Знайдзіце адгадку на малюнках у падручніку. Назавіце іншых жывёл — герояў казкі. Ці ведаеце вы падобную казку?

Урок 12

Тэма урока: Я і мае сябры Беларускія гульні

Мэты:

· выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме,

· фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых;

· выхоўваць сяброўскія адносіны паміж вучнямі класа.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары.

Ход урока

І. Маўленчая размінка

1) Паслухайце словы. Паўтарайце іх за мной хорам:

вочы, круціць, стракаты, шоўк, уночы, хадзіць, кураняты, пеўнік.

— Як трэба вымауляць гук [р]? Як трэба вымауляць гук [ў]? Паўтарыце словы з гукам [ў] (хорам і індывідуальна).

Як трэба вымауляць гук [ц']? Паўтарыце гук [ц'] (хорам і індывідуальна).

Паслухайце верш. У якую гульню гулялі куркі?

Захацелі куркі пагуляць у жмуркі.

Раніцай за хатаю бегаюць стракатыя.

Завязалі пеўню вочы

шоўкавай травою,

стала цёмна, як уночы,

круціць галавою.

Ходзіць певень каля хаты

і ўздыхае горка:

зніклі нават кураняты

некуды з падворка.

С. Грахоўскі.

— Як называецца гульня, у якую гулялі куркі? Каму завязалі вочы? Чаму ўздыхаў певень?

3) А цяпер вывучым першыя чатыры радкі. Паўтарайце хорам. (Паўтарэнне вучнямі чатырох першых радкоў вер­ша ўслед за настаўнікам.)

II. Лексічная праца

Дамінуючы лексічны матэрыял: гульня, хованкі, карагод, бегчы, спяваць, хавацца, вадзіць, жмурыцца, лічылка.

1) Які занятак у дзяцей самы любімы?

Вось сёння і пагаворым, ці ўмееце вы гуляць і ў што вы гуляеце. Якія гульні (игры) вы ведаеце?

Разгледзьце малюнкі ў сшытку (на дошцы)? У якія гульні гуляюць дзеці? Па якіх прыметах вы пазналі гэтыя гульні? Раскажыце, як гуляюць у хованкі? У карагод? Малюнак, на якім намалявана гульня ў ка­рагод, абвядзіце зялёным алоўкам. Малюнак, на якім намалявана гульня ў жмуркі, абвядзіце сінім алоўкам. Малюнак, на якім намалявана гульня ў хованкі, абвядзіце чырвоным алоўкам.

2) Каго спачатку выбіраюць, калі гуляюць у жмуркі? Што трэба ведаць, каб выбраць жмурку? Хто з вас ведае лічылку(считалку)? Паслухайце лічылкі:

Выпалі з сумкі

Пятро, Пятро,

салодкія гумкі

Падай вядро.

Хто знойдзе —

Карове піць —

Той жмурыць пойдзе.

Табе жмурыць.

— Вывучым адну з лічылак. Палічыцеся ў парах.

3) Давайце пагуляем у беларускую народную гульню «У ката». Спачатку лічэннем выбіраецца кот (адзін з вучняў, вызначаны настаўнікам, лічьщь дзяцей, выкарыстоўваючы вывучаную лічылку). Потым усе дзеці становяцца ў адзін рад, а насупраць стаіць выбраны лічэннем кот. Усе скачуць і прыгаворваюць:

Тра-та-та, тра-та-та,

Не баімся мы ката!

Кот робіць выгляд, што не звяртае на дзяцей увагі, а по­тым раптоўна робіць выпад у іх бок. Усе заміраюць на месцы. Хто зварухнецца ці засмяецца, пераходзіць да ката.

Гульня «У мядзведзя ў бары». Аднаго з удзельнікау гульні лічэннем выбіраюць «мядзведзем». «Мядзведзь» ходзіць па сваім лесе, шукае, хто яму робіць шкоду (вред). Дзеці прыходзяць у лес па ягады, грыбы. Яны ходзяць і разам спяваюць (поют) песню:

У мядзведзя на бару

Грыбы, ягады бяру.

Мядзведзь рычыць,

На нас глядзіць.

Дзеці могуць некалькі разоў праспяваць сваю песню. «Мядзведзь» выбірае зручны момант, каб кінуцца на іх. Ён бяжыць за дзецьмі, стараецца каго-небудзь злавіць. Хто будзе злоўлены першым, той становіцца «мядзведзем». Гульня працягваецца да тага часу, пакуль дзецям не надакучыць бегаць.

III. Аўдзіраванне

Гульні не толькі прыносяць радасць дзецям, але і дапамагаюць у складаных умовах (абставінах). Пра гэта вам дапаможа даведацца казачнік Бай.

Паслухайце загадку пра аднаго з герояў казкі:

Не кароль, а у кароне,

не гусар, а пры шпорах,

гадзінніка не мае, а час знае. (Певень.)

Знайдзіце адгадку на малюнках у падручніку. Назавіце іншых жывёл — герояў казкі. Ці ведаеце вы падобную казку?

