а)замена гнасіялагічнага суб’екта ацэньваючым.

Б)пазнанне - спроба вырашыць якую - небудзь праблему ў канкрэтнай сітуацыі.

В)чалавек з вопыту стварае тую рэальнасць, якая яго задавальняе.

Ч. Пірс сцвярджаў, што пазнанне - гэта не пераход ад няведання да ведаў, а гэта пераход ад сумнення да веры. Напрыклад, чалавек сумняваецца ў тым ці рухаецца сонца па небу, але ўспрымаючы гэтую з’яву пастаянна, ён пачынае проста верыць, што сонца ўзыходзіць, рухаецца і садзіцца і гэта лічыцца неаспрэчнай ісцінай. Гэтым сцвярджаецца, што ісціны ствараюцца самімі людзьмі. У дадзеным прыкладзе, ісціну аб руху сонца, знаходзіць сам чалавек: яму боьш камфортна так думаць, а не разглядаць складаны астранамічны малюнак сонечнай сістэмы.Значыць, прыярытэтным з’яўляецца не той від пазнання, які больш выразна адлюстройвае “прыроду рэчаў”, а той які дазваляе атрымаць лепшы практычны вынік. Пагэтаму навука ў пошуках ісціны не мае якіх-- небудзь прывілей перад рэлігіяй, казкамі, міфамі.

У прагматызме прызнаюцца чатыры метады адшукання ісціны:

а)метад упартасці ці рэлігійнага фанатызму. б)метад аўтарытэтаў. в)апрыёрны метад.

г)навуковы метад.

Усе гэтыя метады існуюць не для пошуку рацыянальных ведаў, а толькі для абгрунтавання веры. Ч. Пірс параноўваў навуковы метад, якім карыстаецца навука, з метадам рэлігійнага фанатызму. Навука пры дапамозе эксперыментаў, тэорый, доказнасці прапануе паверыць, напрыклад, у тое, што прырода мае пачатак свайго існавання, ці, наадварот, што прырода існуе вечна. І гэтыя два палажэнні немагчыма даказаць, а ў іх можна толькі паверыць. Пагэтаму фундаментальны пастулат навукі, таксама як і рэлігіі заснаваны толькі на веры, якая ў любы момант можа пахіснуцца. Прагматызм не прызнае існаванне бога, але прызнае карыснасць для чалавека самой ідэі бога: людзі, не прызнаюць і не разумеюць бога, а яны толькі карыстаюцца ім. Важна, каб у патрэбны момант, бог мог апынуцца з чалавекам і прыдаць яму сілы. Пагэтаму прагматызм прызнае, што ў чалавека існуе толькі рэлігійнае пачуццё, а калі так, то кожны чалавек у той ці іншай сітуацыі шукае бога.

РЭЛІГІЯЗНАЎСТВА, ЭТЫКА, ЭСТЭТЫКА ЯК ПРЫКЛАДНЫЯ

ФІЛАСОФСКІЯ НАВУКІ.

Рэлігіязнаўства– гэта сукупнасць навуковых дысцыплін: гісторыі рэлігіі, сацыялогіі рэлігіі, псіхалогіі рэлігіі. Рэлігія (ст.гр religare – сувязь, адносіны; лац. religio набожнасць, культ багоў) гэта - сувязь чалавека з богам. Рэлігія заснавана на веры. Любая вера гэта -ўпэўненасць у існаванні таго, што пакуль нябачна і схавана адпачуццёвага ўспрыняцця. Значыць , рэлігійная вера прызнае бога ў якасці нябачнай і ўсемагутнай сілы. Рэлігія, як паняцце, цяжка паддаецца дэфініцыі. Пагэтаму адказаць на пытанне, што такое рэлігія можна толькі пасля таго як будзе вывучаны цалкам гэты феномен. У іншым выпадку рэлігія разглядаецца толькі як звычайная чалавечая “справа” і як вынік феномену рэлігіі можна зрабіць толькі папярэдняе тлумачэнне.

Г. В. Ф. Гегель у сваёй працы “Лекцыі па філасофіі рэлігіі” разглядаў усю гісторыю чалавецтва, як гісторыю рэлігій. У адпаведнасці са сваім прынцыпам трыадычнасці (тэза, антытэза, сінтэз) ён дзеліць усе рэлігіі на тры вялікія групы:

1) тэза – гэта прыродныя рэлігіі, якія ўзнікаюць з пачуццёвага вопыту. Сюды адносяцца рэлігіі Кітая, Індыі, ўключаючы буддызм, а таксама рэлігіі старажытных Персіі, Сірыі, Ягіпту.

