Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху. 5 страница

3) суб’ектыўна – ідэалістычная традыцыя ў разуменні быцця. Наўбольш выразна яна прадстаўлена ў спадчыне англійскага філосафа XVIIIст. Джорджа Бэрклі. Ягонае разуменне катэгорыі быцця наступнае: ”esse = percipi”, што ў пер.з лац. азначае: “быць= успрыняццю”, значыць для таго каб быць, трэба быць успрынятым нейкім суб’ектам, нейкім “Я”. Тут, сцвярджаецца, што рэальна існуе толькі тое, што ўспрымаецца, што фіксуецца чалавечымі пачуццямі. Такім чынам, чалавечае“Я” успрымаючы прадметы гэтым самым стварае вобразы гэтых прадметаў, у выніку чаго “Я” і ёсць стваральнік вобразнага быцця. Напрыклад, зрокавы вобраз прадмета з’яўляецца самастойнай быційнай рэальнасцю, якая існуе поруч з самім прадметам. А так як вобразы ў кожным “Я” з’яўляюцца індывідуальнымі, то адсюль вынікае, што быццё ў любым выпадку творыцца толькі індывідуальным і непаўторным “Я”.

4)матэрыяістычная (марксісцкая) традыцыя разумення быцця. Тут прызнаецца, што першаснае быццё г. зн. прырода існуе сама па сабе без якога – небудзь стваральніка. Духоўнае быццё (думкі, пачуцці, фантазіі) з’яўляюцца другаснымі, г. зн. духоўнае быццё можа існаваць не само па сабе, а толькі на аснове прыроднага (чалаечага) быцця.

Быццё, як існаванне.

Быццё азначаецца праз паняцце існаванне. Існаваць – значыць пакоіцца, ці зменьвацца. Існуюць розныя рэальнасці быцця: суб’ектыўная, аб’ектыўная і суб’ектыўна - аб’ектыўная.

а) суб’ектыўная рэальнасць быцця - гэта ёсць нішто іншае, як свядомасць, здумленне, духоўны свет чалавека г. зн. усё тое, што ўласціва чалавечаму “Я” , ўсё тое, праз што яно праяўляецца і заяўляе аб сваім існаванні. Сюды адносяцца не толькі пачуцці і ўяўленні чалавека, але і выказванні, навуковыя тэорыі, гіпотэзы, творы мастацтва і тэхнікі.

б) аб’ектыўная рэальнасць быцця ахоплівае ўсё тое, што існуе па – за і незалежна ад свядомасці. Зоркавыя сістэмы і элементарныя сістэмы, атамы і макрацелы, г. зн. усё тое, што складае нежывую і жывую прыроду, а таксама сам чалавек, грамадства; гэта рэальнасць матэрыяльных сістэм самага рознага іерархаванага парадку, пачынаючы ад элементарных часцінак (нават віртуальных), прадметаў, планет, сузор’еў, біясферы з усёй яе фаунай і флорай.

в) суб’ектыўна – аб’ектыўная рэальнасць быцця – гэта быццё суб’ектыўных і аб’ектыўных сістэм. Чалавек, чалавечае грамадства, міжасабовыя адносіны з’яўляюцца тыповым узорам гэтай рэальнасці. Напрыклад, чалавек, як духоўная істота належыць да суб’ектыўнай рэальнасці, але як матэрыяльная сістэма (цялеснасць чалавека) ён належыць да аб’еетыўнай рэальнасці, а як цэлае (дух і цела) чалавек належыць да суб’ектыўна – аб’ектыўнай рэальнасці.

Шматстайнасць форм быцця.

Асноўныя сферы быцця складаюцца з прадметаў г. зв. першай і другой прыроды.

1) Быццё ўсіх фізічных, хімічных, біялагічных, астранамічных утварэнняў, што і складае г. зв. першую прыроду быцця. Тут, нават, пасля з’яўлення чалавека большая частка прыроды існуе, як самастойная і незалежная ад чалавека рэальнасць, ці як быццё.

2) да другой прыроды быцця адносяцца створаныя чалавекам прадметы, а таксама засвоеная чалавекам частка сусвету. Спецыфікай другой прыроды быцця ў тым, што чалавек, стварыўшы сістэму штучных прадметаў, чалавек трапляе ў складаную сістэму залежнасці ад іх.

3) важнымі формамі быцця чалавека з’яўляюцца: прадметнапрактычная дзейнасць.палітычная дзейнасць, ініцыятыва ў самых разнастайных жыццёвых сітуацыях.

Такім чынам, быццё ўключае ў сябе: матэрыяльнае і духоўнае, жывое і нежывое, прыродна – натуральнае і сацыяльна – пераўтворанае.

