Дзейнасць Еўфрасінні Полацкай

Ефрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава, каля 1110(?)-23 або 25.05.1173), прадстаўніца хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў Полацкім княстве 12 ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прылічаная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Ўсяславіча, малодшага сына князя Ўсяслава Брачыславіча. У 2-й палове 11 - 1-й палове 12 ст. полацкае княства як самастойная і моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню і ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандлёвыя і культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Ўсходу і Захаду. Культурным сувязям з Візантыяй спрыялі сваяцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскім імператарскім домам. Менавіта ў гэтыя часы ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор і іншыя манументальныя царкоўныя пабудовы. Ёсць звесткі пра наяўнасць тут свайго летапісання. У духоўна-культурным жыцці Полацкага княства ўмацоўвалася хрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі моцныя нават у княжацкім асяроддзі. Аднак хрысціянская ідэалогія заваёўвала ўсё больш прыхільнікаў, якія імкнуліся сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы і кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтым працэсе адыграла Е.П., звесткі пра дзейнасць якой дайшлі да нас з «Жыція Ефрасінні Полацкай», створанага, відаць, неўзабаве пасля яе смерці (старэйшы з вядомых спісаў датуецца 14 ст.). «Жыціе...» было шырока вядомае і папулярнае ў старажытнабеларускі перыяд. Стварэнне ў Полацкім княстве свайго «Жыція...» - важнае сведчанне культурнай суверэннасці дзяржавы, яе значнасці і сілы. Калі адлюстраванне дзяржаўна-палітычнай ролі княства знаходзіла сваю фіксацыю ў галіне летапісання, то ў духоўнай сферы гэта замацавана найперш у самім факце стварэння «Жыція...». Арыгінальнасць гэтага твора - у сцвярджэнні неабходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі духоўнага ўдасканалення, праслаўленні падзвіжніцтва, самаадднаным служэнні вышэйшым маральным ідэалам.

Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліўшыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораў рэлігійна-маральнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з грэчаскіх арыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня, дзе ствараліся і па-мастацку ўпрыгожваліся рукапісы, былі падрыхтаваны майстры і спецыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні быў пакладзены пачатак вядомай бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора, якая паступова ператварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся і захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, у т.л. летапісы і творы грэчаскай патрыстыкі. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 царквы святога Спаса (цяпер Спаса-Ефрасіннеўская), дзе размяшчаліся келлі Ефрасінні і яе сястры, і царквы Багародзіцкай. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквы святога Спаса. Ён быў з кіпарысу, да яго пярэдняй і адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых - сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Гэты выдатны ўзор прыкладнога мастацтва 12 ст. стаў найкаштоўнейшай нацыянальнай святыняй (у час другой сусветнай вайны крыж украдзены з Беларусі). Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў для царквы святога Спаса адзін з трох абразоў (эфескі) Маці Боскай, створаных, паводле падання, евангелістам Лукою. Па яе загадзе гэты абраз быў упрыгожаны золатам, серабром і каштоўнымі камянямі (зараз знаходзіцца ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу). У канцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Ерусалім, дзе і памерла. У 1187 яе мошчы былі перанесены ў Кіева-Пячорскую лаўру, а ў пач. 20 ст. - у Полацак.

