да 2/3, замянілі яўрэяў на ўсіх ключавых пасадах, і з той пары такое становішча стала пастаянным. Рускія зрабіліся паноўнай нацыянальнай групай сярод супрацоўнікаў НКУС, іх доля ў вышэйшым начальніцкім складзе гэтай структуры была большай, чым доля рускіх у на- сельніцтве СССР. Адзінай нацыянальнай меншасцю, якая ў канцы Вялікага тэрору заставалася шырока прадстаўленай у НКУС, былі грузіны — з якіх, як вядома, паходзіў і сам Сталін[49].

Гэтая трэцяя рэвалюцыя на самай справе была контррэва- люцыяй, якая ўскосна засведчыла правал марксізму-ленінізму. На пятнаццатым годзе свайго існавання Савецкі Саюз шмат чаго дамогся для тых сваіх грамадзян, якія заставаліся ў жы- вых: напрыклад, у разгар Вялікага тэрору былі ўведзены дзяржаўныя пенсіі. Аднак некаторыя прынцыповыя палажэнні рэвалюцыйнай дактрыны былі адкінуты. Быццё, як казалі марксісты, больш не вызначала свядомасці. Людзі падпадалі пад рэпрэсіі не з-за свайго становішча ў вытворчых адносінах, а па прычыне прыпісаных ім асабістых перакананняў ці куль- турных сувязяў. Палітыка ўжо не вымяралася ў ісатэгорыях класавай барацьбы. Калі тыя ці іншыя народы Савецкага Са- юза абвяшчаліся варожымі, то не па прычыне сваёй адданасці ранейшым эканамічным парадкам, а з-за сваёй уяўнай сувязі з замежнымі дзяржавамі[50].

Сувязь паміж лаяльнасцю і нацыянальнасцю лічылася ў Еўропе 1938 г. аксіёмай. Гітлер у той самы час скарыстаў той самы аргумент, заявіўшы, што тром мільёнам немцаў Чэ- хаславакіі ў месцах іх кампактнага пражывання павінна быць дадзена магчымасць далучыцца да Нямеччыны. У верасні 1938 г. на канферэнцыі ў Мюнхене Вялікабрытанія, Фран- цыя і Італія падпісалі пагадненне, якое ўхваляла далучэнне да Нямеччыны Судэцкай вобласці на ўсходзе Чэхаславакіі, дзе пражывалі болыпасць гэтых немцаў. Брытанскі прэм’ер- міністр Нэвіл Чэмберлен заявіў, што пагадненне прынесла „мір нашаму пакаленню”. Французскі прэм’ер-міністр Эдуар Даладзье не меў такой перакананасці, але дазволіў француз- скаму народу паверыць у гэтую легенду. Чэхаславацкая дэле- гацыя нават не была дапушчана на канферэнцыю; чакалася, што яна проста прыме яе рашэнне. Мюнхенскае пагадненне пазбавіла Чэхаславакію натуральнай абароны ў выглядзе гор- нага ланцуга і размешчаных у гарах умацаванняў, зрабіўшы краіну прыступнай перад будучым нападам з боку Нямеч- чыны. Сталін пасля гэтых падзей прыйшоў да высновы, што заходнія дзяржавы вырашылі пайсці на саступкі Гітлеру, з тым, каб нацэліць яго агрэсію на ўсход[51].

У 1938 г. савецкае кіраўніцтва імкнулася паказаць сваю нацыянальную палітыку поўнай процілегласцю расізму на- цысцкай Нямеччыны. Для гэтага была праведзена спецы- яльная кампанія, якая ўключала публікацыю шэрагу твораў для дзяцей, адзін з якіх называўся „Казка пра лічбы”. 3 гэ- тай казкі савецкія дзеці маглі дазнацца, што нацысты, для таго каб вызначыць нацыянальнасць жыхароў Нямеччыны, „корпаліся ва ўсялякіх старых паперах”. Гэта, вядома, было праўдай. Прынятыя ў Нямеччыне ў 1935 г. Нюрнбергскія ра- савыя законы забаранялі яўрэям браць удзел у палітычным жыцці Райха і ўтрымлівалі прадпісанні наконт таго, як вызна- чадь прыналежнасць да яўрэяў. Нямецкія чыноўнікі сапраўды выкарыстоўвалі запісы з сінагог, каб высветліць, ці не былі продкі таго ці іншага „падазронага” грамадзяніна яўрэямі. Але ў Савецкім Саюзе становішча не было кардынальна іншым. Савецкія ўнутраныя пашпарты мелі графу „нацыянальнасць”, а таму ніводзін савецкі яўрэй, паляк і наогул ніводзін савецкі грамадзянін не мог пазбегнуць дакументальнай фіксацыі сваёй нацыянальнай прыналежнасці. У прынцыпе, савецкія грамадзяне маглі самастойна выбіраць сваю нацыянальную прыналежнасць, але на практыцы так было не заўсёды. У красавіку 1938 г. НКУС запатрабаваў у пэўных выпадках указ- ваць звесткі пра нацыянальнасць бацькоў. Паводле таго ж за- гаду, палякам і іншым „нацменам” яўным чынам забараняла- ся мяняць сваю нацыянальнасць. Адно што НКУСу не было патрэбы „корпацца ў старых паперах”, паколькі ў яго хапала сваіх уласных47.