СУТНАСЦЬ ЎЯЎЛЕННЯЎ АБ РЭЧЫВА--ПОЛЕВАЙ МАТЭРЫІ

Пачынаючы з 19ст. лічыцца што у структурных адносінах фізічная матэрыя дзеліцца на рэчыва і поле. Рэчыва надзелена энэргіяй і масай пакою паміж якімі існуе ўзаемасувязь.У цэлым, рэчыва складаецца з элементарных часцінак маса пакоя якіх не роўна нулю (у асноўным з электронаў, пратонаў, нейтронаў.) Таксама з 19ст. пачало ўзгадвацца поле, як другі від матэрыі, які не надзелены масай пакоя, а надзелены толькі энэргіяй. Філасофія выкарыстоўвае паняцце поля ў абстрактнасці, ў той самы час як фізічнае поле абстрактным ніколі не бывае, а яно заўсёды праяўляецца як нешта вельмі дакладнае (гравітацыйнае,электрамагнітнае). Пытанне аб колькасці полеў заўседы застаецца нявызначаным і адкрытым. Класічная фізіка і філасофскі матэрыялізм, які грунтаваўся на ёй, звычайна супроцьпастаўлялі паняцці "поле" і "рэчыва" хоць пры гэтым і прызнавалася што поле і рэчыва ёсць два віды матэрыі. Таксама лічылася што структура рэчыва дыскрэтна (перапынна), а поле характарызуецца безперапыннасцю. Квантавая фізіка якая ўвяла ва ўжытак ідэю дваістасці і сфармулявала прынцып карпускулярна--хвалевага дуалізма гэтым самы згладжвала супроцьпастаўленні паміж рэчывам і полем. Выяўленне шчыльнай ўзаемасувязі паміж рэчывам і полем прывяло да паглыбленных уяўленняў як ў сферы фізікі так і ў сферы філасофіі па пытаннях структурнасці матэрыі. На гэтай падставе былі дакладна размежаваны катэгорыі рэчыва і матэрыі.На сённяшні дзень, паняццем матэрыі аперыруе філасофія, а паняцце рэчыва прысутнічае ў фізічных, хімічных ды іншых прыродазнаўчых навуковых уяўленнях.

Рэчыва ў зямных умовах сустракаецца ў чатырох праяўленнях:

газападобнае рэчыва-- характарызуецца слабай сувяззю паміж элементамі.

вадкаснае рэчыва--тут сувязь паміж элементамі з'яўляецца не вельмі трывалай.

цвёрдае рэчыва-- характарызуецца моцнай сувяззю паміж элементамі.

плазма -- гэта перыяд паўраспада атамаў; малекулы тут адсутнічаюць, а атамы распадаюцца ды зноў узнікаюць.

МАТЭРЫЯ І РУХ.

З антычнай філасофіі вядома, што ўсё прыроднае знаходзіцца ў няспыннай зменлівасці і рухлівасці (Геракліт). Ужо там пад рухам разумелася зменлівасць ўвогулле. Значыць, калі ў прадметах ёсць зменлівасць гэта і ёсць праява іх рухлівасці Пагэтаму рух з’яўляецца ўсеагульным і абавязковым спосабам існавання матэрыі, якая заяўляе аб сваім існаванні толькі праз рух. Калі ж абстрагавацца ад руху якога-небудзь прадмета то практычна аб ім нельга што-небудзь сказаць. Рух прысутнічае і там дзе яго немагчыма зафіксаваць пачуццёва ( зрокам, слыхам) ці пры дапамозе самых адчувальных прыладаў. Напрыклад, метал знаходзіцца ў вельмі складанай сістэме руху і нават адлюстраванне яго сонечнымі праменямі ёсць нішто іншае, як наяўнасць руху. У гісторыі філасофіі па-рознаму тлумачылася разуменне руху. Напрыклад, механіцызм як філасофскі напрамак (Ньютан) разумеў рух толькі як механічнае перамяшчэнне цела і змяненне яго месцазнаходжання. Матэрыялісты 18 ст. француз Гольбах і англічанін Толанд наадварот лічылі,што рух гэта нешта знешнее і ён існуе сам па сабе, а крыніца руху знаходзіцца ў ім самім. Гегель адмаўляў рух у прадметах, а сапраўдны рух - гэта толькі рух абсалютнай ідэі, якая і вызначае рух чалавечай думкі і рух прыроды.

У сучасны момант большасць філасофскіх напрамкаў прытрымліваецца той думкі,што рух характарызуецца ўніверсальнасцю: рух ёсць ў грамадствах, у біялагічных арганізмах, на зямлі, у цэлым у космасе. Пры гэтым крытэрыям руху выступае толькі зменлівасць.

Асноўныя формы руху матэрыі.

