Спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя злучнікі; вызначыць функцыі злучнікаў. Паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх. Першы сказ разабраць па членах сказа.

Выпісаць спачатку складаныя сказы, у якіх часткі звязаны злучальнымі злучнікамі, потым – падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі, нарэшце – бяззлучнікавыя сказы. Паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх; злучнікі і злучальныя словы, якія звязваюць часткі складаных сказаў, падкрэсліць.

1. Гладкая як шкло вада стаіць нерухома і ў ёй адбіваюцца і цёмна-блакітнае неба і воблакі і першыя зоркі (Чарн.). 2. Дубы стаялі маўклівыя паважныя ні адзін лісток не трапятаўся на іх (Шам.). 3. Застукалі весела як бы спрачаючыся цесакі і нажы затрашчала галлё лес напоўніўся жвавым гоманам (І.М.). 4. Далёка за рэчкаю купаліся ў золаце праменяў прыгожыя ўзгоркі а з-за іх выбіваліся чубатыя галовы старых бяроз (К-с). 5. Мы ні на хвіліну не былі пахіснуты ў сваёй вялікай веры хоць права жыць у шчасці на зямлі і здабываў народ нялёгкай мерай (Кір). 6. На дварэ ўжо развіднелася але раніца стаяла шэрая падобная на позні досвітак (Чарн.). 7. Толькі адчынілі дзверы у вочы сыпанула сухім снегам (Шам.). 8. Над шумным лесам над балотам узняўся новы дзень і з неба сонца пазалотай зямлі схавала цень (Ч.). 9. На ўзгорку бліжэй да вёскі дзе мы пачнём увосень насаджваць сад адведзена месца пад новы клуб (Б.). 10. Камандзір роты быў адным з тых, хто разам з Тураўцом ствараў брыгаду (І.М). 11. Там пад наміткай туманаў відзен гай сасновы што прабег паўзверх курганаў як дзявочы бровы (К-с). 12. Дзе-нідзе ў полі на межах стаялі адзінокія грушы і сіратліва махалі сваімі голымі галінамі (К-с). 13. Старыя моцна ўзрадаваліся нечаканаму жыльцу хоць ён крыху рассее іх адзіноцтва (Хадк.). 14. Паволі на Траецкую гару ўзыходзіў сіваваты чалавек і доўга ён задуманы з гары глядзеў на горад з нейкаю журбой і прошласць уставала перад ім (Зар.). 15. Яшчэ па лясах і дубровах сланяюцца сцюжа і змрок ды ў кожным у сэрцы і слове ўжо звоніць разбуджаны сок (М.Т.). 16. Важкія гладкія хвалі шырачэзнай ракі набягалі на каменную сцяну ўзбярэжнай і з шумам разбіваліся аб яе знікалі а адтуль з сярэдзіны ракі ішлі ўсё новыя і новыя шэрагі хваль (Сам.). 17. Над асфальтам роўным зноў стаяць палацы льецца май у вокны квеценню акацый (Кір.).

У складаназлучаных сказах вызначыць від сувязі частак і адносіны між імі. Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Падкрэсліць галоўныя члены; назваць. тыпы простых сказаў, якія ўваходзяць у складаныя.

