Вопрос 1. Кніжная культура эпохі Сярэднявечча: жанры, героі, сюжэты. Аналіз арыгінальных помнікаў літаратуры

Старажытная беларуская літаратура ўяўляе сабой першы этап у развіцці пісьмовага мастацкага слова беларускага народа. Цяжка дакладна вызначыць, калі з'явілася пісьмовая літаратура на Русі. Несумненна адно, што яна была ўжо ў даволі развітым класавым грамадстве, калі ў асноўным аформілася дзяржаўнае жыццё. Старажытная беларуская літаратура, вядома, развівалася не ізалявана, бо беларускія землі знаходзіліся ў цесных эканамічных і культурных сувязях з усімі суседнімі дзяржавамі. Яшчэ ў перыяд Кіеўскай Русі нашы продкі многае перанялі з Візантыі, што абумовіла прыкметнае ўздзеянне на наша пісьменства візантыйскай, а таксама балгарскай літаратуры. Асабліва цеснай была сувязь старажытнай беларускай літаратуры с украінскай і польскай. Гэта тлумачыцца тым, што беларускія і большасць украінскіх зямель былі далучаны да Вялікага Княства Літоўскага, а пазней (1569 г.) аб'яднаныя з польскімі землямі ў Рэч Паспалітую. Паэтычны помнік рускага, беларускага і ўкраінскага народаў.знайшли помник у спаса ераслауским манастыры 18ст. помник быу надрукаваны у 1883г.1185-паход Ігараў на Полатцау. Перакладалі гэты твор Максим Багдановіч,Янка Купала.У прозе- Максим Гарэцкі, Іван Чыгрынаў. У 1-й частцы твора гаворыцца, як, не паслухаўшы Святаслава, Ігар разам з братам Усеваладам выступілі ў паход. Перамога ў першай бітве падліла масла ў агонь: князі адчувалі сябе ўжо пераможцамі. Аднак 2-і бой паказаў, што сілы няроўныя. Шмат воінаў палягло ў тым баі, а князі Ігар і Усевалад трапілі ў палон да ворага. Аўтар асуджае сваіх герояў: з-за іх саманадзейнасці, непаслушэнства загінула многа людзей. Жалем і горыччу напоўнілася сэрца Святаслава, калі даведаўся ён пра палон Ігара і Усевалада, калі дазнаўся, колькі загінула русічаў. Да князя аўтар адносіцца з павагай, паказвае яго смелым, мудрым і справядлівым. Дазнаўшыся аб паражэнні мужавага войска і аб яго палоне, Яраслаўна паводзіць сябе, як птушка з падрэзанымі крыламі. Да каго толькі не звяртаецца яна, — да ветра, сонца, Дняпра-ракі, — просіць-моліць, каб дапамаглі мужу вярнуцца дамоў. прырода пачула стогн Яраслаўны, выканала яе просьбу — дапамагла Ігару ўцячы з палону. Значэнне «Слова пра паход Ігаравы» нельга пераацаніць. Гэта ўрок сілы і мужнасці ўсім нашчадкам.

Жанравая спецыфіка старажытнай літаратуры. Спецыфіка беларускай літаратуры Сярэднявечча непасрэдна звязана і з агульнаеўрапейскімі падзеямі, і з асаблівасцямі развіцця нашага рэгіёну. На землях Беларусі адбываўся паскораны пераход ад абшчынна-радавога да раннефеадальнага жыцця, мінуючы рабаўладальніцкі. Адначасова адбываўся вялікі ўплыў культуры Візантыі і ўсходнеславянскіх народаў, ад якіх да нас прыйшлі Святое Пісанне і базавае разуменне кніжнасці, але найперш быў важным прыход на нашы землі хрысціянства, галоўнага рухавіка Сярэднявечча. Усе гэтыя фактары прывялі да ўзнікнення ў даволі кароткім часе вялікай колькасці адметных літаратурных твораў. Жыцие Е.Полацкай.-быу написаны твор на царкоуна славянскай мове.,па правилах(канону). пачыналася рытарычным уступам.имя яе (Прадслава).Пашла у манастыр в 12г.пераписвала книги.у 1173-памерла.Праз 14гадоу яе смерци султан Саладзин захапиу г.Ерусалим,и косци яе были змешчаны у полацку у манастыр. Затым манастыр закрыли.а яе косци были выставлены на выстауцы у маскве,затым крсци трапили у вицебски музей,а потым вярнулися у манастыр у полацк.Творы якия ёй прысведчали-прадслава,Святыя грэшники. Адным з найбольш папулярных і выдатных кніжнікаў перадскарынаўскай эпохі з’яўляецца Кірыла Тураўскі (1110–1113 гг. — прыбл. 1183 г.). Вядома, што ён нарадзіўся ў сям’і багатых і знатных жыхароў Турава, атрымаў вельмі высокую, па тых часах, візантыйскую адукацыю, рана прыняў манаства, стаў святаром, галавою манастыра, а пра нейкі час прыняў радыкальнае рашэнне — замураваў сябе ў манастырскай вежы, дзе ў адзіноце распачаў сваю фактычную працу над Святым Пісаннем. Хутка ён стаў вядомым як аскет і пісьменнік, што прывяло яго да епіскапскага пасаду. Творчая спадчына Кірылы надзвычай вялікая. Бясспрэчна Кірылавымі лічацца 70 твораў, у тым ліку 8 урачыстых «Словаў», 3 прытчы, 30 малітваў, 12 моваў. «Златавусным Настаўнікам» назвалі Кірылу сучаснікі, якія параўноўвалі яго з Янам Хрызастомам і іншымі вялікімі красамоўцамі.