Пачынаючы з 18ст., пад час сістэматызацыі навук, называюцца і асноўныя формы руху матэрыі. І на сёння немагчыма адказаць колькі існуе формаў руху. Лічыцца што іх столькі колькі існуе прадметаў, з'яваў, працэсаў ці іх структурных элементаў. Назваўшы асноўныя формы руху матэрыі тым самым ахопліваюцца і ўсе прыватныя формы руху. Асноўныя формы руху матэрыі: механічная, фізічная, хімічная, біялагічная, сацыяльная. Адпаведна іх вывучаюць фундаментальныя навукі:механіка, фізіка, хімія, біялогія ,сацыялогія.

1.Механічная-- самая простая і найбольш пашыраная форма руху матэрыі. Яна ахоплівае рух пачынаючы з самай, напрыклад, дробнай пылінкі і завяршаючы рухам сузор'яў і г. д. Паміж імі знаходзяцца прадметы сярэдніх габарытаў, у тым ліку і чалавек. Механічны рух--змяненне месцазнаходжання цела ў прасторы адносна іншага цела ці таго месца ў якім яно раней знаходзілася. Носьбітам гэтай формы руху з'яўляюцца ўсе матэрыяльныя целы ,нават, і тыя якія не фіксуюцца чалавечымі органамі(зрокам, слыхам) у сілу іх дробнасці ці вялікасці.

2.Фізічная --носьбітам руху тут выступаюць не прадметы, а малекулы. Пры фізічным руху мяняецца форма, ўласцівасці і стан дадзенага цела, у той самы час як пры механічным руху змяняецца толькі месцазнаходжання прадмета. Напрыклад, калі награваць метал то ён выяўляе спецыфічныя ўласцівасці якія адсутнічаюць ў ім у халодным стане.

3. Хімічна -- гэтарух атамаў. Тут адбываецца змяненне складу цела і ўтварэнне новага цела, новай якасці. Напрыклад, калі змешваць цукар і ваду то іх малекулы перамешваюцца паміж сабой, утвараючы новую якасць ці новае цела, але гэта пакуль яшчэ фізічная форма руху. Мяжа паміж фізічнай і хімічнай формамі, носіць індывідуальны характар.

4.Біялагічная-- вельмі арганізаваная, але ў аб'ёмных адносінах менш пашыраная чым папярэднія. Яна патрабуе спецыфічна-акрэсленых умоваў г. зн.што біялагічны рух можа быць толькі там дзе ёсць ўмовы для жыцця: тэмпература, вільготнасць, святло і г. д. Носьбітам руху тут выступаюць раслінныя і жывельныя арганізмы, а таксама чалавек, як біялагічная істота. Біялагічны рух--гэта працэсы асіміляцыі г.зн. прыстасаванне рэчываў да арганізмаў, і дэсіміляцыі як супрацьлеглы працэс. Біялагічным рухам з'яўляюцца любыя працэсы жыцця: ежа, спадчыннасць , ўзнаўленне новых генерацый, пакаленняў і г. д.

5.Сацыяльная-- з'яўляецца самай складанай і ў якасці носьбіта выступае чалавек(у сваёй прыроднасці і сацыяльнасці) і грамадства ў цэлым. Зместам сацыяльнага руху з'яўляецца гісторыя чалавека і грамадства (гісторыя народа, цывілізацыі, рэлігіі, культуры, традыцый).

Субардынацыя і іерархаванасць формаў руху.

Усе формы руху знаходзяцца ў пэўнай ўзаемазалежнасці. Вышэйшая форма руху ўзнікае толькі выключна на аснове ніжэйшай формы руху. Напрыклад, фізічная форма руху можа існаваць толькі на аснове механічнай. Больш высокая і арганізаваная форма руху абавязкова ўключае ў сябе ўсе ніжэйшыя: у сацыяльную ўваходзяць усе без выключэння ніжэйшыя формы руху матэрыі. У практычным плане гэта азначае што чалавек ёсць не толькі сацыяльная істота, але і біялагічны від, фізічны прадмет якому ўласціва малекулярная будова, механічнае перамяшчэнне і г. д. Вышэйшая форма руху матэрыі не можа існаваць без ніжэйшай, але ніжэйшая форма руху можа існаваць без вышэйшай. Напрыклад, камнепад у гарах можа адбывацца і без удзелу чалавека ці якога-небудзь біялагічнага віду.

Разуменне карпускулярна--хвалевага дуалізма ў святле канцэпцыі самаруху.

Сучасны фізічны малюнак свету які атрымаў назву квантавы з'яўляецца трэцім па ліку ў гісторыі фізікі і філасофіі і дапоўніў сабою механічны і электрадынамічны малюнак свету.

1.Механічны малюнак свету. Ён складваўся пад уздзееннем філасофіі атамістаў (Дэмакрыт), філасофіі механіцызма(І.Ньютан), філасофіі метафізічнага матэрыялізма (Л. Феербах). Тут матэрыя разумелася як нейкая фізічная субстанцыя, якая складаецца з недзялімых атамаў, якія перамяшчаюцца па бязмежнай прасторы, а сама прастора ўспрымалася як нейкая рафінаваная пустэча; атам які рухаўся называўся грэкамі--карпускулай.

