Творчасць Кірылы Тураўскага.

Значнага развіцця дасягнула на Русі аратарская проза. ўзнікла пад уплывам класічных узораў грэка-візантыйскай патрыстыкі, створанай айцамі царквы. Асноўныя жанры патрыстыкі: павучанне і пропаведзь (слова), якія прадстаўляюць 2 галоўныя віды гэтай літ-ры - дыдактычнае і ўрачыстае красамоўства. Філасофскае абгрунтаванне рэлігійных догматаў хрысціянскага веравучэння, яго абарона і ўсхваленне, пропаведзь хрысціянскай маралі — асноўны змест твораў айцоў царквы. Класікамі патрыстычнай літ-ры -Іаан Златавуст, Васіль Вялікі, Іаан Дамаскін. Творы іх былі добра вядомы на Русі ў перакладах на царкоўнаславянскую мову. Сярод твораў арыгінальнага старажытнарускага дыдактычнага красамоўства найбольш вядомы павучанні Лукі Жыдзяты, Феадосія Пячорскага і Уладзіміра Манамаха. Відным прадстаўніком урачыстага красамоўства старажытнай Русі быў кіеўскі мітрапаліт Іларыён, аўтар славутага «Слова пра закон і дар божы. Высокаадукаванай асобай у XII ст. быў Клімент Смаляціч, царкоўны дзеяч і пісьменнік-прапаведнік. З усёй спадчыны пісьменніка захаваўся адзін твор ў пераробцы XVI ст. манаха Афанасія— «Пасланне Фаме прэсвітэру» (прэсвітэр – святар).Славай Златавуста карыстаўся на Русі Тураўскі - пісьменнік-прапаведнік і царкоўна-палітычны дзеяч, выдатны майстар аратарскай прозы. Ён з’явіўся на свет у час росквіту Турава-Пінскага княства ў Тураве. Яго свецкае імя невядома, бо Кірылам ён стаў, прыняўшы пастрыг. З “Жыція святога Кірылы” (сінаксар) – яго афіцыйнай царкоўнай біяграфіі, напісанай на мяжы XII –XIIIстст. - і летапіснай нататкі, дзе пад 1169 г. згадваецца імя тураўскага епіскапа Кірылы, даведваемся пра жыццё і дзейнасць пісьменніка. Аднак гэтых звестак не дастаткова для высвятлення ўсіх фактаў біяграфіі Тураўскага. Вядома, што ён здзейсніў подзвіг стоўпніцтва, вёў перапіску з князем Багалюбскім. Царкоўнае шанаванне Кірылы пачалося, верагодна, адразу пасля скону. У рукапісе XIIIст. ён ужо называеца святым. Тады ж было створана і пролагавае жыціе-памяць Кірылы, якое пэўна было напісана ў Паўночна-Усходняй Русі (Растове), а не ў Тураве.

Нягледзячы на гранічную беднасць біяграфічных звестак аб Кірылу Тураўскім, да нашага часу захавалася шмат яго літ-ых твораў, унікальна многа для аўтара XII ст. Ёсць падставы лічыць прыналежнымі да спадчыны каля 70 вядомых сёння твораў: каля 30 малітваў, 2 каноны (Малітоўны, Пакаяльны), 8 урачыстых словаў-пропаведзяў прысвечаных царкоўным святам, павучальныя настаўленні, прытчы “Сказанне пра чын чарнарызца”, “Аповесці пры нядбалага цара і яго мудрага райцу”, “Аб чалавечай душы і целе”. Прапаведніцтва — найбольш вядомая і даследаваная частка мастацкай спадчыны Тураўскага. Менавіта пропаведзі набылі найбольшую вядомасць. На думку даследчыкаў несумненнаТураўскаму належаць 8 «слоў»-панегірыкаў: «У Нядзелю Кветную», «На Вялікдзень», «На Фоміну нядзелю» («Слова на Антыпасху»), «Аб міраносіцах» (у 3-ю нядзелю пасля Вялікадня), «Аб паралізаванам» (у 4-ю нядзелю пасля Вялікадня), «Пра сляпога» (у 6-ю нядзелю пасля Вялікадня), «На Узнясенне Гасподне», «На сабор 300 і 18 святых айцоў» (далучаюць “У нядзелю 5-ю пасля Вялікадня”). Яшчэ каля дзесятка «слоў» і павучанняў прыпісваецца Кірылу з той ці іншай доляй упэўненасці (павучанні, якія чыталіся на рухомыя святы: Пяцідзесятніцу, у Нядзелі 18 і 19 пасля Пяцідзесятніцы, Словы на Богаяўленне і ў Нядзелю мясапустную)

Менавіта ў «словах» выявіўся Тураўскі як самабытны мастак. У старажытнай літ-ры так называліся рэлігійныя пропаведзі, у якіх, як правіла, тлумачыўся сэнс хрысціянскіх святаў, пытанні веры, біблейскія тэксты. Тураўскі аўтар найчасцей звяртаўся да алегарычна-сімвалічнага тлумачэння біблейскіх тэкстаў і з'яў прыроды — галоўнага яго мастацка-творчага прыёму. Тэксты пропаведзяў прадстаўляюць сабой своеасаблівыя інтэртэксты, насычаныя ўзаемадапасаванымі запазычаннямі, алюзіямі, цытатамі з вядомых багаслоўскіх твораў. Узровень мастацкасці пропаведзяў свяціцеля вызначаецца найперш глыбінёй і арыгінальнасцю сэнсу, а не наяўнасцю ці адсутнасцю запазычанняў.

