істарычнае мінулае ў драматургіі Уладзіміра Караткевіча (на матэрыяле твораў “Маці ўрагану”, “Кастусь Каліноўскі”, “Званы Віцебска”).

 

Плённа працаваў Уладзімір Караткевіч і як драматург. У сакавіку - красавіку 1957 года ён закончыў сваю першую п'есу "Млын на Сініх Вірах". У тым жа годзе на рэспубліканскім конкурсе яна была адзначана прэміяй, а ў 1959 годзе пастаўлена на Беларускім тэлебачанні. П'еса мае дзве асаблівасці. Па-першае, з'яўляецца драмай рамантычнай. І, па-другое, яе галоўным героем аўтар "жадаў зрабіць народ, добры і памяркоўны да сяброў, люты і бязлітастны да ворага".

Падзеі драмы адбываюцца ў маленькім беларускім гарадку і яго ваколіцах на працягу 1941 - 1942 гадоў. Горад вось-вось павінен захапіць вораг. З рэпрадуктара чуюцца ўсхваляваныя заклікі дыктара Веткі да змагання. Старшыня гарвыканкома Каляда і прадстаўнік з вобласці Пятро Лаўрановіч становяцца партызанскімі камандзірамі. Дырэктару музея Дзюбку яны прапаноўваюсь трымаць у горадзе канспіратыўную кватэру, стаць камерсантам і гаедляваць старажытнасцямі-падробкамі. Млынару Цыкмуну Асінскаму, ягонай дачцэ Марысі і сыну Лаўрановіча Андрэю даручаюць малоць для партызанаў збожжа ў млыне, які знаходзіцца ў глухіх нетрах пушчы, у мясціне Сінія Віры. Андрэй, сябар з дзяцінства Марысі, кахае яе. А яна кахае Віктара Сміхальскага, камсамольскага работніка, які як сувязны паміж партызанамі і горадам таксама знаходзіцца на млыне. У бліжэйшай вёсцы жыве знахарка і народная лекарка Тэкля Каваль. Яна ў выпадку небяспекі павінна папярэдзіць аб гэтым насельнікаў млына. У далейшым адбываюцца падзеі, у якіх раскрываюцца высакароднаць, мужнасць і гераізм Тэклі Каваль, Андрэя, Марысі і выяўляюцца эгаізм, баязлівасць, дэмагогія і здрада Віктара.

Але гэты твор адметны сцвярджальным патрыятычным пафасам, моцнай і трывалай жыццёвай асновай, глыбокімі і змястоўнымі вобразамі.

Народная мудрасць уласціва Цыкмуну Асінскаму. Як цэльны характар раскрываецца Тэкля Каваль. Яна магла не толькі лячыць зёлкамі і замовамі людзей, падтрымліваць спагадлівым словам Марысю, але і атруціць багуном нямецкіх афіцэраў. Захопленым гісторыяй, іранічна-скептычным у светапоглядзе і моцна ўлюблёным у родную зямлю выступае Дзюбка. Ён разважае, што "беларусы гэта не проста белыя валасы, блакітныя вочы, сем коп лапцей, "Лявоніха" і паўстанне Мурашкі", але і думае пра чорнавалосага гродзенца, далёкі продак якога быў яцвягам, пра татарына, які здаўна тут жыве. Прыходзіць да вываду, што "найвялікшая таямніца на зямлі - таямніца народа", сцвярджае: "Мы добрыя, жаласлівыя, вельмі ціхмяныя, гасцінны народ, але няхай паспрабуюць прыціснуць нас, задраць за жывое - з пекла дастанем". Дзюбка верыць, што ягоны народ выстаіць. Свой погляд на беларусаў адчуваецца і ў інтэлектуальных сентэнцыях вонкава ліберальнага нямецкага каменданта Адлерберга, які лічыць тутэйшых мужыкоў прымітыўнымі і жахлівымі, але адначасова і выказвае сваё захапленне культурай тутэйшага краю. Яскрава выяўляецца сутнасць Віктара Сміхальскага і ў ягоным стаўленні да свайго народа: "А я гэтым "народам" пагарджаю! Што ў яго? Самы бяздарны народ ва ўсім свеце". Дзеля захавання ўласнага жыцця Сміхальскі неўзабаве здраджвае каханню, сябрам, даручанай справе. І памірае нікчэмна і ганебна.