«Жыціе Ефрасінні Полацкай» прасякнута пафасам сцвярджэння хрысціянскіх светапоглядных уяўленняў і імкненнем давесці іх ісціннасць. У ім даецца дастаткова разгорнутая змястоўна-паняційная аргументацыя і пра эфемернасць «славы зямной», і пра сутнаснае размежаванне свету тленнага і свету вечнага, і пра славутую, але няўстойліва-зніклівую прыгажосць бачнага свету гэтага. Відавочна цікавасць аўтара гэтага твора да шырокіх светапоглядных пытанняў эпохі сярэднявечча, хоць у жыццеапісанні выразна прысутнічае вузкацаркоўны і нават вузкаманаскі пласт зместу, спецыфічных павучанняў і норм, што, зразумела, сведчыць пра асяроддзе, у якім стваралася «Жыціе...». Актыўным суб'ектам сцвярджэння ісціннасці як ідэй і ўяўленняў шырокага светапогляднага плана, так і канкрэтных прадпісанняў дабрачыннасцей рэлігійнага служэння выступае ў творы сама Ефрасіння.У адпаведнасці з законамі агіяграфічнага жанру ў «Жыціі...» паслядоўна апавядаецца пра бацькоў Ефрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыя духоўна-маральныя асновы яе чалавечай натуры. Паведамляецца, што ў яе рана выявілася любоў да ведаў і што хутка і шырока разышліся весткі пра яе мудрасць і прыгажосць. Асаблівая ўвага звяртаецца на ўнутраныя духоўныя рысы Ефрасінні, найперш на яе інтэлектуальную адоранасць: «Дан бяше таков дар Еуфросинии от Бога: аще кто ея вопрошаше о которой вещи, она же ему разрешаше чему есть быти». Хоць індывідуальна-асобасная характарыстыка ў абмалёўцы героя выходзіла за межы такога кананічнага жанру, у гэтым творы спалучэнне ўнутраных якасцей гераіні і патрабаванняў жанру ўспрымаецца арганічна. У духоўным свеце Ефрасінні на першае месца ставілася ідэя служэння Богу і вышэйшым духоўным каштоўнасцям, а яе дар - спасціжэння рэчаў і людзей, беспамылковага распазнання тых, хто ўнутрана схільны да служэння Богу і царкве - набываў рэлігійна-ідэалагічную інтэрпрэтацыю. «Дан бысть дар блаженой Ефросинии от Бога: аще кого узрит очима своима, то разумеваше в коем человеце сосуд избран хощеть быти Богови». У 12 гадоў Ефрасіння зрабіла найважнейшы свой духоўна-маральны выбар, які вызначыў увесь далейшы яе кірунак дзейнасці і сэнс жыццёвага шляху. Рашэнне пайсці ў манастыр і прысвяціць сябе служэнню Богу яна прыняла насуперак волі бацькоў, якія ўжо думалі пра хуткае замужжа Прадславы. Так перад ёй узнікае першая калізія: зямное каханне ці любоў да Бога, нявеста князя ці нявеста Хрыста. Ефрасіння цвёрда заявіла пра сябе як пра нявесту Хрыстову. Гэта калізія - вытворная ад фундаментальнага хрысціянскага разумення ўсяго існуючага, ад ўласцівага хрысціянству прынцыповага падзелу быцця на духоўнае і матэрыяльнае, боскае і зямное, абсалютна ісціннае і мінуча-часовае. Абгрунтоўваючы правільнасць свайго выбару, Ефрасіння нагадвае вопыт жыцця сваіх продкаў: яны жаніліся і выходзілі замуж, княжылі, дабіваліся славы і паміралі, але жыццё іх было пазбаўлена подыху вечнасці і слава іх гінула як прах, як павуцінне. Выбар паміж «княжением», «славой мира сего» і духоўным служэннем, супрацьпастаўленне жыцця продкаў, якое прайшло ў пагоні за эфемернымі зямнымі дабротамі, і жыцця ісціннага з'яўляецца вельмі паказальным для ўнутранай змястоўнасці вобраза Ефрасінні.Супрацьпастаўленне канкрэтна-зямнога існавання і духоўнага падзвіжніцтва несла адбітак рэальнага гістарычнага проціборства хрысціянства са старажытнаславянскімі міфалагічнымі ўяўленнямі. Як вядома, праявы язычніцкага светапогляду на пач. 12 ст. былі яшчэ даволі выразнымі ў розных сацыяльных пластах Полацкага княства, і натуральна, што канкрэтную духоўную мэту і сэнс свайго служэння Ефрасіння бачыла ў сцвярджэнні новых, хрысціянскіх маральных прынцыпаў існавання чалавека. Выбар Ефрасінні - гэта выбар паміж свецкім, людскім (багаццем і славай) і цяжарам манаскага быцця, выбар, заснаваны на супрацьпастаўленні зямнога, рэальнага і духоўнага. Яна настойліва прыводзіць