Беларусь во второй половине XIX в

Беларусь в период первобытно-общинного строя и раннего средневековья

Древние общества на территории Беларуси

Славянизация белорусских земель

Первые государства - княжества на территории Беларуси

Культура Беларуси в X - XIII вв

Белорусские земли в составе Великого княжества Литовского (середина XIII - середина XVI в.)

Образование Великого княжества Литовского, Русского, Жемойтского

Великое княжество Литовское в XIV - XV вв

Государственно-политический строй Великого княжества Литовского

Социально-экономические отношения в ВКЛ в XIV - первой половине XVI в

Политическое положение Беларуси в первой половине XVI в

Формирование Белорусской народности

Культура Беларуси в XIV - XVI вв

Беларусь в составе Речи Посполитой (середина XV - конец XVIII в.)

Люблинская уния. Образование Речи Посполитой

Церковь и религия в Беларуси в XVI в

Войны на территории Беларуси в середине XVII в

Социально-экономическое положение Беларуси в составе Речи Посполитой и ее разделы

Политический кризис Речи Посполитой и ее разделы

Культура Беларуси в XVII - XVIII вв

Беларусь в составе Российской империи

Административно-государственные преобразования

Война 1812 г. на территории Беларуси

Социально-экономическое развитие в первой половине XIX в

Общественно-политическое движение в Беларуси в первой половине XIX в

Культура Беларуси в первой половине XIX в

Беларусь во второй половине XIX в

Реформы 60 - 70-х гг

Восстание 1863 г. в Беларуси

Социально-экономическое развитие Беларуси в 60 - 90-е гг. XIX в

Общественно-политическое движение в 60 - 90 гг. XIX в

Формирование белорусской нации

Культура Беларуси в 60 - 90 гг. XIX в

 

1. Засяленне беларускiх зямель. Фармiраванне этнiчных супольнасцей.

Тэрмiн зясялення тэрыторыi Беларусi - 40 тыс. г да н. эры. (верхнi палеалiт). Першыя стаянкi - сённяшнiя вёскi Бердыж i Юравiчы. Iнтэнсiўнае засяленне - у сярэднiм каменным веке (мезалiт) - 8-5 тыс. до н. эры. У неалiце пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркi.

Перыяд з 40 тыс. да н. эры па 3-2 тысячагоддзе да н. эры атрымаў назву даiндаеўрапейскага. Iндаеўрапейскi перыяд пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення iндаеўрапейскiх плямён на тэрыторыi Беларусi (3-2 тыс. да н. эры - да нашага часу). Мясцовае насельнiцтва было асiмiлiравана iндаеўрапейскiмi плямёнамi. У рамках iндаеўрапейскага перыяда вылучаецца балцкi этап: 3-2 тыс. да н. эры - 4-5 стагоддзе н. эры. Балты, якiя прыйшлi на Беларусь з сярэдняга Падняпроўя, асiмiлявалi мясцовае насельнiцтва i распаўсюдзiлi тут земляробства i жывёлагадоўлю.

Новы славянскi этап: 4-5 стагоддзе н. эры - наш час. Засяленне славянамi Беларусi адбывалася ў вынiку мiграцыi славян са сваёй прарадзiмы - тэрыторыi памiж р. Эльба, Вiсла, Неман. Мiграцыйная хваля славян рухалася на ўсход i на поўдзень - паўдневыя i ўсходнiя славяне. Тыя, што засталiся, -- заходнiя. Славяне асiмiлiравалi балтаў i ў вынiку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзнiклi новыя этнiчныя супольнасцi: ва ўсходняй Еўропе больш за 15, на тэрыторыi Беларусi - 3, гэта крывiчы, дрыгавiчы, радзiмiчы. У асяродзi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў не было сацыяльная роўнасцi, з`явiлася палiтычнае кiраванне i свае князi. Яны ўяўлялi сабой протанароднасцi, а iх дзяржаўныя ўтварэннi - протадзяржавы.

 

2. Узнiкненне Беларусi: розныя падыходы i канцэпцыi.

Адзiнай думкi няма. Iснуе некалькi канцэпцый: вялiкаруская i польская, якiя адмаўлялi iснаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельнiцтва Беларусi быццам не было самастойнай славянскай мовы. Адны лiчылi беларусаў часткай польскага этнасу, а iншыя - часткай велiкарускага этнасу.

У пачатку XX ст. з`явiлася крывiцкая канцэпцыя. Яна заснавана на сцвярджэннi аб тым, што продкамi беларусаў з`яўляюцца крывiчы. Памылковасць гэтай канцыпцыi ў тым, што крывiчы займалi толькi паўночную i цэнтральную частку Беларусi.

Пазней была выпрацавана крывiцка-дрыгавiцка-радзiмiчская канцэпцыя. Аднак гэта канцэпцыя, як i папярэдняя, не ўлiчвае таго факта, што крывiчы, дрыгавiчы i радзiмiчы знiклi да сярэдзiны XII ст., калi беларусы як этнас не сфармiравалiся.

Iснуе таксама балцкая канцэпцыя. Паводле яе, змяшэнне славян з даславянскiм насельнiцтвам - балтамi - прывяло да з`яўлення беларускага этнасу. Абгрунтаваннем тэорыi з`яўляецца наяўнасць элементаў балцкай культуры i мовы ў культуры i мове беларусаў. Аднак гэтыя элементы маюць iндаеўрапейскае паходжанне, уласцiвыя як славянам, так i балтам.

Частка навукоўцаў прытрымлiваецца думкi аб тым, што агульным продкам рускiх, беларусаў i ўкраiнцаў з`яўлялася старажытнаруская народнасць. Яна сфармiравалася ў вынiку змешвання крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, палян, вяцiчаў i iнш. у IX-X ст. У якасцi доказаў iснавання старажытнарускай народнасцi навукоўцы прыводзяць наступныя аргументы: iснаванне агульнай мовы ўсходнiх славян; адзiнства матэрыяльнай культуры; наяўнасць этнiчнай самасвядомасцi насельнiцтва Старажытнай Русi; наяўнасць агульнай тэрыторыi старажытнарускай народнасцi, якая ўспрымалася як "Русь".

Iснуе таксама фiнская канцэпцыя, падставай якой служыць наяўнасць гiдранiмаў фiна-угорскага паходжання ў паўночнай частцы Беларусi. Такiм чынам, продкамi беларусаў маглi быць угра-фiны.

У пачатку 90-х гг. М. Пiлiпенка распрацаваў новую канцэпцыю. Новым з`яўлялася тое, што тэрыторыя Беларусi ўваходзiла ў дзве дыялектна-этнаграфiчныя зоны - прыпяцкую i падзвiнска-дняпроўскую. У вынiку ўзаемадзеяння памiж зонамi сфармiравалася новая этнiчная тэрыторыя - "Белая Русь". Фармiраванне беларускага этнасу завяршылася ў XVI ст.

 

3. Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) - агульная феадальная дзяржава ўсходнiх славян. Барацьба супраць крыжакоў i татара-манголаў.

Да сярэдзiны IX ст. на ўсей тэрыторыi, заселенай усходнiмi славянамi, пачалi фармiравацца раннефеадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узнiкла палiтычнае ўтварэнне - Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) з цэнтрам у Кiеве. Землi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў увайшлi ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Кiеўская Русь з`яўлялася раннефеадальнай дзяржавай, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вялiкага кiеўскага князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вялiкага князя з мэтай ажыццяўлення ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельнiцтва плацiла данiну вялiкаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах.

На тэрыторыi Беларусi склалася два раннефеадальныя княствы - Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Старажытнаруская дзяржавы. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд феадальная раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцебскае, Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княства на Беларусi - Тураўскае - утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII - пачатку XIII ст. на тэрыторыi тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае.

У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi.

 

4. Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура.

Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. У 988 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў - Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры.

Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходне-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Старажытная Русi на тэрыторыi сучасная Беларусi яна мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльная i духоўнай культуры Полацкай зямлi. У IX-XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх народаў.

З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сярэдзiне XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах - 4 мураваныя саборы, у Полацку - Спаскi сабор. Помнiкам манументальнай архiтэктуры Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст.

На Беларусi развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтаратурнымi творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, Кiрылу Тураўскага, Ефрасiнню Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы Кiрылы Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы.

 

5. Прычыны i працэс утварэння Вялiкага княства Лiтоўскага.

Для заходнiх зямель Русi XII-XIII стст. былi перыядам для феадальнай раздробленасцi. Паступова фармiруюцца фактары, якiя падштурхоўвалi заходнерускiя княствы да аб`яднання кансалiдацыi, утварэння адзiнай царквы.