1. Паходня пяты ці шосты раз за пасляваенныя гады наведваў Мінск і кожны раз гэты горад родны і блізкі радаваў і хваляваў светлай навізной (Хадк.). 2. Усе лісточкі даўно вецер-сівер разнёс толькі гэты лісток моцна к дрэву прырос (К-с). 3. За вокнамі шумяць у садзе слівы і месяц стаў над стрэхамі сяла (Грах.). 4. Мне было сцюдзёна пасля хваробы аднак я пайшоў і хадзіў доўга і на хваробу сваю забыўся (Гар.). 5. Мартын ступае па ўзмежку а важкія каласы нахіляюцца нібы кланяюцца яму ў пояс і аднастайна шэпчуцца абяцаючы шчодра ўзнагародзіць руплівыя рукі чалавека (Стах.). 6. Зноў з вятрамі і сонцам прыйшоў красавік і павеяла водарам з мінскіх узлескаў (Кір.). 7. Выкруцілі агонь у лямпе і ўсе ўбачылі ў асобе доктара высокага мужчыну у шынялі у ваеннай шапцы з чырвоным аколышкам (Пестр.). 8. Бацька ў гэты час стаў насупраць і пачаў расчэсваць свае кучаравыя валасы і Міхась добра бачыў у тым самым люстры яго даўгаваты твар чорныя вусы і глыбокія задуменныя вочы (Чарн.). 9. А песня птушак галасіста вяселіць луг зялёны лес ды сонца яснае агністае шле ласку дзіўную з нябес (А.Г.). 10. Ад дажджоў стары гасцінец пашарэў і пацямнеў толькі вецер ярка сініць веснавую зелень дрэў (М.Т.). 11. А навокал куды ні глянь неабсяжная маўклівая тайга і няма ёй ні канца ні краю (Чарн.). 12. На захадзе праяснілася і халоднае неба запалала жоўтым агнём ад апошніх праменяў сонца (Чарн.). 13. Ліпень а надвор’е выдалася паасенняму дажджлівае маркотнае (А.Р.). 14. І трактары за ўзгоркам прагучалі узняўшы пыл слупом ад цаліны і ў бераг Нёман б’е блакітнай хваляй рыбацкія гушкаючы чаўны (Астап.). 15. Над лугам і ў нізінах стаяў малочны туман і ў твар шыбала прыемным вільготным халадком (Шам.). 16. Мне страшна але іду (К-с). 17. За Петрусёвым агародам пачыналася сенажаць а далей сасновы бор самае любімае месца нашага дзяцінства (І.Н.). 18. Вось і лес і стажок сена каля лесу (К-с). 19. Сонца закацілася за лес і адразу стала цямнець (Гал.).

Выпісаць спачатку складаназлучаныя сказы, потым – сказы з аднароднымі выказнікамі, звязанымі злучнікамі. Вызначыць функцыю вылучаных злучнікаў, назваць дзейнікі, да якіх адносяцца адзначаныя курсівам выказнікі. Паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх.

1. Сонца разагнала над зямлёй рэшткі туману і павольна плыло паміж высокіх купчастых аблачынак (Гам.). 2. Завіруха бушавала і на славу вырастала беласнежная гара (Ал.). 3. Так на полі ў вечар мая ветру лёгенькі павеў чуць калосікі гайдае ды з іх гутаркі складае нейкі гожы-ціхі спеў (К-с). 4. Выглянула сонца радасна пырснула праменямі але дождж яшчэ ішоў сляпы дробны (Шам.). 5. З першага погляду яго бараду можна было б назваць рыжаю але яна была не рыжая а так сабе светлаватая (К-с). 6. Яны [немцы] туляліся па сасонніку але высоўвацца баяліся і стралялі рэдка (Шам.). 7. Вясна была яшчэ ў пачатку але снягі ўжо раставалі і дружна ў полі балбаталі раўкі рачулкі і ў грамадку яны ваду сваю злівалі (К-с). 8. А сняжынкі сеюць кволую імглістасць падаюць бялюткі за маім акном і цвіце на вішнях снежная ўрачыстасць сцелецца на скронях перад раннім сном (Т.). 9. З двара ў акно пазірала чорная ноч і завешанае густымі хмарамі-валокнамі цёмнае неба (К-с). 10. Ногі то слізгалі па голым абледзянелым каменні то ў горных упадзінах угрузалі па калена ў снезе (Шам.). 11. То ціхая вада шапоча пад вербамі то перуны ірвуць цяжкую алавяную хмару (Пасл.). 12. Каламутная вада ў лужыне ад напору ветру аж выплёсквалася з дарогі і пырскала на ўзмежак сцюдзёнымі бруднымі кроплямі (В.Б.). 13. На дварэ ўжо даўно сцямнела і праз замёрзлыя шыбы ў хату глядзеў зімовы вечар (Чарн.). 14. Перш за ўсё яны прывыклі глядзець на луг не проста як на траву а адрозніваць у гэтай траве безліч асобных раслінак і падобных і непадобных адна на адну (Чарн.). 15. Якая цішыня Адно спеў мірнай працы плыве з васкросшых сёлаў і палёў ды чуюцца гудкі апошніх станцый шум Белавежы і хада зуброў (М.Т). 16. Якуб нёс на плячах пару грабель а ў руцэ ёмкую торбу з харчамі (К-с). 17. Ужо з-за далёкага лесу пырснула сонца пераліўчата зазіхацеўшы на расе вільготных кустоў на ярка-зялёных маладых бярозках на машынах а ў прыродзе яшчэ панавала цішыня (І.М.).

Выпісаць складаназлучаныя сказы па відах адносін, якія выражаюцца паміж іх часткамі: спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя, прычынна-выніковыя, далучальныя. Ахарактарызаваць кожны сказ, звяртаючы ўвагу на від сувязі частак і іх будову. Паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх. Злучнікі, якія звязваюць часткі складаназлучаных сказаў, падкрэсліць.

