па курсу “Гісторыя Беларусі” на 2012/2013 навучальны год

Пытанні да заліку

 

1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Галоўныя перыяды этнічнай гісторыі Беларусі.

2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі, іх палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё.

3. Беларускія землі ва ўмовах феадальнай раздробленасці. Барацьба супраць крыжакоў і татара- манголаў (ХІІ-ХІІІ стст.).

4. Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у IX—XIII стст.

5. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі. Роля беларускіх зямель у станаўленні ВКЛ.

6. Беларускія землі у грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага ХІV-ХV стст. Крэўская унія і яе вынікі.

7. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.

8. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст. Тры статуты ВКЛ.

9. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у XIV - першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фапьварачна-паншчыннай гаспадаркі.

10. Фарміраванне беларускай народнасці.

11. Культура Беларусі другой паловы ХIII - першай паловы XVI ст.

12. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

13. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ ў складзе Рэчы Паспалітай.

14. Брэсцкая царкоўная унія. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі.

15. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы XVI - XVIII ст.

16. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.

17. Падзел Рэчы Паспалiтай: прычыны i вынiкi.

18. Культура Беларусі ў другой палове XVI - XVIII ст.

19. Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст.

20. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі.

21. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў XIX ст. і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Контррэформы 80-90-х гг.

22. Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.

23. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у парэформенны перыяд і на рубяжы ХІХ-ХХст.

24. Грамадска-палітычнае становішча Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX ст. Агульнарасійскія палітычныя партыі. Першая расійская рэвалюцыя.

25. Беларускі нацыянальны рух ў канцы XIX - пачатку XX ст. Беларуская сацыялістычная Грамада (БСГ).

26. Пачатак Першай сусветнай вайны. Змены ў грамадска-палітычным і эканамічным жыцці Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у 1915-1916 гг.

27. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Падзеі на Беларусі, выкліканыя рэвалюцыяй.

28. Фарміраванне беларускай нацыі.

29. Культура Беларусі канца XVIII - пачатку XX ст.

30. Кастрычніцкая рэвалюцыя: розныя канцэпцыі.

31. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне савецкай улады на Беларусі.

32. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.).

33. Беларусь ва ўмовах пашырэння нямецкай акупацыі ў 1918 г. Брэсцкі мірны дагавор. Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі (БНР).

34. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР.

35. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.). Аднаўленне БССР. Рыжскі мірны дагавор.

36. Новая эканамічная палітыка ў БССР, яе сутнасць і вынікі.

37. Асаблівасці і вынікі правядзення палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі ў БССР ў 20-30-я гг. XX ст.

38. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР ў 20-30-я гг. XX ст.

39. Грамадска-палітычнае жыццё БССР ў 20-30-я гг. XX ст. Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі.

40. Палітычная барацьба 1 СССР і БССР у 20-30-я гг. XX ст.: прычьшы, маштабы, розныя меркаванні.

41. Культурнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-30-я гг. XX ст.

42. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.): сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае становішча.

43. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі ў першыя гады пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны (1946-1950 гг.).

44. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларускай ССР у 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.

45. Грамадска-палітычнае развіццё Беларускай ССР у другой палове 40-х-першай палове 80-х гг. XX ст.

46. Культура Беларускай ССР у 1946-1985 гг.

47. Палітыка перабудовы. Ліквідацыя СССР. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

48. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991-2011 гг.).

49. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі | сучасных умовах.

50. Культура Беларусі на сучасным этапе.