V. Замацаванне пройдзенага матэрыялу.

Змест урока

І. Арганізацыя пачатку ўрока.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

а) Будаўніцтва новага жыцця (стар. 104-108, 155-157)

Матэрыял апавядання "Беларусь у гады ваенных выпрабаванняў" вельмі важны, таму праверку дамашняга задання пажадана скараціць да мінімуму або зусім не праводзіць. Калі настаўнік прыме рашэнне правесці праверку дамашняга задання, можна выклікаць да дошкі двух вучняў і прапанаваць ім наступныя заданні:

Заданне 1. Злучыць стрэлкамі назвы з датамі.

Заданне 2. Растлумачыць паняцце і скарочаныя назвы: рэвалюцыя, БССР, СССР.

У гэты час астатнія дзеці запаўняюць табліцу "Прамысловасць БССР у 20 — 30-я гады":

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока.

IV. Вывучэнне матэрыялу.

а) Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (стар. 108-113, 157)

Напачатку варта правесці гутарку па апавяданню "У абарону сваёй зямлі":

1. Ад якіх ворагаў даводзілася абараняцца нашым продкам у мінулыя часы?

2. Хто такія крыжакі?

3. Адкуль рабілі набегі на беларускія землі татары?

4. Хто ўзначаліў барацьбу з рыцарамі-крыжакамі?

5. Як называлася бітва, у якой крыжак былі разбіты?

6. Калі яна адбылася?

7. Чаму беларусы рускія, літоўцы, палякі і іншыя воіны перамаглі крыжакоў у Грунвальдскай бітве?

3 той пары прайшло амаль шэсці стагоддзяў, шмат што змянілася на нашай зямлі. Адышлі ў нябыт нямецкія рыцары-крыжакі. Але, як часта здараецца ў гісторыі, мінулае паўтарылася. Нашчадкі крыжакоў — нямецкія захопнікі зноў напалі на тых, чые продкі атрымал перамогу пад Грунвальдам. Паўтарыліся не толькі падзеі але і іх вынікі: заваёўнікі пацярпелі паражэнне.

Матэрыял тэмы дазваляе настаўніку выкарыстаць роз ныя варыянты работы над ім.

Варыянт А

Урок у музеі

У многіх населеных пунктах, у першую чаргу ў гарадах ёсць музеі, дзе сабраны матэрыялы, звязаныя з падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Маюцца такія музеі і ў шмат які; школах. Калі ёсць магчымасць, варта правесці ўрок па дадзенай тэме ў музеі. Яму папярэднічае пэўная падрыхтоўчая работа, куды ўваходзяць: дамова з работнікамі музея аб дні і часе правядзення ўрока, дэталёвае знаёмства педагога з экспанатамі музея, а таксама заданні дзецям — індывідуальныя і агульныя.

Індывідуальныя заданні даюцца больш падрыхтаваным вучням і могуць быць прыкладна такімі:

1. Як пачалася Вялікая Айчынная вайна ў нашаі мясцовасці?

2. Як змагаліся з ворагам мірныя жыхары?

3. Як паводзілі сябе фашысты на захопленай тэрыторыі'

4. Страты, панесеныя ў вайне.

5. Магілы загінуўшых.

6. Памяць аб вайне.

7. Памяць аб вайне.

Настаўнік можа даць вучням і іншыя індывідуальныя заданні.

Другім відам заданняў з'яўляецца агульнае. Назва яго сведчыць аб тым, што змест такога задання з'яўляецца аднолькавым для ўсіх. Фармулюецца яно ў выглядзе пытанняў, адказы на якія павінны знайсці вучні ў час наведвання музея.

Прыкладны змест пытанняў:

1. Як называецца наведаны вамі музей?

2. Якім гістарычным падзеям прысвечаны яго экспанаты?

3. Якія экспанаты музея выклікалі ў вас найбольшую цікавасць? Чаму?

4. Што ў расказе экскурсавода вам найболып спадабалася?

5. Што з убачанага вам ужо было вядомым? Адкуль вы аб гэтьгм ведаеце?

6. Ці папоўнілі вы свае веды, пабываўшы ў музеі?

7. У чым вы бачыце карысць ад наведвання музея?

Гэтыя пытанні вучні запісваюць у свае сшыткі па гісторыі. Пасля наведвання музея па заданні настаўніка яны рыхтуюць кароткую справаздачу ў вуснай форме.

 

Варыянт Б

Краязнаўчы ўрок

У многіх школах рэспублікі ў кабінетах гісторыі захоўваецца багаты краязнаўчы матэрыял, які звязаны з матэрыялам дадзенай тэмы. Гэта могуць быць летапісы гарадоў і вёсак, складзеныя вучнямі, успаміны ўдзельнікаў вайны, рэліквіі вайны, сабраныя школьнікамі, запісы сустрэч з ветэранамі і многае іншае.

Наяўнасць такога матэрыялу дае падставу для выбару менавіта гэтага варыянту правядзення ўрока.

Выбраная форма правядзення ўрока патрабуе пэўнай падрыхтоўчай рабрты. Яна зводзіцца да вырашэння наступных пытанняў:

1. Адбор патрэбнага матэрыялу.

2. Яго сістэматызацыя.

3. Падрыхтоўка вучнямі паведамленняў.

4. Арганізацыя выставы адабраных матэрыялаў. Краязнаўчы матэрыял павінен ахопліваць сваім

зместам усе важнейшыя перыяды Вялікай Айчыннай вайны, а таксама галоўныя яе падзеі.

Для гэтага можна кіравацца наступным планам:

1. Пачатак вайны ў нашай мясцовасці.