1. Вільготны змрок спаўзае на лугі і гасне захаду журботная ўсмешка (К-с). 2. Непрыкметна скрыпнулі дзверы і ў хату ўвайшла старая жанчына з кіем у руцэ ў чорнай суконнай хустцы, зашпіленай на шпільку пад барадою (Пестр.). 3. Месяц яшчэ не ўзышоў і на дварэ было цёмна як у бездані (Чарн.). 4. У траве дзе-нідзе валяліся непадабраныя дробныя трэскі і жаўцела як высеўкі пілавінне (І.М.). 5. Узмах і плёснулася недзе на сярэдзіне [ракі] блясна (Шам.). 6. Усё мог з’есці адзін чалавек і то хапіла б гэтага толькі на вельмі бедную вячэру (Шам.). 7. Спярша як я ўжо адзначыў чырвонагвардзейцаў было мала і былі яны пад відам Рабочай міліцыі пры клубе (Гар.). 8. Ноч плыве па адхонах паветраных хваль ды трапечуць уверсе далёкія зоры (Агн.). 9. Я тут згіну неабудна ды твой лісцік лёс больш цяжкі (К-с). 10. Валасы стрыг бацька кругом як дзядуля ды былі яны ў яго яшчэ чорныя і густыя (Гар.). 11. Перад вайной схілы гары былі голыя усланыя сівым сухім мохам а цяпер на іх шуміць малады сасоннік (Пестр.). 12. Іскрыцца пад молатам сталь а молат не біў так калісь... (Куп.) 13. Пачаліся выбухі толавых шашак. Пад гэты «канцэрт» група здолела адступіць у бяспечнейшае месца аднак выйсці з зоны абстрэлу з трыма раненымі было нялёгка (Кул.). 14. Шмат дарог прайшоў я за сваё жыццё толькі гэтыя дзвесце метраў былі для мяне шляхам самым цяжкім (Шашк.). 15. Што яны [дзеці] сонца не любяць або ў нас сонца няма? (Б.) 16. То віўся ўгору густым вянком спелы пажоўклы хмель то абвісалі цяжкімі гронкамі спелыя чырвоныя вішні а то раптам шырока раскідваў сваё вецце пышны ружовы куст (Гал.). 17. Надзя прыйшла і настрой мой адразу ўзняўся (Шам.). 18. Дзесь уперадзе пагруквае як бы пасмейваецца і перамаўляецца з рэйкамі дрызіна і гэты вясёлы смех адбіваюць сцены лесу (К-с). 19. Каля ракі як і ўвечары заліваліся ў нястрымным запале салаўі ды над жытнёвым палеткам дрыготкімі крапінкамі віселі жаўранкі славячы надыход новага дня (Хадк.).

Спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя злучнікі; вызначыць функцыі злучнікаў. Паставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх. Першы сказ разабраць па членах сказа.

1. На дрэвах пявуча перасвістваліся дразды трашчоткамі стракаталі сарокі... час ад часу паветра раздзіраў непрыемны прарэзлівы крык жаўны (Стах.). 2. Сонейка заходзіць... кладуцца цені... плывуць хмурынкі ў ціхім задуменні (К-с). 3. Стаяла ўжо сцюдзёнае надвор’е... ён усё хадзіў у сваім лёгенькім пальцечку рудаватага колеру даволі зношаным і памятым (Гар.). 4. Усе птушкі крылы маюць... не ўсе лятаюць (Пр.). 5. Узыходзіць сонца над прасторамі... красуе ніва за далінаю (Р.). 6. Але ўсюды ўсё было ціха ні стрэлу ні гуку... скуголіў гудзеў і шастаў навокал вецер (В.Б.). 7. Віецца вядзе іх у нетры сцяжына... ўстане над ёю старая альшына...знікне дарожка ў засохлым трысці (Зар.). 8. Крукам я стаяў глядзеў... знянацку воўк пракляты як той віхар наляцеў (К-с). 9. Цяпер камінак спачывае: хату лямпа асвятляе (К-с).

Спісаць, паставіць патрэбныя знакі прыпынку. Падкрэсліць у галоўных частках словы, да якіх адносяцца даданыя часткі, хвалістай лініяй, злучнікі – адной прамой, а злучальныя словы – дзвюма. Вызначыць тыпы даданых частак і сінтаксічную ролю злучальных слоў.

