ВЫСТУПЛЕННЕ НА ЗАСЕДАННІ МА ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

 

 

 

 

Рознаўзроўневы падыход пры вывучэнні матэматыкі ў пачатковых класах.

У сувязі з пераходам агульнаадукацыйных школ Беларуci на дзесяцібальную сістэму ацэнкі вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў, пабудаваную на пяці ўзроўнях засваення вучэбнага матэрыялу, узнікае патрэба ў распрацоўцы разнастайных рознаўзроўневых заданняў.

Я лічу мэтазгодным распрацоўваць рознаўзроўневыя тэматычныя заданні па ўcix асноўных раздзелах кур­са пачатковай матэматыкі. Такія заданні могуць не толькі выкарыстоўвацца для кантрольных работ, але i выконваць навучальныя функцыі, г. зн, прапаноўвацца вучням на звычайных уроках, уроках замацавання пройдзенага матэрыялу, у якасці дамашняй работы i інш.

Карысным з'яуляецца прадстаўленне заданняў у фор­ме тэстаў, каб вучні паступова прывыкалі да за­данняў такога выгляду.

Пры складаны рознаўзроўневых заданняў трэба кіравацца агульнымі рэкамендацыямі па ўзроу­нях засваення школьнікамі вучэбнага матэрыялу, зарыентаванымі на выкладанне матэматыкі:

узровень1 — распазнаванне матэматычных аб'ектаў (выразаў, ураўненняў, няроўнасцей, геаметрычных фігур, велічынь i інш.), ix азначэнняў пры прад'яўленні ў гатовым выглядзе або ў вядомай сітуацыі; выкананне найпрасцейшых аднакрокавых дзеянняў па ўзору, з апорай на наглядны матэрыял;

узровень 2 фрагментарнае ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу без асэнсавання сувязей паміж яго элементамі; выкананне аднакрокавых i двухкрокавых дзеянняў, найпрасцейшых вылічэнняў;

узровень 3 самастойнае ўзнауленне вучэб­нага матэрыялу з асэнсаваннем сувязей паміж яго элементамі; выкананне стандартных аперацый i задач, уменне рабіць правільны выбар;

узровень 4 — выкарыстанне сістэмных тэарэтычных ведаў, рашэнне па алгарытму шматкрокавых задач са стандартнай умовай, але з нестан­дартнай формай яе прад'яўлення (схемай, табліцай i г. д.);

узровень 5— выкарыстанне тэарэтычных ве­даў для пошуку адказу на пытанне ў новай сітуацыі; рашэнне нестандартных задач, рашэнне за­дач рознымі спосабамі.

Паступовага ўскладнення заданняў ад першага да пятага ўзроўню можна дасягнуць шля­хам увядзення больш складаных сітуацый, фармулёвак, павелічэння колькасці дзеянняў i г. д. Пры гэтым пажадана ствараць групы заданняў, якія падобныя адно на адно зместам, структурай, але маюць розную складанасць i патрабуюць ад вучняў выкарыстання розных узроўняў ведаў.

На мой погляд, сістэма такіх заданняў дапаможа, з аднаго боку, настаўніку вызначыць сапраўдны ўзровень ведаў кожнага з вучняў, дыферэнцыраваць работу на уроку з улікам магчымасцей школьнікаў, з другога — кожны вучань зможа рэалізаваць свой асабісты шлях пры засваенні праграмы i сам ацаніць дасягнутыя вынікі.

 

 

Асноўнымі тэмамі пачатковага курса матэматыкі з'яўляюцца:

нумарацыя лікаў;

арыфметычныя дзеянні;

велічыні i ix вымярэнне;

геаметрычны матэрыял;

тэкставыя задачы.

Разгледзім прыклады рэалізацыі сістэмы роз­наўзроўневых заданняў па тэме "Велічыні i ix вы­мярэнне".

У пачатковай школе вучні знаёмяцца з асноўнымі велічынямі — даўжынёй, масай, часам, плошчай. Веды аб гэтых велічынях i адзінках ix вымярэння ў школьнікаў назапашваюцца, пашыраюцца i паглыбляюцца паступова, на працягу ўcix гадоў навучання ў пачатковых класах. Прычым вывучэнне названай тэмы цесна звязана са зместам іншых тэм, якія разглядаюцца ў дадзены прамежак часу: нумарацыя лкаў, арыфме­тычныя дзеянні, геаметрычны матэрыял, тэкста­выя задачы.

Засваенне вучэбнага матэрыялу, звязанага з велічынямі, прадугледжвае фарміраванне наступных уменняў:

- распазнаванне велічынь, адзінак яе вымярэння;

- вымярэнне велічыны;

- параўнанне велічынь;

- пераўтварэнне адных адзінак вымярэння ў другія;

- арыфметычныя дзеянні з велічынямі.
Неабходнасць фарміравання акрэсленых уменняў вызначае разнастайнасць i колькасць прапануемых заданняў. Прывяду некалькі прыкладаў груп рознаўзроўневых заданняў.