Аўтар выказвае свае сімпатыі да пяшчотнай Марысі, якая верыць у лепшую будучыню свайго народа, да нязломнага і мужнага Андрэя, які кажа сваім ворагам: "О, які пярун грымне над вашай галавою, калі ўстане на ўвесь рост мой народ!" У фінале п'есы яны зведалі сапраўднае шчасце ўзаемнага, моцнага і прыгожага кахання. І загінулі годна, з думкай, што памяць пра іх пройдзе праз стагоддзі.

Да падзей Крычаўскага паўстання 1743 - 1744 гадоў звярнуўся Уладзімір Караткевіч у трагедыі "Маці ўрагану". П'есе папярэднічала напісаная ў сакавіку 1956 года ў Лесавічах легенда "Маці Ветру", якая пачыналася ўзнёсла і пранікнёна.

Яна прадавалася з беднаю сваёю зямлёй, са старажытнымі пушчамі, з блакітным крышталем рэк і квітнеючымі лугамі, з вадою і небам, замкамі і халупамі, з матчынай ласкай і ўсмешкай дзіцяці, з мудрымі дзядамі і пяшчотнымі дзяўчатамі, з камянямі старажытных будынкаў, з крывавай гісторыяй народа, з яго сучасным і будучым, з яго воляй".

Далей апісваецца прыезд Вашчылы да Васіля Ветра, які спраўляў свае заручыны, наведванне Васілём Ветрам пракажонага, а потым ягоны ад'езд разам са сваёй жонкай да паўстанцаў.

Само паўстанне ў легендзе не паказана. Аўтар на заключных старонках толькі коратка згадаў пра яго, паабяцаў, што калі-небудзь раскажа пра тыя падзеі. І пісьменнік стрымаў сваё слова.

Трагедыя "Маці ўрагану" стала адным з вяршынных набыткаў драматургіі Уладзіміра Караткевіча. Крычаўскае паўстанне выбухнула супраць адміністарцыі староства і супраць братоў-арандатараў Іцкавічаў, якія абрабавалі край. У змястоўных уступных тлумачэннях да п'есы аўтар бачыў яе асноўны пафас у наступным: "Нават самім паражэннем перамагчы - гэтага чалавеку не можа забараніць ніхто".

Трывожнай, пераднавальнічнай атмасферай пярэдадня паўстання напоўнены пачатак п'есы, што выяўляецца і ў прыведзеных журботных песнях, і ў нахабных паводзінах братоў Іцкавічаў, якія з войскам наведалі двор Ветра, і ва ўсхваляваным дыялогу Вашчылы і Ветра. Першы з іх, рызыкуючы жыццём, прыехаў да другога з просьбай, каб той як чалавек пісьменны і прадстаўнік славутага роду быў адным з пачынальнікаў і кіраўнікоў паўстання.

А Вецер якраз жэніцца. Ён кахае і вельмі любіць жыццё, упэўнены, што чалавек створаны для любові і шчасця. І таму не хоча праліваць кроў, прымаць удзел у паўстанні. Вашчыла сцвярджае, што нельга быць шчаслівым на зямлі, дзе чыняцца гвалт, здзек і забойствы, што часам трэба ахвяраваць жыццём дзеля паняволенай Радзімы. Назваўшы Ветра здраднікам, Вашчыла пакідае ягоны дом.