2.Электрадынамічны малюнак свету. Тут, наадварот, адштурхоўваліся ад філасофіі Рэнэ Дэкарта. Паводле гэтай канцэпцыі увесь свет уяўляўся ў выглядзе ўніверсальнага фізічнага поля якое рухаецца па прынцыпу хвалі.

3.Квантавы малюнак свету. Ён афармляецца пад час узнікнення новай фізікі на прыпачатку 20ст. і злучае паміж сабою два папярэднія тыпы руху. Адкрыцці у сферы фізікі далі новае разуменне руху і спрыялі таму што паступова пачалі адмаўляцца ад прэтэнзій аб адзінаправільнасці механічнага ці электрадынамічнага рухаў. Квантавая фізіка засведчыла што гэтыя два тыпы руху могуць існаваць толькі у двуадзінству г. зн., мікрачасцінка рухаецца і як карпускула ізаляваная ад іншых падобных ей часцінак, і яна рухаецца ў злучнасці з іншымі часцінкамі утвараючы пры гэтым хвалю Карпускулярна-хвалевы дуалізм разглядае квантавую каардынату не як нейкую кропку, а хутчэй як мноства раўнаверагодных кропак знаходжання мікрааб'екта ў прасторы. Напрыклад, адносна электрона які рухаецца вакол ядра можна толькі гаварыць як аб верагоднасці знаходжання яго ў той ці іншай кропцы ўнутрыатамнай прасторы.

Сутнасць віртуальнасці.

Квантавая тэорыя называе віртуальнымі часцінкамі ўсе каротка-жывучыя прамежкавыя становішчы мікрасістэм. Тэрмін віртуальнасць з'явіўся у сувязі з узнікненнем квантавай фізікі, у якой віртуальнымі называюцца тыя элементарныя часцінкі якія пры адпаведнай хуткасці змяняюць сваю масу ці страчваюць яе цалкам. Яны узнікаюць і знікаюць ў вельмі кароткія прамежкі часу. Пагэтаму ўжо ў тыя часы, перад фізікай і філасофіяй, паўстала пытанне ці з'яўляюцца гэтыя часцінкі матэрыяльнымі ўтварэннямі, так як у іх адсутнічае самы галоўны паказчык фізічнага аб'екта--ягоная маса. Віртуальныя часцінкі--гэта своеасаблівыя патэнцыі адпаведных элементарных часцінак, іх "вакуўмныя корні"; гэта часцінкі гатовыя да нараджэння, але якія не народжваюцца. Пры пэўных умовах яны могуць вырвацца з вакуўма і ператварацца ў "нармальныя" элементарныя часцінкі. Пагэтаму віртуальнае заўсёды адрознае як ад рэальнага, так і ад ідэальнага; віртуальнае ўбірае ў сябе ўсю спецыфіку і першага і другога.

На сённяшні дзень лічыцца што віртуальнасць -- гэта не характарыстыка існуючых мікрапрацэсаў і з'яваў, а толькі прыблізны і вельмі зручны спосаб іх разгляду. Віртуальная рэальнасць--сімвалічная па сутнасці, аб'ектыўна і актуальна існуючая рэальнасць, якая носіць створаны, зададзены характар і якая дазваляе актыўна ўзаемадзейнічаць з сабой. Зараз, тэрмін віртуальнасць выкарыстоўваецца ў сацыялогіі, ў палітычнай і побытавых сферах для характарыстыкі нейкіх рэальна неіснуючых сацыяльных працэсаў, эканамічных паказчыкаў ці палітычных падзей, але якія дзеля узмацнення думкі аб нестабільнасці ў той ці іншай сацыяльнай сферы, ці нейкай дакладнай сітуацыі, абазначаюцца віртуальнымі. Напрыклад віртуальныя г. з. рэальна неіснуючыя грошы, фірмы, выбаршчыкі...

СВЯДОМАСЦЬ І ЯЕ СУТНАСЦЬ.

Пытанні свядомасці разглядаюцца фізіялогіяй, псіхалогіяй, кібернетыкай, але найбольш абагуленае і самае шырокае веданне аб свядомасці прысутнічае ў філасофіі.Свядомасць - гэта здольнасць “Я” (суб’екта) адлюстроўваць акаляючую яго рэальнасць і сябе самога у ідэальных вобразах, ствараць свой унутраны свет і мову, на якой выражаецца яе змест.

У філасофіі існуюць тры асноўныя падыходы да тлумачэння прыроды свядомасці:

1) свядомасць кожнага асобнага чалавека з’яўляецца мадыфікацыей, параджэннем ці часткаю нейкай ўніверсальнай “свядомасці”, накшталт, планетарнай, касмічнай, боскай. Напрыклад, у старажытнаіндыйскай філасофіі развівалася вучэнне аб Атмане – сб’ектыўным духоўным пачатку, які з’яўляецца носьбітам “чыстай свядомасці”. Атман схаваны ў кожным чалавеку, як чыстая свядомасць індывідуальнага“Я”.