Група заданняу 1 (I клас, 4-я чвэрць)

Сэнс заданняў — вызначэнне ўмення праводзіць вымярэнне даўжыні адрэзка з дапамогай лінейкі, выкарыстоўваць розныя адзінкі вымярэння. Ускладненне заданняў з першага да пятага ўзроўню адбываецца праз ускладнне працэдуры вымярэння адрэзка (на першым i другім узроўнях ёсць "падказка" — клетачкі, потым адрэзкі размяшчаюцца адвольна), праз

выкарыстанне розных адзінак вымярэння (на першым узроўні — толькі сантыметр, на пя-ым — дэцыметр i сантыметр), праз дадатковыя пытанні.

Узровень 1. Вымерай даўжыні адрэзкаў. Запішы ix. Адзнач кружком праўдзівае сцвярджэнне.

_________________

 

______________________________

 

1.Першы адрэзак карацейшы за другі на 2 см.

2.Другі адрэзак карацейшы за першы на 2 см.

 

 

Узровень 2. Вымерай даўжыні адрэзкаў. Зашшы ix.

Адзнач кружком праўдзівае сцвярджэнне.

___________________

 

______________________________

 

 

1.Першы адрэзак карацейшы за другі на 3 дм.

2.Другі адрэзак даўжэйшы за першы на 3 см.

 

Узровень 3. Вымерай даужыні адрэзкаў. Зап1шы ix.

Адзнач кружком праудзівае сцвярджэнне.

 

___________________

 

_____________________________

 

1.Рознасць даўжыняў адрэзкаў складае 5 см.

2.Другі адрэзак даужэйшы за першы на 5 дм.

 

Узровень 4. Вымерай даужыні адрэзкаў. Запішы ix. На

колькі другі адрэзак даўжэйшы за першы?


_______________________

Узровень 5. Вымерай даужыні адрэзкаў. Зашшы ix у парадку ўзрастання.


____________________

Група заданняў 2 (II клас, 3-я чвэрць)

Уводзіцца новая адзінка вымярэння даўжыні — метр. Гэтым вызначаецца падбор адрэзкаў (узровень 1 — [4 см 5 мм, узровень 2 —4 см 8 мм, узровень 3 —8 см 6 мм, узровень 4 — 1 дм 2 см 6 мм, узровень 5 — 3 см 7 мм). Акрамя таго, у заданнях узроуняў 3, 4, 5 знаходзіць адлюстраванне вывучаемы у гэты ж час матэрыял — доліi дробы.

Узровень 1. Вымерай даўжыню адрэзка. Падкрэслі правільны адказ.

 

45 см 45 мм 4 см

 

Узровень 2. Вымерай даўжыню адрэзка. Падкрэслі правільны адказ.

 

 
 


4 см 8 мм 48 мм 45 мм

 

 

Узровень 3. Вымерай даўжыню адрэзка. Нарысуй ад­рэзак, даўжыня якога роўна 1/2 дадзенага адрэзка.

 


Узровень 4. Вымерай даўжыню адрэзка. Нарысуй ад­рэзак, даўжыня якога роўна 1/3 дадзенага адрэзка.

 


Узровень 5. Вымерай даўжыню адрэзка. Нарысуй ад­рэзак, 1/3 якога роўна дадзенаму адрэзку.

 
 

 


Група заданняў 3 (I клас, 1 -я чвэрць)

Заданні з вaгaмi (шалямі) адлюстроўваюць працэдуру вымярэння масы, мадэліруюць дачыненне роўнасці (няроўасці велічынь, якое выражаецца праз раўнавагу або нераўнавагу шаляў. Уменне выконваць такія заданні за-снавана на ведані наступных правіл: шалізнаходзяцца ў раўнавазе, калі з абодвух бакоў на ix знаходзяцца прадметы аднолькавай масы; раўнавага шаляў не парушаецца, кaлi з абодвух бакоў зняць або на абодва бакі дабавіць прадметы аднолька­вай масы.

Рознаўзроўневасць заданняў дасягаецца ўскладненнем разважанняў пры пошуку адказу на пытанне, колькасцю дзеянняў, якія трэба выканаць, выкарыстаннем розных адзінак вымярэння i г. д.

Узровень 1.Колькі важыць пакет мукі? Падкрэслі правільны адказ.

 

3 кг 2 кг 5 кг

 

Узровень 2. Колькі важыць пакет мукі? Запішы правільны адказ.

 

2кг 5 кг 3кг

Узровень 3. Колькі важыць пакет мукі? Запішы правільны адказ.

Узровень 4. Колькі важыць пакет мукі? Запішы правільны адказ.

 

 

 

 

Узровень 5. Колькі важыць пакет мукі? 3апішы правільны адказ.