Тэндэнцыя да аб`яднання старажытных рускiх зямель была ўсеагульнай. Але раней яна пачала дзейнiчаць менавiта на заходнiх землях (па прычыне iх размяшчэння па гандлёвых шляхах; тут не было мангола-татарскага iга; на заходнiя землi ў большай ступенi ўплываў знешнепалiтычны фактар у выглядзе двайной пагрозы з боку крыжакоў i мангола-татараў), але самая важная прычына аб`яднанай тэндэнцыi на Русi - унутрыпалiтiычная - у XIII ст. пачаўся новы этап iнтэнсiўнага развiцця феадальных адносiн, а гэта непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, што ў феадальным грамадстве заўседы з`яўлялася фактарам аб`яднальных працэсаў. Такiм чынам, сукупнасць унутраных i знешнiх фактараў адрадзiла iмкненне заходнерускiх княстваў да кансалiдацыi (з яго фактычна былi выключаны Паўночна-Усходнiя i Паўдневыя землi Русi). А аб`яднанай сiлай заходнерускiх княстваў выступiла ўлада вялiкiх князеў лiтоўскiх.

У першай палове XIII ст. пачынае стварацца цэнтралiзаваная раннефеадальная Лiтоўская дзяржава з моцнай вялiкакняскай уладай. Яе ўзнiкненне звязана з iмем лiтоўскага князя Мiндоўга, якi шляхам крывавай барацьбы аб`яднаў большасць лiтоўскiх княстваў.

Працэс аб`яднання ў ВКЛ быў працяглы i складаны. Ёе адбываўвся больш за стагоддзе - з другой чвэрцi XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. шляхамi: на аснове пагадненняў мiж лiтоўскiмi i славянскiмi князямi; дынастычных шлюбаў; пры дапамозе ваеннай сiлы.

Першымi ў склад ВКЛ трапляюць землi Верхняга Панямоння, Чорная Русь, цi Новагародчына (Новагародак быў першай сталiцай ВКЛ). Полацк апынуўся ў складзе ВКЛ у 1307 г., Вiцебск - у 1320, Турава-Пiнскiя землi - у пачатку XV ст. Асаблiва паспяхова аб`яднальны працэс iшоў пры Гедымiне (1316-1341). Iм была перанесена на ўсе ВКЛ Стараруская мадэль дзяржаўнага кiравання. Рускi ўплыў адлюстроўваўся i на характары вайсковай справы. Старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакументаў (лiтоўцы пакуль не мелi сваей пiсьменнасцi). ВКЛ - гэта полiэтнiчная дзяржава чатырох асноўных народаў - беларускага, рускага, украiнскага i лiтоўскага, дзе славяне займалi прыкладна 11/12 тэрыторыi i складалi каля 80 % насельнiцтва.

 

6. Палiтычная барацьба ў ВКЛ у XIV-XV стст.., Крэўская ўнiя i яе вынiкi.

Закладзены з самага пачатку iснавання ВКЛ вялiкi хiб у бок федэралiсцкiх пачаткаў не мог не выклiкаць у велiкакняжацкай улады ўзнiкненне супрацьлеглай тэндэнцыi ў палiтыцы - да цэнтралiзацыi. Барацьба цэнтралiсцкiх i феадалiсцкiх пачаткаў пранiзвае ўсе ўнутрапалiтычнае жыцце ВКЛ у XIV-XVI стст.. Вынiкам гэтай барацьбы былi крызiсы дзяржаўнай улады, што пагражалi распадам дзяржавы. Першы крызiс узнiк пасля смерцi Гедымiна (1341), калi вялiкiм князям стаў яго любiмы сын Еўнут. Найбольш моцныя з яго братоў, Альгерд i Кейстут, зверглi Еўнута. I хаця на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Альгерд, у ВКЛ склаўся своеасаблiвы дуалiзм вярхоўнай улады. Другi палiтычны крызiс узнiк у 1377 г. пасля смерцi Альгерда. Пры падтрымцы Кейстута на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Ягайла, сын Альгерда. Аднак яго пазiцыi былi вельмi няўстойлiвыя, i ў 1381 г. Кейстут захапiў вярхоўную ўладу. Наступiў новы, трэцi палiтычны крызiс. Праз год Кейстут быў забiты Ягайлам. Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыi i адолець палiтычны крызiс сваiмi сiламi i зрабiў стаўку на знешнюю сiлу - Польшчу. К канцу XIV ст. складваюцца ўмовы зблiжэння ВКЛ i Польшчы (гэтага патрабавала i знешняя небяспека - Тэўтонскi ордэн). У 1385 г. было падпiсана пагадненне мiж ВКЛ i Польшчай - Крэўская ўнiя. Ягайла стаў польскiм каралём. Па сваiх умовах унiя была iнкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу i вяла да каталiцкай экспансii на беларуска-лiтоўскiх землях. Незадаволеныя беларуска-лiтоўскiя феадалы пачынаюць барацьбу супраць унii. Яе ўзначалiлi Андрэй Альгердавiч - на першым этапе, Вiтаўт, сын Кейстута - на другiм. Барацьба завяршылася падпiсаннем Востраўскага пагаднення (1392) аб падзеле ўлады памiж Ягайлам i Вiтаўтам. Яна значна карэкцiравала Крэўскую ўнiю: ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае iснаванне, але ў саюзе з Польшчай i пад верхаўладзем польскага караля. Юрыдычна палiтычная самастойнасць ВКЛ была аформлена падпiсаннем Гарадзельскай унii 1413 г., але ўсе роўна пад уладай польскага караля. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1431-1436), пад уплывам якой былi прыняты прывiлеi польскага караля (1432) i вялiкага князя (1434), якiя пашыралi правы праваслаўных феадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады захоўвалася).

Такiм чынам, палiтычная гiсторыя ВКЛ прасякнута барацьбой цэнтрабежных i цэнтраiмклiвых тэндэнцый, а палiтычны рэжым ВКЛ паступова прымаў абрысы парламенцкай манархii (паны-рада, вольны сейм, абмежаванне вялiкакняскай улады, правы шляхты). Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзiлася ў стане персанальнай унii з Польшчай, застаючыся пры гэтым суверэннай дзяржавай, дзякуючы намаганням рускiх i лiтоўскiх феадалаў.

 

7. Знешняя палiтыка ВКЛ у XIV-сяр. XVI ст.

Знешняя палiтыка ВКЛ не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалiтычных працэсаў у дзяржаве. Унiя з Польшчай (1385), нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася "вялiкая вайна" памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам - з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i нямецкая агрэсiя была спынена.

У XIV-XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся.

З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам на поўднi - Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўднёвыя межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Беларускiя землi 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Новагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам пад Каневам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. Пазней татарскiя ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усходняй палiтыкi.

З канца XV ст. абвастрылiся адносiны памiж ВКЛ i Рускай дзяржавай. Прычыны - завяршэнне палiтычнага аб`яднання Паўночна-Усходняй Русi пад уладай Масквы (вылучылiся два цэнтры аб`яднання зямель былой Старажытнаруская дзяржавы - ВКЛ i Маскоўская дзяржава), -- асаблiвасцi вырашэння канфесiйнага пытання ў ВКЛ, наступ каталiцызму падштурхнулi беларускiх феадалаў да пераходу пад уладу Масквы. Канфрантацыя памiж маскоўскай дзяржавай i ВКЛ неаднаразова прыводзiла да войн (1492-1494, 1500-1503, 1507-1508, 1512-1522, 1534-1537).

Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV-XV стст. - гэта барацьба супраць крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) i татарскiмi ханствамi (Залатой Ардой, Вялiкай Ардой, Крымскiм ханствам) i пашырэнне сваей тэрыторыi, у канцы XV-XVI стст. - галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкурэнтная барацьба з мацнеючай маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i вымушала яго да больш цеснага саюза з Польшчай.

 

8. Люблiнская ўнiя. Утварэнне Рэчы Паспалiтай.