Прыгнёт яўрэяў у Нямеччыне ў 1938 г. меў куды большы розгалас, чым нацыянальныя аперацыі ў СССР, хоць маш- таб першага быў намнога меншы. Нацысцкі рэжым распачаў праграму „арыізацыі”, якая мела на мэце пазбавіць яўрэяў іх маёмасці. Ей спадарожнічала больш гучная і стыхійная хваля грабяжоў і насілля, якая пракацілася пасля аншлюсу Аўстрыі, праведзенага ў тым жа месяцы. У лютым Гітлер прад’явіў ультыматум аўстрыйскаму канцлеру Курту фон Шушнігу, за- патрабаваўшы ад яго ператварыць Аўстрыю ў сатэліт Нямеч- чыны. Шушніг спачатку прыняў прад’яўленыя яму ўмовы, а потым вярнуўся ў Аўстрыю і кінуў выклік Гітлеру, абвясціўшы аб правядзенні рэферэндуму пра захаванне незалежнасці. 12 сакавіка нямецкія войскі ўвайшлі ў Аўстрыю, на наступны дзень Аўстрыя перастала існаваць. Летам і восенню таго ж года ў Вену былі дэпартаваны каля дзесяці тысяч аўстрыйскіх яўрэяў. Дзякуючы энергічным намаганням Адольфа Эйхмана яны разам з многімі іншымі аўстрыйскімі яўрэямі на працягу бліжэйшых месяцаў былі высланы з краіны48.

У кастрычніку 1938 г. Нямеччына выслала ў Польшчу 70 тыс. яўрэяў, якія мелі польскае грамадзянства. Іх арыш- тавалі ўначы, кінулі ў цягнікі і бесцырымонна вывезлі за польскую мяжу. Яўрэйскі юнак, які ў гэты час жыў у Пары- жы і чые бацькі таксама апынуліся сярод выгнанцаў, вы- рашыў адпомсціць. Ен забіў нямецкага дыпламата — што было трагічна само па сабе і асабліва трагічна праз дату, калі гэта адбылося: стрэл прагрымеў 7 лістапада, у гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, а яго ахвяра сканала на наступ- ны дзень, у гадавіну гітлераўскага „Піўнога путчу” 1923 г. Забойства дало нямецкім уладам падставы для правядзен- ня „Крыштальнай ночы” — першага вялікага адкрытага яўрэйскага пагрому ў нацысцкай Нямеччыне. Антыяўрэйскія выступленні разгарнуліся па ўсім Райху, асабліва ў Вене, дзе і ў папярэднія тыдні штодня адзначалася прынамсі па адным нападзе на яўрэйскую маёмасць. 3 9 да 11 лістапада 1938 г. былі забіты сотні яўрэяў (паводле афіцыйных звестак 91), знішчаны тысячы магазінаў і сотні сінагог. Пераважнай часткай еўрапейскай грамадскасці, за выключэннем тых, хто сімпатызаваў нацыстам, гэта было ўспрынята як праява вар- варства49.

Савецкі Саюз выйграваў ад адкрытага насілля ў нацысц- кай Нямеччыне. У такой атмасферы прыхільнікам Народнага фронту даводзілася разлічваць на Савецкі Саюз як абаронцу Еўропы ад вэрхалу этнічных чыстак. Але ў Савецкім Саю- зе акурат у гэты час ішлі свае ўласныя этнічныя чысткі знач- на болыпага маштабу. Праўда, слушным будзе сказаць, што ніхто за межамі СССР нават не падазраваў аб гэтым. Праз тыдзень пасля „Крыштальнай ночы” скончыўся Вялікі тэрор, пад час якога ў рамках нацыянальных аперацый былі рас- страляны 247 157 савецкіх грамадзян. Паводле стану на ка- нец 1938 г. у СССР па нацыянальнай прыкмеце было забіта прыкладна ў тысячу разоў болып чалавек, чым у нацысцкай Нямеччыне. Калі на тое пайшло, нават яўрэяў у СССР на той момант загінула болып, чым ад рук нацыстаў. Пры тым што не праводзілася ніякай „яўрэйскай аперацыі”, многія тысячы яўрэяў загінулі ў Вялікім тэроры — а яшчэ раней у ходзе гала- дамору ва Украіне. Яны памерлі не таму, што былі яўрэямі, а проста з той прычыны, што былі падданымі самага крывавага з тагачасных рэжымаў.

У Вялікім тэроры савецкае кіраўніцтва забіла ўдвая болып савецкіх грамадзян, чым складала ўсё яўрэйскае насельніцтва Нямеччыны; але ніхто за межамі Савецкага Саюза, уключна з Гітлерам, здавалася, яшчэ не ўяўляў сабе, што масавыя расстрэлы такога маштабу магчымыя. Вядома,

Пра высылку яўрэяў гл.: Тотазгетозкі Л. Ргеііісішт Ха^іасіу... 8. 5,

і ніжэй. Гл. таксама: Ьоп^егісЬ Р. РоІіЬік йег УегпісЬіші^...