Невычэрпнае паэтычнае ўяўленне, вялікая сіла ідэйнай перакананасці і натхнення давалі Кірылу Тураўскаму магчымасць не толькі пластычна намаляваць надзвычай яркую карціну свята, але і перадаць узнёсла-ўрачысты настрой, радасна-трыумфальны ўздым захаплення, які павінен панаваць усюды ў святочны момант, выклікаць у чытачоў і слухачоў адпаведныя суперажыванні.

Словы вылучаюцца незвычайным багаццем вобразаў і паэтычнай мовы, глыбокай эмацыянальнасцю і лірычным драматызмам, вялікай мастацкай сілай. Пісьменнік шырока карыстаўся эпітэтамі і метафарамі, воклічамі і зваротамі, ствараў разгорнутыя параўнанні, тонка адчуваў стылістычнае адзінства і мастацкую цэласнасць твора.

Некаторыя творы Кірылы Тураўскага паэтычна-ўзнёслым светаўспрыманнем аўтара, багатай вобразнасцю, лірычнай танальнасцю, унутранай сіметрыяй і агульным рытмічным ладам нагадваюць вершы ў прозе. Хрэстаматыйнае ў гэтых адносінах, напрыклад, «Слова ў першую нядзелю па Вялікадні».

Як найлепшыя ўзоры старажытнарускай гімнаграфіі вылучаюцца малітвы-споведзі Кірылы Тураўскага. Менавіта ў малітвах прапаведнік найбольш поўна праявіўся як паэт-лірык. Лірычны герой яго малітваў надзвычай яркі і каларытны. У ім арганічна ўвасабляюцца – неабсяжная інтэлектуальнасць і высокая духоўнасць. Ён усім сэрцам прагне дасканаласці і свабоды, духоўнага ўзвышэння, гармоніі з прыродай і космасам, грамадскага сумоўяі сацыяльнага паразумення, добрай славы, сэнсоўнага зямнога жыцця і несмяротнасці. У творчай спадчыне захавалася некалькі твораў, якія ўвайшлі ў склад усходнеславянскай экзегетычнай кніжнасці. Асабліва цікавай ў гэтым сэнсе з’ўляецца “Прыпавесць пра сляпога і кульгавага”, якая стала свайго роду выкрывальніцкім памфлетам супраць растоўскага епіскапа Феадора і князя Андрэя Багалюбскага, які яго падтрымліваў. Алегарычная логіка аўтара вельмі стракатая: “Сляпы” – душа чалавека, “Бязногі” – сімвал цела чалавека, “дамавіты чалавек, або гаспадар” – Госпад Бог, “вінаград” – Рай, “вінаграднік” – зямля і свет, “плот” - закон Божы, “уваход у вінаграднік” – веды розуму, “агароджа вінаградніку” – страх Божы, “ежа” – Слова Божае, “незачыненая брама” – упарадкаванасць дзіўных божых стварэнняў, шлях да пазнання Бога, “слугі” – анёлы, “дрэва” – ціхмянасць у памкненнях і думках (“смиренномудрие”), “ствол” - добрая вера,”галінкі” –слёзы, пост, чыстая малітва. Выдатныя ў філалагічна-экзегетычнеым сэнсе каментарыі і тлумачэнні выкарыстоўваліся Тураўскім найчасцей як інструмент, творчы прыём для адказу на фундаментальныя праблемы быцця. Такім шляхам пісьменнік імкнуўся вызначыць сэнс чалавечага жыцця і смерці, прызначэння ўсяго існага, паказваў шчыльную ўзаемазалежнасць духоўнага і матэрыяльнага, акрэсліваў шляхі развіцця грамадства і ўдасканалення асобы.

Т.ч, Тураўскі - заснавальнік бел філасофскай, мастацкай і навукова-філалагічнай традыцыі. Ідэйны змест твораў, іх паэтыка і стылістыка сведчаць пра яго фенаменальныя здольнасці, эстэтычны густ і непаўторны літаратурны талент. Ён першым перанёс на нацыянальную філасофскую і літаратурна-культурную глебу галоўныя хрысціянска-рэлігійныя тэмы, акрэсленыя ў Бібліі і творах святых айцоў царквы, надаўшы ім новае гучанне.

Творы Кірылы Тураўскага на працягу стагоддзяў карысталіся вялікай папулярнасцю на землях усходніх славян і ўвайшлі ў залаты фонд старажытнарускай літ-ры. Іх ад рукі перапісвалі аж да XIXст. У XIV – XV ст. як класічныя ўзоры высокамастацкай аратарскай прозы былі змяшчаны ў спецыяльныя зборнікі-анталогіі (“Таржэсцвенік”, “Златавуст”) побач з творамі класікаў грэка-візантыйскай патрыстыкі, Іаана Златавуста і іншых хрысціянскіх пісьменнікаў. Усё гэта дае нам сёння поўнае права лічыць Кірылу Тураўскага першым вялікім мастаком слова, першым еўрапейскага ўзроўню пісьменнікам, які жыў і тварыў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1997 г. першым выданнем выйшла манаграфія беларускага даследчыка Мельнікава “Кірыл, епіскап Тураўскі”, у дадатку да якой змешчаны і ўсе вядомыя на сёння тэксты твораў бел Златавуста. У двары Бду ўстаноўлены помнік Тураўскаму.