Люблiнская ўнiя паклала пачатак трагiчнай старонкi айчыннай гiсторыi. З гэтага часу незалежная краiна ВКЛ страцiла сваю самастойнасць, увайшла ў склад новай дзяржавы -- Рэч Паспалiтую. Чаму так здарылася? Першая спроба злiць ВКЛ з Польшчай была зроблена Ягайлам пасля заключэння 1385 г. Крэўскай унii. Гэта была здрада Ягайлы. Ён абяцаў Польшчы вярнуць усе землi страчаныя ей у час войнаў, перавесцi сваiх падначаленых з праваслаўных у католiкаў, далучыць ВКЛ да Польшчы. Гэта была дынастычная вунiя. Амаль два стагоддзi памiж дзяржавамi звязанымi саюзнымi адносiнамi iшла барацьба: з боку Польшчы за iнкарпарацыю саюзнiка, з боку ВКЛ за самастойнасць. Нацiск з боку Польшчы няспынна пышыраўся i паглыбляўся. К сярэдзiне XVI ст. ВКЛ у эканамiчным, дзяржаўным, грамадска-палiтычным жыццi наблiжалася да Польшчы. Пераймалiся польскiя звычаi, абрады, з`явiлiся ваяводствы, воласцi, паветы. Паскорыць працэс iнкарпарацыi прымушала польскiя ўлады i тое, што Жыгiмонт II не меў нашчадкаў.

Важнае значэнне мелi знешнепалiтычныя абставiны. На поўднi ВКЛ вымушана было абараняцца i весцi няспынныя войны з крымскiмi татарамi. З 1500 па 1569 г. апошнiя 45 разоў рабавалi беларускiя землi, уводзячы палонных у рабства. У гэты ж час на ўсходзе ўзмацняецца маскоўская дзяржава. Яна iмкнулася да берагоў Чорнага мора i ў 1568 г. вяла вайну з Лiвонскiм ордэнам, якi запрасiў дапамогi ў ВКЛ. Расiя пачала баявыя дзеяннi на тэрыторыi ВКЛ. Над княствам навiсла смяротная пагроза. Спробы заключыць мiр з Iванам Грозным не мелi поспеху. Адначасова з боку Польшчы ўзмацнялiся дзеяннi па ўключэнню ВКЛ у склад адзiнай дзяржавы. У такiх умовах 10 студзеня 1569 г. пачаў працаваць Люблiнскi Сейм. Кароль i яго прыхiльнiкi iмкнулiся шляхам унii ўключыць ВКЛ у склад кароны. Пасля ВКЛ вымушаны былi iсцi на саюз з Польшчай, але iмкнулiся захаваць незалежнасць сваей краiны. Яны прапанавалi свае ўмовы аб`яднання: адзiн кароль абiраецца роўнай колькасцю паслоў ад Польшчы i ВКЛ, карануецца ў Кракаве i Вiльнi, княства i карона будуць мець свае асобныя органы ўлады i кiравання, захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць i недатыкальнасць i iнш. Гэтыя прапановы не знайшлi падтрымкi на сейме. Паслы ВКЛ ад`ехалi на месцы. Гэта выклiкала абурэнне караля i польскiх паслоў. Пад iх уцiскам, гвалтоўна, не маючы права без згоды сейма i рады прымаць рашэнне, Жыгiмонт II Аўгуст скасоўвае ўсе папярэднiя прывiлеi, дадзеныя ВКЛ i шляхце, далучае Падляшша, Валынь i Падоллю да Польшчы. Пад пагрозай пазбаўлення маёнткаў i высылкi з краю ён прымушае паслоў гэтых зямель падпiсаць унiю. У складзе ВКЛ засталiся Лiтва i Беларусь. Нягледзячы на ўсе iх супрацьстаянне, яны вымушаны былi таксама падпiсаць унiю. Так 1 лiпеня 1569 г. згодна Люблiнскай унii ВКЛ i Польшча злучылiся ў адзiны народ, адзiную дзяржаву - Рэч Паспалiтую, феадальную рэспублiку. Быў абраны адзiны гаспадар - кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi, мазавецкi, жамойцкi, кiейскi, валынскi, падляшскi, лiфляндскi. Спынiлася абранне вялiкага князя ВКЛ, яго пажыццевае валодання княствам. Выбiраўся адзiны сейм, якi павiнен быў склiкацца толькi ў Польшчы. Уводзiлася адзiная мытная прастора, грашовая адзiнка, агульная знешня палiтыка. Усе жыхары РП мелi права набываць маенткi i зямлю, уласнасць у любой частцы краiны. Скасоўвалiся ўсе пастановы, законы, палажэннi, якiя супярэцылi ўнii, а таксама асобны сейм ВКЛ. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралейству. Такiм чынам Люблiнская ўнiя была гвалтам навязана ВКЛ палякамi на чале з Жыгiмонтам II, асаблiва пасля анексii i далучэння большасцi тэрыторыi ВКЛ (Падляшша, Валынь, Падолле, Кiеўшчына).

Унiя - гэта анексiя i iнкарпарацыя ВКЛ у Польскае каралеўства, пагроза поўнага акаталiчвання i апалячвання.

Унiя - вынiк цяжкага i складанага ўнутранага i знешнепалiтычнага становiшча ВКЛ у сярэдзiне XVI ст.: пагаршэння сацыяльна-эканамiчнага стану, раскола грамадства па канфесiйнай прымеце, пашырэння рэлiгiйнай барацьбы, здрады караля, аслабленне ВКЛ у вынiку войнаў з крымскiм ханствам i барацьбы ВКЛ за лiвонскую спадчыну.

 

9. Палiтычнае i сацыяльна-эканамiчнае становiшча Беларусi ў XV-XVIII ст.

Рэч паспалiтая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархiяй. Улада размяркоўвалася памiж двухпалатным парламентам (магнатамi i шляхтай) i каралем. Iншыя саслоўi нiякiх палiтычных правоў не мелi. Пасля Люблiна ВКЛ вяло жорсткую барацьбу за незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнацсь. Удалося захаваць рэшткi тэрыторыi былой дзяржавы, а таксама рэшткi дзяржаўнасцi i аўтаномiю ў межах РП. Дзве краiны захавалi ранейшыя назвы: ВКЛ i Польская карона, а таксама свае законы, улады, органы выканаўчай улады, судовыя сiстымы, мясцовае самакiраванне, фiнансы, узброеныя сiлы i да канца XVII ст. дзяржаўныя мовы. У апошнiм статуце 1588 г. абвяшчалася самастойнасць ВКЛ, тэрытарыяльная цэласнасць, забаранялася iншаземцам у княстве набываць землi, маенткi, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставiнах магнаты княства змагалiся за поўную самастойнасць, рабiлi змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад РП. ВКЛ было лiквiдавана з прыняццем Канстытуцыi 1791 г. Пад час вайны з Францыяй (1812) у Вiльнi па загаду Напалеона быў ўтвораны Часовы ўрад пад назвай "Камiсiя ВКЛ" як орган адмiнiстрацыйнага кiравання акупiраванй тэрыторыi Лiтвы i беларусi.

У 1596 г. у Брэсце была прынята царкоўная ўнiя, створана ўнiяцкая царква. Яна падпарадкоўвалася Ватыкану, уяўляла сабой сродак акаталiчвання насельнiцтва на нацыянальная мове, а не нацыянальную царкву як сiмвал суверэнiтэту дзяржавы. Беларуская шляхта перайшла ў каталiцызм, а вернiкамi ўнiяцкай царквы сталi сяляне i гарадскiя нiзы. Унiяцкая царква была лiквiдавана ў 1839 г.

Не было стабiльнасцi i ў сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi ў XVI-XVIII ст. Адсутнацсь нацыянальнага адзiнства, сацыяльныя этнiчныя, рэлiгiйныя процiстаяннi, феадальные мiжусобiцы вялi да эканамiчнага зянападу. Шматлiкiя войны вялi да разбурэння гарадоў i весак, фiзiчнага знiшчэння насельнiцтва. У другой палове XVI-першай палове XVII ст. на тэрыторыi Беларусi была праведзена аграрная рэформа (устава на валокi. Жыгiмонт II Аўгуст. Валока - 30 моргаў - 21.37 га. Пад фальварак адводзiлася 8-15 валок). Усталявалася фальварачная сiстыма гаспадарання. Адбываеца канчатковае запрыгоньванне сялян, значна павялiчваецца прыгонны ўцiск, растуць даходы шляхты. У вынiку рэформы ў Цэнтральнай i Заходняй Беларусi разбураецца сялянская абшчына, укараняецца падворнае землекарыстанне, змянiлiся катэгорыi сялян (цяглыя, асадныя, агароднiкi, слугi), iх эканамiчнае i правовае становiшча. Iдзе рост землеўладанняў свецкiх магнатаў, адначасова назiраецца залог iх маенткаў. Гэта нараджае ў другой палове XVIII ст. тэндэнцыю да пераўтварэння феадальнай формы ўласнасцi на зямлю ў буржуазную. Побоч з залогам зямлi ўзнiкаюць такiе з`явы, як арэнда зямлi, мануфактуры i iнш., што сведчыць аб зараджэннi капiталiстычнай формы гаспадарання, дэферэнцыяцыi вескi.

