Вопрос 23. Літаратура ў Заходняй Беларусі.Стыль, тэмы, матывы.

У агульнай сістэме мастацкай літаратуры на першым месцы ў Заходняй Беларусі, несумненна, знаходзілася паэзія. Прычым, і ў 1920-я, і ў 1930-я гг.

Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі звязаны перадусім з імёнамі Леапольда Родзевіча, Уладзіміра Жылкі, Ігната Канчэўскага. Яны былі найбольш творча актыўнымі, і знак іх працы знайшоў выразны адбітак у перыядычным друку пачатку 20-х гадоў, у выглядзе асобных кніжак. Хоць працягвалі працаваць паэты, што прыйшлі ў літаратуру яшчэ ў нашаніўскую пару: Гальяш Леўчык (1880—1944), Казімір Сваяк (1890—1926), Стары Улас (1865—1939). Менавіта Л. Родзевіч у своеасаблівым сінтэтычным жанры паэме-сказе «Беларусь» і У. Жылка ў паэме «Уяўленне» патрапілі найпаўней выявіць той душэўны тонус, той настрой, якім жыла творчая беларуская інтэлігенцыя пад уражаннем падзелу бацькаўшчыны дзяржаўнай мяжой, зрыву адбудовы дзяржаўнасці Беларусі. Менавіта ў заходнебеларускі перыяд У. Жылкам былі напісаны такія лірычныя шэдэўры, як «Беларусь», «Віхор», «Замчышча», «Полімпсэст», «Сёмуха». Жылка паэтызуе вызваленчае змаганне. Захопленасць ідэаламі вызваленчага руху, вернасць ім з вялікай сілай гучыць у вершах «Меч», «Вершы аб Вільні», «Наш лёс, бы кат рукой забойнай», «Толькі той, чый вольны дух», «Каваль».Паспяховаму развіццю драматургіі ў літаратуры Заходняй Беларусі паспрыяла некалькі акалічнасцей. Па-першае, сусветная вайна, затым віхор грамадзянскіх рэзрухаў самі па сабе давалі пісьменнікам-драматургам унікальны матэрыял. Лёс народа, лёс чалавека ў экстрэмальных умовах вайны, трагедыя падзелу этнасу межамі чужых дзяржаў, — гэта былі актуаліі беларускага быцця, што самі прасіліся выліцца ў формах драматургічнага віду мастацтва. Па-другое, на ніве заходнебеларускай літаратуры, на шчасце, аказалася адразу некалькі глыбокіх самабытных драматургічных талентаў. Акрамя М. Гарэцкага, які на працягу некалькіх гадоў жыцця ў Вільні даў цэлы рад выдатных драматычных абразкоў (самыя лепшыя сярод іх — гэта "Жартаўлівы Пісарэвіч", Мутэрка", "Свецкі чалавек", "Не адной веры", "Жалобная камедыя", "Салдат і яго жонка"), драматургічная творчасць у Заходняй Беларусі была прадстаўлена п'есамі Францішка Аляхновіча (1883—1944) і Леапольда Родзевіча (1895—1938), пісьменнікаў-драматургаў па прызванню. Трэцяя прычына паспяховага развіцця сцэнічных твораў у заходнебеларускай літаратуры — сацыяльны заказ. Абуджаны рэвалюцыяй, грамадскімі зрухамі ад летаргіі, народ пацягнуўся да асветы, шукаў дарогі да свядомага жыцця. Стан абуджанасці стымуляваў самадзейнасць ва ўсіх яе формах, у тым ліку і мастацкую. Сцэнічныя віды мастацтва, сцэнічныя жанры з іх непасрэдным уплывам на свядомасць масавага гледача і слухача адэкватна адказвалі на запатрабаванні часу. Ужо ў 1922 г. была заснавана ў Вільні Беларуская драматычная майстроўня з мэтай пашырэння беларускай тэатральнай культуры. Заснавальнікамі і асноўнымі працаўнікамі ў ёй былі Л. Родзевіч, М. Гарэцкі, М. Красінскі, А. Канчэўскі, А. Міхалевіч. Дзейнічаў таксама Беларускі музычна-драматычны гурток, заснаваны яшчэ ў нашаніўскія часы. Беларускія прадстаўленні, прычым не толькі ў горадзе, але і на вёсцы, сталі значным фактарам пашырэння дэмакратычных ідэй, нацыянальнага ўсведамлення.