Музыкі ( музыканты)

Жылі-былі асёл, сабака, кот і певень.

Калі яны пастарэлі, дык гаспадары павыганялі іх са двара. Вось раз уночы сышліся ў лесе гэтыя выгнаннікі. Пазнаеміліся, здружыліся. Пачалі думаць, як на свеце ім жыць, чым заняцца. Самы разважлівы (рассудитель­ный) з іх, асёл, і кажа:

— А давайце паспрабуем быць музыкамі.

Усім спадабалася такая думка, бо кожны з іх лічыў сябе артыстам у справе музыкі. І сапраўды ж: певень, як вядома, спявак, кот таксама, а сабака не толькі гаўкае, але і выць умее. Ну, і асёл з голасам, іначай ён і думкі такой не падаваў бы. Выстраіліся прыяцелі і пайшлі: асёл паперадзе, сабака за аслом, кот за сабакам, а певень — за катом. Ідуць яны, аж бачаць — далека ў лесе хата стаіць. Спыніўся асёл.

— Давайце заспяваем! — кажа ён. — Сядайце на мяне!

Разагнаўся сабака, ускочыў на спіну аслу, кот сеў на сабаку, а певень на ката, ды як гаркнулі (крикнули) усе разам, ды на свой лад, дык аж лес задрыжэў. Звяры папалохаліся і пахаваліся хто куды.

— Добра выйшла! — пахваліўся асёл. Падышлі яны да самай хаты.

— Пачынай! — камандуе асёл.

Як грымнулі музыкі, дык аж хата затрэслася.

А у той хаце жылі бандыты. Папужаліся (испуга­лись) яны і кінуліся наўцекі. Адчыніў асёл дзверы, і ўся капэла ўвайшла ў хату. А там яды і рознага дабра не злічыць. Наеліся артысты і пачалі нанач ладзіцца (устраиваться).

— Як я заўсёды на сметніку(сорная куча) сплю, дык і сёння я лягу на сметніку, — кажа асёл.

— А я прывык спаць каля дзвярэй, дык і тут каля дзвярэй лягу, — азваўся сабака.

— А мне месца заўсёды на прыпечку, і сёння займу я прыпечак, — падае голас кот.

— А я прымайструюся на жэрдачцы: такі ўжо звычай завялі мае бацькі і дзяды, — кажа пеўнік.

Размясціліся сябры і паснулі.

А бандыты гэтым часам у лесе стаіліся ды разважаюць, хто ж гэта перапалохаў іх і што сталася з іхняю хатаю. Пасылаюць аднаго бандыта.

— Ідзі, — кажуць, — праведай, што там робіцца. Падыходзіць бандыт да сваей хаты. Ціха, нічога не чуваць. Заходзіць у хату — цёмна, нічога не відаць. Бачыць — два вугольчыкі блішчаць. Хацеў узяць, а кот кіпцюрамі як драпане па руцэ! Кінуўся бандыт з хаты, а каля парога сабака як ірване яго за нагу! А тут і пеўнік як зляціць з жэрдачкі ды як дзюбане (клюнет) бандыта па галаве! Бандыт кулём за плот коціцца, а там асёл як штурхане яго нагою! Бандыт разы тры перакуліўся ды бегчы ў лес! Прыбягае і расказвае:

— Быў я ў нашай хаце — бяда! Нейкая сіла за­няла яе! Хацеў вугольчык узяць, аж нехта шась мяне нажом па руцэ. Кінуўся ўцякаць, а мяне хтось каля парога па назе шабляй. А другі, як д'ябал (дьявол), з-пад страхі вырваўся ды кап'ём мне ў голаў. Цераз плот пераскочыў, а там хтось даўбешкай як огукнуў мне, разы тры перакуліўся я... Прапала наша хата! Уцякайма!

Пауцякалі з гэтага лесу бандыты, і іх палавілі. А спевакі засталіся ў той хаце, жывуць-пажываюць і бяды-ліха не знаюць.

У апрацоуцы Якуба Коласа.

— Які мультфільм успомніўся вам, калі слухалі казку? Хто сустрэўся у лесе? Якую прапанову выказаў асёл? Дзе спыніліся на начлег«спевакі»? Разгледзьце малюнак і раскажыце, як прагналі бандытаў. Чым закончылася казка?

Хвілінка адкрыццяў.

— Разгледзьце другі малюнак. Успомніце, якімі словамі апісваецца спеў звяроў разам.

Гаркнулі — грымнулі.

— Як на гэты спеў адрэгавалі лясныя звяры? Спапалохаліся і пахаваліся.) А як бандыты? (Папужаліся і кінуліся наўцекі.) Як спяваў кожны са звяроў па-асобку?

Работа ў сшытку.

— Знайдзіце ў сшытку па абрысах герояў казкі і назавіце іх. Абвядзіце па контуры і размалюйце.

IV. Вынік урока

— Пра якія гульні даведаліся? Якія новыя словы вы запомнілі? Kaго трэба выбраць, каб пачаць гульню? Якую лічылку запомнілі? У якую гульню гулялі?