 

10. Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы РП.

Палiтычны крызiс РП - адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Енмеў некалькi вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiсторыя РП - гэта барацьба ў дыпламатычных, палiтычных i культыруных адносiнах дзвюх дзяржаў, кая аслабляла iх у эканамiчных i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай суседнiх дзяржаў. Другiм вытокам, заканамерна падрываўшым самыя асновы дзяржаўнасцi РП, з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый - саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належыла ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання.

Трэцiм вытокам палiтычнага крызiсу была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавсцi iх з праваслаўных у каталiцкую веру. Чацьверты выток - спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы.

Пяты выток - барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўные сапернiкi - Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. Звароты розных груповак за дапамогай да суседнiх краiн, стварэннi канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кiраваць дзяржавай. А таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе.

Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Расii адышлi Iнфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усе Вiцебскае, Мсцiслаўская ваяводства, Магiлеўскае ваяводства.

Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта - незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi.

У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. - усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў.

 

11. Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае i сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель.

Пасля падзелаў РП тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў склад Расii. На беларускiя землi распаўсюдзiлiся агульныя прынцыпы расiйскага кiравання. Былi створаны наступныя губернi: Мiнская, Магiлеўская, Вiцебская, Гродзенская, Вiленская - Заходнiя губернi Расii. Усе насельнiцтва прыводзiлася да пырсягi, хто быў нязгодны прысягаць - павiнен быў ў трохмесячны тэрмiн пакiнуць межы i меў права прадаць нерухомасць.

Умацоўваючы свае пазiцыi, урад Расii лiчыўся з гiстарычнымi адрозненнямi Расii ад Заходнiх губерняў. Такiмi адрозненнямi былi: узровень развiцця вытворчых адносiн у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыi, а РП - дэцэнтралiзацыi.

Пагэтаму палiтыка царызму на першым этапе ў Беларусi была вернi памяркоўнай, асцярожнай. Захоўвалiся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеi. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць.

У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскiх кiраўнiкоў, былi створаны павятовыя цi губернскiя органы кiравання.

У адносiнах да каталiцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталiцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных.

У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласцi на тэрыторыi Беларусi i iншых землях. Яны сялiлiся толькi ў гарадах i мястычках, займалiся рамяством i гандлем, забаранялася займацца земляробствам i купляць зямлю. Яны маглi запiсвацца ў мяшчанскае i купецкае саслоўi з умовай выплаты падаткаў у двайным памеры.

Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.).

Аднак рост незадаволенасцi шляхты, каталiцкага дваранства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на беларусi ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства; паступова абмяжоўвалiся правы дваранства, канфiскоўвалiся маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Асаблiва жорсткiя меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўлена дзвюма прычынамi: рост апазiцыйных грамадска-палiтычных настройу i разлажэнне феадальна-прыгоннiцкага права. Першымi праявамi беларускага нацыянальнага руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў.

Культурна-нацыянальныя iмкненнi выявiлiся ў новай беларускай лiтаратуры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi беларуская народная iнтэлiгенцыi.

Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. у Беларусi, як у Расii, пачынаецца рух рэвалюцыянераў-дэмакратаў разначынцаў.

Усе гэта прымусiла расiйскi ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты; быў адменены статут на тэрыторыi Вiцебскай i Магiлеўскай вобласцi; усiм пасадам i дзяржаўным установам былi дадзены расiйскiя назвы.

У 1832 г. быў створаны асобны камiтэт па справах Заходнiх губерняў. На кiруючыя пасады сталi прызначацца чыноўнiкi з Расii.

У 1832 г. быў закрыты Вiленскi ўнiверсiтэт. Усе справаводства было перакладзена на рускую мову.

У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з праваслаўнай. Мэта - аслабiць польска-каталiцкi ўплыў на беларускiя землi. Усе духавенства пазбаўлялася зямлi.

 

12-13. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.

Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; антыпрыгонны рух.

Вырашаюць пачаць з Заходнiх губернiй, бо яны былi больш уцягнуты ў таварна-грашовыя адносiны (блiзкасць да заходнееўрапейскага рынку); польскае дваранства ўяўляла пагрозу палiтычнай небяспекi, яно магло выкарыстаць сялянскiя хваляваннi ў сваiх нацыянальных iнтарэсах.

19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавымi па ўсей Расii. На працягу 49 гадоў сяляне былi даўжнiкамi дзяржавы, плацiлi ей да 300 % пазычанай суммы. Агульная сума за атрыманыя надзелы перавышала рыначны кошт зямлi ў 3-4 разы (на Беларусi).

Умовы рэформы не маглi задаволiць сялян. Пачалiся выступленнi сялян ва ўсей Расii. Яны жорстка падаўлялiся, аднак ва ўмовах паўстання 1863-1864 гг. царскi ўрад вымушаны быў ўнесцi iстотныя змены ў "Палажэнне": у Заходнiх губернях скасоўвалася часоваабавязаная становiшча сялян, выкупныя плацяжы змяншалiся на 20 %. Мэта - прадухiлiць актыўны ўдзел сялянства ў паўстаннi (з гэтай прычыны сяляне i не падтрымалi паўстанне К. Калiноўскага)

Уступкi палепшылi становiшча сялян, спрыялi развiццю капiталiзма ў Лiтве i Беларусi. Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што i стала адметнай рысай расiйскага капiталiзму.

Разам з рэформай аб адмене прыгоннага права былi праведзены i iншыя буржуазныя рэформы: земская, судовая, гарадская, i ў галiне народная адукацыi i друку i iнш.

Самая радыкальная з iх - судовая (1864). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвешчалася незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi. Ен насiў вусны характар. З`явiлася спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Быў створаны iнстытут прысяжных засядателяў. Рэформа пакiнула валасны суд для сялян, духоўны - для духавенства, ваенны - для вайскоўцаў. На Беларусi рэформа пачалася ў 1872 г.

Земская рэформа прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем. На Беларусi ў сувязi з паўстаннем 1863 г. Земская рэформа была праведзена ў 1911 г.

Згодна з гарадской рэформай (1870, на Беларусi - 1875), аб`яўлялася ўсесаслоўнасць пры выбары ў гарадскую думу. Аднак права выбiраць i быць абраным мелi толькi тыя, хто плацiў гарадскiя падаткi: буйныя плацельшчыкi, сярэднiя i друбныя плацельшчыкi. Т.ч. новая сiстыма гарадскога самакiравання давала ўладу буйной буржуазii. Рабочыя, служачыя, iнтэлiгенцыя - асноўная маса насельнiцтва гарадоў - не мелi магчымасцi ўдзельнчаць у гарадскiм самакiраваннi як непадатковае насельнiцтва. Гарадская дума займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыi горада, арганiзацыяй гарадскога гандлю, транспарту, народная адукацыяй, аховай здароўя, санiтарнымi i супрацьпажарнымi мерамi.

Рэформа армii (1862): створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмiн службы да 7 гадоў (на флоце да 8). Захаваўся саслоўны прынцып камплектавання войск. I толькi ў 1874 г. уведзена ўсеагульная воiнская павiннасць (з 20 гадоў). Тэрмiн службы знiжаўся да 6 гадоў абавязкова i 9 г. у запасе, на флоце - 7 г. i 3 г. Iльготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй - 6 месяцаў, з гiмназiяй - 1,5 года, вучылiшча - 3 г., пачаткова школа - 4 г.

Рэформа школы (1864) i цэнзурная рэформа (1865): школа - усесаслоўная, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гiмназii падзялiлiся на класiчныя i рэальныя. Доступ ва ўнiверсiтэты тым, хто скончыў рэальныя гiмназii, быў абмежаваны. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусi складана было атрымаць вышэйшую адукацыю таму, што не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы (выезд за мяжу забараняўся). Па-новаму цэнзурнаму статуту пашыралiся магчымасць друку. Адмянялася цэнзура для твораў 10 друкаваных аркушаў i для перакладаў - 20 друк. арк. На Беларусi да сярэдзiны 80-х гг. усе перыядычныя выданнi залежалi ад урадавых устаноў i праваслаўнай царквы. Такiм чынам, буржуазныя рэформы былi крокам наперад на шляху пераўтварэння феадальная манархii ў буржуазную. Абмежаваны, непаслядоўны характар рэформ на Беларусi быў абумоўлены паўстаннем К.Калiноўскага.