аргументы на карысць правільнасці свайго рашэння. Першы раз - калі павінна зрабіць выбар паміж замужжам і манаствам, любоўю зямною і любоўю да Бога, у другі - калі ўжо рашэнне прынята, і яна пераконвае ігуменню манастыра прыняць яе ў сваё асяроддзе. У адказ на словы ігуменні, што яна яшчэ маладая і не адолее цяжкасці манаства, ды і наогул, навошта ёй адракацца ад радасцей жыцця, Прадслава ў поўнай адпаведнасці з хрысціянскай ідэяй сцвярджае пафас веры і падзвіжніцтва ў імя вечнасці, нятленнасці. «Вся видимая мира сего и краная суть и славна, но вскоре минует, яко сон, яко цвет уведает. Вечная же и невидимая во векы пребывають...» У гэтым фрагменце хрысціянскія ўяўленні пра вышэйшую духоўную рэальнасць як сапраўдную сутнасць быцця суседнічаюць і спалучаюцца з паэтычнай вобразнасцю, што перадае пачуццё зачараванасці прыгажосцю рэальнага свету.

Знаходжанне Ефрасінні ў манастыры было пачаткам яе ператварэння ў падзвіжніцу, часам збірання духоўных сіл. Мінуў пэўны час, і яна просіць дазволу пасяліцца ў келлі Сафійскага сабора. Ведучы манаскі, аскетычны лад жыцця, Ефрасіння занялася перапіскай кніг. «И нача книгы писати своими руками». Ідэал ведаў і асветы, любоў да кнігі і найперш да Бібліі ў сярэднявеччы былі шляхам спасціжэння Божай мудрасці, твораў тэалагічнага характару. У «Жыціі...» падкрэсліваецца, што ў Прадславы з маленства была прага да ведаў. Яе імкненне вучыцца падаецца адначасова і як вытворнае ад любові да Бога, і як шлях унутранага ўдасканалення, дасягнення ідэалу. Сцвярджаючы ідэю самаадданага духоўнага служэння ў зямным жыцці і ўспамінаючы словы Хрыста, сказаныя апосталам: «Не носите с собою ничто же, токмо жезл един!», - Ефрасіння гаворыць, што ў яе нічога няма, акрамя слова Боскага і кніг. «И еще же за все имение имею книги сея. Ими же утешает ми ся душа и сердце веселится». Шлях дасягнення ідэалу неадлучны ад боскага слова і ведаў, занатаваных у кнігах Свяшчэннага пісання. Перапіска, распаўсюджванне кніг - адна з найважнейшых і богаўгодных місій чалавека. У гэтым сэнс дзейнасці Ефрасінні па перапісванні кніг.Будаўніцтва царквы святога Спаса апісваецца ў «Жыціі...» як найважнейшая справа Ефрасінні, а яго завяршэнне - як усеагульнае свята: «... Видевши церковь соврешеную, возрадавася душею» Ефрасіння, «и бысць священие и велиа радость всем крестьянам. И собрашась князи и силнии мужи, черноризици и черноризци, и простие людие. И бысть радость велиа. И праздноваша дни мнози». Гэта кульмінацыйная падзея ў «Жыціі...», калі суб'ектыўнае жаданне і імкненне Ефрасінні ператварылася ў агульнае свята, свята далучэння ўсіх да царквы і Бога. Заўважаецца тэндэнцыя паказаць індывідуальнае (бо яно з'яўляецца ўзорам) як найбольш поўны выраз імкненняў і патэнцый, схаваных у чалавечай супольнасці. Роля ж і значэнне выключнай індывідуальнасці Ефрасінні ацэньваюцца ў «Жыціі...» як роля выдатнага носьбіта святла, адухоўленасці, асветы: «Еуфросиниа - неопарный орел, попаривши от Запада и до Востока, яко луна солнечная, просветивши всю землю Полоцкую». Разам з тым размова ідзе пра канкрэтную людскую супольнасць, духоўна-культурнае адзінства, пэўнасць якой выразна ўсведамляецца, гэта - Полацкая зямля. І праслаўленне ў «Жыціі...» Полацкай зямлі і горада Полацка - «А мы же хвалим блажен еси ты граде Полоцкий... Блажены людие, живущии в нем!» - адзначана высокай адухоўленасцю патрыятычнага пачуцця.Дзейнасць Е.П. - яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурна-грамадскім жыцці Беларусі на працягу 12 ст., калі закладваўся і мацаваўся фундамент новага разумення свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоўна-маральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Е.П. далёка выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы і вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе і набылі найвышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме.