Самым прадуктыўным паэтам у заходнебеларускай літаратуры першай паловы 30-х гадоў быў Міхась Машара. У гэты перыяд хораша раскрыўся лірычны талент паэта. Лепшыя вершы М. Машары 1930-х гг. — "Начамі чорнымі", "Растуць пытанні ўночы", "На прадвесні", "На сонечны бераг", "З-пад стрэх саламяных" і інш. У гэтых і іншых вершах М. Машара стварыў рэалістычны, у нейкай меры рамантызаваны вобраз беларускай вёскі, і ў гэтым адна з заслуг яго перад беларускай літаратурай. Максім Танк крыху пазней вобраз гэты сацыяльна паглыбіў і ўзняў на вышэйшую ступень эстэтычнага асваення. Спрабаваў свае сілы М. Машара і ў жанры паэмы, стварыўшы лірычную паэмку-сімфонію «Валачобнае» (1932). У ёй чуецца часам прамая пераклічка з Жылкавым хваласпевам абуджанаму духу народнаму. I разам з тым «Валачобнае» М. Машары — рэч арыгінальная, твор самабытны, можа, вяршыня мастацкіх дасягненняў паэта ў давераснёўскую пару. Аўтар удала пераасэнсоўвае вобраз, узяты з беларускай этнакультурнай традыцыі — вобраз валачобніка як вестуна радасці. Традыцыйны вобраз-сімвал ён пераводзіць у кантэкст беларускага вызваленчага руху. Паэма складаецца з трынаццаці невялікіх раздзельчыкаў. У творы моцны лірычны пачатак, у якім выяўлена паэтава прызнанне прычыны душэўнай узрушанасці, праз суб'ектыўнае перажыванне дадзены маляўнічы вобраз вясны-Адраджэння. На сямідзесятыя ўгодкі пагібелі кіраўніка паўстання 1863 г. у Беларусі і Літве, К. Каліноўскага М. Машара адгукнуўся напісаннем паэмы «Смерць Кастуся Каліноўскага» (1934). Для сцвярджэння велічы подзвігу Каліноўскага паэт узяў у аснову твора драматычныя часіны яго жыцця — суд над героем паўстання і смерць яго на эшафоце. На жаль, не маючы мастацкай практыкі ў гістарычным жанры, трывалай дакументальнай асновы, пры асваенні няпростай тэмы Машара аказаўся на шляху страты эпічнай цэласнасці формы, замены яе месцам публіцыстычнымі элементамі. Гэта сказалася на эстэтычных вартасцях твора. У паэме «Мамчына горка» (1936) Машара звяртаўся да мінулага, феадальных часоў, аднак канфлікт, пакладзены ў аснову сюжэта гэтага твора, меў ярка выражаны сацыяльны характар і тым самым быў псіхалагічна не чужы рэчаіснасці Заходняй Беларусі, дзе сацыяльныя супярэчнасці натуральна ўзмацняліся каланіяльным статусам краю. У другой палове 30-х гадоў агульнапрызнаным лідэрам беларускай паэзіі ў Заходняй Беларусі стаў Максім Танк (1912—1995). Агульнае прызнанне незвычайнага таленту паэта выявілася ва ўсім: у адзінагалоснай