 

14. Культура Беларусi другой паловы XIX - пачатку XX ст.

Культура Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самауладства, у гэты час пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права ан роунасць з iншымi народамi.

Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау паустання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула.

Асновай развiцця бел. лiт. гэтага перыяду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г. , развiццуе капiталiзму i з'яуленне на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыу передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку.

Вядомы прадстаунiк - К.Калiноускi (1838 - 1864), кiраунiк паустання 1863 - 1864 гг., рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нацыянальныя пачуццi яго найбольш поуна выявiлiся у творы "Лiзты з-пад шыбенiцы", напiсаным перад пакараннем смерцю у Вiленскай турме.

Удзельнiк паустання, пачынальнiк крытычнага рэалiзму, патрыет сваей радзiмы Ф Багушэвiч выступау у абарону беларускага народа i яго мовы, якой пагарджалi i якую зневажалi як царскiя сатрапы, так i польскiя паны.Паслядоунiкамi Багушэвiча былi паэты-дэмакраты Я.Лучына i А.Гурыновiч.

У другой палове XIX ст. На Беларусi развiвалiся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачау фармiраваца беларускi прафесiйны тэатр. Яго узнiкненне звязана з дзейнасцю паэта, драматурга i тэатральнага дзеяча В.Дунiна-Марцiнкевiча. Спрыяльны уплыу на развiцце беларускай культуры i беларускага тэатральнага мастацтва акакзала культура рускага, польскага i украiнскага народау.

У выяленчым мастацтве другой паловы XIX ст. Асноунае месца займау рэалiзм. У беларускiм жывапiсе у гэты час на першы план выходзiць гаiстарычны жанр. Да гiстарычнага жанру напасрэдна прымыкау бытавы. У гэтым жанры найбольш поуна выявiлiся сацыяльныя сiмпатыi жывапiсцау. У жывапiсе, як i у творах лiтаратуры, з'яуляецца вобраз селянiна-бедняка. Вядомы майстар бытавога жанру - Н.Ю.Сiлiвановiч.

Такiм чынам, нягледзячы на вялiкадзяржауную палiтыку царызму, развiцце беларускай культуры у другой палове XIX ст. Характарызавалася значнымi поспехамi i дасягненнямi.

Культура Беларусi у пачатку XX ст. Развiвалася у цеснай сувязi з нацыянальным рухам, культурамi суседнтх народау. У гады рэвалюцыi 1905-1907 гг. i пасля яе адбываецца уздым у многiх яе галiнах, асаблiва у лiтаратуры.

Прыкметныя змены адбывалiся у развiццi асветы. Замест царкоуна-прыходскiхз школ, якiя знаходзiлiся у заняпадзе, адкрывалiся народныя вучылiшчы, а гарадскiя вучылiшчы пераутваралiся у вышэйшыя пачватковыя школы. Хутка пашыралася сетка дзяржауных i прыватных сярэднiх школ - гiмназiй i рэальных вучылiшчау. Для дарослага насельнiцтва адкрывалiся нядзельныя школы, вячэрнiя змены i курсы. Для падрыхтоукi педагогау былi адкрыты 5 настаунiцкiх семiнарый i 3 настаунiцкiя iнстытуты.

На Беларусi мелiся значныя дасягненнi у вывучэннi этнаграфii, гiсторыi i культуры краю, а таксама у прыродазнаучых навуках. Пытаннямi быту i культуры Беларусi займалiся вядомыя даследчыкi Е. Раманау, М.Федароускi, М.Нiкiфораускi, А.Сержпутоускi. Гiсторыi ВКЛ прысвяцiу свае працы М.Доунар-Запольскi. В.Ластоускi выдау "Кароткую гiсторыю Беларусi".

Павышэнню агульнаадукацыйнага i культурнага узроуню насельнiцтва садзейнiчалi бiблiятэкi. Адкрывалiя школьныя i грамадскмя бiблiятэкi розных ведамтсвау. Буйнейшая сярод iх была мiнская пудлiчная бiблiятэка iмя Пушкiна, створаная у 1900г.

На Беларусi даволi хутка развiвауся друк. З 1901 по 1914 г. упяцi беларускiх губернях колькасць перыядычных выданняу павялiчылася з 15 да 109. Большасць газет i кнiг друкавалася на рускай мове.

Вялiкi уклад у развiцце беларускай лiтаратуры унеслi Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановыч, К.Каганец i iнш.

У пачатку XX ст. Актывiзавалася культурнае жыцце на Беларусi. У гарадах праходзiлi гастролi рускiх i украiнскiх тэатральных труп. Атрымалi распаусюджанне аматарскi ятэтральныя гурткi, "беларускiя вечарынкi" -- своеасаблiвая форма мастацкай самадзейнасцi. З iх у 1910 г. узнiк нацыянальны прафесiйны тэатр - "Першая беларуская трупа" I.Буйнiцкага.

У архiтэктуры Белварусi у пачатку XX ст. Iснавалi розныя стылi: неаготыка, неарускi, неараманскi i найбольш распаусюджаны - неакласiцызм.

 

15. Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi. Устануленне Савецкай улады.

24-25 кастрычнiка 1917 г. у Петраградзе перамагло ўзброенная паўстанне. Часовы ўрад быў звергнуты. II ?серасiйскi з'езд Саветаў прыняй Дэкрэты аб мiру i зямлi, стварыў новы ўрад - СНК, выбраў заканадаўчы орган - УЦВК. Уся ўлада перайшла да Саветаў рабочых, сялянскiх i салдацкiх дэпутатаў.

26 кастрычнiка 1917 г. узяў ўладу ў свае рукi i Мiнскi Савет. Былi створаны ўзброеныя сiлы новай улады, якiя ўстанавiлi кантроль над поштай, тэлеграфам, вакзаламi. Быў створаны ВРК. Супраць новай улады выступiў меншавiцка-эсэраўскi "камiтэт выратавання рэвалюцыi". У вынiку перагавораў было дасягнута кампрамiснае рашэнне: "Камiтэт..." абавязаўся не пасылаць войскi ў Петраград для падаўлення рэвалюцыi, а Савет пагадзiўся перадаць "Камiтэту" уладу. Затым бальшавiкi з дапамогай салдат Заходняга фронту ўзялi ўладу ў свае рукi. За Мiнскам савецкая ўлада ўсталявалася i ў iншых гарадах Беларусi. Быў ўтвораны адзiны абласны выканаўчы камiтэт i Савет Народных Камiсараў, праведзены першыя рэвалюцыйныя пераўтварэннi: нацыяналiзацыя прамысловасцi, уводзiўся 8-гадзiнны рабочы дзень, канфiсковывалiся памешчыцкiя гаспадаркi, стваралiся першыя калектыўныя гаспадаркi сялян i iнш. Адбылiся кардынальныя змены ў галiне культуры. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагi ўдзялялася лiквiдацыi непiсьменнасцi сярод дарослага насельнiцтва. Пачалiся карэнныя пераўтварэннi ва ўсiх сферах жэцця беларускага народа.

Кастрычнiцкая рэвалюцыя - не выпадковая з`ява, а заканамерны працыс грамадзянскага развiцця Расii. Пры ўсiх неадназначных адносiнах да Кастрычнiцкай рэвалюцыi, трэба прызнать, што яна як нi адна iншая падзея, сказала глыбокае ўздзеянне не толькi на народы Расii, але на ход сусветная гiсторыi. За кароткi час краiна пераўтварылася ў магутную iндустрыяльную дзяржаву, з якой лiчыўся ўвесь свет. Дзякуючы Кастрычнiку беларускi народ здабыў сваю дзяржаўнасць, стварыў магутны эканамiчны i iнтэлектуальны патэнцыял. Чаму не ўдалося захаваць усе гэта? Кастрычнiцкая рэвалюцыя тут нi пры чым. Гэта тлумачыцца iншымi як аб`ектыўнымi, так i суб`ектыўнымi прычынамi.

 

16. Беларусь у перыяд германскай акупацыi. Абвяшчэнне БНР. Вызваленне Беларусi ад нямечкiх захопнiкаў.