Драматург закрануў у п'есе праблемы асабістага і грамадскага, пачуцця і абавязку. Агна Вецер, каб выратаваць свайго сына ад ганьбы, накіроўвае яго да Чалавека, пракажонага ў пячоры. Пракажоны - гэта беларус на сваёй зямлі, гэта лёс беларускага народа, лёс яго лепшых прадстаўнікоў. Гэта адзін з яркіх і самабытных адраджэнцкіх вобразаў беларускай літаратуры, вобраз рамантычны і сімвалічны. Глыбокім болем поўняцца выказванні пракажонага: "У мяне ж хаты няма. У меня нара. Я ад мовы адвыкнуў. Няма ў мяне суседзяў, каб па-свойму з імі пагаварыць... Я не адзін такі. Усе браты і сёстры, увесь народ такі. Але мне горш за ўсіх".

Праз пакуты, безнадзейнасць і мужнасць прыходзіць Вецер да маральнага і духоўнага ачышчэння. Вяртаецца да самага адрынутага і самага загнанага свайго народа, які "без хлеба, без страхі, без волі, без мовы, зацкаваны, як звер, загнаны ў нару". Вецер удзячны маці за выратаванне. Дзеля шчасця сваёй зямлі ён гатовы ахвяраваць уласным жыццём. Філасафічнасцю і чалавечнасцю насычаны разважанні персанажа, калі ён глядзіць на бясконцае зорнае неба: "Памру і развеюся... ільдзістым пылам. І сусветы памруць... Пройдуць тысячы год. Што тут будзе тады? Напэўна, ніхто не будзе адбіраць у іншага хлеб і гонар. Не будзе большага і меншага, эліна або іудзея. І кожная мова будзе панскай, а таго, хто яе саромеецца, будуць закідваць багном". Такім светлым паглядам глядзеў на свет персанаж твора. Да яго, пракажонага, далучаецца жонка. Вецер дакранаецца рукой да злачынца-войта. І той падае мёртвым.

Аўтар стварыў у п'есе глыбокія вобразы. Напрыклад, пасля разгрому паўстання князь Геранім Радзівіл здзівіўся, чаму Вецер, высокі кніжнік, мог быць разам з паўстанцамі. І той адказаў, што яму, Ветру, паўстанцы "чужыя са сваімі пагромамі, грубіянствам, нянавісцю да кніг", але ён перакананы, "што трэба быць за звычайных, сярэдніх, простых, нават калі пагарджаеш імі, нават калі на сто галоў вышэй". Таму Васіль Вецер, прадстаўнік сялянскай эліты, мужна ідзе на сваю Галгофу, годна гіне за народную справу.

Жорсткім, разбэшчаным, нікчэмным, але і разумным, небаязлівым выступае князь Геранім Радзівіл. Страшнай фігурай з'яўляецца пробашч Пёкур, пра якога Агна Вецер сказала, што ён усё-ўсё разумее і, аднак, робіць паскудствы, подласць.

Трагедыя "Маці ўрагану" вызначаецца рамантычнай прыўзнятасцю і панарамнасцю. Дзеянне твора адбываецца ў сялянскім двары, пячоры, карчме, магнацкім палацы, на гарадской плошчы і на полі бітвы. Багатая і разнастайная мова персанажаў. Напрыклад, Вашчыла часта ўжывае прыказкі і прымаўкі. У князя Радзівіла яна макаранічная, беларуска-польска-нямецкая. Прастамоўнымі, часам грубаватымі, але трапнымі і дасціпнымі народнымі выразамі віруе людскі натоўп.

Уладзімір Караткевіч дасканала перадаў у п'есе дух той эпохі, напоўніў яе актуальным, сучасным гучаннем.

У фінале п'есы прыгнечаная горам Агна Вецер цалуе ворагаў і заражае іх праказай. Велічна і аптымістычна гучыць народны голас: "Чорта лысага яны ўзялі і возьмуць нас!" Тым самым сцвярджаецца не толькі маральная перамога паўстанцаў, але і праводзіцца думка пра няскоранасць і неўміручасць беларускага народа.

 

раблематыка, сутнасць канфлікту ў прозе Івана Шамякіна. Асаблівасці мастацкага стылю, зварот да вострых праблем рэчаіснасці ў творах канца ХХ ст. (“Завіхрэнне”, “Падзенне”, “Без пакаяння”, “Крывінка”, “Сатанінскі тур”, “Палеская мадонна” і інш.).