2) антытэза – тут знаходзяцца духоўна – індывідуальныя рэлігіі: іўдаізм (рэлігія ўзнёслага); старажытна - грэчаская (рэлігія прыгажосці); антычна – рымская (рэлігія мэтазгоднасці).

3) сінтэз -- ўтварэнне хрысціянства, як рэлігіі абсалютнай духоўнасці.

Элементы рэлігійнай веры.

1)міфалагічны элемент; прызнанне “нешта”(Бога), як чагосці звышнатуральнага, што пануе над чалавекам, не залежыць ад яго і не падпарадкавана прычынам фізічнага света.

2) эмацыянальны элемент; рэлігійная вера нават пры адной думцы аб богу заўсёды эмацыянальна афарбавана пачуццём радасці, адказнасці, страху, чаканнем лепшага і вечнага.

3)культавы элемент – чалавек не проста верыць, а ўпэўнены, што звышнатуральнае (Бог) можа паўплываць на яго жыццё, долю і г. д. Пагэтаму паступова ўзнікае культ, як сістэма ілюзорна - практычных адносін паміж чалавекам і звышчалавекам.

Падыходы да аналіза рэлігіі.

1) тэалагічны – тут рэлігія разглядаецца “знутры” г. зн. з пазіцый таго ці іншага веравучэння. Пры гэтым ісцінасць “сваёй веры” не ставіцца пад сумненне. У такім падыходзе адбываецца апалагетыка “сваёй” рэлігіі і крытыка іньшых.

2) філасофскі – рэлігія тут аналізуецца зыходзячы з тых, ці іньшых філасофскіх сістэм. Адсутнічаюць апісанні вераванняў і абрадаў, а ёсць толькі філасофскія інтэрпрэтацыі рэлігіі.

3) навуковы – перадумовай яго ўзнікнення з’явілася знаёмства еўрапейцаў з культурамі і рэлігіямі іншых народаў. Гэта выклікала неабходнасць параўнальнага аналізу розных вераванняў, высвятлення іх ролі і месца ў культуры і жыцці грамадства.

ЭТЫКА.Упершыню тэрмін Ethos быў выкарыстаны Арыстоцелем для разгляду чалавечых паводзін. Этымалагічна тэрмін “этыка” абазначае сумеснае пражыванне, ці месцазнаходжанне людзей. У дальнейшым этыка пачынае абазначаць паводзіны людзей, характар, звычкі, лад жыцця чалавека. Гісторыя слова этыка паўтарылася і на рымскай глебе. Цыцэрон пераклаў этыку (лац.: moralis – звычкі, паводзіны), як мараль. У пазнейшы час тэрміны этыка і мараль замацаваліся ў новаеўрапейскіх мовах, але яны напоўніліся розным зместам:

Этыка – філасофскае асэнсаванне асноўных каштоўнасцей і норм, накшталт, дабро, ліха, справядлівасць і г. д., крытэрыяў іх правільнасці, ці неправільнасці.

Мараль -- нормы паводзін чалавека ў практычных жыццёвых сітуацыях. У жывой мове тэрміны этыка і мараль выкарыстоўваюцца, як сінонімы. Этыка дзеліцца на: мэтаэтыку, прыкладную, нарматыўную. Мэтаэтыка – вывучэнне прыроды этычных тэорый; прыкладная этыка – гэта прыкладванне этычных тэорый і норм да практычных праблем (самагубства, аборты, эўтаназія, і г. д.) - гэта і ёсць маральная сістэма. Спецыфіка этыкі -- яна ніколі не бывае аб’ектыўнай. Напрыклад, закон інэрцыі ў фармулёўцы І. Ньютана і ў тым выглядзе, як ён выяўляе сябе ў фізічных целах, з’яўляецца адным і тым самым. Розніца паміж імі ў тым, што ў першым выпадку ён існуе ў галаве чалавека, а ў другім выпадку праяўляецца рэальна, ў прыродзе. Мараль, і ў гэтым яе адметнасць, ніколі не бывае аб’ектыўнай. Пагэтаму прыродныя з’явы, навука ў ва ўсіх выпадках з’яўляюцца аднымі і тымі самымі. І надварот этыка розная ў розных культурах і ў гэтым плане – яна суб’ектыўная. Напрыклад, прырода, навука,ці тэхніка не можа быць іўдэйскай, хрысціянскай, ці мусальманскай. А этыка заўсёды існуе, як іўдэйская і г. д. Пагэтаму, чалавек, як духоўная істота далёка не заўсёды кіруецца прыроднымі, ці навуковымі правіламі, а надварот, маральнымі прынцыпамі.