высокай ацэнцы крытыкі, у дзейснай увазе да творчых здабыткаў беларускага песняра прадстаўнікоў польскай літаратурнай грамадскасці, нарэшце, у папулярнасці ў шырокіх колах беларускай і польскай інтэлігенцыі. Аб апошнім красамоўна сведчылі літаратурныя вечары М. Танка ў Вільні з аўтарскім чытаннем вершаў з эстрады пры перапоўненых залах. Глыбокаталенавітае сцвярджэнне паэтам высокіх гуманістычных ідэалаў, самабытнае мастацтва слова захаплялі, зачароўвалі. Маштабнасць таленту М. Танка выявілася ў дынамічным творчым узыходжанні паэта. Пасля першых публікацый вершаў праз год-другі пачалі з'яўляцца ў друку яго эпічныя палотны. У паэмах «Нарач», «Каліноўскі», «Казка пра Музыку», «Журавінавы цвет», «Сказ пра Вяля» М. Танк арганічна паяднаў у паэтычнай стылістыцы сінкрэтычнае фальклорнае і інтэлектуальна-асацыятыўнае мысленне. У прадмове да першага паэтычнага зборніка М. Танка яго першы крытык і фактычны выдавец Р. Шырма (псеўданім Р. Баравы) выказаў празорлівую ацэнку будучыні маладога паэта: «...Максім Танк прыйшоў у беларускую літаратуру... і тут, на нашым Заходнім небасхіле... адразу загарэўся зоркай першай велічыні. Думаем, што нам яшчэ прыдзецца быць сведкамі, калі ягоны талент падымецца да Вялікага Сузор'я — Купалы-Коласа» (Танк М. На этапах. С. XVI.). Канфіскацыя польскай уладай кнігі «На этапах», сама назва якой — метафара жыцця паэта і яго паднявольнай краіны, была таксама высокай афіцыйнай ацэнкай Польскай дзяржавай таленту беларускага песняра, дзейснасці яго Слова. Як агульна прызнана, творчае лідэрства М. Танка ў літаратуры Заходняй Беларусі грунтавалася на адзіна надзейных падставах: на высокім, агульнаеўрапейскім узроўні яго паэзіі і рэдкаснай мастацкай прадуктыўнасці паэта. За нейкія чатыры перадвераснёўскія гады ў складаных, часам экстрэмальных умовах (заангажаваны ў камуністычным падполлі паэт зведаў канспірацыйныя яўкі, панскія астрогі) М. Танк у чатырох кнігах паэзіі здолеў апублікаваць каля трохсот твораў, пераважна лірыкі (Акрамя першага зборніка М. Танка, выдадзенага ў 1936 г., у 1937 г. асобнымі выданнямі паказаліся ў свет «Нарач», «Журавінавы цвет», а ў 1938 г. — «Пад мачтай».). Сярод іх, не лічачы паэм, такія паэтычныя шэдэўры, як «На пероне», «Паслухайце, вясна ідзе», «Песня кулікоў», «Лірнік», «Шэрыя хаты, платы і вароты», «Над калыскай», «Ткала я, ткала палотны», «Укралі, матуля, сына твайго людзі» — рэчы непрамінальнай красы ў беларускай літаратурна-мастацкай скарбніцы.