Яшчэ са школы Іван Шамякін для мяне – аўтар, чые творы не могуць не хваляваць і не западаць ў душу. Яго проза чысты псіхалагізм, бо праблемы, якія ён апісвае – гэта праблемы на ўсе часы, а людзі – мы з вамі. І вось калі ў гэтым семестры я чытала “Завіхрэнне” і “Палескую мадонну”, то зноў магла адчуваць гэта.

Спачатку раскажу пра “Завіхрэнне”. Гэта аповесць, у якой паказаны лёс Алега Журковіча, нявінна асуджанага чалавека, які толькі выйшаў з турмы. Раней ён был маладым перспектыўным архітэктарам, кахаў дзяўчыну Рагнеду, але потым яго жыццё жудасным момантам падзялілася на дзве частскі. Аднойчы, калі ён праважаў Рагнеду, ён правёў яе не да самага дома. На наступны дзень Алег даведаўся, што яго каханую забілі. Што за злы жарт жыцця. Яго, Алега, асудзілі за забойства самага вялікага кахання яго жыцця. Бо ніхто не стаў падрабязна разбірацца, знайшлі нейкія дробязі, прынялі як сведкі супраць Алега і ўсё. І нікому не балела сэрца аб тым, што яны маглі памыліцца, што нельга так лёгка адносіцца да вырашэння лёсу чалавека. Першая праблема, якую я тут бачу – праблема чалавечнасці, гуманізма. Аднойчы Алег даведаўся, што калі б не нейкі пісьменнік, які прысутнічаў у зале суда, і які сказаў, што ніколі не паверыць, што Алег мог забіць сваю каханую, калі б не гэта – атрымаў бы Алег Журковіч смяротны прыгавор. Але вось гэта маленькі, кароткі момант веры у чалавека (а ўменне верыць у людзей, на мой погляд, сведчыць пра мудрасць і чалавечнасць) выратаваў Алега. Яму далі 7 гадоў у катаржным лагеры.

Наступная, вельмі важная праблема, якая паказана ў Шамякіна, гэта праблема захавання сябе сярод агульнай жорсткасці, сярод не самых добрых людзей. Алег мог вельмі моцна змяніцца ў турме. І гэта было б зразумела, гэта было б не вельмі нечакана. Бо тая несправядлівасць, якая кіруе яго лёсам, проста не пакідае веры ў будучыню. Але адбылося нешта невыпадковае, як я разумею, і вельмі важная – сустрэча з Іванам, маладым чалавекам, які шмат памыляўся ў сваім жыцці, але галоўнае не страціў – душу.

Цікава было назіраць за іх сяброўствам, за тым, як яны трымаюцца адзін аднаго, як выратоўваюць адзін аднаго. І вось, як я разумею, дзякуючы гэтаму сяброўству,а таксама духоўнаму моцу Алега і Івана, яны выйшлі з турмы не азлобленымі людзьмі. Бачна ж, што адзіные “адмеціны”, якія пакінула на іх турма – гэта мова жаргонная ды вялікі сум. Але гэта не звычайны сум, а такі, які як прагна да жыцця – духоўнасць і пераасэнсаванне.

На маю думку, адна з самых галоўных якасцей характару і ўвогуле каштоўнасцей ў жыцці – гэта дабрата. Іван Шамякін вельмі цікава показывае нам дабрату. Такую, сапраўдную, чалавечую, не глянцавую, а вось простую. Якая кранае за душу. З самага пачатку твора Алег і Іван вырашылі, што калі ў іх будуць грошы, то яны абавязкова дапамогуць Ірэне, жанчыне з Маладзечна, якая пакідала аб’яву у “Знамя юности” пра сваё хворае дзіця. Да апошняга для меня было інтрыгай: дапамогуць ці не. Не, я не сумнявалася ў тым, што Алег і Іван добрыя людзі, што яны жадаюць дапамагчы. Я зразумела гэта хутка, але гэта учынак нейкага іншага ўзроўню. Дапамога іншаму. Дапамога слабейшаму. Кожны раз, калі яны пачыналі гаварыць пра Ірэну, гэта быў просты разгавор без якіх-небудзь рашэнняў.