Вопрос 2. Дзейнасць Францыска Скарыныз'яўляецца сiмвалам усёй беларускай культуры эпохi Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавiта тады адраджалiся цэлыя народы i нацыянальныя культуры, рабiлiся вялiкiя геаграфiчныя i творчыя адкрыццi. Эп. Адрад. нарадзiла i Скарыну — чалавека невычэрпнай энергii i iнiцыятывы, першадрукар, паэт, батанiк, астраном. Нарадзiўся каля 1490 г. у Полацку, закончыў Кракаўскi унiверсiтэт у Падуанскiм унiверсiтэце ён блiскуча вытрымлiвае экзамен на годнасць доктара медыцыны. Першая з кнiг "Псалтыр" б/надрукавана ў Празе ў . Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнiгi Бiблii, перакладзеныя старабеларускую мову. У 1522 г. выйшла ў свет першае вiленскае выданне Скарыны — "Малая падарожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню ў нашай краiне. Праз тры гады надрукавана апошняя кнiга "Апостал".. Ён хацеў дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць i навуку. У iх першадрукар выказваў свае грамадскiя i асветнiцкiя погляды, заклiкаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлiвых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлi, тлумачыў незразумелыя словы i звароты, змяшчаў рэлiгiйныя легенды, а таксама розныя звесткi па гiсторыi, геаграфii, этнаграфii, фiласофii, астраномii. Так, у "Малай падарожнай кнiжыцы" Ф. Скарына змясцiў розныя каляндарныя i астранамiчныя звесткi — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. Ф.С. б/патрыётам Айчыны, роднай мовы, таму i праславiў ён бiблейскую гераiню Юдзiф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальнiку чужаземнага войска Алаферну. У сувязi з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкi пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваiм народам, вернасць радзiме. Выданнi Ф. С. з боку тэхнiчнай дасканаласцi, з боку мастац. апрацоўкi выкананы на ўзроўнi лепшых еўрапейскiх выданняў 16 ст. Ф.С. выкарыстоўваў гравiраваны тытульны лiст, увёў прамежкi памiж словамi, абзацы. Па гэтай прычыне кнiгi шырока распаўсюджвалiся ў Еўропе i мелi вялiзны ўплыў на чытачоў у многiх краiнах свету.

