Пачатковая адукацыя. Фізічная культура

Пытанні да экзамену па дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання» для студэнтаў 4 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці

Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура

Пачатковая адукацыя. Фізічная культура

(НБ-41, НФ-41)

1. Методыка пачатковага навучання беларускай мове як навука. Прадмет і задачы курса методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. Структура курса методыкі.

2. Прынцыпы навучання роднай мове ў пачатковай школе. Метады навуковага даследавання.

3. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце, яго змест і задачы. Веды, уменні і навыкі, якімі авалодваюць вучні ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце. Патрабаванні да ўрока чытання ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце, яго структура.

4. Сістэма заняткаў на асноўным этапе навучання грамаце. Змест, задачы, важнейшыя асаблівасці навучання чытанню ў залежнасці ад будовы буквара.

5. Тыпы ўрокаў навучання грамаце, іх структура ў асноўны перыяд навучання грамаце. Патрабаванні да ўрокаў навучання чытанню ў асноўны перыяд.

6. Паслябукварны перыяд навучання грамаце, яго задачы, тэматыка чытання. Развіццё навыкаў пісьма, выпрацаваных у букварны (асноўны) перыяд, і пераход да запісу звязных тэкстаў.

7. Выпрацоўка гукавой культуры маўлення. Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў. Слоўнікава-лагічныя праггыкаванні.

8. Развіццё звязнага маўлення першакласнікаў. Пераказ прачытанага па пытаннях, падбор загалоўкаў да тэксту, складанне вусных апавяданняў па малюнках, па назіраннях. Развіцце маўлення вучняў на ўроках навучання пісьму.

9. Якасці паўнацэннага навыку чытання. Правільнае чытанне. Тыповыя памылкі пры чытанні на розных этапах навучання, прыёмы іх папярэджання і выпраўлення. Патрабаванні да правільнасці чытання. Прыёмы выпрацоўкі правільнага чытання.

10. Якасці паўнацэннага навыку чытання. Свядомае чытанне. Патрабаванні да свядомасці чытання. Выпрацоўка навыку свядомага чытання. Слоўнікавая (лексічная) работа як адзін з прыёмаў выпрацоўкі асэнсаванага чытання.

11. Якасці паўнацэннага навыку чытання. Беглае чытанне. Патрабаванні да бегласці чытання. Прыёмы выпрацоўкі такога чытання. Віды чытання.

12. Якасці паўнацэннага навыку чытання. Выразнае чытанне. Патрабаванні да выразнасці чытання. Асноўныя сродкі, што забяспечваюць выразнасць чытання. Прыёмы навучання выразнаму чытанню.

13. Этапы працы з мастацкім творам.

14. Разнастайнасць заняткаў на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковых класах з улікам псіхалагічных асаблівасцей і ўзроставых магчымасцей школьнікаў.

15. Гутарка як метад працы на ўроках літаратурнага чытання, яе віды, формы правядзення.

16. Методыка навучання складанню плана прачытанага тэксту.

17. Методыка чытання і аналізу апавяданняў. Віды заняткаў у залежнасці ад характару апавядання і развіцця сюжэта.

18. Чытанне і аналіз лірычных вершаў, пейзажнай лірыкі.

19. Чытанне эпічных вершаў, іх аналіз. Вызначэнне сродкаў выразнасці. Прыёмы завучвання вершаў на памяць.

20. Чытанне баек, вызначэнне іх мастацкіх асаблівасцей. Аналіз зместу баек, раскрыццё алегорыі, засваенне вучнямі маралі.

21. Казка як жанр мастацкага твора. Прыёмы і формы працы з вобразнымі сродкамі, выяўленне лексічных і сінтаксічных. асаблівасцей казкі. Педагагічнае ўздзеянне казак на розум і пачуцці школьнікаў. Расказванне казак.

22. Чытанне і аналіз прыказак. Разуменне вучнямі тэмы і зместу прыказак. Выкарыстанне прыказак у вучэбным працэсе.

23. Чытанне і аналіз загадак. Загадка — малы літаратурны жанр. Выяўленне прымет, пакладзеных у аснову загадкі. Выпрацоўка ў малодшых школьнікаў умення адгадваць загадкі, іх складаць.