У жнiўнi 1914 г. з пачаткам першай сусветная вайны Заходняя Беларусь была захоплена Германiяй. Нi царскi ўрад да лютага 1917 г., нi часовы буржуазны ўрад пасля Лютаўскай рэвалюцыi не зрабiлi нiчога, как вывесцi краiну з вайны, вызвалiць Беларусь ад захопнiкаў. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi савечкi ўрад звярнуўся да ваюючых краiн з прапановай спынiць вайну. Але зрабiць гэта яны адмовiлiся. Не прынеслi поспеху i сепаратныя перагаворы з Германiяй. У лютым 1918 г. Германiя адмовiла ваенныя дзеяннi. Больш за 2/3 тэрыторыi Беларусi апынулiся пад уладай германскiх акупантаў. Савецкi ўрад вымушаны быў пайсцi на падпiсанне самага несправядлiвага мiрнага дагавора з Германiяй. Такi дагавор быў падпiсаны 3-га сакавiка 1918 г. Беларускае пытанне на перагаворах не разглядалася. Iнтарэсы беларусаў не былi прыняты пад увагу нi адным з бакоў.

На захопленай тэрыторыi акупанты лiквiдавалi савецкую ўладу, устанавiлi акупацыйны рэжым, што выклiкала моцнае супрацiўленне беларускага народа. Пачалася барацьба рабочых, сялян Беларусi супраць акупантаў. Кiравалi гэтай барацьбой камунiсты.

Ва ўмовах наступлення германскiх войск кiраўнiкi нацыянальна-дэмакратычных партый Беларусi зрабiлi спробу захапiць уладу, стварыць беларускую дзяржаўнасць. Яны звярнулiся з 1-ай, а потым 2-ой Устаноўчай граматай да беларускага народа. Беларусь была аб`яўлена народнай рэспублiкай. Былi вызначаны асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу краiны, тэрыторыя, формы ўласнасцi i iнш. Кiруючым органам БНР былi Рада i Народны Камiсарыят. 25 сакавiка 1918 г. Беларусь была абвешчана незалежнай у этнаграфiчных межах пражывання беларусаў. Самастойнасць i незалежнасць БНР яе кiраўнiкi хацелi здзейснiць пры дапамозе Германii. Аднак зрабiць гэта было немагчыма. Германiя не была зацiкаўлена ў стварэннi такой дзяржавы. Не прызналi БНР i iншыя краiны. Рада БНР аб`явiла аб разрыве з Расiяй, не ўлiчваючы настрою беларускага народа. БНР дзяржавай не стала. Не было заканадаўчай улады. Выканаўчая ўлада абмяжовывалася толькi сферай культуры. Не было i судовай улады. Тым не менш гэта быў рашучы крок у стварэннi беларускай дзяржаўнасцi.

У вынiку паражэння аўстра-германскага блоку ў 1-й сусветнай вайне i рэвалюцыi ў Германii германскiя войскi пакiнулi Беларусь. 13 лiстапада 1918 г. савецкi ўрад ануляваў Брэсцкi дагавор.

 

17. Утварэнне БССР. Аб`яднанне БССР з Лiтоўскай ССР.

Пасля вызвалення Беларусi ад нямецкiх акупантаў зноў паўстала пытанне аб утварэннi беларускай дзяржаўнасцi. Але па гэтым пытаннi не было адзiнай думкi. Iснавала некалькi пазiцый: 1) Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яго кiраўнiк А.Мяснiкоў, В.Кнорын i iнш. лiчылi, што Беларусь павiнна быць тэрытарыяльнай адзiнкай РСФСР на той падставе, што беларусы не нацыя; 2) Беларускага нацыянальнага камiсарыята. Кiраўнiкi Белнацкама А.Чарвякоў, З.Жылуновiч i iнш. лiчылi неабходным стварыць Беларускую савецкую рэспублiку i ўстанавiць цесныя сувязi з РСФСР (на прынцыпах аўтаномii). Гэтую пазiцыю падтрымлiвала Цэнтральнае бюро беларускiх секцый РКП(б) у Расii. Доўгi час гэтае пытанне не вырашалася. I толькi 24 снежня 1918 г. пленум ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэннi БССР. 30 снежня 1918 г. на VI Паўночна-Заходняй партыйнай канферэнцыi РКП(б) была прынята рэзалюцыя "Аб абвяшчэннi Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублiкай". Быў створаны Часовы ўрад Беларусi на чале з З.Жылуновiчам. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад абвясцiў Манiфест аб стварэннi БССР. У сувязi з гэтым Заходняя вобласць была скасавана. Аднак пагроза з боку Польшчы прымусiла савецкае кiраўнiцтва прыняць 16 студзеня 1919 г. рашэнне аб аб`яднаннi БССР з Лiтоўскай ССР. Для юрыдычнага замацавання абвяшчэння БССР i стварэння Лiтбел 2 лютага 1919 г. быў склiканы 1-ы ўсебеларускi з`езд Саветаў. З`езд прыняў Канстытуцыю БССР, згодна з якой найвышэйшая ўлада ў рэспублiцы належала з`езду Саветаў. З`езд вызначыў тэрыторыю БССР у складзе Мiнскай i Гродзенскай губерняў, планавалася, што ўключаныя ў склад РСФСР па рашэннi ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1918 г. Магiлеўская i Бiцебская губернi, калi iншыя тэрыторыi Беларусi будуць захоплены Польшчай (што i адбылося на самой справе) у будучым могуць стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасцi. 1-ы ўсебеларускi з`езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб`яднаннi БССР i Лiтоўскай ССР. У склад Лiтбел увайшла тэрыторыя Мiнскай, Гродзенскай, Вiленскай, Ковянскай i частка Сувалкаўскай губерняў з большi як 4-мiльенным насельнiцтвам. Сталiцай аб`яднанай дзяржавы стаў г. Вiльня. Лiтбел праiснавала да лiпеня 1920 г.

 

18. Беларусь у перыяд польскай iнтэрвенцыi. Аднаўленне БССР.

У канцы лютага 1919 г. пачалася польская iнтэрвенцыя. Урад Лiтбел не змог арганiзаваць супрацiўленне польскiм вайскам. Асноўныя сiлы Чырвонай Армii накiроўвалiся на ўсходнi фронт. Галоўнай мэтай Польшчы было далучэнне зямель былога ВКЛ да Польшчы. 8 жнiўня 1919 г. польскiя войскi захапiлi Мiнск. У вераснi 1919 г. пачалiся перагаворы. На захопленай тэрыторыi iнтэрвенты ўстанавiлi жорсткi акупацыйны рэжым. Праводзiлiся масавыя арышты, рабаўнiцтвы i гвалт, паланiзацыя насельнiцтва Беларусi. Дзяржаўнай мовай была аб`яўлена польская мова. Былi зачынены беларускiя школы, установы культуры.

Беларускi народ не пакарыўся акупантам. На ўсей тэрыторыi лiтбел разгарнулася партызанская барацьба. Кiравалi гэтай барацьбой бальшавiкi i беларускiя эсэры. Сумесныя дзеяннi бальшавiкоў i эсэраў далi свае станоўчыя вынiкi. Быў распрацаваны план узброенага паўстання, створаны Беларускi паўстанцкi камiтэт, Народная ваенная самаабарона.

У канцы красавiка 1920 г. урад Польшчы перарваў перагаворы i разгарнуў наступленне сваiх войск. У маi 1920 г. пачала контрнаступленне Чырвоная Армiя, але беспаспяхова. Новае контрнаступленне пачалося 4 лiпеня 1920 г. Да жнiўня 1920 г. Чырвоная Армiя вызвалiла ўсю тэрыторыю Беларусi i ўступiла на тэрыторыю Польшчы. У гэты час стала магчымым аднавiць БССР. Бэў створаны Белрэўком на чале з А.Чарвякрвым. Гэта быў часовы орган улады. У канцы лiпеня была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэннi незалежнай БССР. У жнiўнi 1920 г. перайшлi ў контрнаступленне польскiя войскi. Разлiк на сусветную рэвалюцыю не апраўдаўся. У вынiку значная частка тэрыторыi Беларусi была зноў захоплена польскiмi войскамi. Таму БССР аднаўлялася толькi ў межах 6 паветаў Мiнскай губернi. 18 сакавiка 1921 г. быў падпiсаны мiрны дагавор памiж Польшчай i Расiяй. Да Польшчы адышла Заходняя Беларусь (была вызвалена ў вераснi 1939 г.). Усходняя частка беларусi заставалася ў складзе РСФСР (была вернута ў 1924 i 1926 гг.).

 

19. Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць i вынiкi.