2. Баі з акупантамі.

3. Партызанскі рух.

4. Адносіны акупантаў да насельніцтва.

5. Вызваленне нашай мясцовасці.

6. Вынікі вайны.

Пэўная адсутнасць патрэбных матэрыялаў дапаўняецца звесткамі рэгіянальнага характару (раён, вобласць, рэспубліка).

 

Варыянт В

Выкарыстанне мастацкіх матэрыялаў

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны знайшлі шырокае адлюстраванне ў творах мастацтва. Гэтыя абставіны даюць магчымасць правесці ўрок па дадзенай тэме на аснове рэпрадукцый мастацкіх твораў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Для гэтага можна выкарыстаць малюнкі, якія змешчаны ў вучэбным дапаможніку, кадры вучэбных дыяфільмаў, відарысы помнікаў, прысвечаных падзеям вайны. У дадатак да пералічаных сродкаў навучання ў мэтах эмацыянальнага ўздзеяння на вучняў важным дапаўненнем да пералічанай нагляднасці будуць грамзапісы з фонахрэстаматыі «Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 гг.». У іх адлюстраваны не толькі важнейшыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але і самыя велічныя подзвігі савецкіх людзей, у тым ліку і беларусаў, у той грозны час.

Настаўніку трэба прывесці шматлікія рэпрадукцыі ў лагічны парадак, дапоўніць іх кадрамі вучэбных дыяфільмаў і адпаведнымі грамзапісамі — і эмацыянальнае ўздзеянне на вучняў будзе максімальным. Такі ўрок ім запомніцца надоўга.

Пры рабоце з рэпрадукцыяй карціны настаўніку і вучням трэба кіравацца наступнымі правіламі.

Расказ па карціне.

1. Уважліва разгледзьце карціну або малюнак.

2. Назавіце падзею, укажыце час і месца, дзе яна адбывалася.

3. Вызначце, што паказана на пярэднім плане карціны. Падумайце, чаму так вырашыў мастак.

4. Якія ўражанні выклікала ў вас карціна?

5. Складзіце план расказа па карціне.

6. Раскажыце аб падзеяху адлюстраваных на карціне, па складзенаму плану.

7. Свой расказ закончыце вывадамі.

8. Выкажыце свае адносіны да паказанага на карціне.

Для эмацыянальнага ўздзеяння на вучняў настаўнік можа выкарыстаць наступны матэрыял.

 

- фізкультмінутка

 

Дадатковы матэрыял.

Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці.Першы ўдар ворага абрушыўся на Брэсцкую крэпасць. Нямецкія генералы адводзілі на яе захоп толькі тры гадзіны. Абаронакрэпасціпрацягвалася 28 дзён. Апошнія дні абароны крэпасці авеяны гераічнымі легендамі. Сцякаючы крывёю, параненыя байцы пісалі на яе сценах: «Умрем, но из крепости не уйдем!..», «Я умираю, но не сдаюсь! Прощай, Родина».

 

Два залпы «Кацюшы».Упершыню ў вайне пад Оршай савецкія войскі выкарысталі рэактыўныя мінамёты «Кацюша». 3 напраўляючых рэек імгненна зрывалася 16 снарадаў. Лажыліся яны шахматным парадкам і знішчалі ўсё жывое ў гэтым месцы. Камандаваў батарэяй капітан Іван Флёраў. Першыя два залпы батарэя дала па скапленні фашысцкіх войск пад Оршай. Страты фашыстаў былі вельмі вялікімі. Трапіўшы пад Оршай у палон нямецкі афіцэр хацеў даведацца пра гэтую страшную зброю. У час допыту ён гаварыў: «Я паранены і хутка памру. Я нікому не змагу перадаць вашых сакрэтаў. Але скажыце мне перад смерцю — што гэта? Што гэта страшнае, рух-нуўшае на нас зверху, як гнеў божы?».

 

Дзед Талаш.Імя Васіля Іванавіча Талаша (1844—1946) стала легендарным. Ва ўзросце 75 гадоў ён арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад колькасцю ў 300 чалавек. Гэты атрад змагаўся на Палессі супраць польскіх войскаў у 1919—1920 гг. Калі над Радзімай навісла фашысцкая небяспека, дзед Талаш зноў узяўся за зброю. Амаль у 100-гадовым узросце ён стаў партызанскім разведчыкам і сувязным. Дажыў дзед Талаш да перамогі над ворагам, у якую ён унёс свой асабісты ўклад.

Помнік у Берліне.У Трэптаў-парку ў Берліне ўзвышаецца велічны помнік савецкаму воіну-вызваліцелю. На руцэ ў воіна — нямецкая дзяўчынка, якой у час бою ён выратаваў жыццё, але сам у гэты момант быў смяротна паранены. Гэты подзвіг у час штурму Берліна здзейсніў воін-беларус Трыфан Лук'яновіч. Так і стаіць у Берліне велічны помнік нашаму земляку, які з'яўляецца сімвалам перамогі над ворагам усіх савецкіх людзей.

Варыянты вывучэння новага матэрыялу могуць быць рознымі, але ўее яны павінны прывесці да агульнага выніку — разумення подзвігу нашага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Матэрыял для настаўніка.На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася 1 млн. 300 тыс. беларусаў. Звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў, ураджэнцаў Беларусі, былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі. Каля 400 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Чатыром воінам гэтае званне было прысвоена двойчы.

 

V. Замацаванне пройдзенага матэрыялу.

VI. Падвядзенне вынікаў урока.

VII. Дамашняе заданне.