24. Пазакласнае чытанне, яго мэты і задачы. Змест пазакласнага чытання. Месца пазакласнага чытання ў сістэме пачатковага навучання. Прынцыпы адбору кніг для чытання.

25. Формы арганізацыі і кіраўніцтва пазакласным чытаннем ў пачатковых классах.

26. Урокі пазакласнага чытання, агульныя патрабаванні да іх. Сістэма ўрокаў пазакласнага чытання, умовы іх арганізацыі і методыка правядзення.

27. Асноўныя метады і прыёмы навучання беларускай мове.

28. Урокі беларускай мовы, іх тыпы і структурныя кампаненты, асаблівасці пабудовы ў залежнасці ад зместу, тэмы, этапаў навучання, падрыхтоўкі вучняў.

29. Віды і формы апытвання, методыка яго ажыццяўлення. Нормы ацэнкі вусных адказаў вучняў, розных відаў пісьмовых прац.

30. Адукацыйнае і практычнае значэнне вывучэння фанетыкі. Методыка працы над гукамі: галоснымі і зычнымі.

31. Арфаэпічныя памылкі, прычыны іх узнікнення, прыёмы і спосабы папярэджання і выпраўлення.

32. Сутнасць граматычных паняццяў, метадычныя прыёмы і формы іх засваення. Цяжкасці засваення школьнікамі граматычных паняццяў.

33. Значэнне і задачы працы па вывучэнні марфемнага складу слова ў пачатковых класах. Значэнне словаўтваральнай працы ва ўзбагачэнні слоўнікавага запасу малодшых школьнікаў.

34. Сістэма вывучэння назоўніка ў пачатковых класах, яе абгрунтаванне. Методыка азнаямлення вучняў з родам назоўніка.

35. Сістэма вывучэння назоўніка ў пачатковых класах, яе абгрунтаванне. Методыка азнаямлення вучняў з лікам назоўніка.

36. Сістэма вывучэння назоўніка ў пачатковых класах, яе абгрунтаванне. Методыка азнаямлення вучняў са склонам назоўніка.

37. Сістэма вывучэнна прыметніка ў 1 – 4 класах: фарміраванне паняцця «прыметнік», праца над катэгорыямі роду і ліку прыметніка.

38. Сістэма вывучэння дзеяслова ў 1 – 4 класах: фарміраванне паняцця «дзеяслоў», азнаямленне вучняў з формамі часу дзеяслова.

39. Тлумачэнне змянення дзеясловаў па асобах і ліках.

40. Паняцце аб неазначальнай форме дзеяслова.

41. Асаблівасці вывучэння займенніка ў пачатковых класах.

42. Асаблівасці вывучэння малодшымі школьнікамі прыслоўяў. Узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў прыслоўямі.

43. Праца па вывучэнні элементаў сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах. Фарміравапне ў вучняў асноўных сінтаксічных паняццяў. Сінтаксічныя веды, уменні і навыкі, якія павінны набыць вучні пачатковых класаў.

44. Асноўныя прыёмы працы з арфаграфічным правілам. Фарміраванне ў вучняў умення прымяняць арфаграфічныя правілы на пісьме, улічваць тэарэтычныя звесткі, атрыманыя пры вывучэнні фанетыкі, марфемнай будовы слова, граматыкі.

45. Арфаграфічныя практыкаванні. Праца з арфаграфічным слоўнікам. Умовы выпрацоўкі арфаграфічнага навыку.

46. Удакладненне, узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў. Задачы, змест і методыка лексічнай працы на ўроках мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах. Прыёмы семантызацыі слоў.

47. Пераказ як від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Віды пераказаў, агульныя патрабаванні да вусных і пісьмовых пераказаў. Асаблівасці працы над падрабязным пераказам.

48. Асаблівасці працы над сціслым і выбарачным пераказам. Лексічная, граматычная, арфаграфічная і пунктуацыйнм работа пры падрыхтоўцы пераказаў, папярэджанне памылак.

49. Структура ўрока напісання пераказу. Напісанне і праверка пераказаў вучняў.

50. Сачыненне як від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Віды сачыненняў.

51. Віды сачыненняў па тыпах тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне, сачыненні змешанага тыпу. Методыка работы па падрыхтоўцы і напісанні сачыненняў.

52. Структура ўрока напісання сачыненняў.

 

 

Складальнік: С.М.Сарачынская