І самы цудоўны для меня момант ў аповесці – калі яны прыехалі да гэтай жанчыны. Калі яна упала на калені і заплакала ад разумення, што яе любае дзіця атрымае шанец на жыццё. Гэта самая сапраўдная дабрата. Чыстая і простая. У апошні час я ўсё больш і больш заўважаю, што зараз вельмі цяжка здзівіць нас нейкімі гісторыямі пра супергерояў, ужо не так хвалюе экшэн і спецэфекты, бо гэта банальна. Гэта паўсюль. А добрата – яна бянтэжыць. Бо добрых людей сустрэць – сапраўднае дзіва, сапраўднае шчасце.

І галоўнае, што праходзіць чырвонай ніткай праз усю аповесць – дараванне. Алег даруе пракурору, судзе, даруе ўсім, хто ад яго адвярнуўся. Ён вырашыў, што шлях помсты – гэта занадта нізка для яго, для чалавека, які хоча быть Чалавекам з вялікай літары.

Другая аповесць, пра якую мне хацелася б расказать – “Палеская мадонна”. У ёй размова вядзецца пра цяжкае жыццё Надзеі Русак, простай жанчыны, галоўная каштоўнасць якой – яе дзеці: Юлька, Юрачка, Маша і Арцём. У аповесці закранаецца некалькі важных маральных праблем. Напрыклад, гонар. Гонар у самым добрым сэнсе. Я так разумею, менавіта гэта пачуццё ніколі не дазваляла Надзі прасіць дапамогі ў суседзяў, а таксама спрабаваць неяк схлусіць ці скрасці. Калі б не гэта рыса яе характару, не атрымалася бы ў яе выхаваць сваіх дзяцей сумленнымі людзьмі.

Вельмі цікава паказаў Шамякін адносіны мужчыны да жанчыны і сям’і. Мікола, муж Надзі, хутчэй купіць штосьці сябе, чым будзе клапаціцца пра Надзю і сваіх дзяцей. Магчыма, такім чынам Шамякін нагадвае нам, як важна вырасціць з хлопчыкаў сапраўдных мужчын. Дзеці Надзі Юра і Арцём такімі несумненна стануць.

Трэба сказать пра такую праблему, як няроўнае становішча ў грамадстве. Гэта бедная жанчына Надзя Русак думае толькі аб тым, як бы ёй пракарміць сваіх дзяцей. У той жа час яе начальнік Валяр'ян Паповіч дбае пра ўласны дабрабыт, а не пра людзей. У яго ёсць грошы, каб пабудаваць сябе палац і няма – каб дапамагчы каму-небудзь. Іншым, простым людзям застаецца бедаваць і жабраваць. I гэты чалавек не можа не выклікаць жалю, спачування.

І зноў, самае важнае і цяжкае, праблема выбару. Кожнаму з нас прыходзіцца калісьці рабіць выбар. І калі ён будзе памылковым, можна адысці ад сябе. І назад ужо шляху няма. Героі Шамякіна змаглі зрабіць гэты самы выбар. Алег адышоў ад помсты, а Надзя зразумела, што ўсе цяжкасці можна перажыць, калі побач – родныя дзеткі.

Гэтыя аповесці былі напісаны ў 90-ыя гады, але актуальнасць іх забяспечваецца не гэтым. Проста Іван Шамякін ўмее разумець жыццё, людзей, ён закранае праблемы, якія, як кажуць, "на ўсе часы". Звяртаючы вялікую ўвагу на ўнутраныя спрэчкі чалавечка з сабой, Шамякін паказвае нам вытокі дабрыні і сумнення, паказвае вечныя шлях ды сябе і свету.