Этычныя вучэнні:

а) геданізм (з ст.грэч. hedone - задавальненне, асалода), згодна якому асновай маралі чалавека з’яўляецца атрыманне ім асалоды. Пакуты ўспрымаюцца, як нейкае ліха, якое трба запабягаць. Найбольш паслядоўна геданізма прытрымліваліся кірэнаікі ( 4ст. да н. э.), якія лічылі, што крыніца асалоды можа быць вельмі агіднай і бруднай, так як чалавек не здольны вызначыць, што такое агіднае і бруднае, а вось адчуваць асалоду целам, ці душой ён здольны. Пры вызначэнні сэнса жыцця кірэнаікі кіраваліся прынцыпам, што сума жыццёвых пакутаў у чалавека заўсёды большая за суму атрыманых асалодаў.Для Эпікура, толькі тая асалода можа прыносіць чалавеку шчасце, якая не выклікае ў яго самога, ці ў іншых, пакутаў і болю. Пагэтаму нельга быць шчаслівым без мудрасці, справядлівасці і памяркоўнасці. Напрыклад, калі геданісцкія каштоўнасці кшталту: “хлеба і відовішчаў!” пачалі выступаць у Рыме на першы план, наступствы іх з’явіліся разбуральнымі і трагічнымі для ўсёй Рымскай імперыі.

б) эўдаманізм – (з ст.грэч.eudaimonia - шчасце) лічыць, што асновай маралі выступае імкненне чалавека да шчасця і яно далёка незаўсёды раўназначна атрыманню асалоды. У ранг эўдаманізма могуць быць аднесены самые розныя погляды, так як само шчасце разумеецца індывідуальна. Тут заклікаецца да памяркоўнасці ў атрыманні асалоды. У якасці асалоды выступае толькі тое, што прыводзіць да заспакоенасці духа і адсутнасці страху перад смерцю. Эўдамонія звязвае дасягненне шчасця з асабістымі высілкамі індывіда і яна стаіць вышэй рэлігійнай маралі, якая даказвае залежнасць шчасця людзей ад волі бога.

в) рыгарызм (з лац.:– строгасць) – падпарадкаванне волі чалавека маральнаму закону, які павінен стрымліваць, ці нават падаўляць жаданні чалавека да шчасця., асабліва цялесныя. На рыгарыстычных пазіцыях знаходзіліся кінікі, для якіх вышэйшае шчасце - дасягннне маральнай аўтаноміі і ўнутранай годнасці чалавека, на аснове аскетызма і абмежавання сябе самымі элементарнымі патрэбамі. Кінікі ў перакладзе азначае “сабакі”, у пазнейшыя часы сталі вымаўляцца, як цынікі. Спрошчанасць кінікаў, асабліва праяўлялася ў паводзінах Дыягена, які не толькі падаўляў свае цялесныя патрэбы, але і парушаў нормы прыстойнасці. Ён упершыню уводзіць ва ўжытак паняцце касмапалітызму г. зн. прызнанне усяго сусвету “сваёй” Айчынай.

ЭСТЭТЫКА(з ст.гр.aesthetics - пачуццёвасць, чуллівасць)

Да 18ст. эстэтыка не была самастойнай дысцыплінай і не мела нават сваёй ўласнай назвы, але гісторыя эстэтыкі, як філасофскай навукі сягае сваімі корнямі ў глыбокую гісторыю. Эстэтычная праблематыка распрацоўвалася з аднаго боку ў філасофскіх трактатах піфагарыйцаў, Сакрата, Платона, Арыстоцеля, а з другога боку ў трактатах прысвечаных тэорыі розных відаў мастацтва. Пагэтаму эстэтыка– філасофская навука, якая вывучае два ўзаемазлучаныя моманты:

а) каштоўнасныя адносіны чалавека да прыроды, да ўсяго сусвету.

б) сферу мастацкай дзейнасці людзей.

Калі катэгорыя “дабро” асэнсоўваецца этыкай; ісціны – навукай, то ўвесь корпус эстэтыкі будуецца на аснове паняцця “прыгожага” Практыка чалавека сведчыць, што ў прыродзе, ў чалавека няма такой з’явы, ці прадмета, якія не маглі б быць аб’ектам эстэтычнага. Існуе ўстойлівая думка, што эстэтычнае злучаецца і нават атаясамліваецца з прыгожым. Больш прыватныя эстэтычныя катэгорыі (ўзнёслае, агіднае, трагічнае, камічнае) з’яўляюцца катэгорыямі -- “гібрыдамі”, якія ўмяшчаюць у сабе і этычны і рэлігійны змест.

ФІЛАСОФІЯ ІДЭНТЫЧНАСЦІ (АРХЕТЫПЫ, МЕНТАЛІТЭТ,

ХАРАКТАР ДУШЫ НАРОДА).