2) ідэалізм дае наступнае тлумачэнне свядомасці:

а) аб’ектыўны ідэалізм (Піфагор, Платон, Гегель) абгрунтоўвае, што свядомасць, чалавечыя думкі існуюць самі па сабе і яны не залежаць ад чалавека. Свядомасць чалавека адпаведна ствараецца лікамі (Піфагор), ідэямі (Платон), абсалютнай ідэяй (Гегель).

б) суб’ектыўны ідэалізм (Дж, Бэрклі)лічыць, што творцам і асобнай думкі і свядомасці ў цэлым выступае непаўторнае “Я”, пагэтаму у кожнага індывіда свядомасць выключна суб’ектыўная, а калі так, то вывучыць свядомасць іншага чалавека немагчыма.

3) матэрыялізм лічыць, што свядомасць у цэлым і, нават. асобная думка чалавека самастойна існаваць не можа, г. зн. павінен быць носьбіт свядомасці, а менавіта чалавек. Паводле матэрыялізма чалавечая свядомасць ўзнікае ў працэсе развіцця жывой прыроды. Яна прадукт біялагічнага і сацыяльнага развіцця чалавецтва ў цэлым і кожнага асобнага чалавека. У межах матэрыялізма існуюць наступныя канцэпцыі тлумачэння свядомасці:

а) вульгарны матэрыялізм (19ст.); французскі фізіёлаг Кабаніс, а таксама нямецкія прыродазнаўцы Фогт, Бюхнер, Малешот спрабавалі асэнсоўваць паходжанне і сутнасць свядомасці з пазіцый фізіялогіі. Яны сцвярджалі, што чалавечая думка і свядомасць у цэлым выпрацоўваецца чалавечым мозгам па аналогіі таго, як печань выпрацоўвае жоўць, ці страўнікавы сок выпрацоўваецца страўнікам. І як вынік чалавечая думка павінна мець пэўныя фізічныя параметры: вага, аб’ём, колер і г. д. Пагэтаму свядомасць ёсць нішто іншае як матэрыяльнае ўтварэнне.

б) гілазаізм (жыццёвасць прыроды); свядомасць уласціва не толькі чалавеку, але і ўсёй матэрыі ў цэлым, а таксама ўсім жывым істотам і, нават, фізічным прадметам. Найбольш вобразна гэтая канцэпцыя выражана ў афарызме галанскага філосафа ХVIIст. Б. Спінозы “І камень думае”.

Характарыстыкі свядомасці.

1) суб’ектыўнасць. Свядомасць не можа быць нічыйнай, яна заўсёды мае свайго носьбіта, а менавіта: чалавека, групу людзей, чалавецтва. Дзякуючы суб’ектыўнасці існуе памяць, якая зберагае ўсю інфармацыю.

2) прадметнасць (змястоўнасць).Свядомасць не можа быць “пустой” і не напоўненай нейкім зместам. Беззмястоўнай свядомасці не бывае. У свядомасці прысутнічаюць уяўленні, паняцці,веды, фантазіі.

3) ідэальнасць. Вобразы, якія ўзнікаюць у свядомасці - гэта не люстраныя, мёртвыя адбіткі (копіі)нейкіх прадметаў, з’яваў па аналогіі Вобразы фізічных прадметаў у люстэрку ці на фотаплёнцы ёсць нішто іншае, як матэрыяльныя з’явы. Інаадварот, свядомасць адлюстроўвае матэрыяльныя з’явы ідэальнымі вобразамі.

4) інтэнцыяльнасць.(з лац.intentio - імкненне) г. зн. у свядомасці ёсць нейкая скіраванасць. Свядомасць выяўляе актыўнасць да адных аб’ектаў і абыякавасць да іньшых. Свядомасць робіць пастаноўку мэтаў, г. зн. таго чаго яшчэ няма, але што павінна здзейсніцца. Пагэтаму ўсвядомленая істота жыве “ на мяжы быцця і не – быцця”.

4) рэфлексіўнасць. Калі свядомасць скіравана на свой уласны змест ( робіць рэфлексію над сваім зместам), яе прадметам робіццаўжо не аб’ект, а існуючы ў свядомасці вобраз аб’екта. Пагэтаму можна аналізаваць вобразы свядомасці, параўноўваць іх паміж сабою і з прадметамі. вобразы, вобразы і прадметы.

МЕТАФІЗІКА, ЯЕ СУТНАСЦЬ І АСНОЎНЫЯ ФОРМЫ.

