Мэты, задачы, прынцыпы абслугоування карыстальникау библиятэк.

Валянціна Арсенцеўна Барадзіна вызначае паняцце “бібліятэчнае абслугоўванне” наступным чынам: “Бібліятэчнае абслугоўванне – гэта дзейнасць бібліятэкі як сацыяльнага інстытута па прадастаўленнюбібліятэчна-бібліячграфічных і інфармацыйных прадуктаў і паслуг у разнабаковых выглядах і формах у мэтах задавальнення і развіцця разнастайных патрэб сацыяльных суб’ектаў сродкамі бібліятэчна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай дзейнасці на падставе выкарыстання міравых дакументных і электронных інфармацыйных рэсурсаў”.

Сацыяльныя функцыі бібліятэкі зафіксаваны ў “Законе аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь 1995 г і ў Законе РБ аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон РБ “”Аб бібліятэчнай справе ў РБ”. Тут бібліятэка вызначаецца як “установа або структурнае падраздзяленне арганізацыі, якія ажыццяўляюць збор і забяспечваюць захаванасць дакументаў з мэтай задавальнення інфармацыйных, культурных, навуковых і іншых патрэбнасцей карыстальнікаў бібліятэкі”.

Асноўнымі задачамі бібліятэк, паводле Закону, з’яўляюцца:

- камплектаванне бібліятэчных фондаў дакументамі і забеспячэнне іх захаванасці;

- ажыццяўленне апрацоўкі дакументаў, стварэнне даведачна-інфармацыйнага апарату, у тым ліку баз даных і іншых інфармацыйных рэсурсаў;

- забеспячэнне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк з улікам іх патрэбнасцей;

- ажыццяўленне культурна-асветніцкай, адукацыйнай і іншай дзейнасці, накіраванай на задавальненне духоўных, інтэлектуальных і культурных патрэбнасцей карыстальнікаў бібліятэк.

В.А.Барадзіна лічыць, што ў бібліятэчным абслугоўванні вызначаныя элементы ўзаемадзейнічаюць, рэалізуючы наступныя функцыі:

- сацыяльныя – светаўяўленчыя, інфармацыйныя, культурна-асветніцкія, адукацыйныя. Яны вызначаны ў “Законе аб бібліятэчнай справе ” і рэалізуюцца праз сістэму псіхалагічных і педагагічных функцый;

- псіхалагічныя – каштоўнасна-арыентацыйныя, пазнавальна-камунікатыўныя, эмацыйна-кампенсаторныя, рэкрэацыйныя, эстэтычныя, рэфлексіўныя;

- педагагічныя – выхаваўчыя і самавыхаваўчыя, адукацыйныя і самаадукацыйныя, навучання і саманавучання, развіцця і самаразвіцця.

Рэалізацыя ў практычнай дзейнасці бібліятэк сацыяльных, псіхалагічных і педагагічных функцый спрыяе дасягненню выніковасці ў інфармацыйнай сацыялізацыі карыстальнікаў.

Мэты абслугоўвання карыстальнікаў у бібліятэках рознага тыпу. Паводле “Закона аб бібліятэчнай справе ў РБ” бібліятэкі падзяляюцца на наступныя віды: па формах уласнасці – на дзяржаўныя і прыватныя; па значэнню – на нацыянальную, рэспубліканскія, абласныя, гарадскія, раённыя, пасёлкаў гарадскога тыпу, сельскія; па зместу бібліятэчных фондаў – на ўніверсальныя і галіновыя; па прызначэнню – на публічныя і спецыяльныя. Трэба адзначыць, што дадзеная класіфікацыя не ўлічвае такую прыкмету, як ступень самастойнасці бібліятэкі. Вядома, што ёсць бібліятэкі – самастойныя і бібліятэкі пры ўстановах, арганізацыях, у прыватнасці – пры навучальных установах. Гэта ведбмі важна, таму што, ў залежнасці ад віда і тыпу бібліятэкі, змяняюцца і мэты бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў.

Прынцып мэтазгоднасці ўтрымлівае кангруэнтнасць, запатрабаванасць, уключанасць, узнаўляемасць, краязнаўчы падыход, сацыяльную і псіхолага-педагагічную эфектыўнасць, эканамічнасць.

Прынцып развіцця ўключае развіццё мэтаў, сродкаў, метадаў і тэхналогій абслугоўвання, інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, інфармацыйнай культуры чытачоў і бібліятэкараў, інфармацыйных рэсурсаў і паслуг, бібліятэчнага асяроддзя ў залежнасці ад знешніх абставін, універсалізацыі і спецыялізацыі, цэнтралізацыі і дэжцэнтралізацыі ў іх адзінстве.

Прынцып дэмакратызацыі прадугледжвае наяўнасць плюралізму ў ідэялагічным, змястоўным і арганізацыйна-метадычным аспектах, сацыяльнай справядлівасці, суверэнітэту, даступнасці інфармацыйных прадуктаў і паслуг, іх набліжэнне да карыстальнікаў, разумнага спалучэння ў прадастаўленні платных і бясплатных паслуг на падставе раўнапраўя.

Прынцып камфортнасці (тэхналагічнай і псіхолага-педагагічнай) грунтуецца на актыўнасці, камунікатыўнасці, супольнасці, кампетэнтнасці, прафесіяналізме, супрацоўніцтве, карпаратыўнасці, сістэматычнасці, нагляднасці, аператыўнасці, прыярытэтнасці, індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі, цэласнасці і выбіральнасці, шматпрофільнасці.

Такую канцэпцыю абгрунтоўвае В.А.Барадзіна.

У праграме нашага курса вызначаны наступныя прынцыпы: дыферэнцаванага падыходу да карыстальнікаў, сістэматычнасці, плюралізму, дыялагічнасці, двайнога ўплыву, краязнаўчага падыходу, нагляднасці.