Бібліятэчныя зносіны ў працэсе абслугоўвання.

Зносіны-адзін з найбольш істотных аспектаў прафесійнай дзейнасці бібліятэкара.Менавіта ў ходзе зносінбібліятэкара з карыстальнікам рэалізуюцца асноўныя сацыяльныя функцыі бібліятэкі, складаецца сістэма ўяўленняў аб ёй, ажжыцяўляеццф зваротная сувязь з чытацкай аудыторыяй.

Працэс бібліятэчнага абслугоўвання прадугледжвае інтэнсіўныя і амаль бесперапынныя зносіны бібліятэкара з чытачамі.Зносіны- своеасаблівы інструмент,сродак,што дазваляе бібліятэкару ажыццяўляць свае прафесійныя функцыі,псіхалагічны механізм, з дапамогаю якога ўзаемадзейнічаюць, супрацоўнічаюць бібліятэкар з карыстальнікам. Сэнсавай асновай зносін у біблдіятэцы,іх вядучым прадметам з’яўляецца чытанне ва ўсёй яго складанасці і шматбаковасці. Таму ўсё,што тычыцца чытання, павінна цікавіць бібліятэкара як пасрэдніка паміж кнігай і чытачом. Пад бібліятэчнымі зносінамі трэба разумець сістэму камунікатыўнага ўзаемадзеяння ў працэссе выбару кніг,усрымання і асэнсавання інфармацыі ў бібліятэцы. Узаемадзеянне можа адбывацца паміж бібліятэкарам і чытачом, бібліятэкарам і групай чытачоў, паміж чытачымі бібліятэкі і паміж бібліятэкарамі. Зносіны у бібліятэцы могуць быць як непасрэднымі,так і апасрэдаванымі. Непасрэдныя зносіны ствараюць сістэму узаемадзеяння паміж чытачом і бібліятэкарам і маюць характар непасрэдных кантактаў паміж пэўнымі асобамі.Апасрэдаваныя зносіны характарызуюцца адсутнасцю непасрэднага кантакта паміж тым,хто стварае інфармацыю,і тым,хто яе спажывае. Прыкладам такіх зносін з’яўляюцца: растаноўка фонда бібліятэкі,каталогі,картатэкі,бібліяграфічныя паказальнікі, кніжныя выставы. Па колькасці і складу ўдзельнікаў зносіны падзяляюцца на індывідуальныя,групавыя і масавыя. Па характару ўзаемаадносін паміж партнерамі яны падзяляюцца на паўнацэнныя,змястоўныя,разгорнутыя,ці згорнутыя,фрагментарныя,фармальныя. У першым выпадку партнеры актыўна ўспрымаюць адзін аднаго, імкнуцца да узаемнага паразумення. Такія зносіны духоўна ўзбагачаюць кожнага з ўдзельнікаў, выклікаюць пачуцце задавальнення. У выпадку,калі зносіны згортваюцца,збядняюцца, адбываецца кароткі абмен некалькімі стэрыатыпнымі фразамі, альбо дзеяннямі, што глыбока не адбіваецца на свядомасці і паводзінах партнераў. Прыкладам паўнацэнных, змястоўных зносін ва ўмовах бібліятэкі можна лічыць разнастайныя гутаркі бібліятэкара з чытачом, рэкамендацыі кніг, кансультацыі, удакладненні чытацкіх запытаў, высвятленне чытацкіх інтарэсаў, размовы аб прачытанным і г.д. Прыкладаў згорнутых зносін таксама дастаткова-механічная рэгістрацыя прынятых і выдадзеных кніг, кароткія, аднаскладовыя адказы на запыты чытачоў, дзяжурная фраза “звярніцеся да каталога”,замест падрабязнага тлумачэння і г.д.Виды и формы библиятэчных зносин.

Зносины падзяляюцца на рытуальныя, манипулятыуныя и гуманистычныя.

Рытуальныя зносины -гэта паводзины у тыповых ситуацыях, кали партнёры зъяуляюцца як бы неабходными атрыбутами выканання пэунага рытуала, дзе кожны удзельник зъяуляецца своеасабливай «маскай» з наперад задаными уласцивасцями. У рытуальных зносинах неабходна прытрымливацца пэунай роли: сацыяльнай, прафесийнай, мижасабовай.

Манипулятыуныя зносины - гэта зносины, пры яких да партнера ставяцца як да сродка дасягнення пэунай мэты. Манипулятыуныя зносины - надзвычай распаусюджаны вид узаемадзеяння, яки сустракаецца у асноуным там, дзе иснуе супольная дзейнасць. Акрамя таго, иснуе зваротны уплыу манипулятыуных зносин на асобу, якая ужывае их паспяхова и пастаянна.

Гуманистычныя зносины -гэта у найбольшай ступени асобасныя зносины, якия дазваляюць задаволиць такую чалавечую патрэбу, як патрэба у разуменни, спачуванни, саперажыванни. Мэты гуманистычных зносин жорстка не запланаваны и не замацаваны. Их важнай асабливасцю зъяуляецца тое, што чакаемым выникам зносин зъяуляецца не падтрымливанне сацыяльнях сувязяу, як у рытуальных зносинах, не змяненнепункту глджання и паводзин партнёра, як у манипулятыуных зносинах, а супольнае змяненне уяуленняу абодвух партнёрау, знаходжанне шляхоу паводзин, выгадных кожнаму з их.