Час пераходу ад вайны да мiрнага будаўнiцтва паставiў шмат цяжкiх праблем. Разбурэннi, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасцi, харчразверстка выклiкалi незадаволенасць народа, асаблiва сялянства. Цяжкае эканамiчнае становiшча прывяло да забастовак рабочых, прымусовая канфiскацыя збожжа - да супрацiўлення ўладам сялян. Кульмiнацыяй гэтай незадаволенасцi стала ўзброенае выступленне ў лютым-сакавiку 1921 г. маракоў Кранштата.

Прычынай цяжкага эканамiчнага i палiтычнага крызiсу на рубяжы 1920-1921 гг. было разбалансаванне палiтычных i эканамiчных iнтарэсаў, захаванне ранейшых ваенна-камунiстычных метадаў кiравання пры новых палiтычных i эканамiчных абставiнах. Перагляд метадаў кiравання стаў неабходным. I адказам на гэтыя пытаннi з`явiлася НЭП.

Сутнасць НЭПа зводзiлася да максiмальнага надвiгу вытворчых сiл i паляпшэння становiшча рабочых i сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мэтай НЭПа стала замена харчразверсткi харчпадаткам. Падатак быў меншы i ўстанаўлiваўся да пачатку палявых работ. Трэба было здаваць хлеба амаль у два разы менш, чым па харчразвертцы. З 1 студзеня 1924 года браўся толькi чырвонцамi ў памеры 5% прыбытку з гаспадаркi. Падатак дэференцыраваўся з улiкам наяўнасцi жывелы, урадлiвасцi зямлi. Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду i выкарыстовываць наемную працу пры ўмове, што члены сямьi наймальнiка таксама працуюць. Тэрмiн арэнды абмяхоўваўся, заахвочвалася развiцце кааперацыi. Усе гэта стварыла матэрыяльную зацiкаўленасць. Лiшкi, пасля выплаты падаткаў, селянiн мог свабодна адменiваць i прадаваць на рынку.

У галiне фiнансаў вялiкае значэнне давалася стабiлiзацыi рубля, якi амаль абясцэнiўся. Была праведзена грашовая рэформа. Адбылiся дзве дэнамiнацыi грашовых знакаў. У 1922 годзе выпушчаны новыя дзяржаўныя знакi, т.зв. саўзнакi. Адзiн рубель адпавядаў 10-цi тысячам дарэформенных.

Другая ў 1923 г.: адзiн рубель узору 1923 г. раўняўся 1 млн. дарэформенных рублеў, або 100 рублям узору 1992 г. У 1922 былi выпушчаны грашовыя знакi - чырвонцы, якiя абменьвалiся на золата (адзiн чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным залатым, або 7.74 г чыстага золата). Т.ч. у краiне ўтварылiсы дзве грашовыя сiстэмы: абясцэненыя саўзнакi выпуску 1922-1923 i цверды чырвонец, якi абменiваўся на золата.

У лютым 1924 г. грашовая рэформа завяршылася. Былi выпушчаны новыя казначэйскiя бiлеты 1, 3, 5 рублеў, забяспечаныя золатам, разменныя сярэбраныя i медныя манеты. Быў праведзены абавязковы абмен старых грошаў - 50 тыс. саўзнакаў вып. 1923 г., або 50 млрд. рублеў, якiя хадзiлi да дэнамiнацыi 1923 г.

У прамысловасцi: здавалiся ў арэнду нерэнтабельныя прадпрыемствы прыватным асобам, нават iншаземным фiрмам у форме канцэсiй.

Глаўкi былi лiквiдаваны, замест iх - трэсты. Прадпрыемствы атрымлiвалi поўны гаспадарцчы разлiк i фiнансавую прыналежнасць. Сталi стварацца сiндыкаты - аб`яднаннi трэстаў на пачатках кааперацыi. Сiндыкаты займалiся збытаў, забеспяяэннем, крэдытаваннем, знешнегандлевымi аперацыямi.

Узнаўлялася грашовая аплата працы, ажыццяўляўся пераход да новай тарыфнай палiтыкi. Былi лiквiдаваны абавязковыя працоўныя павiннасцi i некаторыя абмежаваннi на перамену месца работы. Т.ч. арганiзацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання. У вынiку тэмпы развiцця прамысловасцi былi намнога вышэйшымi, чым у РСФСР.

У 1922 годзе ў Беларусi ужо дзейнiчала 277 прамысловых прадпрыемстваў, у тым лiку 17 аб`ектаў металаапрацоўчай, 33 - дрэваапрацоўчай, 87 - харчовай прамысловасцi. Дробныя прадпрыемствы былi здадзены ў арэнду.

Перанаселенасць вескi, нiзкая землезабяспечанасць сялянская гаспадаркi, беспрацоўе ў мястычках i гарадах спрыялi развiццю саматужнага насельнiцтва, дробнай прамысловасцi i гандлю. А дзяржава падтрымлiвала прыватнiка. У вынiку ў Рэспублiцы паявiлася мноства швейных, слясарных, дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякярняў, лавак i iнш.

Правядзенне ў жэцце НЭПа дазволiла ў кароткi тэрмiн аднавiць прамысловасць, стабiлiзаваць эканомiку, узняць матэрыяльнае становiшча насельнiцтва.

 

20. Палiтыка iндустрыялiзацыi.

На пачтку 20-х гадоў ХХ стагоддзя Беларусь па-ранейшамк заставалася слабаразвiтай у прамысловых адносiнах рэспублiкай. Аснову яе складалi харчовая, дрэваапрацоўчая, каляровая, гарбарная галiны, на долю якiх прыпадала асноўная частка агульнага аб`ему валавай прадукцыi. Рпамысловасць па-ранейшаму заставалася "дробнай" i "кустарнай". Вельмi вострастаяла ў рэспублiцы праблема iнжынерна-тэхнiчных кадраў, квалiфiкаваных рабочых. У той жа час i культурны ўзровень асноўнай масы насельнiцтва заставаўся нiзкiм.

Усе гэта перашкаджала развiццю народнай гаспадаркi, галоўйнай мэтай палiтыкi сацыялiстычнай iндустрыалiзацii было стварэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сацыялiзму, пераўтварэнне СССР у эканамiчна-незалежную дзяржаву за магутным эканомiка-вытворчым, навукова-тэхнiчным i абарончым патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасцi працы i на гэтай аснове няўхiльнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту ў культурнага ўзроўню працоўных.

Сутнасць iндустрыалiзацii (I) заключалася ў наступным: весцi эканамiчнае будаўнiцтва пад такiм вуглом гледжання, каб СССР з краiны, якая ўвозiць машыны i абсталяванне, ператварыць у краiну, якая выпускае машыны i абсталяванне. Дзеля таго как забяспечыць пераўзбраенне народная гаспадаркi, падняцце яе на новы тэхнiчны ўзровень, аб`яўлялася пераважным развiццем цяжкай iндустрыi, асаблiва тых яе галiн, што выраблялi сродкi вытворчасцi. Улiчвалася, што поспех I будзе залежыць ад "змычкi рабочага класа i сялянства", г.зн. удзелу вескi ў фiнансаваннi прамысловасцi цераз збалансаваную палiтыку ў вобласцi падаткаў i цэн як на сельскагаспадарчую, так i на прамысловую прадукцыю.

Па сваей прыродзе I ў СССР не магла абмежавацца нi маштабамi асобных галiн, нi тэрыторыяй асобных рэспублiк цi раенаў. Паколькi эканомiка савецкай беларусi была неад`емнай часткая эканомiкi СССР, I рэспублiкi праходзiла так, як у цэлым па краiне.

На Беларусi мелiся i свае асаблiвасцi, i свае цяжкасцi. Адрозненне ў тэрмiнах i тэмпах I, галiновых i структурных прапорцыях былi абумоўлены:

- геапалiтычным становiшчам Беларусi ў мiжваенны перыяд (прамежнае знаходжанне, адсюль немэтазгоднасць развiцця цяжкай прамысловасцi прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу);

- адсутнасць разведаных радовiшчаў нафты, газа, каменнага вуглю, руд чорных i каляровых металаў, сыравiннай базы будаўнiчых матэрыялаў;

- арыентацыяй прамысловасцi на мясцовую сыравiну - перчарговым развiццем легкай i харчовай прамысловасцi;

- недахопам квалiфiкаваных кадраў i iнш.

З улiкам гэтых асаблiвасцей на Беларусi быў ўзяты курс на неабходнае i хуткае развiцце галiн, якiя базiравалiся на перапрацоўцы мясцовай сыравiны: керамiчнай, шклянай, запалкавай, дрэваапрацоўчай, iльнопрадзiльнай, папяровай, гарбарнай, харчовай i iнш. Гэты курс адпавядаў структуры прамысловасцi рэспублiкi, яе гiстарычным, эканамiчным i фiнансавым магчамысцям. Аднак пераапрацоўка прадукцii сельскай гаспадаркi займала вядучае месца ў прамысловасцi БССР.

