істарычныя постаці ў паэзіі і прозе Уладзіміра Караткевіча (на прыкладзе канкрэтных твораў).

 

Пісьменнік дасканала ведаў і па-мастацку адлюстроўваў падзеі далёкай мінуўшчыны. Ён жыў гісторыяй, яна была арганічнай часткай ягонага духоўнага жыцця. Ён шырока абапіраўся на творчы вымысел, не капіраваў з навуковай дакладнасцю гістарычныя падзеі і факты, а ствараў мастацкі летапіс роднай зямлі. Гісторыя яго цікавіла ў тым плане, які ўплыў зрабіла яна на духоўнае жыццё народа, на яго грамадскую свядомасць.

Для пісьменніка важна было паказаць той час, пра які ён пісаў, раскрыць адносіны паміж людзьмі, перадаць іх псіхалогію, іх жыццё. Характэрная адзнака творчай манеры аўтара пры ўзнаўленні падзей далёкай мінуўшчыны - фальклорна-рамантычны падыход да гістарычных падзей, увага да гістарычнай легенды.

Як бачым, геаграфія дзеяння твораў Караткевіча даволі шырокая. Зазначым, што ў апавяданні "Белае полымя" не экзатычнымі, а пераканаўчымі і праўдзівымі выглядаюць апісанні жыцця і побыту людзей Поўначы. Як сапраўдны мастак і пісьменнік-гуманіст расказаў пра іх з любоўю і павагай. Драматычнае светаўспрыманне і патрыятычны пафас - галоўныя, вызначальныя рысы і навелістыкі Караткевіча. На малой плошчы апавядання пісьменнік умее перадаць значную думку, скандэнсаваць гаму пачуццяў і перажыванняў, выпісаць псіхалагічна дакладныя і праўдзівыя чалавечыя характары.

Трагедыя беларускага народа ў 80-я гады ХІХ стагоддзя паказана ў апавяданні "Сіняя-сіняя" (1964).

У апавяданні "Сіняя-сіняя" для васьмігадовай арабскай дзяўчынкі Джамілі, якая знемагае ў Сахары ад смагі і гарачыні, няздзейсненай марай, чароўнай казкай і раем уяўляецца такі край, дзе ёсць многа-многа вады і зялёнай травы. Таму яна вельмі здзіўлена, чаму яе знаёмы, пажылы ўжо чалавек, пакінуў такую зямлю. А гэта быў паўстанец 1863 - 1864 гадоў, які пасля паражэння паўстання вымушаны быў пакінуць гэту так званую "сваю зямлю". Галоўны герой апавядання Пятрок Ясюкевіч, "былы беларус, былы паўстанец, былы вандроўнік", з трывогай і болем успамінае свой край. Ён думае пра іншых удзельнікаў паўстання: адны загінулі, другіх жыццё раскідала па розных кутках зямлі. Вобраз тыповы для таго часу. Колькі іх, знаёмых і незнаёмых герояў (Ігнат Дамейка, Мікалай Судзілоўскі, Бенядзікт Дыбоўскі, Канстанцін Ельскі і многія-многія іншыя), якія былі ў ссылцы ці пакінулі сваю радзіму і якія сталі выдатнымі вучонымі, нястомнымі падарожнікамі і ўдзельнікамі шматлікіх геаграфічных экспедыцый, змагарамі за шчасце і волю іншых народаў!.. Зямля З атлусцелымі панамі, з бяздушнымі ўладарамі душ, з хлуснёй, са спаласаванымі мужыкамі, з апляванай, забароненай мовай. Але яшчэ і з паплавамі, і з сінімі вербалозамі на берагах рэк. Няхай няшчасная, няхай забітая і абылганая, але свая, найлепшая ў свеце". Тут выяўлены і замілаванне Ясюкевіча да роднай зямлі, і глыбокая журба, і боль. "Усё адно людзі гінуць і народы гінуць, і працэс гэты няўхільны, а на зямлі не застаецца нічога, акрамя магіл". Праз усмешку сфінкса, які шмат перажыў і шмат пабачыў на сваім вяку, вартымі жалю і марнымі здаліся Петраку высілкі і спробы людзей нешта змяніць у жыцці. І тым не менш як выклік сфінксу ў герою абуджаецца прага жыць і захаваць для будучыні гэтую кволую дзяўчынку, што вярнула яму радзіму, якую нельга страціць і да якой трэба вярнуцца, каб прадоўжыць пачатую справу.