Творчая дзейнасць паслядоунікау скарыны (с. будны, в цяпінскі). С. Будны ўвайшоў у гісторыю як арыгінальны мысліцель. Выказаў шмат цікавых і абгрунтаваных думак пра ўзаемаадносіны багатых і бедных у грамадстве, пра дзейнасць урада, Дзяржаўных інстытутаў (суда, войска, мясцовай адміністрацыі і т.д.). Аб'яўляў чалавека як галоўную каштоўнасць на зямлі, якому, згодна з боскай воляй, павінна падпарадкоўвацца усё жывое і нежывое. Асветнік горача выступаў у абарону свабоды думкі і слова. Усякае прыцясненне і прыніжэнне асобы ён прыраўноўваў да найвялікшага зла.. Асветнік прызнаваў толькі справядлівыя войны.. Адным з важнейшых дасягненняў рэфарматарскага руху ў заходнееўрапейскіх краінах стала выкарыстанне жывой народнай мовы ў літаратурнай дзейнасці і ў час богаслужэнняў. С. Будны, як актыўная постаць гэтага руху на беларускіх землях, на пачатку творчасці таксама звярнуўся да роднай мовы («Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам»). Пазней, вымушаны пісаць на польскай мове і латынь, ніколі не аддаваў перавагі нейкай адной. У прадмове да перакладу Бібліі выступіў з рашучым пратэстам супраць абразлівых адносін да любой мовы, тлумачачы, што ўсе яны ад Бога і таму — роўныя. У «Прысвячэнні князям Радзівілам», напісаным, побач з «Прадмовай да Чытача», да «Катэхізіса», С. Будны заклікаў князёў аказаць падтрымку кнізе на роднай мове беларусаў, любіць мову народа З'яўленне «Катэхізісу» (Катэхізіс — выкладанне сутнасці якога-небудзь вучэння ў форме пытанняў і адказаў) С. Будны тлумачыў жаданнем спыніць распаўсюджанне «злых рэчаў, якія перамаглі ў Хрыстовай Царкве». У «Прадмове» да твора асветнік рэзка крытыкаваў дзейнасць праваслаўнага духавенства: «Не надобе о том много писати, вси бо ведаем, яковых тепер учителей маем. Ведает весь свет, яко на свои степени вступают. Не тайно тежь, яко на них стоять и справуются. Лепшей плакати, нежели их норовы выписовати». Ён звяртаў увагу на дрэнную сістэму адукацыі народа. Пры адсутнасці адукацыі і разумнага духоўнага выхавання, лічыў С. Будны, простаму люду немагчыма пазбавіцца ад невуцтва. Ён клапаціўся, каб прапаведнікі, духоўныя настаўнікі народа, былі адукаванымі і разумнымі.Прадмова Кароткі змест «Прадмовы»Працягнуў справу Ф. Скарыны па перакдаду і выданню Бібліі. 3-за складанасці працы (В. Цяпінскі побач з перакладам на родную мову змясціў паралельна тэкст стараславянскі), недахопу матэрыяльных сродкаў ён пераклаў і выдаў у 70-я гг. XVI ст. толькі частку Евангелля. Да кніг Бібліі В. Цяпінскім была напісана страснаяпубліцыстычная прадмова, якая па невядомых прычынах засталася неапублікаванаУ літаратуры таго часу няма больш рашучага выступлення ў абарону роднай мовы і нацыянальнай культуры. В. Цяпінскі быў перакананы, што толькі з дапамогай асветы і адукацыі на роднай мове можна супрацьстаяць асімілятарскай палітыцы з бокуПольшчы.Ёнпершым з беларускіх асветнікаў выступіў супраць паланізацыі роднага краю, заклікаў духоўных і свецкіх феадалаў агульнымі намаганнямі ствараць і падтрымліваць нацыянальныя школы і навуку. Аўтар «Прадмовы» называв тыя хрысціянскія народы, якія даўно «слово божее з латинских и иных писм своим теж езыком прирожоным перакладати и читати почали». Сэрца слязьмі абліваецца, гаворыць ён, бачачы, як вялікія князі і багатыя паны, нявінныя дзеткі, мужы і жонкі занядбалі сваю мову, некаторыя з іх і пісаць на ёй і з Богам гаварыць саромеюцца. Продкаў некаторых нашых, што паказалі сябе «не толко в своем, але теж и в розных езыках науки», называлі «залатавустамі», Калі б яны цяпер былі, то надта засмуціліся б, «видечи, яко краса и оздоба народу их в потомстве их отнята а просто загинула».Звяртаючыся да паноў і духавенства, В. Цяпінскі нагадваў пра іх абавязак клапаціцца аб простым людзе, яго навучанні. На гэта, а «не на марнотрацтва, не на строй и што такого», павінны траціцца багацці, якія перайшлі ў спадчыну ад продкаў. Школы, на думку асветніка, павінны даваць больш ведаў, У канцы «Прадмовы» В. Цяпінскі заклікае ўсіх да цярпімасці. «Не мець варожасці да тых, хто нас щипанем, ожиганем преследують», а просіць пана Бога і за іх.