ля якіх краін характэрна...

алядкі, калядкі – кулічы, бліны, аладкі.

 

Гэткай смачнае куцці вы не елі у жыцці.

І блінцы калядныя дужа-дужа ладныя...

Пернікі ды булкі з макам будуць, пэўна, ўсім да смаку.

Журавінавы напітак будзе піцца з апетытам.

Усе стравы сытныя, надта апетытныя!

Васіль Жуковіч

Гучыць пачатак (фрагмент) песні «Каляда» ў выкананні «Песняроў».

Лена Т. Калядныя святы адзначаюцца ў пачатку каляндарнага года, у перыяд зімовага сонцавароту, калі дзень пачынае паступова павялічвацца, а сонца ўсё часцей з'яўляецца на небе.
3 гэтым святам нашы продкі звязвалі свае надзеі на шчаслівае жыццё ў будучым годзе, на багаты ўраджай і дабрабыт сям'і.
Сам тэрмін «каляда» паходзіць ад лацінскай назвы «календы». Гэта абазначае першы дзень кожнага месяца. Усе календы святкаваліся, але асабліва ўрачыста адзначаліся календы навагоднія.
Яна 189. Зімовыя святкі пачыналіся пасля поснай куцці 6 студзеня і завяршаліся на Вадохрышча 19 студзеня. Каляды былі пачаткам святкавання ў гонар зімовага сонцавароту.
Па-першае, гэта свята, якое адзначаецца 6—7 студзеня (Раство).
Па-другое, Калядамі называлі ўвесь перыяд зімовых свят з 6 па 19 студзеня.
Па-трэцяе, гэта і навагодняя абрадавая ежа, якую могуць атрымаць калядоўшчыкі за выкананне навагодніх песень.

Цяпер папросiм Вас падзяліцца на дзве каманды для невялікай віктарыны. Тую каманду, якая атрымае перамогу, чакае салодкi падарунак.

ейм I

На абдумванне даецца 10—15 секунд. За кожны правільны адказ залічваецца 1бал.

Пытанні камандзе А:
1. Што такое куцця? (Абавязковая рытуальная ежа на Каляды — ячная каша з алеем або мёдам.)
2. Адкуль узялася назва «куцця»? (Звараная каша да заходу сонца ставілася на покуці, адсюль I яе назва «куцця».)
3. Калі варылася посная куцця? (Перад Раством, 6 студзеня.)
4. Калі святкавалася шчодрая куцця? (Багатая, шчодрая куцця святкавалася напярэдадні Новага года, 13 студзеня.)
5. Якая куцця называецца вадзяной (галоднай)? (На Вадохрышча, 18 студзеня.)
6. Што кладзецца пад абрус? 3 якой мэтай? (Сена. Па даўжыні выцягнутай з-пад абруса сцяблінкі меркавалі пра будучы. ўраджай ільну і збожжа.)
7. Назавіце асноўныя стравы, якія абавязкова прысутнічалі на каляднай вячэры. (Сочыва — зерне, размочанае ў вадкасці, печаная рыба, густы кампот — узвар.)
8. Што сімвалізавала зерне? (Сімвал пачатку жыцця.)

Пытанні камандзе Б:
1. Што сімвалізавала садавіна? (Сімвал поўнага выспявання жыцця і яго канца.)
2. Што сімвалізавала печаная рыба? (Грэчаскае «іхціас» — Ісус Хрыстос.)
3. Галоўнай дЗейнай асобай зімовага свята з'яўляецца прыгожая жанчына. Назавіце яе імя. (Каляда.)
4. На каляду насілі зорку, на якой былі намаляваны розныя фігуры. Што ўвасабляла гэтая зорка? (У старыя дахрысціянскія часы.зорка была ўвасабленнем сонцавароту, а з прыняццем хрысціянства набыла рысы віфлеемскай зоркі.)
5. Чым частавалі ранніх калядоўшчыкаў? (Пірагамі, хлебам, каўбасамі.)
6. Чаму не прасілі спяваць некалькі разоў? (Адна песня — адзін пірог.)
7. Чаму ў цэнтры калядных падзей знаходзіцца каза? (Каза — дух нівы, поля.)
8. Часта каза памірала. Чым жа яе лячылі? (Пірагамі, салам, хлебам, каўбасой.)

ейм II

Вядучы хутка чытае пытанні, на якія адразу даюць адказы. Першым адказвае тая каманда, якая набрала большую колькасць балаў. За правільны адказ залічваецца 1 бал.

Пытанні камандзе А:
1. Калі гатуюць куццю, то кожны раз насыпаюць аднолькавую колькасць круп, каб даведацца аб... (Будучым ураджаі.)
2. У ноч з 13 на 14 студзеня пачынаюцца крывыя вечары. Што гэта такое, адкуль назва? (Усё можна рабіць наадварот: зацягнуць сані ці воз на страху, пераапранацца, выпусціць жывёлу, варажыць.)
3. У некаторых мясцовасцях казу замянялі на... (Коніка, кабылку.)
4. Што такое батлейка? (Беларускі народны лялечны тэатр.)

