Вопрос 3. М.Гусоўскі як прадстаўнік эпохі Рэнесансу на Беларусі. Гуманістычнае гучанне “Песні пра зубра”.

Мiкола Гусоўскi — наш славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Францiшка Скарыны. Сёння мы не ведаем дакладна нi колькi жыў, нi калi памёр паэт. Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы ўдалы твор, якому былi суджаны доўгае жыццё i вялiкая слава, — паэма "Песня пра зубра" (поўная назва "Песня пра постаць, дзiкi нораў зубра i паляванне на яго"). Высокапатрыятычны твор "Песня пра зубра" напiсаны ўдалечынi ад радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва X, якi хацеў пачуць праўдзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напiсана паэма на лацiнскай мове — на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еўропе. На беларускай мове "Песня" з'явiлася ў другой палове 60-х гг. XX ст. у перакладзе Язэпа Семяжона.
На пачатку паэмы М. Гусоўскі расказвае, калі і з якой нагоды ён ўзяўся за пяро, каб «сказ... пра волата-звера песняй зрабіць». Просіць «твор справядліва судзіць», бо лепей валодае лукам, чым пяром. У адпаведнасці з поўнай назвай паэмы — «Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго» М. Гусоўскі паказвае жыхара «дрымучых лясоў на землях літоўскіх». Пры апісанні выгляду аўтар аспрэчвае недакладныя звесткі пра гэту жывёлу, што прыжыліся ў літаратуры з часоў антычнасці. М. Гусоўскі прыгадвае свой удзелу паляваннях, што адбываліся калісьці на радзіме. Там ён добра вывучыў нораў і паводзіны зубра, назіраў за жыццём зубрынага статку. Радзіма паэта — багатая: «Многа ўсялякіх жывёл блукае і ў лесе, і ў полі...». Аўтара цешыць, што звер у яго краі — «ратнікам смелым раўня», можа спаборнічаць з чалавекам у сіле, смеласці, спрыце. Аднак паляваннем яго суайчыннікі займаюцца рэдка, бо вымушаны бараніць сваю зямлю ад ворагаў. Войны спусташаюць радзіму, нішчаць яе багацці, нясуць смерць і пакуты народу. «Мушу пра войны пісаць, — зазначае М. Гусоўскі. — Маўчанне было б тут ганебным. Бедства людзей вымагло словы і слёзы мае». Аўтар звяртаецца са словамі ўхвалы да караля-сучасніка Сігізмунда (Жыгімонта), адзначае яго паляўнічае ўмельства. Шырока паказваецца князь Вітаўт, пры якім Вялікае княства Літоўскае было моцным і незалежным. Часы Вітаўта паўстаюць у паэме як гераічныя, дзе кожны чалавек мог сцвердзіць сваю годнасць, паважаўся за смеласць, мужнасць, талент. Пісьменнік паказвае спаборніцтвы воінаў-паляўнічых па стральбе з лука, кіданні коп'яў у зубра, бо «ўсюды і як толькі мог Вітаўт кагорты вучыў». У творы падрабязна і дэталёва апісана паляванне на зубра. Спачатку звера скіроўваюць у загон, адасабляючы ад статку, потым цэляць у яго з лукаў, каб раззлаваць і прымусіць бегчы. Пачынаецца поўнае драматызму адзінаборства людзей і магутнай жывёлы. Зубр умее за сябе пастаяць. Акрываўлены, раз'юшаны, ён «рушыць усё на шляху, быццам лавіна з гары». Нават знясілены гонам звер нясе смяртэльную небяспеку. Трэба мець адметны спрыт і немалую мужнасць, каб «пушчаў жыхар, наймагутнейшы звер, пераможаны ўкленчыў». Думка аўтара зноў скіроўваецца да праблем чалавечага існавання. Ён са скрухай гаворыць, што слабее ад несупынных войнаў, людской нязгоды «Хрыстовая светлая вера». Асуджае моцных свету гэтага, якія не думаюць пра спакой і мір. Апошнія старонкі твора — малітва да Дзевы Марыі. М. Гусоўскі просіць Маці Божую, абаронцу слабых і скрыўджаных, каб ворагі «не цягнулі ў ярмо бездапаможны народ», каб князі, каралі зразумелі ўласнае здрадніцтва, каб мір запанаваў на зямлі. Гісторыя твора і яго мастацкія асаблівасці «Песня пра зубра» напісана, як і некаторыя іншыя творы эпохі Адраджэння, на лацінскай мове. Выдадзеная ў 1523 г., яна, аднак, не была па належнаму ацэнена сучаснікамі М. Гусоўскага, а хутка і зусім аказалася забытай. Глыбою патрыятызм, нацыянальная самабытнасць твора ніяк не стасаваліся з палітыкай уціску, занядбання і ганьбавання ўсяго роднага, што стагоддзі вялася на беларускай зямлі. Не спрыяла папулярнасці твора, лічаць даследчыкі, і чужая мова, якая ўжо ў часы М. Гусоўскага выцяснялася з еўрапейскіх літаратур мовамі нацыянальнымі. Вяртанне твора адбылося ў XIX ст., зноў жа няпроста. Паэта беспадстаўна прыпісвалі то да літоўскай, то да польскай, то да ўкраінскай літаратуры. Беларускі чытач з творам М. Гусоўскага пазнаёміўся толькі ў другой палове XX ст., дзякуючы перакладчыку Я. Семяжону. Нядаўна з'явіўся пераклад «Песні пра зубра» на беларускую мову Ул. Шатона. Мэта, якая на пачатку стаяла перад аўтарам «Песні пра зубра» — пазнаёміць высокага чытача-чужынца з экзатычным зверам паўночных зямель, — аказалася замалой для таленту М. Гусоўскага. Зразумела, яна дасягнута ў творы. Пісьменнік ярка, рэалістычна-дакладна абмаляваў валадара беларускіх недраў. Ён грозны і магутны, горды і незалежны, можа быць лагодным і лютым, даваць жыццё і сеяць смерць. Але ён не крыўдзіць таго, хто ідзе да яго з дабром і мірам. Аўтар апеў родную зямлю, прыгажосць і багацце яе прыроды, самабытнасць народа. «Песня пра зубра» прагучала як велічная песня пра Радзіму. Разам з тым у паэме гучыць трывожны роздум над лесам роднага краю. Паэт-патрыёт бачыў, што яго любая Літва-Беларусь траціць сваю былую магутнасць і незалежнасць, а працавіты, мужны, спагадлівы народ пакутуе ад войнаў. М. Гусоўскі з гаркотай канстатаваў — тыя, хто стаіць над народам, забыліся на свае абавязкі: Сучасным уладарам М. Гусоўскі супрацьпастаўляе князя Вітаўта, суровага, але справядлівага правіцеля, які караў махляроў, хабарнікаў, палахліўцаў і вылучаў людзей сумленных і адважных. Вітаўт — ідэальны вобраз у творы), «Песня пра зубра» разам з тым з'яўляецца творам самабытным і нацыянальна-адметным.

Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сiмвал яго былой магутнасцi. Надзелены незвычайнай сiлай, зубр — звер мiралюбiвы, бяскрыўдны, калi яго не зачапiць, не патрывожыць. I ён люты, бязлiтасны, калi абараняецца пры нападзе ворагаў. Заканчваецца паэма малiтвай да Дзевы Марыi, у якой паэт просiць Мацi Боскую спынiць забойствы i кровапралiццi, даць больш мудрасцi i раўнавагi князям i ваяводам, супакою, ладу i шчасця свайму пакутнаму краю i народу.

Вопрос 5. Сімяон Полацкі - найзнакаміцейшы з беларускіх перасяленцаў у Расею, які застаўся ў гісторыі як выдатны асветнік, пісьменнік, педагог і грамадскі дзяяч. Сапраўднае імя славутага палачаніна - Самойла Пятроўскі-Сітняновіч.
Свой шлях у навуку ён пачаў з брацкай школы полацкага Богаяўленскага манастыра, а працягваў у Кіева-Магілянскай калегіі, якую праваслаўныя лічылі найлепшай навучальнай установаю Рэчы Паспалітай. Прага ведаў прывяла Самуся ў Віленскую акадэмію. На той час апрача роднай беларускай ён ужо настолькі дасканала авалодаў лацінаю, царкоўнаславянскай і польскай мовамі, што пісаў на ўсіх чатырох вершы. Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай недазволіла давучыцца. З разрабаванай і спустошанай царскімі войскамі Вільні Самойла вярнуўся ў Полацак і пад імём Сімяона пастрыгся ў Богаяўленскі манастыр. Пад час прыезду цара Аляксея Міхайлавіча ў Беларусь Сімяон прадэманстраваў яму свой літаратурны дар. Паэт шукаў мецэната, пад абаронаю якога ў тую жорсткую эпоху мог бы спакойна служыць сваёй музе.

Шмат якія Сімяонавы славаслоўныя вершы былі рызыкоўна іранічныя. За адзін з іх полацкі епіскап Каліст, пастаўлены Масквой у абыход царкоўных законаў, аддзячыў Сімяону тым, што спачатку прызначыў яму ганебнае пакаранне працаю ў манастырскім хляве, а потым загадаў кінуць у асгрог і закаваць у кайданы. Магчыма, якраз гэтая падзея і была штуршком да выезду паэта ўвесну 1664 г. у Маскву.

Сімяона прызначылі выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей. Ён асабіста вучыў спадкаемцаў трона царэвічаў Аляксея ды Фёдара і царэўну Соф'ю, а таксама даглядаў за выхаваннем царэвіча Пятра.

Сімяон адчыніў сваю, незалежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню. Пра значнасць гэтай падзеі сведчыць той факт, што колькасць друкарняў у Расеі адразу падвоілася (замест адной стала дзве). Тым часам у Рэчы Паспалітай дзейнічалі 134 друкарні.

Вялікую славу прынёс Сімяону вершаваны пераклад Псалтыра. Большасць сваіх вершаў паэт сабраў у кнігі "Рифмологион, или Стихослов" і "Вертоград многоцветный". "Вертоград" быў своеасаблівай энныклапедыяй, адкуль чытач мог атрымаць звесткі з гісторыі, геаграфіі, заалогіі.

Праваслаўная царква абвясціла Сімяонавым творам анафему і забараніла згадваць іх як ерэтычныя. Велізарны ўклад Сімяона Полацкага ў расейскую культуру быў ацэнены толькі праз стагоддзі.