1. Памяць чалавечая падобна на скарбніцу у якой можа захавацца толькі здольнае вытрымаць буры часу і не страціць сваёй цікавасці (Саб.). 2. Праспявай мне маленства песню што спявала не раз над калыскай (Т.). 3. Тут і рэчка відаць лес і белыя хмаркі-гускі што плаваюць па бязмежным прасторы сініх нябёс (К-с). 4. Мяне адно суцешыць што будзе радасць скрозь цвісці і пунсавець (Т.). 5. Было шмат жаўранкаў якія спявалі так старанна (Б.) .6. А ўсё ж шкада што мы далёка: я ад цябе ты ад мяне (Т.). 7. Кроў аддавалі за ўсё у што верылі што зналі мілым (Юр.). 8. Неяк адразу ты пасталеў зведаўшы хлеб наш адкуль на стале (Неп.). 9. Яшчэ ў вялікім я даўгу ўсё разлічыцца не магу за сілы што народ мне даў (Я.П.). 10. Згіньце рукі што замахнуцца хацелі б на свет (Кір.). 11. Якая мая мама такая я і сама (Пр.). 12. Адужасцю славіцца той хто можа любою парой хоць радасць хоць гора ці страх трымаць сябе моцна ў руках (Неп.). 13. Ды ў жыцці заўсёды той шчаслівы дружбу хто ўсюды беражліва праз усе выпрабаванні нёс (Неп.). 14. Мне выпала ў дні такія жыць якім не суджана ніколі паміраць (Неп.). 15. Жытняя ніва набягае на ўзгорак дзе стаіць вятрак (Луж.). 16. Ты чуеш маці вось твае ўнукі з маленства ім цябе не дастае. Здаецца мне што ў іх такія рукі і валасы і вочы як твае (Грах.). 17. Не ўсё тое мёд што салодка (Пр.). 18. Мне хочацца з сябрамі тут сустрэцца ключы аддаць ад задушэўнай песні якую нам бацькі ў жыццё прынеслі (Я.П.). 19. У вачах адлюстравана тое што ў душы хаваецца на дне (Неп.).

Выпісаць спачатку сказы з даданымі дзейнікавымі часткамі, потым – з даданымі дапаўняльнымі; паставіць патрэбныя знакі прыпынку. Вызначыць, якое дадатковае адценне мае кожная даданая частка і ад чаго гэта залежыць.

1. Ніколі я не саромеўся, што я – беларус (Б.). 2. Званкі і голас незнаёмы мяне трывожыць кожны раз і тое што знікаеш з дому і тое што вяртаешся не ў час (Грах.). 3. Так і здаецца табе што вось ён Талстой вечна жывы сустрэне цябе на гэтай цяністай алеі (Б.). 4. Тое што хвалявала вялікага хвалюе і цябе (Стр.). 5. Я помню як пад сонцам цёплым мы Радзіме ад душы складалі гімны (Я.П.). 6. І стала прасіць маладое насенне каб вецер узяў яго з сабою і панёс у аблюбаваную даль (К-с). 7. О маці як я ганаруся тым што і я твой родны сын сын партызанкі Беларусі (Аўр.). 8. Мне трэба ведаць адкуль вы прыйшлі і хто вас сюды паслаў (Скр.). 9. Чалавечыя вочы з думай пра шчасце... Ці можа забыць іх той хто меў шчасце іх бачыць? (Кір.) 10. Ці не праўда ластавачка што жыццё гэта самае большае шчасце на зямлі? (К-с) 11. Відаць бялее на пагорку Міцкевіча музей. З дарогі яснае не збочым не зарасла яна. Збылося тое што прарочыў задоўга да відна (Я.П.). 12. Але той хто вёсны будзіць доўга будзе помніцца ў жыцці («Полымя»). 13. Здаецца мне што падбітым самалётам планіруе над сасняком каршун («Полымя»). 14. Чутно было дрыжыць яе голас (Кір.). 15. Хто роднага краю цураецца той маткі сваёй адцураецца (Пр.). 16. Хто на чым сядзіць той таго глядзіць (Пр.). 17. Б’е крыніца бяжыць рачулка бяжыць. А ці каму хаця прысніцца як многа сэрцаў тут ляжыць... (Кір.) 18. Хто з лірай плакаў пры дарозе каго вадзіў жабрачы кій вясне чароўнай на парозе кладзе лаўровыя вянкі (Т.). 19. Толькі не трэба ваенных разлук горкіх хвілін расстання толькі не трэба каб мёртвымі ніц падалі ў бітве салдаты (Бач.).