Пытанні камандзе Б:
1. Якія назвы мела батлейка? (Яселка, батляемка, жлоб.)
2. Які выгляд мела батлейка? (Скрынка ў форме хаткі ці вясковай царквы.)
3. Як называлася п'еса, якая многія гады была адзінай пастаноўкай? (Цар Ірад.)
4. Колькі чалавек звычайна ўдзельнічала ў батлеечным спектаклі? (Адзін чалавек, які рухаў лялькамі, гаварыў тэкст, часта ён быў не толькі выканаўцам, а ірэжысёрам.)

Гістарычнае падарожжа

Аповед пра вішню

Лена. Калісьці нашы продкі вельмі любілі вішні. У іх нават быў бог вішань Керніс. I было ў іх так заведзена, што вішні вырошчвалі ў кадушках, а пад Новы год прымушалі іх зацвісці.
Зрабіць гэта не так і складана. Да самага снежня вішанька стаіць у холадзе. А потым яе, перанесеную ў пакой і пастаўленую да святла, палівалі цёплай вадой і падкормлівалі. Дрэўца і ішло ў рост, зацвітала.
Яна 189. За акном сумёты да стрэх, завіруха гудзе, а на покуці вішня ў квецені, аздобленая стужкамі ды свечкамі. Прыгожа і святочна. I так сустракалі кожны Новы год.
А потым хтосьці палічыў, што вельмі карпатліва сустракаць Новы год з вырашчанай вішняй. Прасцей пайсці ў лес і ссекчы елку.
Так цяпер усе і робяць. Проста і лёгка (Паводле В. Хомчанкі).

ейм III

На абдумванне даецца адна хвіліна. За кожны правільны адказ залічваецца 1 бал. Прапануецца адгадаць краіну, для якой характэрны пэўныя навагоднія традыцыі.

ля якіх краін характэрна...

Пытанні камандзе А:
1. У якой краіне прынята дарыць зорку?
Сто гадоў назад гэтую расліну прывезлі з Мексікі, у нас яна называецца малачай. Пры добрым доглядзе ў Раство на зялёным кусціку расцвітае прыгожая ярка-чырвоная або ружовая кветка, якая нагадвае зорку. Дарыць кветку ў гаршчочку — знак таго, што ўсміхаецца шчасце. Парсючкі і камінары ў выглядзе пернікаў таксама прыносяць шчасце. (Германія.)
2. Па традыцыі якой краіны пад стол з абедам на Раство абавязкова трэба пакласці галоўку часнаку — гэта абароніць сям'ю ад усяго дрэннага? (Чэхія.)
3. У якой краіне захавалася ўнікальная традыцыя запякаць пшанічнае зерне ўнутры маленькай рыбкі? А на Раство на святочны стол ставяць свечкі, упрыгожаныя гірляндамі з яловага голля. Яшчэ адна асаблівасць — выпяканне маленькіх сардэчак з цеста чырвонага колеру. Іх упрыгожваюць цукрам, а потым вешаюць на ёлку. (Харватыя.)

Пытанні камандзе Б:
1. У якой краіне на Раство можна было пачуць шмат гімнаў? У краіне ёсць свая традыцыя — ляпіць з мякішу сцэны Раства Хрыстова. (Балгарыя.)
2. У якой краіне ў гэты дзень высаджвалі маладыя дрэўцы, а на вуліцы выходзілі маладыя прыгожыя дзяўчаты ў каптурках, сшытых уласнымі рукамі? Сёння гэтыя дні адзначаюцца як свята маладых майстрых. Гэта парад упрыгожванняў. (Францыя.)
3. У якой краіне падрыхтоўку да гэтага свята пачынаюць за 2—3 тыдні: вараць піва, пякуць хлеб, печыва ў выглядзе свінні, казла, зоркі? Праходзяць танцавальныя вечары. У музеях-запаведніках наладжваюць кірмашы, гулянні. (Швецыя.)

Журы падлічвае і аб'яўляе колькасць балаў, якія набралі каманды. Пераможцы ўзнагароджваюцца.

Лена. Скончылася наша гульня. Мы зрабілі падарожжа па многіх краінах свету, пазнаёміліся з іх зімовымі традыцыямі, а цяпер давайце вернемся у нашу краiну ды паглядзем, як святкавалi калядкi тут. Здаўна нашы продкі ўмелі сустракаць і праводзіць святы. Давайце і мы далучымся да калядоўшчыкаў і паглядзім, з чым яны да нас завіталі.

 

(Цяпер падзеi адбываюцца у беларускай хатцы).