Гістарычнай памяццю і патрыятычным зместам прасякнута аповесць "Сівая легенда" (1960), падзеі якой адбываюцца на Магілёўшчыне у пачатку XVII стагоддзя, пасля Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній, калі адбывалася паланізацыя беларускага насельніцтва. Падзеі і галоўныя героі аповесці народжаны фантазіяй мастака. Выключэнне складае Леў Сапега, які, праўда, толькі эпізадычна прысутнічае ў канцы твора. Аднак аўтар здолеў перадаць атмасферу таго часу, калі частымі былі паўстанні сялян супраць феадальнага прыгнёту. Адно з такіх паўстанняў узначаліў Раман Ракутовіч. За яго адмовіўся аддаць замуж сваю прыгонную дзяўчыну памесны феадал Кізгайла, бо тое захацела зрабіць ягоная жонка Любка, якая кахае Рамана. І тады Раман уздымае сялян на паўстанне. Не толькі асабістая крыўда прымусіла яго пайсці на гэта, але і пратэст супраць сацыяльнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту. Патомны дваранін, ён у простым народзе ўбачыў высокія грамадзянскія і маральныя якасці: "Мужык - станавы хрыбет усяму", - гаворыць Ракутовіч. Вернасць народу азначае для яго вернасць роднай зямлі, Бацькаўшчыне.

Караткевіч з належнай мерай рамантычнай ідэалізацыі адлюстроўвае тагачасную рэчаіснасць, паказвае працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускага народа, вызначае яго нацыянальны характар. Вывады і назіранні пра беларускі народ пісьменнік укладвае ў вусны швейцарца, наёмнага салдата Канрада Цхакена. Той захапляецца мужнасцю беларусаў, якія здолелі "адбіцца ад татар і сто год, абяскроўленыя, супраціўляліся Літве". Цхакен разважае: "Я не бачыў больш незласлівага, лагоднага і кампанейскага народа. І я не бачыў горшых паноў, чым тыя, што стаяць над ім". І далей зазначае: " Я не бачыў людзей больш ахайных, чым русіны... гэтыя людзі надта адчувальныя да абразы". У аповесці дасканала пададзены батальныя сцэны штурму, абароны і захопу замка, яскрава намаляваны хваляванні віруючага натоўпу ў Магілёве. Закранута такая праблема, як падзел беларусаў на каталікаў і праваслаўных. Аповесць насычана патрыятычнай сімволікай. Раман Пакутовіч выступае нібы герой народнага эпасу. У апісанні Рамана як вершніка на белым кані, апранутага ў барвяны плашч, са старадаўнім двухручным мячом у руцэ ўвасобіліся герб "Пагоня" і спалучэнне святых для беларускага пратрыятычнага сэрца белага і чырвонага колераў. "богам праклятай, лютай, грэшнай зямлі" ганьбаваліся і былі пакараны і сам вершнік, змагар і абаронца людзей, і ягоныя меч і шчыт, і ягоная каханая, якая ўспрымаецца як дзяўчына і як сімвал Беларусі.

У рамане "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць") Уладзімір Караткевіч звярнуўся да паўстання 1863 - 1864 гадоў, прадмета сваёй пільнай і пастаянай увагі. Цэтральнае месці ў творчасці пісьменніка займае раман "Каласы пад сярпом тваім". У ім створана шырокая панарама народнага жыцця, перададзена грамадская атмасфера напярэдадні паўстання 1863 - 1864 гадоў у Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Асноўныя падзеі рамана адбываюцца ў 1850 - 1861 гадах. Аднак пісьменнік, ствараючы хроніку родаў Загорскіх і Кагутоў, прыводзячы ўласныя разважанні і выказванні герояў пра свой народ, пра з'явы і факты далёкай мінуўшчыны, ахопліваў у ім падзеі амаль цэлага стагоддзя і ўвогуле асэнсоўваў лёс Беларусі ў кантэксце гісторыі.

Караткевіч выяўляў асаблівую цікавасць да паўстання 1863 - 1864 гадоў, аб чым сведчаць ягоныя апавяданні "Паляшук", "Сіняя-сіняя", эпілог аповесці "Перадгісторыя", пралог рамана "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць"), драмы "Кастусь Каліноўскі", "Калыска чатырох чараўніц", многія вершы і публіцыстычныя артыкулы.

Творчасці Караткевіча ўласціва смяшчэнне розных жанраў. Так, у першадруку "Дуб Крывашапкі" (пазнейшая назва "Дрэва вечнасці") з'явілася як эсэ, "Казкі Янтарнай краіны" - як нарыс, прычым у апошнім спалучыліся элементы апавядальнага, нарысавага і ўмоўна-фантастычнага, казачнага жанраў. Пазней гэтыя творы сталі апавяданнямі. Блізкія па жанравай структуры таксама апавяданне "Краіна Цыганія" і эсэ "Званы ў прадоннях азёр".