Выпісаць спачатку сказы з даданымі азначальнымі, потым – з даданымі выказнікавымі часткамі; паставіць патрэбныя знакі прыпынку. Вызначыць, якое дадатковае адценне маюць даданыя часткі і ад чаго гэта залежыць.

1. Ты ўся цяпер перада мною мая Радзіма што праклала шлях да міру да свабоды і да зор (Зар.). 2. Яна гарэць умее гэткім бляскам які ніякім змрокам не зацьміць; душа мая заўсёды будзе жыць у словах што поўны цеплыні і ласкі (К.Б.). 3. Не было ж такога цуду каб ля весніц ля варот так цымбалы-званкагуды заклікалі ў карагод (Бял.). 4. Першая мая радасць у астрозе была тая што мяне не разлучылі з сябрамі (К-с). 5.Тут бой такі быў што зямля стагнала (М.Т.). 6. Я правёз цябе ад Чудава па такіх кутках радзімы дзе ў вайну тварылі цуды вы дарагія пабрацімы (Аўр.). 7. Сама песня зялёнага лісця агортвалася ў невыказна прыгожыя чары адвечнай казкі зямлі тае казкі што ствараюць прырода і людзі (К-с). 8. У гарадскім садзе якраз на тым месцы дзе да вайны стаяў дом Коласа пабудавалі планетарый (Луж.). 9. I не было такое сілы каб сэрца з сэрцам разлучыць (Кір.). 10. Паэт гэта толькі голас у якім гучаць трывогі чалавека і трывогі свету (Вял.). 11. Няма тае хаткі каб не было звадкі (Пр.). 12. Такія нас грэюць словы дзе б’ецца гарачае шчырае сэрца і голас душы не сціхае і кожнае слова спявае (Я.П.). 13. Які ў ядзе такі ў хадзе (Пр.). 14. У тую крыніцу з якой піў ваду гразёю не кіну... Святое сэрца што кахала мяне не аддам бруду (Кір.). 15. Якія мы самі такія нашы сані (Пр.). 16. За дзень узораны прасторы што нават вокам не акінуць (Я.П.). 17. Якая заслуга такая і пашана (Пр.). 18. І зязюля-ўдава Кацярына ўглядалася ў тую дарогу куды сёння малодшага сына выпраўляла спяваць перамогу (Т.). 19. Дзе тая радасць што калісьці з каханнем ёй дала, вясна? (Юр.) 20. Падбіраю і збіраю ў сваім радзімым краі па зярнятку тыя словы што кладуцца ў асновы не старых а песень новых (Я.П.).

Спісаць, паставіць знакі прыпынку. Словы што і як, ужытыя ў ролі злучнікаў, падкрэсліць адной лініяй, а ў ролі злучальных слоў, – дзвюма. Вызначыць, якія тыпы даданых частак звязваюць гэтыя словы.

1. Тыя сцежкі што ў заўтра вядуць тыя сцежкі аднолькавыя мусіць (Т.). 2. I веру я нязломную нясу што ўсемагутны стане Чалавек (Зар.). 3. Дзе той дуб-веліч што заглядаўся на прыгожую рэчку і смяяўся са злосці бур і вятроў? (К-с) 4. Здалёк ужо чуваць як рыпяць бальшакі (у хату ідуць лесарубы з марозу) (Грах.). 5. I здавалася што з чужыны яны зноў плывуць да бацькоўскай свае стараны (Зар.). 6. Успомніць герояў народ як край свой яны баранілі (К-с). 7. Як паважаеш ты суседа цябе шануе так сусед як ты гукнеш так адгукнецца а што пасееш тое жнеш (Неп.). 8. Стаю адзін... Стаю маўчу і дзіўлюся як скалы крышацца пад вечнасцю вясны (Г.). 9. Чалавек я не агарак свечкі можа больш за вас яшчэ люблю слухаць як цалуе майскі вечар вечна сарамлівую зямлю («Полымя»). 10. Хто ж гадаў хто думаў а ці сніў што краіна соннага надхмар’я зацвіце ў чырвані зарніц (Т.). 11. І тады ўжо запыталіся як гэта было (Гр.).

Выпісаць з газет чатыры сказы з даданымі дзейнікавымі, тры – з даданымі выказнікавымі і тры – з даданымі дапаўняльнымі часткамі. Паказаць, якімі злучальнымі словамі і злучнікамі звязваюцца ў іх даданыя часткі.