Правядзенне I патрабавала вялiкiх сроддкаў. Асноўнай крынiцай накаплення з`яўлялася сама прамысловасць праз сакрашчэнне накладных расходаў, знiжэнне сабекошту прадукцыi, паскарэнне абарачальнасцi сродкаў, шэрокай нацыяналiзацii прамысловасцi, укараненне найноўшых дасягненняў навукi i тэхнiкi, павышенне прадукцыйнасцi працы i ўмацаванне дысцыплiны, а таксама за кошт эканомii i павышэння рэнтабiльнасцi вытворчасцi. Важнай крынiцай атрымання сродкаў з`явiлiся таксама зберажэннi працоўных, падпiска на дзяржаўныя пазыкi.

За трю гады I ў рэспублiцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў. Адначасова вялася рэканструкцыя дзеюцых прадпрыемстваў, абапiраючыся на фiнансавую дапамогу СССР. За гады першай пяцiгодкi было пабудавана 78 буйных i 460 дробных i сярэднiх прадпыемстваў.

У 1932 годзе XVII партканферэнцыя ВКП(б) канчаткова адмовiлася ад НЭПа, адзначыўшы яго поўную несумяшчальнасць з палiтыкай партыi i iнтэрлэсамi рабочага класа, з буржуазна-нэпнанскiмi скажэннямi прынцыпу гаспадарчага разлiку, якiя праявiлiся ў разбазараваннi агульнанародных дзяржаўных рэсурсаў i "значыць" у зрыве ўстанаўлення гаспадарчых планаў. На змену гаспадарчаму разлiку ў эканомiцы прыйшла камандна-адмiнiстрацыйная сiстыма. Усталеўвалася жорсткая цэнстралiзаваная сiстэма кiравання прамысловасцю часоў "ваеннага камунiзму".

Тым не менш у вынiку гэтага I iшла хутка, прамысловасць рэспублiкi развiвалася дастаткова высокiмi тэмпамi. Другая пяцiгодка (1933-1937) дала павялiчэнне валавой прадукцыi ў 1,9 раза. Усяго ў 1929-1940 гг. было ўведзена ўстрой i рэканструктавана 1863 прадпрыемствы. Да канца другой пяцiгодкi рэспублiка давала ўжо 2,2 % усей валавой прадукцыi прамысловасцi СССР.

У агульным комплесе эканамiчнага развiцця Беларусi важная роля належала рэканстуркцыi i развiццю транспарта, асаблiва аўтамабiльнага. У 1935 г. адкрыта першая ў рэспублiцы авiялiнiя Мiнск-Масква. У Мiнску быў пабудаваны аэрапорт, укаранялася тэлефонная i тэлеграфная сувязi. Нягледзячы на працоўны ўздым i высокiя тэмпы I, заданнi другой i першых гадоў трэцяй пяцiгодак (як i першай) не былi выкананы. Па тэмпах развiцця БССР адставала ад СССР у цэлым.

 

21. Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi.

Велiзарная значэнне ў жыццi нашага грамадства, 4/5 насельнiцтва якога ў 20-30-я гг. складала сялянства, мелi радыкальныя пераўтварэннi сельскай гаспадаркi. У 20-я гг. пачалi развiвацца розныя формы кааперацыi, паступовы пераход дробных сялянскiх гаспадарак да калектыўнай апрацоўкi зямлi на ўмовах НЭПа. Асаблiвасцю Беларусi было тое, што ўвядзенне НЭПа супадала з перадачай зямлi сялянам. У 1921 годзе ўся зямля перадавалася бясплатна сялянам у карыстанне. Свабода выбоару форм землекарыстання захоўвалася аж да 1927 г. Да гэтага часу ў беларусi развiвалiся гаспадаркi як калектыўнага землекарыстання (у формах вытворчай кааперацыi - сельгасарцелей, камун, таварыстваў па суместнай апрацоўцы зямлi); у разнастайных прасцейшых формах кааперацыi - крыдытных, забяспячэнскiх, збытавых; у спецыялiзаваных вiдах кааператыўных аб`яднанняў - машынных i конна-машынных, масларобчых, сыраварных, жывелагадоўчых, насенняводчых i г.д., так i аднаасобнага землякарыстання (двары, хутары i адрубы).

Кiраўнiцтва народным камiсарыятам земляробства праводзiла ў жыцце план стварэння хутароў i дробных паселкаў тыпу адрубаў. У канцы 20-х гадоў хутарская сiстэма на Беларусi складала больш за 25 % сялянскага землекарыстання.

З першых гадоў савецкай улады стваралiся i вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркi. Да пачатку 1927 г. на Беларусi было ўжо ўтворана каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун i таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлi, а таксама 213 саўгасаў.

Калгасы разглядалiся ў асноўным як форма арганiзацыi бяднейшых пластоў насельнiцтва. Стваралiся яны як правiла на землях дзяржаўнага фонду. Да кастрычнiка 1928 г. у БССР было арганiзавана 994 калгаса, у тым лiку 243 нацыянальныя (227 яўрэйскiх, 12 польскiх, 2 латышскiя, цыганскi i нават кiтайскi - два апошнiх у Вiцебская воблсцi). На адзiн калгас у сярэднiм прыходзiлася 40-75 дзесяцiн зямлi, па 3-5 коней, 3-4 плугi, 4 бараны; на 100 га мелася па 20 галоў буйной рагатай жывелы; сярэдняя ўраджайнасць зерневых з 1 га склада 8 цэнтнераў. Развiцце сельскагаспадарчай кааперацыi iшло галоўным чынам у дзвюх формах: крыдытнай i забеспячэнска-збытавой. Разнастайнымi формамi сельскагаспадарчай кааперацыi ў Беларусi ўжо да пачатку 1926 г. было аб`яднана 20,9 % сялянскiх гаспадарак.

У канцы 20-х гг., згодна палiтыкi Камунiстычнай партыi i савецкай дхзяржавы, быў ўзяты курс на паскораную калектывiзацыю ў яе вышэйшых формах. Мэта - у кароткi тэрмiн парвесцi калектывiзацыю вескi i ўзяць у яе сродкi для патрэб iндустрэялiзацыi i абароны краiны. Пачатак рэалiзацыi такога курса паклаў хлебанарыхтоўчы крызiс, якi ўзнiк у краiне зiмой 1927-1928 гг. У сувязi з недаборам збожжавых, скрачэннем дзяржаўных нарыхтовак хлеба стварылася пагроза планаў iндустрыяльнага ўбдаўнiцтва, бо пастаўкi прамысловагаабсталявання залежылi ў краiне ад экспарту хлеба. У гарадах пачалiся перабоi ў забеспячэннi прадуктамi, давалося ўвесцi картачную сiстэму. Пачаўся адыход ад НЭПа, яе дэмантаж i шырокае прымяненне надзвычайных мер. Бязлiтасна знiшчалася самая заможная частка сялянства - кулацтва. Барацьба з "правым ухiлам" суправаджалася фарсiраваннем калектывiзацыi, пачалася гонка за "тэмпамi", i ад палiтыкi абмежавання i выцяснення кулацтва партыя перайшла на палiтыку лiквiдацыi кулацтва як класа на аснове суцэльнай калектывiзацыi. Раскулачвалi не толькi кулакоў, але i сярэднiкоў, якiя не хацелi ўступаць у калгасы. Прымусовыя меры далi свае вынiкi. Калi ў студзенi 1930 г. у калгасы ўступiла 20,9 % сялянскiх двароў, то да сакавiка таго ж года - 58 %. Пратэст сялян выразiўся 500 выступленнямi, распадам прымусоваствораных калгасаў. Калi ў сакавiку 1930 г. калгасы аб`ядноўвалi 58 % сялянскiх гаспадарак, дык у чэрвенi - 11,1 %. А вясной 1932 г. - чарговы выхад сялян з калгасаў. Толькi да 2-3 месяцы распалiся 1002 калгасы, з якiх выйшла большi за 55 тыс. сялянскiх гаспадарак.

У канцы першай пяцiгодкi ў рэспублiцы налiчвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якiя аб`ядноўвалi 43 % сялянскiх гаспадарак. У вынiку дапушчаных памылак у эканамiчнай палiтыцы ў 1932-1933 гг., краiну ахапiў масавы голад (