Вопрос 25. Філасоўскія аспекты паэзіі Куляшова. Праблемы творчай асобы ў паэме “ Варшаўскі шлях”

Чытаючы адзін з самых першых яго вершаў "Бывай", нельга не здзівіцца, што такое і так мог напісаць 14-гадовы падлетак! Філасофія верша і сродкі яе выяўлення вартыя пяра не толькі таленавітага, але і мудрага, сталага творцы. Мала ў інтымнай лірыцы беларускіх паэтаў вершаў, у якіх бы з такой мастацкай сілай была выяўлена, апета і дабраславёна "светлая самота" нязбытнага кахання, якое хай сабе і не спатоліла сэрца радасцю, але бу дзе наталяць усё жыццё сілай і ўдзячнасцю лёсу, што такое пачуццё наканавана было зведаць.

Філасафічнасць, выяўленне філасофскіх думак з дапамогай і публіцыстычных сродкаў таксама, але публіцыстыкі вобразнай, асацыятыўнай — яшчэ адна адметнасць лірыкі Куляшова пасляваеннага перыяду.

У вершы "Спакойнага шчасця не зычу нікому..." паэт-філосаф выяўляе сваё разуменне шчасця. Безумоўна, не канфлікты, не звадкі і сваркі, не мітусня — ідэал лірычнага героя. Ён адмаўляе не спакой, згоду і мір паміж людзьмі (і сам паэт, і яго лірычны герой за гэта якраз змагаліся і змагаюцца), а заспакоенасць і застой у душы чалавека, якія не дазваляюць яму весці "вечны бой" за светлае ў сабе.

Аркадзь Куляшоў у паэме "Варшаўскі шлях" узнаўляе біяграфію А. Твардоўскага, расказвае пра гады вайны, калі ён "на подзвіг зваў сваёй прарочай, чарнарабочай кнігай пра байца, не ўсімі дачытанай да канца", пра першыя дні перамогі, калі паэт успамінаў і развітваўся з тымі, хто загінуў на вайне.

"Варшаўскі шлях" — гэта сімвал памяці і вечнасці. Паводле жанру твор з'яўляецца лірыка-спавядальным маналогам, у якім лірычны герой разважае над сэнсам жыцця і часу, над сутнасцю і прызначэннем мастацтва. "На ўсіх скрыжаваннях" паэзіі, часу, лёсу паказваецца прыналежнасць сапраўднага паэта да спраў людскіх. Думка аўтара пра талент А. Твардоўскага, пра яго месца і ролю ў літаратуры і жыцці грамадства натуральна кіруецца да разваг пра сэнс чалавечага існавання.

Вопрос 27. Культура паэтычнага мыслення М. Танка. Матывы і тэмы паэзіі 80-9х. гг.(кнігі”Мой каўчэг”, “Errata”)

Творчае жыццё Максіма Танка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і асабістых глыбокіх перажыванняў, абектыўных зрухаў у грамадстве, пераломных падзей і набалелых праблем, што вызначаюць лёс беларускага народа. Шмат чаго ўмяшчае ў сабе паняцце "танкаўская паэзія: колькі тут непераўзыдзеных узораў, выкананых на вышэйшым узроўні сучаснай паэтычнай культуры, праблемнага матэрыялу для разгадкі наватарскіх шляхоў, сапраўднага мастацтва і наватарскай сутнасці самога паэта. Тут яго ажыццяўленне важнейшых высноў эстэтычнай канцэпцыі, тут яго філасофія паэтычнай творчасці. Максім Танк ? творца яркага і шматбаковага паэтычнага выяўлення, а яго мастацкі свет па-сапраўднаму разнастайны і ўніверсальны. Паэзія Максіма Танка ? гэта вышыня і яркасць думкі, свабодны палёт фантазіі, шлях актыўных творчых шуканняў. "Ён пастаянна клапаціўся пра паэтычнае майстэрства, узбагачэнне і абнаўленне мастацтва слова. Максім Танк імкнуўся да арыгінальнай вобразнасці, экспрэсіі выяўленчых сродкаў і асаблівае значэнне надаваў паэтычнай форме"Паэт незвычайнага размаху, М. Танк

заўсёды імкнуўся да шырокай, усеахопнай канцэпцыі чалавека і свету, да асваення новых ідэй. Лірыка М. Танка вучыць здзіўляцца хараству і цуду жыцця, вучыць адчуванню красы ў свеце. Майстэрства Танка - тонкае адчуванне паэтычнай задумы. У яго ніколі не складзецца твор без такога адчування, дзе можна, як у святле маланкі, убачыць глыбінны сэнс.

I усё ж стыхія паэта - вобразна-асацыятыўнае мысленне. Паэзія М. Танка ўспрымаецца як па-грамадзянску ўсхваляваны і мудры маналог.