Ідэнтычнасць – калектыўнае безсвядомае, як аснова духоўнага жыцця кожнага, але па прыродзе выключна асабістае.

Менталітэт - спецыфіка псіхічнага і сацыяльнага жыцця людзей, якія жывуць у пэўны гістарычны перыяд у межах канкрэтнай культуры (субкультуры). Менталітэт існуе ў свядомасці чалавека, прадвызначаецца этнічнымі, маральнымі і рэлігійнымі нормамі, традыцыямі выхавання, эканамічнымі і палітычнымі абставінамі і часткова носіць неўсвядомлены характар. Змяненні менталітэта адбываюцца марудна, але ў перыяды сацыяльных катаклізмаў: войнаў, рэвалюцый, а таксама прыродных і тэхнагенных катастроф сістэма каштоўнасцей і адзнакаў можа выразна зменьвацца ў бок рацыянальнага, ці ірацыянальнага зместу.

Існуюць тры тыпы гістарычнага часу: вялікай, сярэдняй і кароткай працягласці. Палітычныя пераўтварэнне дасягаецца ў кароткі тэрмін, эканамічныя змены ў сярэдняй працягласці; ментальнасць існуе ў часе “вялікай працягласці” і ўяўляе сабою найбольш устойлівую і маларухомую структуру свядомасці. Гэта абумоўлена псіхалагічнымі складанасцямі чалавека ў прыстасаванні да сацыядынамічных пераўтварэнняў. Ментальнасць не толькі фармуецца і функцыянуе пад уздзеяннем культуры, рэлігіі, этнічнай прыналежнасці, эканамічнай сістэмы, геаграфічнага асяроддзя, але і сама ў сваю чаргу, актыўна на іх уплывае. Ментальнасць “убірае” ў сябе самыя розныя аспекты жыцця чалавека і грамадства, накшталт: сувязь прыроды і грамадства, грамадства і індывіда, чалавека і біясферы, біялагічнага і сацыяльнага і ўсё гэта перадаецца генетычна ад пакалення да пакалення. Структура ментальнасці ў чалавека: а) “малюнак свету”, б) “стыль здумлення”, в) “кодэкс паводзін”.

І ўсё гэта праяўляецца на безсвядомым узроўні. Швейцарскі філосаф К. Г. Юнг (1875 – 1961) лічыў, што акрамя асабістага безсвядомага існуе яшчэ “калектыўнае безсвядомае”, якое генетычна замацоўваецца, як захавальнік калектыўнай памяці чалавецтва. Калектыўнае, неўсвядомленае складаецца з архетыпаў - першасных прыроджаных вобразаў і ідэй, якія ўласцівы ўсім людзям і кожнаму чалавеку ў асобнасці, кшталту: мудрасць старэйшых, вобраз клапатлівай маці, вобраз героя, сужонскай вернасці і г. д. Архетып (ст.гр. arche – пачатак; typos – узор; -- першавобраз, праформа) гэта наяўнасць у калектыўным безсвядомым “праграмы”, якая вызначае распазнаванне, ўспрыняццё сацыяльнай сітуацыі індывідам і яго экзістэнцыяльная (ўнутраная) рэакцыя на яе. Архетып уключае ў сябе наступныя кампаненты:

а) самаідэнтэфікацыя– ўсвядамленне сябе элементам арганізаванай агульнасці, напрыклад, нацыянальнай, рэлігійнай і г. д.

б) патэнцыяльна - канфліктнагенны падзел на “сваіх” і “чужых” і як вынік - “двайная мараль”.

в) наяўнасць ідэнтэфікацыйнага кода, дзякуючы якому і адрозніваюцца “свае” ад “чужых”. (мова, рэлігія , целабудова, расавасць, маўленне, паводзіны, хараванне і г. д.).

г) фармаванне агульнага для ўсіх супольнікаў набора сэнсаў: абавязковасць сям’і; “свая” рэлігія, тэрыторыя; наша” дэяржава; шчасце і свабода можа быць толькі на “сваёй” зямлі.

Асабліва К. Юнг удзяляў увагу архетыпам: Персона (з лац.: маска) маска, якую чалавек ў штодзённасці “надзявае” на сябе ў адказ на існуючыя маральныя нормы і забароны, з мэтай утойвання сваіх жаданняў. Цень – жывёльны, цёмны бок чалавека, яго амаральныя, забаронныя думкі і жаданні, якія ад другіх утойвае маска. Аніма – прысутнасць жаночага вобраза ў мужчыны, як жадання. Анімус – прысутнасць мужчынскага вобраза ў жанчыне, як жадання. Самасць – цэнтральны архетып асобы, які вызначае псіхічныя ўласцівасці чалавека. Мэта чалавека – поўнае развіццё сваёй самасці.