Тэрмін метафізіка ўпершыню выкарыстаў Андранік Радоскі( Іст. да н. э.) пры сістэматызацыі твораў Арыстоцеля. Метафізікай ён назваў тую групу трактатаў Арыстоцеля, якія ішлі адразу пасля фізікі, якая займалася вывучэннем прыроды ў яе зменлівасці. "Мета" ў грэкаў азначала "за", "пасля". Пагэтаму калі фізіка разглядае ўсё дынамічна, ўсё ў зменлівасці, то метафізіка разглядае ўсё ў застыўшай, нязменнай форме. Таксама метафізіка супрацьстаіць прадметам "тэхна" (створаных чалавекам), як часовым і недасканалым. Паняцце метафізікі працяглы час з'яўлялася сінонімам філасофіі. Метафізіка ўтрымлівае фундаментальные праблемы філасофіі: вучэнне аб быцці, матэрыі,свядомасці, чалавеку, г. з. такія пытанні без якіх філасофія не зможа быць філасофіяй. Нямецкі філосаф Артур Шапэнгаўэр(1788--1860) адзначаў, што кожны чалавек сам па сабе -- прыроджаны метафізік, так як чалавек не пагаджаецца, што ягонае жыццё -- часовае і вельмі кароткае, а ён імкнецца да жыцця метафізічнага (вечнага, нязменнага). Шапэнгаўэр сцвярджаў: чым больш духоўнае жыццё ў чалавека, тым больш загадкавым і таямнічым успрымаецца яму прырода і чалавек і тым большае жаданне будзе ў чалавека даследаваць метафізічныя каштоўнасці (разважаць адносна сусвету, жыцця, смерці, справядлівасці, кахання, энэргіі і г. д.). Метафізіка не мае негатыўнага значэння, калі яе не разглядаць ў якасці альтэрнатывы для дыялектыкі. Напрыклад, элементы метафізікі ўласцівы і для сучаснай навукі. Што было б калі б навуковыя катэгорыі не былі б метафізічнымі (нязменнымі) на працягу пэўнага перыяду ? У такім разе не існавала б і навукі ў цэлым. Але, калі дапусціць, што асновай навукі з'яўляецца толькі метафізіка(адмаўленне развіцця, абсалютызацыя ўстойлівасці), то навука не здолела б развівацца. Спецыфіка метафізічнага метада: адмаўленне ўнутраных супярэчнасцей ў любым прадмеце, адрыў якасці ад колькасці; свядомасці ад чалавека; неабходнасці ад выпадковасці. Метафізіка заўсёды жадае мець справу з усім нязменным і ўстойлівым, чым і адмаўляецца прынцып развіцця.

Формы метафізікі:

а).эклектыка--безпрынцыпнае, выпадковае(ці спецыяльнае) злучэнне разрозненых поглядаў, момантаў, ідэй,тэорый і ігнараванне іх сутнасных разыходжанняў і лагічнай супярэчлівасці. б).дагматызм -- абстрактны, пазагістарычны разгляд тэарэтычных і практычных праблем, калі не бяруцца пад увагу ні абставіны часу, ні абставіны месца; прызнанне толькі абсалютных ісцін пры адначасовым ігнараванні іх адноснасці. Рэлятывізм--другі бок дагматызму; тут усё разглядаецца ў адноснасці, цалкам адмаўляецца момант абсалютнасці і ўстойлівасці.

в)механіцызм--прызнанне любой рэальнасці, як нейкага механізма. І чалавек і сусвет разглядаюцца як пэўныя механізмы; прызнанне механічнай формы руху, як адзінаправільнай.

г).эвалюцыянізм--працэсы незваротных змяненняў, якія адбываюцца ў жывой і нежывой прыродзе; ў сваім развіцці ён мае два варыянты: вучэнне англійскага філосафа 19ст. Гэрберта Спэнсара, які перанёс ідэю эвалюцыі з жывых істотаў на ўсе прадметы і з'явы фізічнага свету. Ён разумеўэвалюцыю, як пераразмеркаванне рэчыва і руху ў сусвеце. Другі напрамак: эмэрджэнтызм (з лац. - раптоўна ўзнікаючае), які разглядае ўсе прыродныя змяненні, як штосці ірацыянальнае, лагічна невытлумачанае, як немагчымасць асэнсоўваць новыя якасці.

СІНЭРГЕТЫКА.

