Даіндаеýрапейскі перыяд гісторыі Беларусі

Пытанні да заліка 2009-2010

1. Прадмет і задачы гістарычнай навукі. Цывілізацыйны і фармацыйны падыход

 

2. Месца і роля гістарычнай навукі ý сучасным грамадстве

 

3. Тэорыі паходжання чалавека і працэс яго эвалюцыі

 

Даіндаеýрапейскі перыяд гісторыі Беларусі

Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету звыш двух мільёнаў гадоў таму назад. Гэта адбылося ў Афрыцы. Прыкладна мільён гадоў назад людзі засялілі Міжземнамор’е, а затым Каўказ і поўдзень Украіны. Чалавек з’явіўся на планеце Зямля ў перыяд старажытна-каменнага веку, які ў археалогіі называецца палеалітам. У ніжнім і сярэднім палеаліце жылі людзі, якіх вучоныя назвалі піцекантрапамі і неандэртальцамі, а ў верхнім палеаліце (прыкладна 40 тыс. гг. назад) сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу, якога называюць краманьёнцам.

Калі на Зямлі з’явіліся першыя людзі, на тэрыторыі сучаснай Беларусі чалавек яшчэ доўгі час не пражываў.Тэрыторыя Беларусі доўгі час была пакрыта ледавіком. Першае пранікненне людзей на гэтую тэрыторыю адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад. Пачаўся даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гг. да н.э. – 3–2 тыс. гг. да н.э.

З верхнім палеалітам звязана ледніковая эпоха (16–8 тыс. гг. да н.э.), калі адбылося некалькі абледзяненняў тэрыторыі сучаснай Беларусі. Магчыма, у час, які папярэднічаў ледніку, магчыма, у межледніковую эпоху, калі адбываліся кароткія пацяпленні, на гэтай тэрыторыі пасяліліся і жылі першыя людзі.

Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі. Адна з іх – на Прыпяці, каля в. Юравічы, недалёка ад Мазыра, другая – на Сожы, ля в. Бярдыж, недалёка ад Чачэрска. На гэтых стаянках пражывала прыблізна 50 чалавек.

Існавала раннеродавая абшчына. Некалькі абшчын аб’ядноўваліся ў род, спачатку мацярынскі. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў калектыўную гаспадарку, меў агульную маёмасць. У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.

Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8–5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Засяленне ажыццяўлялася з розных месц і накірункаў рознымі групамі насельніцтва. У далінах буйных рэк з’явілася першая сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак людзей, агульная колькасць насельніцтва складала прыкладна 4,5–6 тыс. чалавек.

Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. Значнае месца займала рыбалоўства.

Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку – неаліту (4–3 тыс. гг. да н.э.). На тэрыторыі сучаснай Беларусі выяўлена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту, агульная колькасць насельніцтва складала 27–36 тыс. чалавек. Вытворчая гаспадарка яшчэ адсутнічала. Насельніцтва па-ранейшаму займалася збіральніцтвам, паляваннем і рыбнай лоўляй. Акрамя лука на паляванні сталі прымяняць лоўчыя ямы і пасткі. Вынаходніцтва сетак зрабіла рыбалоўства больш надзейнай крыніцай забеспячэння людзей харчаваннем. З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Удасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата.

Прыкладна ў ІІІ тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явілася фіна-угорскае насельніцтва, а на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай рэвалюцыі.

Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва Беларусі ў палеаліце, мезаліце і на працягу большай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы. Сляды іх не знайдзены. Узнікае пытанне: “Што такое этнас, якія яго прыкметы?”

Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу – род, племя, народнасць, нацыя. Паняцце “этнас” блізкае да паняцця “народ” у этнаграфічным сэнсе. Галоўнымі прыкметамі этнасу з’яўляюцца этнічная тэрыторыя, мова, культура, побыт, псіхалагічны склад, самасвядомасць і інш. На паняцці “этнас” грунтуецца значная частка навуковай тэрміналогіі – этнагенез (паходжанне этнасаў), этнонім (назва этнасу) і інш. Навука, якая вывучае бытавыя і культурныя асаблівасці этнасаў, праблемы іх паходжання (этнагенезу), рассялення (этнагеаграфіі) і культурна-гістарычнага ўзаемадзеяння, называецца этнаграфіяй (этналогіяй, народазнаўствам).

 

5. Бронзавы і жалезны век на тэрыторыі Беларусі

 

 

6. Пытанне аб паходжанні і рассяленні славян. Паняцце Русі

7. Полацкае княства:станаýленне і развіцце дзяржаýнасці ý IX – XI ст.

8. Беларускія землі ý перыяд феадальнай раздробленасці (XII – пачатак XIII стст.)

9. Культурны стан беларускіх зямель ý IX – першай палове XIII стст.

10. Праблема ýтварэння ВКЛ

11. Умацаванне ВКЛ у XIV – XV стст.

12. Дзяржаяны лад і сацыяльна-эканамічныя адносіны ý ВКЛ ý XIII – першай палове XVI ст.

13. Станаýленне беларускай народнасці

14. Культура Беларусі XIV – XVI стст. Назва “Белая Русь”

15. Рэфармацыя і контррэфармацыя на Беларусі

16. Утварэнне Рэчы Паспалітай

17. Беларусь у войнах Рэчы Паспалітай у XVII – пачатку XVIII стст.

18. Падзлы Рэчы Паспалітай

19. Культура Беларусі: ад рэнесанса да класіцызма

20. Беларусь у вайне 1812 г.

21. Грамадска-палітычны рух у канцы XVIII – 50-х гг. ХIХ ст. Змены ý палітыцы царызму.

22. Паýстанне 1863 г. пад кіраýніцтвам К.Каліноýскага

23. Асаблівасці эканамічнага развіцця Беларусі ý канцы XVIII – першай палове ХIХ стст.

24. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХIХ ст.

25. Фарміраванне беларускай нацыі

26. Беларусь у падзеях рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Сталыпінская аграрная рэформа.

27. Беларускае нацыянальнае адраджэнне пачатку ХХ ст

28. Беларусь у часы Першай сусветнай вайны.

29. Беларусь у падзеях Лютаýскай рэвалюцыі

30. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі

31. Працэс фарміравання беларускай дзяржаýнасці (БНР, БССР)

32. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі

33. Грамадска-палітычнае развіцце БССР у 20-30-я гг. Палітычныя рэпрэсіі

34. Культура Беларусі ý 20-30-я гг.

35. Пераход ад НЭПа да індустрыялізацыі і калектывізаціі ý БССР

36. Агульны стан Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы

37. Пачатак другой сусветнай вайны і абарончыя баі 1941 г.

38. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаý на тэрыторыі Беларусі

39. Партызанскі і падпольны рух на Беларусі ý часы Вялікай айчыннай вайны

40. Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаý

41. Аднаýленне Беларусі пасля другой сусветнай вайны

42. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіцце БССР падчас “хрушчоýскай адлігі ”

43. Сацыяльна-эканамічнае і грамадскае развіцце Беларусі ý “эпоху застоя“

44. Палітыка перабудовы ý БССР ý першай палове 80-х гадоý

45. Шлях да суверэнітэту і дзяржаýнай незалежнасці Беларусі (1990 – 1994 гг.)

46. Беларусь у перыяд станаýлення прэзідэнтскай палітычнай сістэмы

47. Асноýныя ýрокі гісторыі Беларусі

48. Гістарычныя перспектывы Беларусі ý ХХI ст.