У 20ст. ва ўжытак уваходзіць паняцце“самаарганізаваных сістэм”, ці адкрытых сістэм. Разгорнутае азначэнне іх зрабіў адзін са стваральнікаў квантавай механікі Эрвін Шрёдзінгер (1888-1961), пачынаючы з якога лічыцца, што самаарганізуюцца не толькі жывыя істоты, але і неарганічныя прадметы і нават космас у цэлым. Вывучэннем самаарганізаваных сістэм пачала займацца міждысцплінарная навука 20ст. сінэргетыка. Нямецкі фізік Хакен тэрмін сінэргетыка ўтварыў ад ст.грэч. слова “сінэргіо”, што ў пер. азначае “сумесныя, ўзгодненыя дзеянні”. Уадрозненні ад класічнай тэрмадынамікі, якая прызнае толькі закрытыя і ўраўнаважаныя сістэмы, сінэргетыка, як тэорыя самарганізацыі абапіраецца на некласічную тэрмадынаміку і прызнае толькі адкрытыя сістэмы. Згодна некласічнай тэрмадынамікі, пачаткам самаарганізацыі з’яўляюцца выпадковыя адхіленні ад раўнавагі ў закрытых сістэмах, якія называюцца флуктуацыямі. Ва ўсіх сістэмах яны адбываюцца пастаянна, але на самым пачатку яны падаўляюцца сістэмай. Але паколькі любая сістэма, ў тым ліку і закрытая, ўзаемадзейнічае з акаляючым асяроддзем, то паступова флуктуацыі ўзмацняюцца, ў выніку чаго старая структура разшатваецца, г. зн. ўзаемасувязь паміж элементамі ў ёй слабеюць, і як вынік гэтага ўзнікае новая сістэма. У цэлым, сінэргетыку цікавяць нестацыянарныя станы ў прыродзе і грамадстве, ўзаемапераходы, разбурэнне і стварэнне безпынна ўзнікаючага і зменлівага свету. Іншымі словамі, сінэргетыка – вучэнне аб устойлівай неўстойлівасці. Сінэргетыка зыходзіць з таго факту, што ўсё тое, што ўспрымаецца намі ў дадзены момант, ўсё тое што зараз існуе і ў чым мы ўдзельнічаем – гэта толькі разрозненныя фрагменты адзінага сусветнага сінэргетычнага працэсу.

Самаарганізацыя ці сінергія ў грамадстве адрозніваецца тым, што тут дзейнічаюць людзі з іх інтарэсамі, праграмамі, і яны ставяць перад сабою самыя розныя мэты ізадачы. Напрыклад, самыя зямныя, накшталт: як пераадолець фінансавы крызіс, ці як падоўжыць сваё жыццё; ці самыя ілюзорныя - як дасягнуць безсмяротнасці, ўсяведання і г. д. Флуктуацыі ў грамадствах, у жыцці людзей выклікаюць адначасова надзею і трывогу. Надзею таму, што нават самыя нязначныя флуктуацыі могуць ўзмацняцца і гэтым зменьваць ўсю структуру сістэмы. Напрыклад, індывідуальная актыўнасць чалавека, грамадзяніна ў ва ўсіх выпадках, нават у самых неверагодных і тупіковых, з’яўляецца зусім не безсэнсоўнай. Трывога ў тым, што чалавеку заўсёды ўяўляецца, што і ён сам, і грамадства і космас не ўтрымліваюць ў саміх сабе якіх – небудзь гарантый, стабільных ці непераходных законаў, прынцыпаў, станаў. Значыць, і ў чалавека, і ў прыродзе, і ў космасе ўсё з’яўляецца плыўкім, няўстойлівым, зменлівым.

Парадак з хаоса”: сінэргетыка ўводзіць паняцце хаоса ў лік фундаментальных і прызнае, што парадак і безпарадак узнікаюць і існуюць адначасова. Класічным для сінэргетыкі высупае прыклад аб наяўнасці двух поглядаў на Венецыю: з вышыні птушынага палёту (макраапісанне) адкрываецца панарама строга ўпарадкаванай структуры горада; з другога боку - ўспрыняццё яе знутры паказвае, што ў ім няма ніякай структуры, а ёсць толькі безсістэмны хаос.

ЭНЭРГЕТЫЗМ І ПЫТАННІ ЦЕПЛАВОЙ СМЕРЦІ СУСВЕТУ.

Канцэпцыю энэргетызма сфармуляваў нямецкі вучоны (19ст.) Гельмгольц паводле якога ўсю фізіку, якая развівалася на аснове атамізма неабходна перастварыць на аснове паняцця “энэргіі”. Для гэтага галоўнымі законамі прыроды неабходна лічыць закон зберажэння і ператварэнне энэргіі, а таксама другі пачатак тэрмадынамікі. Нямецкі прыродазнаўца В. Ф. Оствальд (1853 – 1932) рэалізаваў ідэю Гельмгольца ў разгорнуты навуковы светапогляд. Сваю канцэпцыю ён назваў “энэргетычнай філасофіяй прыроды”,якая прызнае тры віды энэргіі: энэргія адлегласці; энэргія паверхні; энэргія аб’ёма. У сукупнасці гэтая трыяда здольна пратлумачыць усе фізічныя з’явы, невыкарыстоўваючы пры гэтым вучэнне аб атамах. Згодна Оствальда энэргія з’яўляецца адзінаманапольнай субстанцыяй усяго існуючага, якая існуе без якога – небудзь носьбіту; энэргія нікому не належыць і з’яўляецца самадастатковай. Атрымліваецца, што ўсе прадметы ёсць нішто іншае, як самыя розныя станы энэргіі. А калі энэргія існуе сама сабой, то незалежна ад яе сама па сабе існуе і матэрыя. Оствальд звяртаў уагу на тое, што матэрыю, як такую немагчыма зафіксаваць, а энэргія існуе рэальна. Оствальд у духу энэргетызма разглядаў дзялімасць атамаў: калі атамы дзялімы, значыць прычынай дзялення з’яўляецца энэргія, значыць энэргія ёсць, а матэрыі няма. Напрыклад, калі фатон не мае ніякай масы, то значыць, фатон не матэрыя, а толькі энэргія. У энэргетызме паняцце матэрыі замяняецца паняццем энэргіі. У цяперашні час прыхільнікі энэргетызма напрамую не зводзяць матэрыю да энэргіі; яны сцвярджаюць што матэрыя можа цалкам ператварацца ў энэргію і наадварот. А калі так, то адбываецца разрыў матэрыі і энэргіі, матэрыі і руху. Цяпер робяцца спробы даказваць ператварэнне матэрыі ў энэргію ў выніку электронна – пазітроннай анігіляцыі. Анігіляцыя – гэта сустрэча часцінкі і антычасцінкі і іх узаемапаглынанне. Напрыклад, электрон – пазітрон, вынікам чаго з’яўляецца святло, як прыродная з'ява.

Сутнасць канцэпцыі цеплавой смерці сусвету.

Гэтая і ёй падобныя канцэпцыі аб’яўляюцца на прыпачатку 20ст., пад час узнікнення новай фізікі. Аўтары гэтай канцэпцыі бачаць яе сутнасць у тым, што ў перспектыве будзе адбывацца раўнамернае размеркаванне энэргіі і сусвет павінен памерці ад недахопу цяпла. Штуршком для ўзнікнення гэтай канцэпцыі быў другі пачатак тэрмадынамікі згодна якога, ў любой сістэме, якая мае структуру, увесь запас энэргіі, павінен больш менш раўнамерна размяркоўвацца па ёй. Прыхільнікі цеплавой смерці сусвету, дзеля падмацавання сваіх поглядаў спасылаюцца на трывіяльныя палажэнні. Напрыклад, напаленая печ паступова аддае ад сябе цяпло і адбываецца яго размеркаванне па ўсім пакоі, ў выніку чаго і ўзнікае выроўніванне тэмпературы. Гэты факт яны пашыраюць на ўвесь сусвет, параўноўваючы абмежаваны пакой з бязмежным сусветам. Атрымліваецца, што ў будучыні сусвет чакае астыванне па аналогіі з астываючым пакоем.

Як ужо адзначалася матэрыя і рух знаходзяцца ў непарыўнай сувязі і пагэтаму палажэнне аб нестваральнасці матэрыі, пашыраецца і на сферу руху. Таксама закон зберажэння і ператварэння энэргіі дапасавальны не толькі да матэрыі, але і да руху.

Ці супярэчыць другі пачатак тэрмадынамікі закону зберажэння і ператварэння энэргіі, ці адмаўляе ён гэты закон? У тым выпадку, калі прызнаваць цеплавую смерць сусвету, то гэта будзе супярэчыць закону зберажэння і ператварэння энэргіі. Традыцыйная фізіка асэнсоўвае гэты закон з аднаго боку: колькаснага і абстрагуецца ад якаснага боку, які шчыльна злучаны з колькасным момантам. У тэорыі цеплавой смерці сусвету ігнаруецца факт, што пераразмеркаванне энэргіі ўласціва толькі цеплавой энэргіі.

КАНЦЭПЦЫЯ НААСФЕРЫ І ЭКАЛАГІЧНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ СУЧАСНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ. КАЭВАЛЮЦЫЯ ПРЫРОДЫ І ГРАМАДСТВА.

Паняцце каэвалюцыі было ўпершыню выкарыстана біёлагамі ў 60-х гадах 20ст. для апісання ўзаемапрыстасаванняў відаў расліннага і жывёльнага свету. Напрыклад, матылька і кветкі. Затым паняцце каэвалюцыі было пашырана і на суіснаванне, і на суразвіццё ўсёй прыроды і цывілізацыі. У каэвалюцыі адзіны эвалюцыйны працэс злучаны з эвалюцыйным працэсам глабальных масштабаў, накшталт: нельга сарваць кветку не патрывожыўшы пры гэтым зорку.

Канцэпцыя каэвалюцыі трымаецца на прынцыпах, згодна якіх чалавецтва зменьваючы біясферу, павінна і само зменьвацца, з улікам патрэбаў прыроды. Этасфера--гэта вобласць быцця, якая заснавана на прынцыпах маральных адносін да прыроды. Іх носьбіт - разумны чалавек, які дзейнічае не толькі ў сваіх інтарэсах, але і ў інтарэсах жыцця на Зямлі.